Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя.
3 тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя.
I залёты, і лато Марнай тратай выйшлі, He прыбіўся аніхто, Нават трэці лішні. Сёння дурняў хоць касі, Ты ўжо шчасця не ўпусці, Міг удачы ўвішны.
Да маці і дачці падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя;
гучная задушэўная гутарка.
Уваходзяць рыбакі і пту ш к а ло в ы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.
ДРЫВАСЕКІ (уваходзяць груба і развязна) Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы! Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі!
Павагу майце Да працы чорнай I нас не лайце. Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы. I мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.
ПОЛІШЫНЕЛІ (блазнавата, амаль прыдуркавата) Дурному праца
Якраз прыдасца, ■ А мы мазгуем
I не працуем.
Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца I выскаляцца.
Усе навіны
Мы знаць павінны.
Наробім крыку На вашым рынку;
У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі I паначхалі Полішынелі!
ДАРМАЕДЫ (лісліва і карысліва) Ах, лесарубы, Як вы нам любы, I вуглякопы, I вы, халопы, Бо выдыганні I спачуванні He грэюць цела. Калі б сягоння У нас дрывотня Ўраз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі.
I блюдалізы Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну
I п’юць y пост За тостам тост. П’ЯНІЦА (мармыча)
3 глузду я яшчэ не з’ехаў — Сам сабе і цар і бог;
Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог.
П’ю гарэліцу з падсёрбам I назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць!
Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс! А я п’ю сабе з падхлістам, He сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць!
П’ю, каб поўнілася чарка! Каб пілося, як цяпер! He раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер!
I я вып’ю зноў з падсмоктам 3 карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы,— хоць бы хоць!
Нешта млосна, млява нешта, I язык стаіць калом,— Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом?
ХОР
За здароўечка, за ваша Кіньма чарку ў горла наша!
3 п’яным спрэчкі не заводзь! — П’яным свары — хоць бы хоць! Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў.
У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова.
Толькі адзін праціскаецца наперад.
САТЫРЫК
Адно мне грэе сонца — Што маю нюх і хватку, Дзе толькі давядзецца, Я рэжу праўду-матку.
Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модкым вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі.
Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.
ГРАЦЫІ
АГЛАЯ
3 ласкай у жыццё ідзіце
I пяшчотна дар дарыце. ГЕГЕМОНА
3 ласкаю прымаць прыемна
I адорваць узаемна.
ЕЎФРАСІНА
А найлепш ад ласкі ўсякай Адарыць усіх падзякай.
ПАРКІ
АТРОПА
Я старэйшая, мне спрасці Трэба нітку долі вашай, Шмат умельства трэба ўкласці, Каб хваліцца добрай пражай.
Каб вілася нітка роўна, Трэба добра лён прыладзіць, Каб ён мяккі быў, як воўна, Трэба пальцамі прыгладзіць.
Куралесьце ў буры танца — Hi на што ніякай скідкі: Толькі помніце,— парвацца Могуць тоненькія ніткі.
КЛОТА
Мне давераны нажніцы, Каб падрэзаць дзе-нідзе, Памагчы старой сястрыцы, Дзе яна не так спрадзе.
Бо яна ў мяне — майстрыха 3 валакон гнілых сукаць, Бо яна ж умее ціха Крылы марам падсякаць.
Ды і я не раз псавала Маладым любоўны пал, I таму цяпер схавала Я нажніцы ў футарал.
Сёння хай ляжыць кудзеля — Абыдуся без сясцёр.
Колькі радасных падзеяў!
Як бушуе шумны двор!
ЛАХЕЗІС
Я, мудрэйшая, павінна Ў нітках бачыць палатно. Хай жа круціцца няспынна У сястры верацяно.
Чашку ў чашку я паволі Навіваю на клубок, Пераблытаць іх ніколі He павінен мой юрок.
А спынюся ў час рабочы, Смерцю ўласнай заплачу; Наматаўшы дні на ночы, Аддаю клубок ткачу.
