Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
ФАЎСТ
Пайшла катрынка зноў дуднець! 3 табой ніяк не вылезеш з нягод, Навыдумляў уяўных перашкод, Каб за парады плату мець.
He скавычы. Дастань. Ты ж, балазе, Спраўляцца ўмееш на адной назе.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Паганцам я не ўказ, прыход не мой — Свае там Зеўсы ў іх, Люцыпар свой. А выйсце ёсць.
ФАЎСТ
Хутчэй кажы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Адкрыю тайну, хоць не ад душы: У адзіноце недзе царствуюць багіні. Няма ні часу, ні прасторы ў іхняй сферы. Сказаць баюся, слова ў горле стыне — To — М а ц е р ы.
ФАЎСТ (уражаны)
Як? Мацеры?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дай веры! ФАЎСТ
О Мацеры! — Дзівосныя хімеры!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Так, так! Дзівосна! Мацеры! Смяротна Зямная плоць, таму і неахвотна Табе таемнасць адкрываю.
Смяротным не спасцігнуць іх глыбіні, Ды хочаш ты — і мы зрабіць павінны.
ФАЎСТ
А як прайсці туды, калі спытаю?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Да іх няма дарогі!
Недаступны
Іх свет для сутных!
Непадсудны
Іх свет для судных! У той прасторы Няма канкрэтных катэгорый.
Якая ж можа быць дарога
Туды, дзе ёсць адно Нічога.
Там, зразумей, суцэльны вакуум.
ФАЎСТ
Зноў кухняй пахне, мілы кум,
А мы ж не ў ведзьмы ля пліты, Няма чаго малоць лухты!
Я сам у штуках добра налаўчыўся: Вучыў пустому, пустаце вучыўся,
I чым глыбей я свой прадмет тлумачыў, Тым болей супярэчнага ў ім бачыў. Ці не мяркуеш часам ты, што мушу Пра тое толькі я і дбаць, Каб чорту найхутчэй аддаць Сваю цалюсенькую душу?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Той, хто памёр і акіян пустэчы Пераплывае,— бачыць рэчы, Як ёсць яны ў жыцці: у ціхім моры Дэльфінаў рэзвыя падскокі, У небе — сонца, месяц, зоры I ўсцяж чародкамі аблокі.
А ў той пустой, парожняй зеўры He ўбачыш яснасці, не ўбачыш цемры. На цвердзь нагой не ступіш ты У свеце вечнай пустаты.
ФАЎСТ
Як містагог гаворыш ты, нібыта Табе дурыць патрэбна неафіта!
Я — Фаўст, а не прыслужнік паслухмяны. He буду з полымя цягаць каштаны.
Што б ні было, ў пустэчу я тваю пайду I, страху плюнуўшы бясстрашна ў твар, Сваю памножу сілу там і гарт.
Наперад! У Нічым я Ўсё знайду!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Хвалю за рызыку! Ідзі адважна, горда, Бо добра ўцяміў ты навуку чорта.
Вось ключ.
ФАЎСТ
Навошта рэч у вечнасць несці? МЕФІСТОФЕЛЬ
А ты бяры, яна не просіць есці! ФАЎСТ
Расце ў руцэ! Блішчыць, як сонца ззяе. МЕФІСТОФЕЛЬ
Пасля пабачыш, што ён адчыняе
I да якіх прызначаны дзвярэй!
Ідзі! Ён завядзе да Мацярэй!
ФАЎСТ (жахаецца)
О Мацеры! Ад грамавога слова Усё ў маёй душы застыць гатова.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Баішся новых слоў і з’яў? Навошта? Перажаваную ты любіш казань, 3 якое сокі павысмоктваў блазан? — Пара цаніць дзівосы поўным коштам. ФАЎСТ
Здранцвеласцю — сябе не задаволю, Жаханне — вось што трэба мне на долю! Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем; Жахаючыся, вечнасць адчуваем.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ляці ж уніз! Сказаў бы лепш — угору!
Пакінь наш свет, дзе з тлену ўсё паўстала.
I там сярод спрадвечнага прастору Суцешся тым, чаго ўжо тут не стала. Узвысся й небыццёвае пабач!
Ідзі і ключ бяры! Жадаю ўдач!
ФАЎСТ (натхнёна)
Трымаю ключ! I новых сіл парыў
Напоўніў грудзі мне і новы шлях адкрыў. МЕФІСТОФЕЛЬ
Распаленая скажа там трывога, Што скончылася ўжо твая дарога. Каля агню ахвярнага, дарэчы, Ты ўбачыш Мацярэй, багінь пустэчы. Сядзяць, стаяць і ходзяць, як жывыя, Стварэнне і пераўтварэнне — іх стыхія, I ў пустаце, ў маўклівасці натуры Лунаюць цені нейкія і крэатуры.
Там бачаць толькі схемы сутнасці. I ты He бойся там ніякае бяды.
Ідзі рашуча, боязь адгані, Ключом ахвярнік той — крані.
Фаўст робіць энергічны рух ключом.
