• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу.
    Я выйшла першая, аднак — He паспяваю аніяк.
    ХОР ВЕДЗЬМАЎ
    Нам мазь дае запал кіпучы, Стварае ветразі з анучы, 3 балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.
    АБОДВА ХОРЫ
    Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай. (Апускаюцца.)
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Глядзі, якая калатня,
    I енк, і піск, і балбатня!
    Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць, Рагочуць, харкаюць, плююць, Ляціць рыззё, вядзьмацкі пух! — Пануе скрозь чартоўскі дух!
    Сачы, каб нас не разлучылі!
    Ды дзе ж ты?
    ФАЎСТ (здалёк)
    Тут!
    МЕФІСТОФЕЛЬ Цябе не задушылі?
    Бяруся за правы гаспадара!
    Дарогі Фоланду! Дарогі, смерды!
    Сюды, мой доктар, бо не толькі смертны, Але і я ўжо бачу, што пара
    Занудам гэтым даць дарогу.
    Там збоку ў зарасніку глогу
    Агеньчык дзіўны скача праз кусты — Хадземце лепей, дружа мой, туды. ФАЎСТ
    Дух адмаўлення! Ці ж не ты.
    Цягнуў мяне на чортаву гару?
    Я ўвесь дрыжу, я ўвесь гару, А ты мне кажаш лезці пад кусты?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Глядзі, ля вогнішча на траўцы Таўкуцца спрытна марнатраўцы. Між іх нам будзе весялей.
    ФАЎСТ
    А можа, пойдзем лепш далей:
    Там жар гарыць, там дым руды, Натоўпы пруць да сатаны, Бо ўсе разгадкі там. Туды!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Там болып загадак і маны.
    Хай свет вялікі весяліцца, Нам лепей збоку прымасціцца. Заўжды адно: цяпер і ў час былы Вялікі свет стварае свет малы. Там бачу голенькіх дзяўчат, Старыя ж захінаюць цела;
    Будзь ветлівы, трымайся смела — Турбот не вельмі, толку шмат.
    Я чую інструмента голас зычны — Пракляты скрып! Назойлівы, нязвычны. Хадзем са мной у грамаду.
    I я ў хаўрус цябе ўвяду — Ты будзеш свой на шабаснай гары! Глядзі і радуйся: паўсюль кастры, Абдымкі, скокі, выпіўка, жратва — Павер, што лепш бывае чорта з два!
    ФАЎСТ
    Чыё аблічча прымеш ты ў іх коле — Ці чарнакніжніка, ці сатаны?
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Інкогніта з’яўляцца звыкся болей, Аднак жа ў свята носяць ордэны. «Падвязка» з моды выйшла, не нашу, Дык я капыццем конскім пафаршу.
    Ты бачыш слімака? Прыпоўз, наставіў рогі, Глядзіць, аж зрэнкі вылупіў слімак.
    Mae ўжо паабнюхваў ногі — Пад маскай не схаваешся ніяк. Хадзем са мной! Трымайся хватам! Ты будзеш маладым, а я, вядома, сватам. (Падыходзячы да групы старых, якія сядзяць каля вогнішча.) Чаго тут панства бавіцца ў нудзе, Чаму яно ў хаўрус да ўсіх не йдзе?
    ГЕНЕРАЛ
    Любіў я нацыі, народы, Дарыў усім дабра плады! Натоўп — жанчына, бо заўсёды Яго абраннік — малады.
    МІНІСТР
    Забыў жа праўду чалавек, Дабро ўжо стала забывацца, Той час, калі я быў дарадца, Быў залаты, шчаслівы век.
    ВЫСКАЧКА
    I мы былі ў свой час майстры, Шчаслівы міг лавіць умелі, Пайшло нагамі дагары, Прапала ўсё, што колісь мелі.
    АЎТАР
    У нашы дні хіба вар’ят Глыбакадумнае чытае.
