Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Як ён сюды прыблытаў?
Вынюхвае, шукае пан Між намі — езуітаў.
ЖУРАВЕЛЬ
У чыстай я лаўлю вадзе, Лавіць і ў бруднай рады; Падчас і сам святы ідзе Туды, дзе чэрці й гады.
ДЗІЦЯ СВЕТУ
Ханжам — і сродкі на падбор, Сваёй паслужаць мэце.
На Брокене святы сабор
Яны ўзвядуць, паверце.
ТАНЦОР
Ах, новы хор! Ах, спеў які!
Як гучна бубен грае!
Ды гэта, пэўна, шулякі — Бубніць, буркоча зграя.
ТАНЦМАЙСТАР
Нахрапам лезуць, пруцца ў скок, Каб спадабацца даме:
Глюгасты ўверх, клыбаты ўбок, Віхляючы задамі.
СКРЫПАЧ
Гуляе зброд — і віск, і роў.
Ну ж гадаўё ўцінае!
Як ліраю Арфей звяроў, Катрынка ўсіх яднае.
ДАГМАТЫК
He дасць мне крытыка пажыць, He дасць спакойнай смерці — Павінен чорт жа чортам быць, Інакш навошта чэрці?
ІДЭАЛІСТ
Заўжды фантазія мая
He ведае граніцы.
Аднак калі ўсё гэта — я, Дык дурань я дурніца.
РЭАЛІСТ
Рэальнасць гэтая падчас Даводзіць да знямогі.
Дальбог, не чую першы раз Я пад сабой падлогі.
СУПЕРНАТУРАЛІСТ
Гуляю тут між весялух,
Свае забыўшы скрухі;
Калі на свеце ёсць злы дух,— To й добрыя ёсць духі.
СКЕПТЫК
Агеньчык вабіць — ды ражна
Усім вам, а не скарбаў, Бо рыфма «сатана-мана» He мае іншых фарбаў.
КАПЕЛЬМАЙСТАР
Цвыркуны і слімакі —
Проста дылетанты.
Мухі, блохі і жукі — Гэта музыканты!
СПРЫТНЫЯ
Мы без турбот, мы sanssousi, Нікому не нашкодзім,
На ножках дыбаць не прасі —
Бо на галовах ходзім! НЯЎВІШНЫЯ
Мы раявалі без турбот,
Дык пашкадуй нас, неба, Апошні ў скоках збілі бот, Басотай бегаць трэба.
ВАНДРОЎНЫЯ АГЕНЬЧЫКІ
А мы прыйшлі сюды з балот — Мы шляхціцы, мы пані, У параўнанні з вамі, зброд, Мы чыстыя і ў твані.
ЗНІЧКА
Я з нябёс у гэты свет
Зляцела разгарацца,
А ляжу вось у траве —
Дазвольце мне падняцца. МАСІЎНЫЯ
Гэй, з дарогі прэч, назад — Саштурхнём са смехам.
Мець вялікі тоўсты зад Мы не лічым грэхам. ПУК
Шум і тупат, гвалт і грук,—
Слановая манера,
Тут і сам няўклюда Пук, Як сонная цяцера.
АРЫЕЛЬ
Духі крылле вам далі, Мудрая прырода — Мчыце разам на палі, Ружы там, свабода. АРКЕСТР (pianissimo)
Хмары ў небе, мгла між дрэў —
I раптам ясна стала.
Дзьмухнуў ветрыку павёў, I ўраз усё прапала.
ПАХМУРНЫ ДЗЕНЬ. ПОЛЕ
Ф аў cm. Мефістофель.
ФАЎСТ
У галечы! У роспачы! Няшчасная на зямлі, яна доўга пакутавала — і вось у цямніцы! Нібы злачынец, замкнута ў турме, яна, мілае, пяшчотнае стварэнне! Вось да чаго дайшло! Вось да чаго! Здрадлівы, нікчэмны дух,— ты ўтойваў гэта ад мяне! Стой цяпер, стой! Д’ябальскімі вачыма варочай! Стой і дражні мяне сваёю прысутнасцю! У цямніцы! У беспрасветнай галечы! Ва ўладзе духаў і нячулых, бязлітасных людзей! А мяне ты ўлешчваеш пошлымі асалодамі, утойваеш ад мяне яе бязмернае гора, каб яна загінула без дапамогі.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Яна не першая.
ФАЎСТ
Сабака! Пачвара агідная! Ператвары яго зноў, о дух бясконца ўсеўладны, ператвары чарвяка ў вобраз сабачы, які ён звычайна прымае начамі, трушком бегучы перада мною, бяскрыўдным падарожнікам, і кідаючыся на таго, хто ўпаў. Надай яму зноў яго любімае аблічча, каб поўзаў на чэраве перада мной па зямлі, каб яго, подлага, я штурхаў нагамі.
