• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця, Хоць у каханні экзерсісы Прайшоў, спазнаў азы жыцця I ўжо ў навуцы гэтай лысы.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    А гэта хто? У пышнай рызе Ўрачыста едзе на квадрызе?
    ГЕРОЛЬД
    Здаецца ён царом дабра, Багатым, шчодрым і рахманым. Якое шчасце быць падданым Такога добрага цара!
    Ён з болыпай радасцю дае, Чым тоіць скарбішчы свае.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    He шчыра адказаў, не ад душы — Ты болып дакладна апішы.
    ГЕРОЛЬД
    А хто вам гожасць лепш апіша!
    Як месяц — твар, здароўем пыша, Румянец шчок, прыпухласць губ, Густы смаліста-чорны чуб, Што выглядае з-пад цюрбана, Пастава, стан і рухі пана. Адразу ясна — ён вядомы!
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    Так, ён — Плутон, багаццяў бог!
    Чацвёрку лепшую запрог — 	 Да імператара ў харомы! ГЕРОЛЬД
    Але ж і ты нам незнаёмы. ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    Паэт я, творца хараства!
    Высокі сэнс такога рамяства — Каб жыць, раздаючы свае ідэі. Што той Плутон? Паэты — багацеі. Чаго Плутон не мае пры двары, Ёсць у мяне; уладары Паэтамі ўпрыгожваюць піры.
    ГЕРОЛЬД
    Хваліцца — майстар на ўсе рукі, Лепш пакажы свае нам штукі.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    Вось пстрыкну пальцамі, адразу
    Усім вам будзе па алмазу. (Пстрыкае.)
    Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі, Карона залатая, срэбра зліткі, Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты.
    I феерверкам на бакі Я рассыпаю светлякі,— Вось так агонь распальваюць паэты. ГЕРОЛЬД
    Як прагна рынулася зала I да каштоўнасцяў дапала! А каляснічы ў цэнтры маскараду Кідае жменямі прынаду, Як рыбам кашу на падкорм. Гармідар, валтузня! — Садом! Але я знаю фокусы паэтаў, Цану іх штучных бранзалетаў. Той, думае, што мае кашалёк, А гэта проста матылёк, Другі хапае медальён, Глядзіць — вачам не верыць ён: Варушыцца ў далоні жук I раптам — пырх! угору з рук! Без лішняй рызыкі і слоў Усіх на смех падняў хлапчук — Дарослых дурняў і аслоў.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    Тлумачыў маскі добра ты, аднак Заглянуць у нутро не змог ніяк, Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей — He для герольдавых вачэй. Але даволі гэтага! Пара Звярнуцца нам да ўладара! (Да Плутона.) Скажы, чамуў з якой прычыны Ласкава ты даверыў мне ляйчыны Фурманкі гэтай і хіба Ты недзе знойдзеш лепшага раба, Які хутчэй бы коні ўпрог I мчаў цябе да перамог?
    Хіба не я адважна зброю браў, I бараніў цябе, і славу здабываў? I ці не здольнасцю паэта-хлапчука Дамогся ты лаўровага вянка?
    ПЛУТОН
    Калі ты хочаш сведчання,— скажу: Майго ты духу дух, і я табой I ганаруся, й шчыра даражу.
    Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой! Найдаражэйшая карона — твой вянок! Перад усімі сёння прызнаю, Што ўсю любоў бацькоўскую сваю Табе адпісваю, сынок.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ (да натоўпу) Як шчодра я вам раздаю Прыязнасць і любоў сваю. Агонь свяшчэнны тых дароў To ззяе навакол галоў, To ўгору раптам шугане, To іскрай чэзлай мільгане, Тут загараецца, там не; He знаю сам, ці варта мне На гэты тлум дурны, прасмердлы Растрачваць прыгажосці перлы.
    БАБСКАЯ БАЛБАТНЯ
    Яшчэ адзін рассеўся пан.
    О, ён, напэўна, шарлатан! Такая ссохлая машчына — Адно і званне, што мужчына, Шкілет і скура! Ушчыкні — He забаліць яму ані!
    СКНАРА
    Вы, бабы, ліпкая кароста!
    Вам дагадзіць зусім няпроста. Пакуль таўкліся каля печы, Быў я Скупы; яшчэ галечы Тады не знала гаспадарка,— Наедак быў, звінела чарка, I поўны быў сундук жаночы — Цяпер за гэта колюць вочы. Цяпер з двара нясуць жанкі Набытак наш у дзве рукі. Нібы ў банкрута, у кабеты Цяпер болып пыхі, чым манеты. А муж сачы, вядзі разлікі, Куды ні кінься — скрозь пазыкі: Угоніць баба ў сем патоў Праз тых каханкаў і сватоў.
