Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
ФАЎСТ
Змяя! Змяя!
МЕФІСТОФЕЛЬ (сам сабе) Ну вось, падсек цябе ўжо я!
ФАЎСТ
He спакушай жа, дух паганы, He развярэджвай, д’ябал, раны. He трэба мне падступныя парады,— Яны распальваюць агонь пажады. МЕФІСТОФЕЛЬ
Дзяўчына думае цяпер,
Што ўцёк падступны кавалер... ФАЎСТ
Дзе б я ні быў, куды б я ні прыстаў, Забыць яе, пакінуць — не змагу я. Зайздрошчу целу госпада Хрыста,— Яго ж на споведзі яна цалуе.
МЕФІСТОФЕЛЬ
I я зайздросціў, гледзячы на вас, Калі між ружаў ты блізнятак пас. ФАЎСТ
Прэч, зводнік!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Смех з такога гневу! Сам бог, ствараючы Адама й Еву, Чыніў святую справу першы, Хвілінку вольную займеўшы!
Хадзем! Чаго разводзіць нам нуду, Я ж у пакой да Грэтхен павяду, He на пагібель, не на кару.
ФАЎСТ
У палкіх пацалунках — рай!
О, на грудзях яе памерці дай!
Я не забыў пакут яе, сустрэцца мару. Ці ж ве пачвара я, дурны, няўдалы, Ці не ўцякач, які пакінуў дом I горнай рэчкай падае на скалы Ды мчыць далей да прорвы, напралом? А там унізе, недзе, у даліне, У хатцы, мілае дзіця — яна Ў турботах хатніх не спачыне, У свет малы замкнутая, адна.
Няўжо таго было мне мала, Што, божы нелюб, я хапаў Рукамі скалы як папала, I іх крышыў, і разбіваў? Я на спакой яе наклікаў хмары, Ты ж, пекла, прагнула ахвяры!
Але, што нам наканавана,— не міне! Дык скараці мне, д’ябал, час жуды, Хай лёс яе спасцігне і мяне, Каб разам знікнуць назаўжды.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ён зноў гарыць, ён зноў палае!
Ідзі, ідзі ж суцеш яе, дурны.
Дзе недарэка выйсця добрага не мае, Там горнецца адразу да труны.
Смялей! Адкінь адчай і горды гнеў — Ля чорта сам ты трохі ссатанеў.
Бяда, калі ўжо чорт пачне тужыць, Тады няма чаго і жыць.
ПАКОЙ ГРЭТХЕН
ГРЭТХЕН (адна, за калаўроткам) У сэрцы боль, Запал пагас, He вернецца Шчаслівы час.
Спакой мінуў — I мне труна, Агоркнуў свет — I я адна.
Душу маю Азмрочыў сум, Завяла я Ад горкіх дум.
У сэрцы боль, Запал пагас, He вернецца Шчаслівы час.
Каб да мяне Прыйсці ён мог, Як выбегла б Я на парог.
Яго хада
I моц плячэй, Яго ўладарны Бляск вачэй.
Яго — і голас,
I далонь, I вуснаў — ах! Святы агонь!
У сэрцы боль, Запал пагас. He вернецца Шчаслівы час.
Жаль грудзі рве — Больш не ўтрываць: О, каб магла Яго ўтрымаць.
I цалаваць
Усё жыццё,
3 любоўю — ў смерць, У небыццё!
САД МАРТЫ
Маргарыта. Фаў cm.
МАРГАРЫТА
Скажы мне, Генрых мой!
ФАЎСТ
Скажу!
МАРГАРЫТА
Скажы, як ставішся да бога?
За добрую тваю душу
Мяне ўвесь час грызе трывога.
ФАЎСТ
Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё, Я за яго гатоў аддаць жыццё. He ганячы царквы і неба.
МАРГАРЫТА
Нядобра так, нам верыць трэба! ФАЎСТ
Чаму?
МАРГАРЫТА
Ну, як цябе пераканаць!
Дары святыя трэба шанаваць. ФАЎСТ
Дары шаную.
МАРГАРЫТА
Трэба іх прымаць.
He молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?
ФАЎСТ
Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў бога». Спытайся ў мудраца Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.
МАРГАРЫТА
Дык, значыць, не? ФАЎСТ
Анёлак, зразумей мяне!
Хто назаве яго,
Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»? Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»? Усемагутны, Усеўладны
Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе?
Над намі ці ж не купал неба?
Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна He мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца,
To называй яго, як хочаш!
Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам!
А я не маю назвы!