    I моладзі ж усё не ў лад — Маіх тварэнняў не прымае. МЕФІСТОФЕЛЬ (раптам робіцца вельмі стары) Народ чакае! Скора суд у сатаны, На Брокен я іду апошні раз;
    Уломак я стары, агонь крыві пагас,— Да заняпаду блізкі свет зямны.
    ВЕДЗЬМА-СТАРЫЗШЦА
    Панове, годзе крыку, свар!
    На выбар вам прынесла транты! Хоць вокам кіньце на тавар — Гэй, налятайце, рызыканты!
    He бойцеся па-чалавечы Старога хламу, барахла — Няма такой у торбе рэчы, Каб не рабіла людзям зла: Кап’я — каб кроў не пралівала, I чаш, з якіх прыняўшы яд,
    Ахвяра здрады не канала,
    Няма ніводнае з прынад,
    Каб маладых не спакушала, Мяча, які б не сек галоў Ці ў плечы сябра не калоў. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Неразуменне духу часу ў цёткі.
    Няхай старызна спрахне ўся ў казне. He пры на торжышча старыя шмоткі, Давай дарогу навізне!
    ФАЎСТ
    Кіпіць, бушуе Брокен ваш —
    Вось гэта гандаль, вось кірмаш! МЕФІСТОФЕЛЬ
    Дзе ж тут прапхнуцца, дзе праткнуцца, Калі ўсе толькі ўгору пруцца.
    ФАЎСТ
    Хто гэта там? МЕФІСТОФЕЛЬ
    Прыгледзься, гэта дама — Ліліт!
    ФАЎСТ
    Хто? Хто?
    МЕФІСТОФЕЛЬ Ну — жонка першая Адама. Прыгожых бойся валасоў — Яны чароўныя ў яе, Кранеш — умомант прыкуе I волю дасць няскора зноў.
    ФАЎСТ
    А тыя дзве: малодка і бабуся? Натанцаваліся і адышліся ўбок.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    А нешта сёння я не разбяруся: Самога пацягнула ў скок!
    ФАЎСТ (скача з маладою)
    Дзівосы змучылі мяне:
    Угледзеў яблыньку я ў сне — На ёй два яблычкі гараць, I я палез, каб іх сарваць.
    ПРЫГАЖУНЯ
    Вы перабралі цераз край,
    Таму не трапіць вам у рай, Я рада за даспелы сад, За яблычкі маіх прынад.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (скача са старою)
    Дзівосы змучылі мяне:
    Я дрэва бачыў сёння ў сне — А ў дрэве чорнае дупло, Што даспадобы мне было!
    СТАРАЯ
    3 паклонам бусяю ў руку Дуплістых дрэваў знатаку. Мяркую, рыцар капытоў Заткнуць дупло заўжды гатоў!
    ПРОКТАФАНТАСМІСТ
    Як смелі вы наладзіць баль такі!
    Ці ж не даказваюць мае трактаты — Цялесных ног не мае дух пракляты! А вы тут скачаце, як мужыкі!
    ПРЫГАЖУНЯ (у танцы)
    А гэта хто, чаго прыйшоў сюды?
    ФАЎСТ (у танцы)
    Ён там, дзе шкода, круціцца заўжды. Калі хто скача, ён цаніць бярэцца, Наш кожны крок, наш кожны скок Яму стаіць у горле папярок.
    Калі наперад пойдзеце — злуецца, Калі ж на месцы будзеце таптацца, Як гэта вечна робіць ён, Калі яшчэ адвесіце паклон,— Тады віватаў можна дачакацца.
    ПРОКТАФАНТАСМІСТ
    Вы тут яшчэ? He, сіл маіх няма!
    Прэч! Прэч! Тлумачыў вам, а ўсё дарма, Нячысцікі, трымайцеся свайго напрамку,— А вы прыматкабожыліся ў замку!