He першая!.. Гора мне! Гора мне! Hi ўявіць, ні прыдумаць! He адно стварэнне загінула ў прорве глыбокай пакуты, не першая не акупіла яна віны ўсіх астатніх перад абліччам усёдаравальнага ў гадзіну свайго смяротнага гора! Мозг мой і цела маё жахаюцца перад пакутамі гэтай самотнай, пакінутай, а ты выскаляешся, раўнадушна кпіш з цяжкага лёсу тысяч ёй падобных.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Цяпер мы зноў на мяжы тых жартаў, дзе вы, людзі, траціце цвярозы розум. Навошта шукаеш ты са мной хаўрусу, калі жадання няма на гэта? Лётаць хочаш і баішся, каб галава не закружылася? Хто ж каму навязваўся? Мы табе ці ты нам — успомні?
ФАЎСТ
He шчэр на мяне свае пражорлівыя іклы! Мне агідна і брыдка!.. О вялікі, уладарны дух, што зняў перада мною заслону з свайго аблічча, ты, хто ведае маё сэрца і маю душу, навошта мяне прыкаваў да ганебнага спадарожніка, які асалоду чэрпае ў зле, а ў разбурэнні — забаву.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ці скора скончыш ты?
ФАЎСТ
Уратуй яе, інакш — гора табе! Найстрашнейшыя перуны на тваю галаву на тысячы гадоў!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He магу паслабіць ланцугоў помсты, не магу зняць завалы. Ратуй яе сам£ Хто зрынуў яе на пагібель? — я ці ты?
Фаўст дзіка азіраецца.
Да перуноў звяртаешся? Шчасце, што яны не вам, убогім смяротным, дадзены! Знішчыць нязгоднага — звычай тыранаў адказаць на неаспрэчныя аргументы.
ФАЎСТ
Перанясі мяне туды! Яна павінна быць на волі! МЕФІСТОФЕЛЬ
А небяспека, якая цябе падпільноўвае? Ведай, гараджане яшчэ не забыліся крывавага злачынства тваіх рук. Над месцам забойства лунаюць помслівыя духі, чакаючы твайго прыходу.
ФАЎСТ
Яшчэ і гэтым дакараеш! Забойства і смерць — твая справа, страшыдла! Вядзі мяне туды, загадваю табе — вызвалі яе!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я правяду цябе. Але што я зрабіць магу? Хіба я маю поўную ўладу на небе і на зямлі? Я магу затуманіць розум турэмшчыку, а ты завалодай ключамі і выведзі яе чалавечай рукою! Я ж буду стаяць на варце. Толькі гэта я магу.
ФАЎСТ
Вядзі! Вядзі! Хутчэй!
НОЧ. АДКРЫТАЕ ПОЛЕ
Фаўст і Мефістофель імчацца на вараных конях.
ФАЎСТ
Чаго яны гэтак снуюць каля плахі? МЕФІСТОФЕЛЬ
He ведаю; нешта гатуюць, рыхтуюць. ФАЎСТ
Лунаюць, сядаюць, ізноў узлятаюць. МЕФІСТОФЕЛЬ
Там чортава котлішча.
ФАЎСТ
Варожаць, вядзьмараць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Наперад! Хутчэй!
ЦЯМНІЦА
ФАЎСТ (са звязкай ключоў і лямпай перад дзвярыма)
Зрабіўся я зняверлівым, панурым, Боль чалавецтва ува мне, Вось тут яна, за гэтым мокрым мурам, Адна ў бядзе, хоць не злачынка, не!
Баішся ты акоў?
Баішся ты яе пабачыць зноў? Смялей! Бо смерць ёй дзверы адамкне!
(Бярэцца за замок.)
3 сярэдзіны чуецца спеў.
Шлюха маці мая, Мардавала мяне!
А мой бацька — лайдак, З’еў жывую мяне!
За чужую віну
Маё цела сястра
Палажыла ў труну. А я ў свет палячу, Я на волю хачу!
ФАЎСТ (адмыкаючы)
Каханага не бачыць. А тым часам ён Саломы шолах чуе і ланцужны звон. (Уваходзіць.)
МАРГАРЫТА (хаваючыся ў салому)
О гора! Ўжо ідуць. Там смерць ідзе.
ФАЎСТ (ціха)
Цішэй! Цішэй! Я вызвалю з турмы. МАРГАРЫТА (кідаючыся яму да ног)
Калі ты чалавек, паспачувай бядзе!
ФАЎСТ
Цішэй! Прачнецца варта, згінем мы!
