Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Ты знішчыў яго, Разбурыў яго — Прыгожы, прыемны, Свой свет патаемны. Паўбог, ты яго Праклёнам паверг. Мы хочам Узнесці руіны наверх! Мы плачам.
Наймагутнейшы 3 мужных сыноў, Найцудоўнейшы, — Зладзь яго зноў! Новы свет узвядзі У сэрцы сваім! Ідзі Новым шляхам па ім! Уваскрэсні
У лепшым жыцці, Мы новаю песняй Паможам ісці.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Малая малеча, А клёку паўнеча! — Чуеш, завуць да прыгоды, Радасці і асалоды.
3 гэтай нары, Дзе чэзнуць сокі, Выйдзі, стары, У свет шырокі. Даволі няньчыцца з сваёй журбою,
Што каршуном твае вантробы рве; Адкрыта ўсё перад табою, Цябе Наступнае заве, Табе цяпер з быдлячым збродам, Што называецца народам, Дзяліць няма чаго зусім! Я не герой, не стану ім, Але ж, калі на тое будзе згода I выйдзеш ты з каморы шэрай, Служыць пачну я праўдай, верай, Парадай добрай пасабляць, Варожы націск паслабляць, Плаціць табе за згоду поўнай мерай. ФАЎСТ
А чым жа я сплачу табе? МЕФІСТОФЕЛЬ
Дарэмны клопат, пачакаю.
ФАЎСТ
Карыслівасць чарцей я добра знаю — He зробіць ласкі мне ваш брат. Якая ўмова? Балазе, Даверыцца гатовы я слузе, Які нікому не наробіць страт.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Хачу быць т у т табе слугою, Тваіх загадаў слухацца заўжды, Калі ж мы т а м спаткаемся з табою — Дык там паслужыш мне ўжо ты.
ФАЎСТ
Што будзе там, мне клопаты малыя. Калі жыццё зруйнуецца, тады я Перасялюся ў новы свет.
Тым часам мне зямля падорыць радасць, А сонца абагрэе старасць;
Калі ж Яна на мой натрапіць след, Ёй і ўручу сябе і запавет.
Навошта ведаць, кім я стану, Ці ёсць каханне там, ці залячу там рану, Нашто мне знаць, цікаўны госць, Ці ёсць там верх і ніз ці ёсць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Калі ты з рызыкай такой, Дык дай распіску — і за мной!
Я пакажу табе такія рэчы, Якіх не ўявіць розум чалавечы. ФАЎСТ
Чым можаш, чорт, мне быць карысны? Хіба ж такім, як ты, памысны Узлёт і веліч нашых спраў? Ты можаш даць пітва і страў Ці золата мяшок вялізны, Якое з рук плыве, бы ртуць, Гульню, ў якой не выйграюць, I дзеўку, што цалуе ўсмак, Вачыма даючы суседу знак, Мішурнай славы па шынках, Імгненнай, нібы метэор, Ці плод, які згніе ў руках, ЦІ дрэва, што мяняе ўбор На дзень па дзесяць раз.
МЕФІСТОФЕЛЬ
He страшны мне такі заказ, Дзе толькі мой патрэбен спрыт, Але, мой прыяцель, надыдзе час — I разгарыцца апетыт.
ФАЎСТ
Калі мяне знясіліць гэта ноша, Хай будзе смерць — апошняя раскоша. Калі ты зможаш,— дагаджай
I падмані спакусай прагную вантробу: Тады ў хвіліну шчасця поўнага няхай Апошні раз дыхну, спатоліўшы жадобу. Іду ў заклад.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Давай!
ФАЎСТ
Прашу!
Калі імгненню я скажу: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу!» Хай гэта будзе мой апошні кліч! Тады я твой! Закуй у кайданы! I пад хаўтурныя званы Пі сатанінскі магарыч, Са службы звольнены ў мяне. Апошні раз гадзіннік мой праб’е I спыніць пошукі мае.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Падумай лепш, бо чорт не абміне
Умовы нагадаць твае.
ФАЎСТ
Рабі сваё, а мне ўжо не да жарту, Бо вераломствам я не ўмею жыць.
Калі на рост не выстарчыць мне гарту,— Тады і чорту я гатоў служыць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ад сёння я, мой любы эскулап, На ўсіх тваіх гулянках верны раб. Але для пэўнасці слугі Скрамзоль пісульку, дарагі.
ФАЎСТ
Педант! Яму кляніся на паперы, А слову гонару — ніякай веры! Між тым цыдулкі мне — не ўказ, Калі я сам ахвотна лезу ў нерат. Жыццё цячэ сабе наперад, Дык, можа, сплыў даўно распісак час? I, можа, слова — дурасці прыкмета? Фармальнасцю здаецца мне ўсё гэта.