    Візіты, моды, шуры-муры, Парфума, транты, крэм на скуру... А мне і грош не дасца дарам — Быў я Скупы, а стаўся Скнарам. ЗАВАДАТАРКА
    Шукай з драконам барышоў, А мы тут, зрэшты, ні пры чым. Ён падбухторвае мужоў, Каб нас не слухалі, жанчын.
    ЖАНЧЫНЫ ГУРТАМ
    Па мордзе дайце і — за дзверы! Ганіце пудзіла чарцям!
    Скрывіўся — ах, як страшна нам! Драконы гэтыя — з паперы.
    Паддайце выспятка такім гасцям!
    ГЕРОЛЬД
    Спакойна! He ў маёй натуры Цярпець скандалы, авантуры. He... позна ўжо... двайныя крылы Дракон узняў, і з вогненнае зяпы Пачварныя палезлі рылы, Заварушыліся драпежна лапы... Адразу вымелася зала, Збязлюдзела і ціха стала.
    Плутон сыходзіць з калясніцы.
    А вось і ён! Сапраўдны бог! I знаць загадвае драконам Вялікі куфар з царскіх дрог, Набіты золатам чырвонным, I гэты скарб паднесці Скнары. Дальбог, тут дзейнічаюць чары! ПЛУТОН (да каляснічага)
    Цяпер ты цалкам вольны; твой намер Узняцца да вышэйшых сфер Павінен сёння спраўдзіцца; твой свет He тут сярод маіх вазоў, карэт;
    Там, толяй там, свабодна зможаш ты Зірнуць у яснасць пекнаты.
    Там на самоце ты сабе стварай Дабра і прыгажосці светлы край.
    ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
    I там тваім паслом надзейным буду, Твайго дабра ніколі не забуду,
    Бо добра ведаю,— дзе ты, там ёсць Дастатак, сытасць, здавальненне, Дзе я — там праца цяжкая, натхненне, Але і шчасце, радасць, прыгажосць.
    3 табою жыць — не мець нястач, бядоты, Са мной — бясконцыя турботы, Але я з радасцю прымаю гэту долю.
    Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю, Аднак, на першы почут позвы Я буду рады сесці зноў на козлы. (Знікае так, як і з'явіуся.) ПЛУТОН
    Цяпер пара са скарбаў зняць замкі, Жазлом герольд адчыніць сундукі, Каштоўнасцяў тут розных проста горы! Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры, Як перлы, нанізаныя на ніткі.
    Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі. БЯЗЛАДНЫЯ КРЫКІ НАТОЎПУ
    Глядзіце! Залаты пясок
    Праз край ужо на дол пацёк! Здаецца, плавяцца сасуды, Манетны звон чуваць усюды — Чаканкі новенькай дукаты Пад колер ранішняй зары.
    Падлога ўсыпана. Бяры Нагніся і — ужо багаты. А лепш, бадай, прыбраць да рук He дробязь гэту, а сундук.
    ГЕРОЛЬД
    Ах, ёлупы! Які сундук!
    He бачаць маскарадных штук.
    Усё блізір! Дукат ламаны Цана вам, сквапныя галганы.
    I хто, за клопаты якія, Вам даў бы горы залатыя? Вам толькі б з поўнай прагнай жмені У торбы пхаць, пхаць у кішэні.
    На словах кожны тут прыхільнік ісцін, А паглядзіш: галоўнае — карысць ім! О зграя псоў! О крумкачы!
    Гані, Плутоне, іх, таўчы!
    ПЛУТОН
    Работы дам твайму жазлу —
    Пазыч на час які; ў смалу Канец ягоны я ўмачу I рэбры ўсім пералічу;
    Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні — Вам не ўцячы ад калатні.
    Жазлом гарачым апяку, Хто першы трапіць пад руку! ЛЯМАНТ I ВЭРХАЛ
    Гарым! Ратуйцеся з бяды!..
    Агонь! Бяжымце хто куды!..
    Назад! Там іскры, там пажар!.. Дыхнула полымя ўжо ў твар! Мяне заціснулі ў куток!..
    Назад!.. Бурліць людскі паток!.. О, дайце крылы — палячу! Згарэць у пекле не хачу.
    ПЛУТОН
    Усе адціснуты назад;
    Хаця няма ахвяр і страт,— Арда дрыжыць, Арда бяжыць.
    А каб не трапіць у бяду, Я круг нябачны абвяду. ГЕРОЛЬД
    Плутоне, дзякую за раду! Ты мудрасць паказаў і ўладу! ПЛУТОН
    Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсе Яшчэ пакуль што на чарзе.
    СКНАРА
    Цяпер агледзімся памалу: Збягуцца зараз дамы ў залу,— Бо дзе разжыцца можна, там Няма адбою ад настырных дам. А я між тым пастаўлю нос па ветры. Пакуль яшчэ не парахно I ў бабах нештачка ж я петру, Шчыкнуць патраплю за сцягно. Але баюся .я,— Ў штурхнечы Mae залёты будуць недарэчы, I кампліменты пройдуць міма, Тут болып патрэбна пантаміма. Калі ж задарміцца і мова жэстаў, Тады я з золата, нібыта з цеста.