Так, правільна! Далей здабыча — Цябе сама на роўны шлях пакліча. Пакуль яны спахопяцца, дык ты, вядома, Павінен быць з трыногай гэтай дома. А тут пасля, разбіўшы чары тлену, Ты выклічаш Парыса і Алену — У фіміяльным дыме і тумане Любы герой антычнасці паўстане.
Пішу на твой рахунак гэты чын — Ты першы подзвіг зробіш. Ты — адзін. ФАЎСТ
А што цяпер?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нагою тупні. Там унізе
Таксама тупні і назад вярніся.
Фаўст тупае нагою і апускаецца.
Каб хоць з ключом усё пайшло на лад — Цікава мне, ці вернецца назад?
ЯРКА АСВЕТЛЕНЫЯ ЗАЛЫ
Імператар і в a с а л ы.
Двор у хваляванні.
СКАРБНІК
Спяшайцеся, прыйшла пара
Пацешыць духамі гаспадара!
КАШТАЛЯН
Паслаў спытацца ён, чаго вы
Яшчэ дагэтуль не гатовы?..
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вось-вось вярнуцца мае кампаньён: Калі, і што, і як — на гэта ён, Супольнік мой, вам дасць адказ; Бо ён рыхтуе духаў на паказ — Каб адрадзіць красу антычнай гераіні, Заглянуць трэба ў чарнакніжныя глыбіні.
КАШТАЛЯН
Я вам наказваю, не кнігам,— Выконвайце загады мігам. БЯЛЯВАЯ (Мефістофелю)
Адно слаўцо! Прашу я вашых чар — Глядзіце, чысценькі мой твар, А як вясна настане — канапаты, Што мне рабіць з ім? Дайце рады!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ай-яй! Канфузная хімера —
У плямах, ясачка, нібы пантэра.
Найлепшы вынік дасць ужытак
Гаючай выцяжкі з жабіных лытак.
Патрыце маззю моднаю па скуры,
I чыста будзе з першай працэдуры.
ЧАРНЯВАЯ
Дапамажыце і ў маёй бядзе:
Мне курч скруціў і высушыў нагу,
I я цяпер нязграбная ў хадзе,
I выдыгацца нават не магу.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дазвольце наступіць на ножку, пані.
ЧАРНЯВАЯ
Ой, што вы, знак такі ў каханні... МЕФІСТОФЕЛЬ
Мой дотык мае большае значэнне,
На ўсякую хваробу ёсць лячэнне:
Клін клінам б’юць, мы ж ножку ножкай лечым, Як у каханні нешта нечым.
ЧАРНЯВАЯ (ускрыкнуўшы)
Авой! Авой! Як жарабец!
Баліць!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, вось і той бядзе канец!
Гарцуй, красунечка, ляці ў танок
I не шкадуй цяпер ні рук, ні ног.
ДАМА (прыціскаючыся)
Пусціце! Што мне вашы ногі.
Дарогі дайце мне хутчэй, дарогі!
Люблю яго, душа палае, А ён сабе і не шманае.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну што ж, лічыце — ўсё ў парадку;
Вось вугалёк вам; у віхуры танца
Вы абніміце вашага абранца
I чырканіце спрытна па азадку —
А гэты вугалёк тады
Лыкніце, толькі без вады —
Каханак будзе ноч у ноч запар,
Як цюцька, вартаваць ваш будуар.
ДАМА
А не атрута?
МЕФІСТОФЕЛЬ (абурана)
Што вы, пані!
Вялікая ёсць моц у вугалька —
Ён з вогнішча ерэтыка!
Хто ж вам яшчэ такі дастане?
ПАЖ
He вераць мне, што я даўно кахаю. МЕФІСТОФЕЛЬ (убок)
Каго тут слухаць першага, не знаю.
( Пажу.)
He лезь у рунь, пачні любоў 3 кабет дасведчаных, з удоў.
Праціскаюцца іншыя.
Вой, колькі вас! Прыняць усю грамаду? Сказаць ім праўду? Даць параду? Але ж куды заедзеш ты на праўдзе? О Мацеры! Вы Фаўста мне адпраўце! (Азіраючыся.) Ліхтарыкі гараць; у дзверы Манерным цугам, як на рэй, 3 пакрытых змрокам галерэй Плывуць паненкі, кавалеры, Займаюць цырымонна лавы Каля штандараў воінскае славы.
Па ўсім відаць, што рыцарская зала Дагэтуль бляскам гэтакім не ззяла. Навошта, Фаўсце, марныя старанні — I без таго ўжо ўсе сабраны здані!
РЫЦАРСКАЯ ЗАЛА
Цьмянае святло.
Iмператар і прыд ворныя рассаджваюцца.
ГЕРОЛЬД
Стары мой сціплы абавязак — Сцэнічныя падзеі абвяшчаць Мне сёння цяжка: здані з казак Навокал лётаюць і верашчаць.
Зусім дарма, з вядомых вам прычын, Шукаў бы я разгадак прыгажосці.
