Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Так, «Д з е янн е м сусвет пачаты быў!»
Пудзель, калі застаешся са мною. He скавычы, дай спакою;
He пераношу сабачай скуглы — Вельмі настырны ты, хоць і малы. Ты дакучаеш мне ў часе работы. Я, хоць і без асаблівай ахвоты,— Мушу сказаць — не хавайся за печ, Дзверы адчынены — прэч!
Што раптам бачу тут?
Нібыта здань залезла ў кут.
Ці праўда гэта? Сон?
Расце мой пудзель, страшны ён!
Ён пухне ўгору, у бакі. Ён велізарны стаў такі, Што бегемота перарос! Паслаў мне ваўкалака лёс! У зрэнках — вогненная злосць. О! Я пазнаў цябе, мой госць! Пабачым, спадабаецца ці не Ключ Саламона напаўсатане!
ДУХІ (на калідоры)
3 нашай хеўры чорт
У пастку ўлез, як хорт!
Мы ж каля дзвярэй стаім: Нельга нам ісці за ім. Пільна сочым мы!
Тут снуём і там, Каб хітругу нам Выбавіць з турмы, Каб дапамагчы Сябруку ўцячы; Ён таксама нас Вызваляў не раз! ^АЎСТ
Скручу я злыдня ў рог Замовай Чатырох!
Саламандра — палай!
Ундзіна — віруй!
Сільфіда — лунай!
Гном — працуй!
Той, хто ліхія
Чатыры стыхіі He заклінае, Той і не знае Hi ў духаў пакоры, Hi ў свеце апоры.
Агнём згары, Саламандра!
Круціся ў віры, Ундзіна!
Зоркай ляці, Сільфіда!
У дом свяці, Incubus! Incubus!
Выходзьце,— змацуем саюз!
Ніводная не выйшла 3 праклятага выжла.
Ляжыць ён, ашчэрыўшы іклы, Здаровы, жывы, непаніклы.
Усцішу ўсё роўна Я сілай чароўнай.
А ці не з пекла, Пачвара, ты збегла? Што ж, тады, можа, Знак гэты паможа,— Біч вашай хеўры!
Шчэцце тапырыцца, вырачыў зеўры! Пахіба, страшыдла, Пякельнае быдла!
Той знак — Хрыстовы, Той знак — суровы, Знак божае ўлады, Святое спагады!
Думаў, што пудзель, аж ён Вырас, раздаўся, як слон.
Кут засланіўшы і печ, Хоча туманам расплыцца, Сіліцца вырвацца прэч. He, я прымушу пачвару скарыцца! Гнеў мой — магутны, пагрозы — не жарты! Полымем знішчу, шаленец упарты!
He чакай —
Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага!
He чакай —
Пакуль буду вымушан я да сабакі шалёнага Найлепшы з усіх маіх сродкаў ужыць!
Туман рассейваецца, і з запечка выходзіць Мефістофель, апрануты вандроўным шкаляром.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Навошта гвалт? Я рады вам служыць! ФАЎСТ
Дык вось дзе сутнасць пса! Шкаляр Вандроўны! Казус смеху варты!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Салют, васпане! Проста ў жар
Мяне кідаюць ваіпы жарты.
ФАЎСТ
Скажы імя сваё.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Як можа той,
Хто пагарджае думкай, словам,
Хто зазірае ў сутнасць, верачы замовам, Цікавіцца такой лухтой?
ФАЎСТ
Імя звычайна добра кажа,
Дзе крыецца ўся сутнасць ваша: I вельзевул, і загубіцель душ, мой пане, I проста шарлатан з яго прагляне.
Дык хто ж ты?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Частка сілы той ліхой, Дабро ўтвараецца з якой.
ФАЎСТ
А сэнс які! Утойваць недарэчна! МЕФІСТОФЕЛЬ
Я — дух, што адмаўляе вечна!
I маю рацыю, бо ўсё жывое ў свеце
Ператвараецца ж у смецце, To лепш няхай яго б і не было. А што для вас — грахі ліхія, Знішчэнне, страта, проста зло — Ёсць родная мая стыхія.
ФАЎСТ
Назваўся часткай, а стаіш тут цэлы. МЕФІСТОФЕЛЬ
Сказаў вам праўду я;
ваш свет здурнелы, Ваш недарэчны чалавечы род Вы лічыце за цэласць і аплот.
Я частка часткі, што калісь Усім была, Я частка цемрадзі — прычыннасці святла, Святла пыхлівага, што з самага пачатку Перамагчы імкнецца цемру-матку, Ды ўсё ж не знае, колькі б ні хацела, Адмежавацца як ад цела;
Яму заўсёды цела стрэміць шлях, Паверхня цел і іх адбітак — Яго аснова і здабытак, А цела смерць — ягоны крах.