ГЕРОЛЬД
А гэтых трох не распазнаць натуры, Хоць вы антычныя чыталі скрыпты, Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты Вядзьмаркі нораў і пагляд пануры,
Заўжды іх выгляд чысты і нявінны. To фурыі — я сам не даў бы веры, Што пад такою маскаю — пантэры I кобры ўлезлі ў вобраз галубіны.
А зрэшты, сёння тут, калі наўкола Усе распустай хваляцца, дурнотай, Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай, Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?
ФУРЫІ
АЛЕКТА
Даверлівасць мы шчыра вашу любім; Нам, фурыям ліслівым, вельмі проста Ашальмаваць каханка, як прахвоста,— Нашэпчам, наплявузгаем, загубім.
Мы толькі скажам хлопцу, што нявеста 3 другімі бавіцца, другім міргае;
Ды каб хоць людская была — худая, Як той казаў — ні рошчына, ні цеста.
А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопец Перад другой дзяўчынай чапурыцца, Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».— I будзе свара, і ўсяго там хопіць.
МЕГЕРА
Калі ж яны асмеляцца пабрацца, Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты, Пякучай жоўці і сямейнай смуты, Што праз жыццё ім будзе адрыгацца.
Што знаю я ў людскім метамарфозе?
Няма граніцы чалавечым марам: Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам, Пагрэўшыся, сумуюць па марозе.
Найболып за ўсё люблю губіць людзей я, Калі яны адно другому ў пару, Бо тут не цяжка напусціць кашмару Ад дэманічнай страсці Асмадзея.
ТЫСІФОНА
Што атрута? Злыя пашчы?
Здрады напушчу заразу!
Хто кахае дзвюх адразу, Той ужо зусім прапашчы.
За пацехі і забавы
Прыйдзе, прыйдзе час расплаты —
Будзе гонар твой распяты Горкай славаю няславы.
Хто даруе зло, падманы Або выкажа спагаду?
Нават рэха ганіць здраду:
Паўтарае: «Згінь, паганы!»
ГЕРОЛЬД
Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзе Дарогу высцелем на маскарадзе, Вунь слон ідзе — сапраўдная гара. Якія вушы, біўні, ногі-ступы!
Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы: На спіне пасярэдзіне шатра
Сядзіць жанчына, незалежна, ўладна, I тоненькім кіёчкам далікатна Дарогу ўказвае; між тым другая Рукою ўсіх гасцей вітае.
А па баках, закутыя ў кайданах, Дзве паланянкі крочаць на арканах; Адна, як пліска, спуджана трасецца, Другая страху не бярэ да сэрца.
Дык, можа, самі пані зробяць ласку
I ўрэшце здымуць з твару маску? АПАСКА
Лямпы, свечкі і паходні
Мігацяць ужо з смугі.
Уцякла б я з гэтай сходні,—
He пускаюць ланцугі.
Блазны, дурні, скіньце маску!
Прэч адгэтуль! Я дрыжу!
Рупіць вам забіць Апаску, Загубіць маю душу.
Тут злачынцаў цэлы табар; — Глянеш — проста зубаскал, Нават твой, здаецца, сябар, А пад маскаю фіскал.
Як пабегла б я з палаца,
Ды трымаюць кайданы,—
I нідзе не ўратавацца
Ад пагроз і ад труны!
НАДЗЕЯ
А як скончыцца гулянне,
Як уранні сонца ўстане,
Я і сёстры здымем маску,
Каб паўстаць у поўным бляску.
Мы тады па добрай волі Пагуляем на прыволлі.
Будзем цешыцца, смяяцца, Красавацца, мілавацца, Будзем песціцца, кахацца Без турбот за маскарады — Будуць людзі ўсе нам рады, Будуць мары ўсе збывацца. Верыцца заўсёды мне — Шчасце нас не абміне.
МУДРАСЦЬ
Ад Надзеі і Апаскі Ўсе няшчасці і заганы, Бо і ў масцы і без маскі Нам яны касуюць планы.
