Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
МЕФІСТОФЕЛЬ (падымае венік, які трымаў у руцэ, б’е шклянкі і гаршкі) Шарах! Шарах! —
Па ўсіх гаршках,
Каб загуло
Тваё кубло!
Пасля, карга, Твая чарга!
Ведзьма ў злосці з жахам адступае.
Ну што, старое пудзіла, пазнала Свайго вялікага гаспадара?
Паб’ю, патрушчу, каб прапала
Хлам’ё тваё і ўся нара!
Забыла мой убор, крывая морда? На капялюш з пяром зірнула б хоць! Гляджу, задрала нос завельмі горда, Што без візіткі ўжо і не заходзь!
ВЕДЗЬМА
Даруй, васпане, старасць улічы, Дала я маху, спудлавала ў злосці.
Дзе ж капыты твае, дзе хвост у ягамосці? I дзе абодва крумкачы?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дарую, добра! Сапраўды,
Сплыло ці мала ўжо вады, Як не прыходзіў да цябе на госці. Цяпер культура на зямлі, прагрэс — He дзіва, што і чорт туды пралез. Забыты ён, паўночны наш фантом; He мода ўжо з рагамі і хвастом.
А капыты,— пардон, мадам, не вінават, Бо з імі я на людзях надта брыдкі, Таму красуюся, як свецкі фат, Фалыпывыя прывязваючы лыткі. ВЕДЗЬМА (скача)
Дай абдыму і пацалую ў губы!
Мой кавалер, ах, сатана мой любы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He кліч мяне, старая, сатаною! ВЕДЗЬМА
Чаму? He ў свеце ж ты,— са мною?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Спаганена імя няславай і лухтою.
Нутро людское брудам зарасло: Бягуць ад ліха, а квітнее зло. Лепш называй мяне ты — пан барон. Дарамі я надзелены звыш меры — I кроў блакітная, і маладзён, Вось герб мой...
Глянь і дай мне веры.
(Робіць непрыстойныя pyxij ВЕДЗЬМА (рагоча на ўсё горла)
Га-га! Усё ў вас на стары манер.
Раней быў шэльма, шэльма і цяпер. МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
Вучыся, сябар мой, разяві рот! — Такія штучкі любіць ведзьмін род. ВЕДЗЬМА
Чым паслужыць? Хацелі б мо чаго? МЕФІСТОФЕЛЬ
Пітва чароўнага твайго.
Але прашу старога, каб штогод Ставала болып жыццёвага імпэту.
ВЕДЗЬМА
Ахвотна. Вось бяры бутэльку гэту.
Сама пітво я жлукціла не раз.
Смурод прапаў за доўгі час, Дык шкляначку чаму ж і не ўдружыць. (Ціха.)
Але калі твой друг яшчэ не ўмее піць, To праз гадзіну ўжо не будзе жыць. МЕФІСТОФЕЛЬ
За сябра не ў адказе ты — давай!
Налівак самых лепшых не шкадуй, Шапчы свае закляцці, круг малюй, Да берагоў у шклянку налівай.
Ведзьма з дзіўнымі рухамі малюе чароўнае кола і ставіць у яго розныя прадметы. Тым часам пачынаюць звінець шклянкі, загуў кацёл — гукі пераходзяць у музыку.
Нарэшце ведзьма прыносіць вялізную кнігу, расстаўляе малпаў так, што спіны іх служаць ёй пультам.
Малпы трымаюць паходні.
Ведзьма дае Фаўсту знак падысці.
ФАЎСТ (Мефістофелю)
Навошта гэта прыкрая хлусня?
Навошта кніга, выдумка пустая?
Старой вядзьмачкі балбатня
У горле мне ўжо косткай стала.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Для большай важнасці. Мы памаўчым, Шануючы амбіцыю жанчын.
Пітву прыбавіць моцы хоча, Дык хай сабе паскача, пабалбоча. (Прымушае Фаўста ўвайсці ў кола.) ВЕДЗЬМА (напышліва і важна дэкламуе па кнізе) Пачну чаўпці Да дзесяці.
Адзін — паставім,
А два — прыбавім,
А тры — сатры,
Чацвёрку — ўторкну,
А пяць — прыладзь,
А шэсць — прымець,
А сем — знясем.