Шчаслівы той, хто мае ў вернасці апору, Каму не боязна з ахвяр пачаць: Людзей палохае не вынік дагавору,— Палохаюць пергамент і пячаць.
3 пяра зляцеўшы, слова памірае, Яно — як плоць бяздушная, нямая, А сілу толькі воск ці скура мае.
Кажы, злы дух, што ты хацеў бы мець? — Паперу, мармур, скуру, медзь?
Я грыфелем і долатам пісаць умею
I права выбару табе даю. МЕФІСТОФЕЛЬ
Як можаш ты такую ахінею У балбатню ўплятаць сваю? Любы шматок паперы адарві I падпішыся кропелькай крыві. ФАЎСТ
Ну, добра, пане чорт, уважу
Цялячую датклівасць вашу. МЕФІСТОФЕЛЬ
Кроў — гэта ж адмысловы сок.
ФАЎСТ
За пакт не бойся, ім я даражу,
Майго жыцця ён вынік, слушны крок, I я не каюся, што прадаю душу. Дарма паказваў нораў я амбітны, Бо ўсё адно з жыцця нічога я не ўзяў. Абразіў Дух мяне, не выслухаў малітвы I не адкрыў сакрэт прыродных з’яў. Разладжаны строй думак і разбіты, I я навукамі па горла сыты.
Цяпер абраў я іншы шлях жыццёвы: Я свой запал суцішваць буду, Да чараў сквапны і гатовы Таемнаму аддацца цуду.
Дык рынуся ж у вір падзей, прыгод, У вір жыцця, ва ўспененыя часу воды, Няхай і боль, і радасці турбот, Няхай удачы і нягоды Плывуць бурліваю ракою!
Шукальніку — няма спакою!
МЕФІСТОФЕЛЬ
He буду абмяжоўваць вашых мэт, Ласуйцеся чым хочаце ў ахвоту, Лавіце момант асалоды з лёту, Бярыце ўсё, што пасылае свет,— He трэба толькі быць разявай.
ФАЎСТ
He мне здавольвацца імгненнай славай, Я не жадаю танных асалод.
Нянавісці хачу, пакутлівых згрызот. Я не замкну сваіх грудзей для болю, Што гадавалі прагу да пазнання, I перажыць сабе дазволю Ўсе нечаканасці наканавання, I чалавецтва змеру ўласным духам, Аддаўшыся і радасцям яго і скрухам, Зліюся з ім, спазнаю сутнасць ладу I разам з ім пайду да заняпаду.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я гэты харч ем, чалавеча мілы, Тысячагоддзямі — дай веры мне: Ніхто яшчэ з калыскі да магілы Той хлеб ацеслівы не пракаўтне. Суцэльнасць тая, што цябе чаруе,—
Уласнасць бога аднаго.
У вечным бляску ён адзін кіруе, Нам — вечны змрок дастаўся ад яго, А вам — без вечнасці дзень з ноччу. ФАЎСТ
I ўсё ж ад мэты я сваёй не збочу! МЕФІСТОФЕЛЬ
А што ж, я вам ахвотна веру, Хоць страх турбуе ўсё адно: Жыццё кароткае не ў меру, Мастацтву ж краю не відно — Пара вам гэта знаць даўно. Такія мары толькі для паэтаў. Няхай пясняр лунае як найвышай I значнасць слынных запаветаў На вашым гордым чэрапе запіша: Адвагу львоў, Імпэт і грацыю аленя, Іспанца агнявую кроў
I скандынаўскую настойлівасць імкнення. Няхай дабро з падступніцтвам ён звяжа, Хай таямніцы вам пакажа, Як згодна з планам трэба жыць — Каго кахаць, а з кім дружыць.
Каб я такога рызыканта знаў, Яго б я Мікракосмам зваў.
ФАЎСТ
Тады хто ж я, калі карона
Маіх жаданняў і надзей На галаву маю ўпадзе Па ласцы спрытнага патрона?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ты быў і будзеш сам сабою.
Хай ты вясёлы, хай ты хмурны, Надзень парык, абуй катурны — Усё адно ты будзеш сам сабою.
ФАЎСТ
Людскога духу скарбы я збіраў дарма, Стараўся марна імі ўсцешыць сэрца — Імпэту новага ў душы няма,
I сіла свежая ў грудзях не б’ецца: He ўзнёсся розумам вышэй, Hi да бясконцасці бліжэй.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Але ж не бачыце вы ў рэчы Сапраўднай вартасці яе. А трэба розумам далегчы — I ўжо яна карысць дае. Ты маеш ногі, рукі, зад, Жыві, паплёўваючы ўгору, I карыстайся ўсім падрад, Сабе не робячы дакору. Тры пары жарабцоў запрог — Іх сілай ці ж не я ўладаю? Два тузіны здаровых ног Замест сваіх уласных маю. Глядзі на рэчы весялей! Развагі прэч! За мной смялей! Скажу табе: разумнікі ўсе вашы — Як тое быдла; ўлева-ўправа Злы дух іх водзіць па стаптанай пашы, Хоць навакола свежая атава.