3-за слана-калоса з ношай Непакоюся я мала, А сясцёр з душой варожай Кайданамі я скавала.
У шатры ў слана на спіне Едзе, горда ўзняўшы крылы, Найсвятлейшая багіня, Ў німбе смеласці і сілы.
Бляск — яе вянчае справы, Хто яна — спытай любога: Барацьбы багіня, славы, А імя ёй — Перамога.
ЗАІЛА-ТЭРСІТ
О, як дарэчы! Зараз вам Брыдотнай лаянкі паддам. Той Перамозе на слане Паддам я нават удвайне. Заганарылася, задрала нос: Я ж бо Вікторыя, калос! — Жадаючы, каб люд усіх дзяржаў Прад ёю кленчыў і дрыжаў! Ахвотніц славы, перамог — У воз саміх бы я запрог.
Адно мне толькі па нутры: Карціць — нагамі дагары Перавярнуць усё падрад: I лоск, і пыху, і парад — Вось гэта быў бы маскарад!
ГЕРОЛЬД
Я на цябе, пракляты сметнік зла. He пашкадую і свайго жазла! Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк. Стуліўся, ссунуўся, абмяк — Няма... вось толькі яйка... Яйка тое Расце і пухне, як жывое...
I на вачах збялелых дам Са шкарлупы палезлі блізнюкі: Кажан і змей. I нацянькі — Кажан на крылах, змей уплаз — Хутчэй пакінулі палац, Каб зліцца зноў і разам жыць. Я б не хацеў там трэцім быць!
ГОМАН НАТОЎПУ
Зала ходырам... Шум, гром... Прэч бяжым, ану яго з дваром... Разгуляліся ў двары Нечысці, нетапыры...
Нейкі свіст над галавой... Храбусценне пад нагой... Кажаны ляцяць з акна... Страшна... Ціхне гамана... He да ўцех цяпер гасцям... Што тут робіцца?.. Няўцям...
ГЕРОЛЬД
Тут на святах год у год Я вартую уваход, Каб ніякі госць нязваны He пранёс якой заганы, Каб нячысцік без білета He пралез на свята гэта. Сёння ж раптам, як на грэх, Іх налезла поўны мех.
3 тым Заілам шмат марокі! А ўжо зноў я чую крокі, Дзіва новае зноў бачу! Як яго я растлумачу?
У герольда абавязкі— Прадстаўляць на бале маскі, Быць разгадчыкам задач!
А вось сёння хоць ты плач — He магу! Вось калясніца Праз натоўп у залу мчыцца.
Едзе плаўна, едзе смела. Жарабцоў кіруе ўмела, Спрытна, стоячы, вазніца. Збруя ззяе, серабрыцца, Ліхтары мігцяць магічна — ' Ўсё так дзіўна, непрывычна.
Сціх гармідар карнавала, Вочы вырачыла зала. He, не быць ужо дабру... Страшна мне... Дарогі...
ХЛ ОПЧЫК-К А ЛЯСНІЧЫ
Тпру! Стойце, коні, не шалейце. Папускае цуглі, лейцы I загадвае вазніца Вам у зале прыпыніцца. Бачыце, якая ўхвала Нам на долю тут прыпала. Тут не дзіва дзіву дацца. Дай, герольдзе-распарадца, Як таму і след спачатку, Алегорыям разгадку.
ГЕРОЛЬД
Ну й задаў ты мне задачу!
Апішу табе, што бачу.
ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
Апішы!
ГЕРОЛЬД
Скажу тады: Ты прыгожы, малады, Свежы, ўдалы і, аднак, He зусім яшчэ юнак. Ды праз колькі зім і лет Пры тваім запасе чараў — Станеш мараю кабет, Лепшай кветкай будуараў. ХЛОПЧЫК-КАЛЯСНІЧЫ
Ну-ну, давай! Малюнак гладкі. Цяпер — да сутнасці загадкі.
ГЕРОЛЬД
Па бляску і гуллівасці вачэй,
Па схільнасці да яркіх стужак, нітак, Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй, Аздобленай узорамі ля лытак.