Я пачуццём жыву;
Бо назва — гук і дым,
Што спавівае полымя ў нябеснай мгле. МАРГАРЫТА
He суцяшай нічым.
Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.
ФАЎСТ
У кожнага лад роднай мовы Сугучны думкам і настрою — Чаму ж тады і мне сваёю He гаварыць, чаму?
МАРГАРЫТА
Гатова верыць я ўсяму, Але адно мяне гняце — Што вы — не ва Хрысце.
ФАЎСТ
Дзіця!
МАРГАРЫТА
I вельмі моцна прыгнятае, Што ў вас кампанія не тая.
ФАЎСТ
Чаму?
МАРГАРЫТА
Мне сябар ваш харошы Да глыбіні душы варожы. Скажу, за ўсе свае гады Другой такой не бачыла брыды,— Ягоны твар такі страшэнны.
ФАЎСТ
Твой страх, каханая, дарэмны.
МАРГАРЫТА
Яго прысутнасць мне бунтуе кроў. Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; — I як цябе пабачыць прагна мару, Так ад ягонага дрыжу я твару.
Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх, Калі не так — даруй мне, божа, грэх! ФАЎСТ
Хіба на свеце блазнам нельга быць?
МАРГАРЫТА
3 такім я не хацела б побач жыць!
Як толькі ўвойдзе ён у дзверы, Яго падступныя намеры, I здзеклівасць, і злосць відны; Напэўна, мерцвякі адны Яму на свеце гэтым любы. Пагардліва ён крывіць губы, I я чытаю з твару злога — He можа ён любіць жывога.
3 табой так добра, так лагодна, 3 табой я дыхаю свабодна, А ёя агідны, ён зласлівы.
ФАЎСТ
О, мой анёлак баязлівы. МАРГАРЫТА
Падыдзе толькі да цябе,— Я ўся ад страху калачуся, Здаецца, не люблю цябе. Пры ім я стыну, не малюся, Трывожна, цяжка мне тады. Ах, Генрых мой, каб не было бяды.
ФАЎСТ
Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару... МАРГАРЫТА
Пара мне ўжо.
ФАЎСТ
Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць. МАРГАРЫТА
Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая;
Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я. ФАЎСТ
Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, I прыйдзе сон, здаровы сон I матцы прынясе спакой.
МАРГАРЫТА
Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?
ФАЎСТ
Навошта мне шукаць падману? МАРГАРЫТА
Як толькі на цябе я гляну,
Слабею ўраз і трачу волю, Нічым душы не задаволю. Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Нічога болып рабіць не застаецца. (Выходзіць.)
МЕФІСТОФЕЛЬ (уваходзячы) Як малпачка? Пайшла?
ФАЎСТ Шпіёніў зноў?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Урок закону божага і мілаты? —
Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты,
А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў бога верыш,— будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразу. ФАЎСТ
Пачвара, ці не бачыш ты,— яна Баіцца пакахаць
I чыстай вераю святой
Сама, адна
Душу ад зла спрабуе ўратаваць,
I за мяне убольвае душой. МЕФІСТОФЕЛЬ
О кавалер звышпачуццёвы, Паддацца ты дзяўчу гатовы. ФАЎСТ
Паскробак полымя і гною! МЕФІСТОФЕЛЬ
Яна здаецца недурною:
Дзе недабачыць, носам чуе I грэбуе прысутнасцю маёй, Мая ўжо морда, бач, не імпануе. Адчула, бач, што перад ёй He чалавек, а геній, сіла, Відаць, і чорта раскусіла.
Дык ноччу?..
ФАЎСТ
Што табе да гэтай справы? МЕФІСТОФЕЛЬ
Ва ўсім ёсць частачка маёй забавы.
КАЛЯ СТУДНІ
Г р э т х е н і Л ізхен са збанамі.
ЛІЗХЕН
Ты чула, што Барбару напаткала! ГРЭТХЕН
He, я з людзьмі бываю мала.
ЛІЗХЕН
Сівілачка шапнула мне на вушка, Што ўжо ў круцёлкі нашай пухне брушка,— Так ёй і трэба!
ГРЭТХЕН
He!
ЛІЗХЕН
Яно ж бо тое —
Ужо і есць і п’е на двое! ГРЭТХЕН
Ах! Ах!
ЛІЗХЕН
Якая ж гэта навіна? Што заслужыла, тое — на! Штоноч спраўляла пагулянку, Любошчы з вечара да ранку, Усюды першай лезла смела, Віно піла, лагодкі ела, Каб дагадзіць свайму каханку. Дзе сорам? Страх? Наўме адно: Гулянкі, хлопцы і віно! Лізалася ў распуснай млосці I вось... чакае бусла ў госці. ГРЭТХЕН
Няшчасная.