А восем — зносім, А дзевяць — дзеляць, Дзесяткі соль — Адзінка й ноль.
I вось у вас
Вядзьмачы раз на раз!
ФАЎСТ
Яна лухту ці не з гарачкі пора! МЕФІСТОФЕЛЬ
Цярпі, цярпі, убачыш скора,— Лухты ў свяшчэннай кнізе — мора: Там супярэчлівыя сказы Разумнаму і дурню скруцяць вязы. Сядзі над імі, галаву дуры. Прыёмчык гэты — новы і стары: На свеце нам даўно не прывыкаць Праз тры й адзін, адзін і тры Хлусню за праўду выдаваць.— Так і было, і гэтак будзе, Абдурваюць, бадай што, ўсіх, Бо, словы ўчуўшы, вераць людзі, Што нейкі сэнс начуе ў іх.
ВЕДЗЬМА (чытае далей.)
Адным было Навук святло Бясконцай таямніцай. А хто дурны, Таму яны Гатовы ўраз адкрыцца. ФАЎСТ
Вярзе пустое так заўзята, Аж галава трашчыць, гудзе, Як быццам бы язык вар’ята Пляце, што ў галаву ўзбрыдзе! МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну, годзе, мудрая Сівіла!
Налі пітва, каб кроў жывіла — Яно не ў шкоду. Мой таварыш Прайшоў агонь, ваду і трубы I вып’е, не скрывіўшы губы, Усё, што ты яму заварыш.
Ведзьма з рознымі цырымоніямі налівае ў кубак пітво; калі Фаўст падносіць яго да вуснаў, успыхвае полымя.
Да дна! Каб кубак стаў пусты! — Жадаю радасці набрацца.
Калі ўжо з чортам ты на «ты», Няма чаго агню баяцца.
Ведзьма размыкае кола. Фаўст выходзіць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Цяпер хадзем. Дарога нас чакае.
ВЕДЗЬМА
Хай эліксір вам шчысціць дні! МЕФІСТОФЕЛЬ (ведзьме)
Калі патрэба выпадзе якая, Ты мне на шабасе шапні!
ВЕДЗЬМА
А вось замова. Паўтарай яе —
Яна напітку моцы дадае.
МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўстпу)
Хадзем хутчэй, каб цела Сагрэлася і прапацела, Тады падымецца жыццёвы тон, Адчуеіп млосць і шал кахання, Табе параніць сэрца Купідон, Я ж здзейсню кожнае тваё жаданне.
ФАЎСТ
Дай люстра, гляну ёй у вочы, О, дзе яна, душы царыца?
МЕФІСТОФЕЛЬ
На пекны твар, на твар жаночы
Ты скора зможаш надзівіцца. (Ціха, убок.) Чакай, праз сілу нашага пітва
У бабе ўбачыш ты багіню хараства.
ВУЛІЦА
Фаўcm малады. Праходзіць Маргарыта.
ФАЎСТ
Хачу красуню папрасіць
Паненцы праважатым быць.
МАРГАРЫТА
Красунь, паненак тут няма —
Дайду дадому і сама.
(Вырываецца і еыходзіць.)
ФАЎСТ
Дальбог, такая прыгажосць, Наўрад ці дзе на свеце ёсць!
3 прывабнай строгасцю — хаця Дзяўчо, амаль яшчэ дзіця.
О, як мне вобраз гэты люб!
Румянец шчочак, чырвань губ, Бляск гэтых вочак з-пад павек Мне не забыць ужо навек!
Адно ўжо тое вельмі міла, Як лёгка мой наскок адбіла.
Уваходзіць Мефістофель.
Глядзі, каб дзеўку мне дастаў! МЕФІСТОФЕЛЬ
• Якую?
ФАЎСТ
Ёй я дарогу заступаў. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ах вось! У пробашча яна была
I ачышчалася ад зла,
Грахі яму нявінная насіла.
Падгледзеў я — ля спавядальнай будкі
Стаяла, як анёл чысцюткі —
А гэтакіх мая не пераможа сіла, ФАЎСТ
За чатырнаццаць ёй пераваліла. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты — як распуснік пошлы, гадкі,
Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі.
Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны? ФАЎСТ
Дарма! Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну мілую не ўбачу, Лічы — ў табе партнёра трачу!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He ўсё ж наскокам, дарагі! —
Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.
ФАЎСТ
Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ого! Цяпер я слухаю француза!
Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! — Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса!
Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.
ФАЎСТ
Мой апетыт здаволіцца малым. МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.
ФАЎСТ
Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб даказаць, як спачуваю
Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой. ФАЎСТ
Убачу? Авалодаю?
МЕФІСТОФЕЛЬ „
He, не! Ў адведкі
Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана I мар пра ўцехі вашага рамана.
ФАЎСТ
Дык пойдзем!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He, пакуль што рана!
ФАЎСТ
Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі.
(Выходзіць.)
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ужо дарыць? Ай маладзён!
Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які, Каб поспех быў адразу нам відзён. (Выходзіць.)
ВЕЧАР
Невялікі ўтульны пакой.
М аргарыта заплятае і падвязвае косы
МАРГАРЫТА
Як бы хацелася мне знаць, Хто ён такі, той дзіўны пан? Рухавы, статны і, відаць. He з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела,— Трымаўся так дастойна, смела. (Выходзіць.)
Мефістофель. Фаў cm.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Заходзьце ціха, асцярожна. ФАЎСТ (памаўчаўшы)
Мне аднаму пабыць тут можна? МЕФІСТОФЕЛЬ (агледзеўшы пакой) Такі парадачак не ў кожнай!
(Выходзіць.)
ФАЎСТ (азіраючыся)
Вячэрні морак, змрок салодкі, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум у калодкі. Пазбаў усіх уцехаў свету — Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд!
Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад. (Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.) Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут, бывала!
Дзядулю тут каляднаю парой За шчодрыя дары дзяўчына цалавала. Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам Ты засцілаеш стол абрусам, Ты прыцярушваеш пясочкам жоўты двор 3 руплівасцю сапраўднай гаспадыні!
О мілая рука! Рука багіні!
Ты здольная у хатцы цеснай Зрабіць сапраўдны рай нябесны! А тут?
(Падымае палог ложка.)
Святы мяне сцінае страх!
Як тут спакойна, як тут міла! Прырода! У чароўных лёгкіх снах Анёлка ты ўскарміла!
Яна! Яна — мая дзяўчына На гэтым ложку спала тут; — У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся чысты божы цуд! (Сам сабе.)
Што ж ты прынёс, нязваны госць, Сюды? Любоў, пашану, злосць? Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе? Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я!
Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях такой прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? — Няўжо так лёгка намі правіць лёс?
Каб раптам увайшла, дык што было б? Чым апраўдаў бы дзёрзкі свой учынак? — Ты, як нікчэмны асталоп, Укленчыў бы перад дзяўчынай!
МЕФІСТОФЕЛЬ (уваходзячы)
Яна ідзе! Бяжым адгэтуль прэч! ФАЎСТ
Далей з чароўнага прытулку! МЕФІСТОФЕЛЬ
Вазьміце гэтую шкатулку — Патрэбная, скажу вам, рэч. Пастаўце ў першую шуфляду. Даю вам голаў без закладу, Што, ўбачыўшы такую лусту, Любая дзеўка з’едзе з глузду,— Расчуляць цацачкі да слёз.
ФАЎСТ
Ці зручна мне?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Вы што, ўсур’ёз?
Мо самі возьмеце? А дзеўцы — чары? Пры вашым вытанчаным спрыце Лепш розумам сваім жывіце I не рабіце мне турбот, Каб я праз прыхамаці скнары He надрываў сабе жывот...
(Ставіць шкатулку ў куфар і замыкае.) Цяпер мы лататы дамо!
Дзіцятка ж хай сабе само Тут спакушаецца для вас. Ды нешта ў пана кіслы выгляд, Нібы на лекцыю вам час Рабіць метафізічны выклад Перад дзесяткамі вачэй.
Аднак бяжым адсюль хутчэй.
Выходзяць.
МАРГАРЫТА (уваходзячы з лямпай) Тут горача і душна так...
(Адчыняе акно.)
А на дварэ — не тое, што ўжо ў хаце. Мне неяк так... не знаю як...