(Бярэ кайданы, каб адамкнуць іх.) МАРГАРЫТА (на каленях)
Хто ўладу даў табе, злы кат,
Над беднай сіратою?
Чаму спраўляеш ноччу свой абрад?
Няўжо ты раніцою
He можаш па мяне прыйсці?
He падыходзь! Я жыць хачу! Пусці!
(Устае.)
Я маладая, нібы квет,	-
Пакінуць мушу гэты свет?
Была прыгожая — і ў тым мая віна, Са мной быў мілы друг, цяпер адна. Вянок сарваны, кветка адцвіла.
Што цягнеш гвалтам ты, кацюга люты.
Будзь літасцівы, Я ніколі зла
Нікому не рабіла. За мае пакуты
Мне стала выракам пракляцце.
ФАЎСТ
Бяды такой не выцерпіць душа!
МАРГАРЫТА
Цяпер я ўся ў тваёй уладзе.
Дазволь дзіцятка накарміць спярша.
Яго ўсю ноч да сэрца я туліла.
Дзіця ўзялі. Мяне за краты.
I кажуць, я дзіця забіла.
Ах, болып не дам сабе я рады.
He засмяюся ўжо шчаслівым смехам.
♦Паехаў мілы ў свет за рэхам» — Спяваюць пра дзяўчыну людзі! А хто тлумачыць гіесню будзе?
ФАЎСТ (кідаецца на калені)
Ён тут, ля ног тваіх, каханы.
Прыйшоў, каб разарваць твае кайданы. МАРГАРЫТА (падае побач з ім на калені) Папросім заступніцтва ў бога!
Вось тут ля парога —
Чортава логва,
Пекла віруе,
Злыдзень кіруе, Лютуе звяруга. ФАЎСТ (уголас)
Грэтхен! Грэтхен!
МАРГАРЫТА (прыслухоўваеца) Гэта голас друга!
(Ускоквае.)
Кайданы спадаюць.
Так ён заве! Я чую голас мілы!
Я вольная! Няма турмы, няма магілы!
Я палячу да мілага на волю, Я адпачну, забуду злую долю. Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны. Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.
ФАЎСТ
Я тут!
МАРГАРЫТА
Ты тут! Яшчэ скажы мне раз. (Абдымае яго.) Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас! Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі! Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі! Вярнуўся зноў шчаслівы час!
Вось той сабор каля завулка,
I наша першая прагулка,
I сад, дзе я, адрокшыся ўсяго, Чакала з Мартай любага свайго. ФАЎСТ (хоча яе вывесці)
Хадзем! Хадзем!
МАРГАРЫТА Хвілінку хоць!
Мне добра там, дзе ты! (Туліцца да яго.)
ФАЎСТ	Выходзь!
Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.
МАРГАРЫТА
Няўжо не ўмееш цалаваць, мой любы? Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо твае зусім не тыя губы.
Чаму з табой мне сёння страшна стала? Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, I на грудзях тваіх адпачывала.
Дык пацалуй мяне.
He, я цябе. (Абдымае яго.) О божа! Халодныя губы — Чаго?
Былога кахання Нізвання...
Хто выкраў яго?.. (Адварочваецца.) ФАЎСТ
Хадзем, каханая! Хадзем з няволі! Люблю цябе, як не любіў ніколі. Прашу адно — ідзі за мной.
МАРГАРЫТА (павярнуўшыся да яго)
Дык гэта ты! О... ты... каханы мой?.. ФАЎСТ
Я, я! Хадзем!
МАРГАРЫТА Там на свабодзе
Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме? ФАЎСТ
Хадзем! Зарою неба запалала! МАРГАРЫТА
Сваю я маму змардавала, Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. He сон, не сон... Вільготная рука твая...
Здаецца мне, што бачу я Густую кроў...
Каго ты закалоў?
Чыю ты загубіў душу?
Схавай свой страшны нож, прашу! ФАЎСТ
Мінулае ў мінулым застанецца! He муч мяне, не крой мне сэрца*
МАРГАРЫТА
Застанься, мілы.
Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць. Матуля ў першай будзе спаць, А побач ляжа родны брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад, Але не надта каб далёка, Каб не было мне адзінока, I на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну, Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? О, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала, Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад.— Як рада я, што разам мы.
ФАЎСТ
Тады пайшлі хутчэй з турмы. МАРГАРЫТА
Куды?
ФАЎСТ ,	,
На волю!
МАРГАРЫТА Ў дамавіну!
На смерць пайду, турму пакіну, На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой. Далей ні кроку, мілы мой.
ФАЎСТ
Ты можаш! Адчыніў я дзверы! МАРГАРЫТА
О не! Няма ўжо больш надзеі, веры. Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?