ЛІЗХЕН
Твая спагада — не для шлюхі! Вось мы з табою, папрадухі, Сядзім, прадзём, на вуліцу — каб крок, Яна ж каханку горнецца пад бок, На прызбу цягне, ў сенцы і за плот — Шукае ўцех любоўных і прыгод.
Дык хай жа гадаўка пакіне гулі, Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі. ГРЭТХЕН
Ён, пэўна, з ёй ажэніцца цяпер?
ЛІЗХЕН
Трымай кішэнь напагатоў —
Да лепшае зашле сватоў;
Дарэчы, ўцёк і кавалер.
ГРЭТХЕН
Які падман жахлівы, бо-жухны! ЛІЗХЕН
А нават каб пабраліся яны, Вянок сарвалі б ёй мужчыны, А мы пад весніцы насыпалі б мякіны. (Выходзіць.)
ГРЭТХЕН (ідучы дахаты)
I я калісьці кпіла ў горкай злосці 3 дурных памылак іншага кагосьці, Сукала плётак брудныя вяроўкі 3 грахоў няшчаснае сяброўкі!
I прававала, і кляла, Счарніла б спрэс, калі б змагла — I вось цяпер якраз мне пара Дурная грэшніца Барбара!
Ды ўсё, што ў грэх мяне ўвяло, Мне столькі-столькі радасці дало.
ГАРАДСКІ МУР
У нішы вобраз Mater Dolorosa, перад ім вазы з кветкамі.
ГРЭТХЕН (ставіць свежыя кветкі) Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да бога.
У сэрцы рана. Ты так аддана Аплакваеш сына свайго.
Пакуты зносіш I слёзна просіш, Каб бог не пакінуў яго.
Душа палае.
Хто гэта знае?
Хто мне ў бядзе паспагадае?
Як збалела сэрца,
Як дрыжыць, з грудзей ірвецца — О маці святая.
He маю патолі.
He маю шчасця-долі,
Жыву, як у турме!
Сама сябе не бачу I плачу, плачу, плачу, Ах, боль мне грудзі рве!
Калі сягоння кветкі
Табе збірала я,— Гарачая лілася На дол сляза мая.
Калі ў маю камору Ў акно прамень зірнуў, Мяне застаў у горы, Мяне застаў адну.
Ратуй ад ганьбы, лёсу злога, Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да бога.
НОЧ
Вуліца перад домам Грэтхен. Салдат Валянцін, брат Грэтхен
ВАЛЯНЦІН
Акружаны з усіх бакоў Ардою п’яных дружбакоў, Сяджу, бывала, у карчме, Дзе кожнаму адно наўме — Каханку выхваліць сваю, Я слухаю і моўчкі п’ю, Кручу, падбочыўшыся, вус,— Бо не хвалько я і не хлус.
Укіну чарку за сяброў, Скажу: «У кожнага свой густ, Кахай, гуляй і будзь здароў! Але знайдзіце мне дзяўчат Такіх, каб з Грэтхен сталі ў рад!» Тут шум, тут вэрхал, стукат, грук: «Ен праўду кажа, ваш сябрук! Такой відзе няма красы, Такая ўсім утрэ насы!» Хвалькам адразу як затне, Як ні круці — што не, то не! ...А тут — насмешкі, жарты, кпіны, Атрута плётак, пырскі сліны; Калі ва плечы ўзлезе гора, Лайдак апопші ў вочы пора. Сяджу ўвесь час напагатове, Лаўлю вамёк у кожным слове. Тут вават хоць касцямі ляжаш, Хлусам вічога не дакажаш. Але!.. Каго нясе там ліха?
Аж двое нават... Ціха! Ціха! — Калі павадзіліся ў госці, Пераламаю гіцлям косці.
Фаўст і Мефістофель.
ФАЎСТ
Як там, святло лампадкі праз акно Цячэ ў густую цемру ночы, Чым ёв жыве, яе спакой дзявочы, Праз шыбу * цемры ве відно. Душа мая ў зачарававай багне.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, а ў мяве вастрой, вібы ў ката, Калі ва дах яго пацягне Чароўнай кошачкі цната, А ў думках толысі дабрата: Душа гульбы марцовай прагне, Аж загадзя каўтаю сліну.
Праз дзень пазбаўлюся ярма — I вуды ўжо на шабасе закіну: Там недаспіш — дык ведарма! ФАЎСТ