    Ах, столькі чорта ганьбіў я, а ўсё дарма! Балюе чорт! He, сілы болып няма!
    ПРЫГАЖУНЯ
    Ты нам абрыд, назола, кінь бурчаць. ПРОКТАФАНТАСМІСТ
    А я скажу, няма чаго маўчаць — Мне духаў дэспатызм не даспадобы, Ён мне, як немач у вантробы.
    Скокі не спыняюцца.
    Вас, пэўна, не схілю служыць дабру, Але я веру ў поспех гэтай справы,
    Я веру — прыйдзе час трыумфу, славы, Калі паэтаў і чарцей угавару.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Вось у калюгу зараз сядзе зноў — Так ён усе свае хваробы лечыць; Пасмокчуць п’яўкі тоўстае гузно, I выйдзе дух з яго, і выйдзе нечысць. (Фаўсту, які выйшаў з кола.) У дзеўкі на любоў ахвота — Чаго ж упрочкі ты бяжыш?
    ФАЎСТ
    Калі яна спявала, з рота
    Чырвоная пабегла мыш.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    I толькі той бяды і зла?
    Абы каб мыш не шэрая была,—
    На драбязу ў любові не глядзіш!
    ФАЎСТ
    Пасля ж убачыў...
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Што?
    ФАЎСТ
    Ты толькі глянь:
    Дзіця прыгожае ў няяснай далі Павольна праплывае, нібы здань, Нібы яго ў калодкі закавалі.
    Паведаю тугу сваю:
    Я ў здані Грэтхен пазнаю.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Забудзь — не Грэтхен гэтае дзіця;
    Там прывід, цень — у ім няма жыцця. Хто з ім сустрэнецца, адразу згіне: Зірне — у жылах кроў застыне, Акамянее чалавек уміг — Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.
    ФАЎСТ
    Нібы шкляныя вочы, нежывыя, Рука каханага іх не закрыла ёй, Усё яе — пастава, грудзі, шыя I цела Грэтхен, што была маёй...
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    He вер, не вер! Бо гэта ўсё мана — Здаецца кожнаму каханкаю яна.
    ФАЎСТ
    0, слодыч мукі, слодыч болю!
    0, дай нагледзецца на вобраз мілы ўволю. Дзівосна шыйку абвівае Шнурок чырвоны, ззяе, грае Танюсенькі, нібы лязо нажа.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Усім здаецца так спярша.
    Але яна падчас пад пахаю нясе
    I галаву, што ёй адсек Персей.
    Аднак ад зданяў нам няма карысці — Пара ўжо на лужок зялёны выйсці: Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр. Ды, зрэшты, тут, здаецца, пад аншлаг Спектаклі публіцы дае тэатр.
    Што сёнвія?
    SERVIBILIS
    П’еса шэсць разоў прайшла, Якую напісаў паэт-аматар.
    Звычайна сем разоў дае тэатр.
    Хоць граюць там аматары-акторы, Аднак жа грэх паскардзіцца на зборы. Панове, мне пара, прашу пардону: Аматар тут і я — ўздымаць заслону.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Ну што ж, калі знайшлі на Блоксберг ла»,— Вам гэтая мясціна сама раз.
    СОН У НОЧ ВАЛЬПУРГІІ, АЛЬБО ЗАЛАТОЕ ВЯСЕЛЛЕ АБЕРОНА I ТЫТАНІІ
    Інтэрмедыя
    ДЫРЭКТАР ТЭАТРА
    Сёння вы свабодны дзень, Сыны Мідынга, майце.
    На лугі, пад скалы ў цень Ідзіце, там іграйце.
    ГЕРОЛЬД
    Пяцьдзесят гадоў чакай Вяселля зататога,
    Ды лепей згода будзе хай I да любові змога.
    АБЕРОН
    Духам прыклад падаём: Любоў — сям’і аснова. Каралева з каралём Пабраліся нанова.