    Зляплю прывабы і прынады,— Жанчынкі, пэўна, будуць рады.
    ГЕРОЛЬД
    Худы наш дурань з жартаў-смехаў Да пошлых выбрыкаў даехаў: Бярэ ён золата і гне, Ламае, крышыць, месіць, мне, I, нібы ў дзежачцы з рашчыны, Ён спрытна лепіць камякі I брыд паказвае такі, Што пухнуць з сораму мужчыны. У дам гарыць румянец шчок — Хутчэй выводзяць прэч дачок... А дурань рады, ён рагоча, Пагнюсіць нас распустай хоча. He, ўсё-такі я блазнюку Жазлом у карак натаўку.
    ПЛУТОН
    Бяды не прадчувае, не баіцца, Але няхай штукарыць баламут. He будзе ён выдурнівацца тут, Як час настане ўгаманіцца.
    ГАРМІДАР I СПЕВЫ
    3 далін і з гор яшчэ Арда, віруючы, цячэ. Выходзіць велічна на круг Вялікі Пан у гурце слуг, Яны на чары не зважаюць, Чароўны круг пераступаюць. ПЛУТОН
    Я ведаю, хто ў масцы Пана. Прыйшлі і смела вы і нечакана, Я знаю вашу тайну, й не адну,— Ахвотна круг чароўны разамкну. Няхай вам радасць усміхнецца, Хай ваша дзіва цешыць люд. А часам вам ці не здаецца, Што не патрэбен гэты цуд?
    СПЕВЫ ДЗІКУНОЎ
    Смяюцца, скачуць дзікуны — Як утрапёныя яны, Зямля пад імі хадыром, Бо кожны йдзе багатыром.
    ФАЎНЫ
    Ану ж, браткі, Спляцём вянкі — У скоках фаўны Заўсёды спраўны. Дык разбірайцеея ж на пары! Хай вушы з кудзеркаў тарчма, Хай і кірпаты нос на твары — Нам, фаўнам, гэта ўсё дарма! — Працягне фаўн капыт абранцы I ўжо трасецца ў дзікім танцы.
    САТЫР
    А следам скача зух Сатыр, Казёл пажадлівы, бабздыр, Як скнара, спрытны ён, імклівы, Паджары, жылісты, смяшлівы, Упіты водарам свабоды, Ён дзікі, вольны сын прыроды, Глядзіць з пагардай на пыхлівы, Хімерны люд, пусты народ — Ад іх жывдя адзін смурод. А ён, Сатыр,— прыроды цар, Палян і пушчаў уладар.
    ГНОМЫ
    За ўсімі борздзенька, бягом, Трушком, трушком шыбуе гном. Замест адзежы — мох, сучкі, Пад імі лямпы-светлячкі.
    Сярод бясклопатнай гурмы Снуём, нібы мурашкі, мы. Адным мы — духі дамавыя, Другім мы — слугі дармавыя, Бо з нетраў і багатых скал Руду бяром, з руды — метал. Заўжды вітаюць людзі нас: «У добры час! У добры час!»
    Хоць выдаём мы на-гара Багата рознага дабра, Ды йдуць металы з той руды У рукі рознае брыды: Купцам, зладзеям, махлярам, Яшчэ й — заплечных спраў майстрам, Усім, хто божы запавет
    Знядбаў за прыгаршчы манет.
    Віны ў тым нашае няма,— Як мы, цярпіце ціск ярма!
    ВОЛАТЫ
    I ў Гарцы ёсць свае паны, I мы для іх — як дзікуны. Прыйшлі к вам голыя мы ўсе — Ў найпершароднейшай красе,— Галінкі-лапачкі ў руках, Вяночкі з красак на баках, 3 лістоў, з галінак фартушкі — Ці ў папы ёсць эскорт такі!
    ХОР НІМФАЎ (абступіўшы вялікага Пана) Вось бог палян, Лясоў, імшар, Вялікі Пан — Прыроды цар!
    Мы танцам радасным сваім Уладара развесялім.
    He шле спакою, свежых сіл Яму блакітны небасхіл, Хоць добры ён, за нас гарой. I толькі плёскат вод парой Навеяць можа моцны сон. Калі засне на траўцы ён, Рака суцішвае свой плыў, I зеляніна паш і ніў Ляніва цэдзіць гойны пах;
    I не сваволіць вертапрах — Гарэзны вольны вецярок, Каб не ўстрывожыць незнарок. Дрымота і санлівы чад w Атуляць вочы німф, наяд. У час, калі з лясных харом Пакоціцца, нібыта гром, Кліч Пана па гарах, палях,— Агорне ўсіх панічны страх,— I дрогнуць воіны ў баях.