ФАЎСТ
Цяпер мне прынцып твой даволі ясны: Скрывавіўшы дарма на цэлым дзясны, Пачаў кусаць кавалкамі яго.
МЕФІСТОФЕЛЬ
I праўда, ў цэлым не здабыў свайго. Дурное Нешта — свет і людзі ў ім,— Спрадвек ваюючы з Нічым, Зважаць не хоча на ліхоты, жахі, Пад корань рэжа ўсе мае замахі. Пажары, буры, перуны грымяць, А мора і зямля стаялі і стаяць! Праклятаму людскому зброду Усе мае наскокі не на шкоду. Здаецца, столькі я ў магілу звёў, Ды новыя народжваюцца зноў. Жыццё цячэ! (А я дрыжу ад шалу!) I парасткі жыцця растуць памалу 3 зямлі, з паветра і з вады, Ім на карысць і холад, і цяпло. Калі б агню ў мяне і пекла не было, Прапаў бы я зусім тады.
ФАЎСТ
На свет гармоніі, які
Кіруе ўсім жывым здаўна, Дарэмна, чэрствы сатана, Узносіш грозна кулакі!
Шукаў бы іншае задачы, Хаосу выпладак лядачы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Падумаю над вашым сказам, Але пра тое іншым разам! Цяпер дазвольце кінуць вас.
ФАЎСТ
Нашто пытацца, ў добры час! Знаёмства я не пазбягаю.
Наведвай, маючы патрэбу, Акон, дзвярэй не замыкаю — А не — і комінам не грэбуй!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прызнацца мушу — не пускае Мяне з пакоя вашага ніяк Чароўны на парозе знак.
ФАЎСТ
А, пентаграма сыну тла Балюча кіпці апякла? Тады скажы мне, калі ласка, Як сатану ўшчаміла пастка?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Прыгледзься сам, накрэслен тут Няроўна ў пентаграме кут.
Прадзерціся — не трэба спрыту многа. ФАЎСТ
To ж бач! — нянаджаная ўдача!
Злавіў я раптам духа злога —
I ў пастцы хітры д’ябал скача! МЕФІСТОФЕЛЬ
He ўбачыў пудзель анічога;
Лічы, так склаліся ўжо рэчы, Што д’яблу з дома нельга збегчы.
ФАЎСТ
Чаму ж тады не скарыстаць акон? МЕФІСТОФЕЛЬ
У зданяў і чарцей такі закон: Як увайшоў, так выйсці абавязан.
У першым вольны, у другім я скуты.
ФАЎСТ
Ты бач!
I ў пекле ёсць свае статуты! Дык мо, дарэчы, змацаваць указам Мне з вамі пакт, шаноўны пане?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Трымацца пакта д’ябал абавязан, Умоў ніколі парушаць не стане;
I з вамі я параіцца гатоў, Сустрэйшыся асобна дзеля справы. Цяпер жа я хачу, мой пан ласкавы, Сказаць: «Дабранач, будзь здароў!» ФАЎСТ
Пастой, спяшацца, чорт, няма куды — Хачу спытаць што-колечы сам-насам.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Пусці, вярнуся зноў я лепшым часам, Распытвай — колькі хоч тады!
ФАЎСТ
Цябе не клікаў я, ты сам наўпрост, Самохаць трапіў здуру ў сець.
Злавіўшы сатану, трымай за хвост — Другога выпадку не будзеш мець.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ну што ж, калі запал яшчэ не згас, Кампанію прымаю вашу, 3 умовай, што прыемна час Дасціпамі сваімі скрашу.
ФАЎСТ
Калі на штукі здатны, чорт, смяшы, Абы — каб радасць на душы!
МЕФІСТОФЕЛЬ
За час кароценькай прыгоды Мець будзеш болей асалоды, Чым за гады, што тут пражыў; Павер, пяшчотных духаў песні, I хараство, і водар весні — To не чароўная гульня.
Душа тут радасці нап’ецца, Лагодай сэрца абальецца, Агорне цела цеплыня. Залішнія падрыхтаванні — Гатова ўсё. Спявайце, здані!