    ПУК
    Пук у звычаі сваім: Ідзе ўпадскок, спявае. I бяжыць услед за ім Вясёлых духаў зграя.
    АРЫЕЛЬ
    Арыель — паэт-пясняр — Чыстай песняй радзіць; Вабіць спевамі пачвар I прыгожых надзіць.
    АБЕРОН
    Хто не знае, як любіць, Хай прыйдзе павучыцца. Каб у згодзе век пражыць, Перш трэба разлучыцца.
    ТЫТАНІЯ
    Ён бурчыць, яна злуе — Развод у справе помач: Поўдзень — месца для яе, Яго ж астудзіць поўнач.
    АРКЕСТР TUTTI (fortissimo) Мухі, блохі і жукі I ўвесь іх род шматлікі, Цвыркуны і слімакі — Выдатныя музыкі.
    СОЛА
    Зноў катрынкі чуцен зык — Пузыр катрынкі з мыла: Слухай жа «трумзык-трумзык», Кірпатае дурыла.
    ДУХ, ЯКІ ТОЛЬКІ ФАРМУЕЦЦА Жабін рот, павучы зад, I шчэлепы, і крылы: Як не выйдзе звер ці гад, Выйдзе вершык мілы.
    ПАРАЧКА
    Дробны бег, павольны крок — Нагамі топчам росы, Але, ходзячы ўпадскок. He ўзнімемся ў нябёсы.
    ЦІКАЎНЫ ПАДАРОЖНІК
    Хто б вачам паверыць мог, Што тут не маскарады, Аберон, чароўны бог, Наладжвае парады.
    АРТАДОКС
    Аберон хоць без рагоў, А ходзіць чартавата.
    3 ім і грэчаскіх багоў Лічыць чарцямі варта.
    ПАЎНОЧНЫ МАСТАК
    Натуры вартае шукай, Хай будзе сэрца рада. Найболей вабяць мастака Італія, Элада.
    ПУРЫСТ
    Няшчасце прывяло сюды, Дзе брудныя лахудры.
    Толькі дзве з усёй арды Тут дараслі да пудры.
    МАЛАДАЯ ВЕДЗЬМА
    Старым і пудра ў акурат,— Я ж на казлішча села
    I еду голая да пят, Глядзі — якое цела!
    МАТРОНА
    Нам старасць мудрасці дае — Спрачацца я не буду.
    Усе прынаднасці твае
    Згніюць у яме бруду.
    КАПЕЛЬМАЙСТАР
    Мухі, блохі і жукі, На голых не зважайце!
    Цвыркуны і слімакі, У такт і ў лад іграйце!
    ФЛЮГЕР (у адзін бок)
    Які, аднак, цудоўны з’езд I каскад манераў! —
    Як ззяе зала ад нявест
    I ад кавалераў.
    ФЛЮГЕР (у другі бок)
    Няхай зямля іх праглыне, Хай дзень ім стане ноччу — Каб не паганілі мяне, Я сам у пекла ўскочу.
    КСЕНІІ
    Роем мы ляцім на пір, Нясём з сабой нажніцы — Каб сам д’ябал, наш кумір, Мог намі ганарыцца.
    ГЕНІНГС
    Глядзі, падцкоўваюцца там
    Наіўна і зласліва,
    А ўрэшце раптам скажуць нам, Што любяць нас чулліва.
    МУЗАГЕТ
    3 вядзьмачай арміяй хаўрус Прыемна мне завесці.
    Між ведзьмаў лепш, чым паміж муз, Сябе да славы ўзнесці,
    CI-DEVANT ГЕНІЙ ЧАСУ (Музагету) Праславіцца на доўгі час, Хто знае нораў немца.
    Наш Брокен — гэта не Парнас, Усім не хопіць месца.
    ЦІКАЎНЫ ПАДАРОЖНІК
    Скажы, чый там схіліўся стан?