ФАЎСТ
3 чаго ж пачаць мне?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Свет багаты.
Хадзем, пакінь свае пенаты: He бачу сэнсу ў тым, каб ты Капаўся ў сметніку лухты. Сусед пузаты ў вашым кабінеце Няхай вучонае зграбае смецце Ў парожнія галовы блазнюкоў. Адзін такі ў размовах споры — Таўчэцца, чую, тут у калідоры. ФАЎСТ
Я да сустрэчы гэтай не гатоў. МЕФІСТОФЕЛЬ
Чакаў так доўга ён. Хлапца Шкада пакінуць без слаўца. Ану, давай сваю мне шапку і хламіду, Адзенуся — і за цябе я выйду. (Пераапранаецца.)
Цяпер майму даверся спрыту! Спектакль наладзіць — мне не праца! Займу яго, а ты ідзі збірацца.
Фаўст выходзіць.
(Мефістофель у адзенні Фаўста.) Глумі навукі, веды — толькі ў іх Праклятыя вытокі сіл людскіх. Дух адмаўлення, тлену і хлусні, 3 дарогі розуму ахвяру адкасні Прынадамі зласлівасці і здрады. Сюды да Фаўста лёсам я пасланы; Малым уцехам ён не рады, Удалячынь імкне, як апантаны.
Што ж, пагружу цябе ў жыцця глыбіні, У свет мізэрны, пошлы, ніклы, Каб, ненажэрны, пазбіваў ты іклы, Каб плыў, ныраў і захлынаўся ў плыні, Каб ты, дзівак несамавіты,	-
Уяўнай ежаю быў сыты;
Каб, як апошняй літасці, благаў Збавіцельніцу-смерць і не канаў. Ты, Фаўсце, чалавек зусім прапашчы — Ці тут канец табе, ці ў чорта ў пашчы.
Уваходзіць ву ча нь.
ВУЧАНЬ
Прабачце, што прыходжу рана 3 павагай шчыраю да пана, Турбуючы для кансультацый Асобу, вартую авацый.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я вашай ветлівасці рад, Такіх, як вы, у нас няшмат. Ці выпадала вам вучыцца? ВУЧАНЬ
О, я хачу да вас прасіцца.
3 сабою я прынёс здалёк Натхненне, розум, кашалёк; Бацькі мне дома не давалі волі — Хачу вучыцца ў вашай школе.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Тады візіт як нельга болып дарэчы. ВУЧАНЬ
Сказаўшы праўду, хочацца мне збегчы 3 муроў глухіх і з гэтае каморкі, 3 двара, што без травы, без дрэў, Дзе праклінаў бы лёс я горкі Альбо праз дзень-другі здурэў.
Пустыя сцены, цвіль і змрок Мне думкі душаць, гасяць зрок. МЕФІСТОФЕЛЬ
Нішто, прывыклі б пакрысе.
Ці ж бо не гэтак цяжка і дзіцяці Прывыкнуць з першых дзён да маці? Пасля, глядзіш, са смакам, прагна ссе.— Так ад грудзей навукі, прыйдзе час, Ніхто не адарве і гвалтам вас.
ВУЧАНЬ
Прыпаў бы я да мудрасці грудзей, Але парайце мне, шукаць іх дзе? МЕФІСТОФЕЛЬ
Кіруючыся ў навуковы свет, Які ж сабе абралі факультэт? ВУЧАНЬ
Мне імпануе тып універсала I прыдалася б ваша дапамога: Хачу, каб думка меж не знала,— Навукі знаць хачу, прыроду, бога. МЕФІСТОФЕЛЬ
Тады знайшлі вы ўсё на вашы густы.
Аднак прашу — без гуляў, без распусты. ВУЧАНЬ
Вучобе я аддам і дух і плоць, Сябе трымаць гатовы ў чорным целе. Вы ж, думаю, не будзеце супроць Вакацый летніх, свята і нядзелі? МЕФІСТОФЕЛЬ
Цаніце час найболей з усяго! Карысць бярыце поўніцай з яго. Таму ваш першы крок у людзі Collegium logicum хай будзе. Там духу вашаму дадуць работы: Душу ў гішпанскія абуюць боты, Каб вы пасля абачліва маглі Ступаць па сцежках думкі і зямлі, Навучаць вас, што і такі працэс, Як есці, піць, усякі траціць сэнс, Калі камандай «раз-два-тры» здавён He вымуштроўваецца ён. He кажучы пра думак цёмны лес, Бо фабрыкуюць іх усё адно, Як ткач на кроснах палатно,
Калі сюды-туды чаўнок пускае I ніткі бердам падціскае.