Усе гатовы крэслы; гледачы У зале ўжо сабраліся і госці.
Сам імператар сеў каля сцяны — Разглядвае рэгаліі вайны.
А ззаду ўсіх, ахутаныя змрокам, Паны міністры з панямі пад бокам, Сядзяць, цікуючы на сцэну.
Гатова ўсё! Давай хутчэй Алену!
Трубы.
АСТРОЛАГ
Пачніся, драма,— гэта мой загад! Адсуньцеся, муры, далей назад, Каб даць прасторы магіі і чарам!
I вось кілім, як скручаны пажарам, Узвіўся, мур рассунуўся, памост Перад вачамі ўзнік у глыбіні, I я займаю свой пачэсны пост На авансцэне.
МЕФІСТОФЕЛЬ (з суфлёрскай будкі)
3 інтарэсу
I я пачну падбрэхваць п’есу!
(А стролагу.)
Звяздар! Ты чуеш голас зор,—
Пачуй жа, што падказвае суфлёр.
АСТРОЛАГ
Па чарадзейнай волі на вачах Палап, узнік. Як неба на плячах Трымаў Атлас, так тут калонаў рад Падпёр надзейна велічны фасад.
Яны б стрымаць маглі, прынамсі, горы, Бо храму й дзвюх даволі для апоры.
АРХІТЭКТАР
I гэта мне антычнасць? Грубасць гэта Як эталон красы апета?
Мне болып да густу гонкасць нашых вежаў, Дзе кожны шпіль, здаецца, мкне ў бязмежы, Спічастыя скляпенні, базілікі — Які тут стыль, які размах вялікі!
АСТРОЛАГ
Адзначце ўвагай цуды ў гэты час! Таймуйце свой запал крытычны — Хай лёт фантазіі, хай дух антычны Чаруе дзёрзка і ўладарна вас!
Вы ўсё гатовы вашай мерай мерыць,— А трэба ў немагчымае паверыць.
Ф а ў cm падымаецца на сцэну з другога боку.
А вось і маг у вопратцы жраца;
Ён давядзе падзеі да канца I выкліча багіню вам і бога,— Глядзіце, з ім ахвярная трынога, Цішком замовы жрэц мармыча, Да нас на сцэну духаў кліча. ФАЎСТ (узнёсла)
О Мацеры з бязмежнасці, якія Пануюць там, дзе вечнасці стыхія! Паможа мне цяпер ваш свет самотны. Я ж ведаю,— жыццепадобны Свет духаў, казачных істот.
Лунаюць летуценна цені тыя — Прайшлі яны свае шляхі зямныя I ўжо да вас вядуць апошні лёт, Каб каля вас аж да сканчэння веку Прымаць бяссмерце, ласку і апеку — Даў ім прытулак цемры гмах.
Цяпер іх мужны выклікае маг.
Каб кожны ў мроіве бясцелых ценяў Убачыць тое мог, аб чым ён летуценіў.
АСТРОЛАГ
Ключом агністым Фаўст крануўся шалі — I сцэну пасмы дымныя заслалі, Сплятаючыся ў дзіўныя аблокі, Ствараючы адзінае сугучча хору, Якое ўзносіцца ўрачыста ўгору.
Гучыць, звініць увесь палац высокі, Трымцяць, пяюць калоны і трыгліф — Сімфонія, жывы антычны міф...
Туман рассеяўся... Антракт...
I вось прыгожы станісты юнак Нячутным крокам выйшаў з-за куліс... Тут змоўкну я, бо ўсе ў прыціхлай зале Без каментарыяў маіх пазналі: To прынц траянскі, прыгажун Парыс.
Уваходзіць П а рыс.
ДАМА
О яркі бляск юначай бурнай сілы! ДРУГАЯ
Румяны персік, спелы, свежы, мілы.
ТРЭЦЯЯ
Прыпухлая, нібыта банцік, губка.
ЧАЦВЁРТАЯ
Ты, мусіць, выпіла б з такога кубка? ПЯТАЯ
Які прыгожы ён і далікатны!
ШОСТАЯ
3 усіх мужчын на свеце самы здатны!
РЫЦАР
Пастух і ёсць пастух — не з нашай сферы,—
ЦІ ж гэта вам прыдворныя манеры?
ДРУГІ
Прыгожы ён, бо голы і кудлаты,—
Ці будзе ён такі, калі надзене латы?
ДАМА
Садзіцца — божухна, я ў захапленні!
РЫЦАР
I вам карціць Парысу на калені?
ДРУГАЯ
О грацыёзны, мяккі, плаўны рух!
КАМЕРГЕР
Разлёгся, бачыце, дзікун-пастух!
ДАМА
Наўме вам толькі здзекі, кпіны, свары. КАМЕРГЕР
Так нельга вольнічаць пры гасудары!
ДАМА
Дык гэта ж толькі ў п’есе, хто ж не знае. КАМЕРГЕР
Нідзе прыстойнасць лішняй не бывае. ДАМА