ДУХІ
Знікні, сыдзі ты, Морак скляпення! Неба блакіты, Клічце ў эфір! Прэч пранясуцца Хмары, завеі, Зоры ўсміхнуцца. Хай нас сагрэе Сонца і мір! Духаў чароды, Снуйце заўсёды, Песні спявайце, Лётайце, грайце, Чмур навявайце! Воблакаў шаты Долу спускайце. Мірныя хаты Ўтулку людскога, Нават альтанкі 3 песняй каханкі Скрыйце ад бога! Вінныя гронкі Кіньце ў сасуды! Хай сок салодкі Пырскае ўсюды — Поўняцца плыні Сокамі тымі;
Льецца струменне Цераз каменне, Мыючы тыя Кручы святыя. Рэкі кідаюць Стромкія горы, Рэкі ўпадаюць Дзесьці ў азёры. Там ля падножжа Краскі прыгожа Завадзі ўкрылі. Птушкі ў іх крылы Гояць ад зморы, Потым у горы, К сонцу, пад зоры, К выспам у моры
Хутка ляцяць. Бурныя хвалі Там зіхацяць, Быццам каралі. Там нашы чары — Ў песнях гуллівых, Там нашы пары — Ў танцах чуллівых, Там нашы мары, Нашы натхненні, Там нашы крозы I летуценні. Мчым у нябёсы, Там вып’ем з рога Кахання святога.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Заснуў! Удзячны вам, сыны эфіру, Настроілі сваю цудоўна ліру! — Вам у хвалу скажу пасля я тост. He па табе, мой Фаўсце, чортаў хвост! Навейце мар салодкіх, хай у сне Стары глыбей у вір нырне. А мне, каб выйсці з-пад замка, Патрэбны зубы пацука.
Адзін прыбег ужо і, бачу, Гатоў рашыць маю задачу.
Я — цар мышэй і пацукоў, Мух, вошай, жаб і павукоў, Загадваю — падлезь ці падпаўзі I пентаграму абгрызі.
Грызі хутчэй, грызі смялей Там, дзе накапаны алей. Ражок, што выйсце замыкае, 3 таго вунь краю выпірае. Яшчэ грызні! Даволі, каб мне збегчы. Дабранач, Фаўсце! Да сустрэчы! ФАЎСТ (прачнуўшыся)
Няўжо ўсё гэта зман і смех? Аж неяк сам сабе не веру, Што я сасніў усю хімеру. Зноў я адзін, і пудзель збег.
КАБІНЕТ
Ф аў cm. Мефістофель.
ФАЎСТ
Хто там? Каго там носіць супраць ночы? МЕФІСТОФЕЛЬ
Зноў я!
ФАЎСТ
Заходзьце!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Чорта просяць тройчы.
ФАЎСТ
Тады заходзь! МЕФІСТОФЕЛЬ
Цяпер зайду.
He бойся, я не падвяду.
Твой скептыцызм, тваю хандру Умомант з твару я сатру. Глядзі: ядвабны плашч, штыблеты, Чырвоны ў золаце каптан, Плюмаж і белыя манжэты, I шпага ёсць — чым я не пан, Чым не шыкоўны кавалер? Цікуй і пераймай. Павер — Чым мардавацца ў кабінеце, Шукай уцех на гэтым свеце. Вальней жыві і смела шпар Без летуценняў розных там і мар. ФАЎСТ
О не, зямную злыбяду забыць Ніякае не дасць убранне.
Я ўжо стары занадта, каб франціць, I юны, каб не мець жадання! Што мне шукаць у гэтым свеце! «Не патрабуйце многа! Верце!» Вось наша песня, наш закон. Аж вушы рве ад нудных нот. Гучыць заўсёды гэты звон, I дзень, і ноч, і круглы год. Адчай даўно грызе мяне, I горка плачу я — не праз грахі, Але таму, што й гэты дзень міне, Глухі да просьб маіх, глухі,
Што нават хараства шчадроты Тупая крытыка звядзе, Натхнення творчага палёты Ў жыццёвай зглумяцца брыдзе. А прыйдзе ноч — туга адна: Уцехі не прыносяць мары; Калі ж засну, аж да відна Душу вымаюць мне кашмары. I нават бог душы мае Мой свет унутраны бунтуе, Ад паняверкі не ратуе I волі сэрцу не дае.
Абрыдла ўсё: жыццё і праца — Пара ўжо ў вырай мне збірацца. МЕФІСТОФЕЛЬ
Я ў справах смерці вам не радца. ФАЎСТ
Шчаслівы той, каму ў зіхценні славы Акрые скроні лаўр крывавы, Хто з перамогаю закончыць бой Альбо ў любові скон прымае свой! Чаму ж, чаму, як дух з’явіўся, Я не памёр і не спыніў пакуты.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Але, здаецца ж, нехта не рашыўся Прыняць смяротнае атруты.
ФАЎСТ
А ты шпіён, чужыя любіш тайны. МЕФІСТОФЕЛЬ
Хоць не ўсёведны я, але цікаўны. ФАЎСТ
Калі жуду ліхой хвіліны Царкоўны звон з душы адвёў, Mae пачуцці і ўспаміны Міраж падсунулі мне зноў. Кляну я ўсё, што спакушае, Душой кіруючы пахілай, Што светлы розум заглушае Прывабнаю, падманнай сілай; Кляну сляпую нашу пыху, Якой сябе дарэмна губім, Амбіцыю, якую любім, 3 якой жывём без зроку й слыху. Праклён таму, што цешыць снамі,
Што песціць мару аб узлёце, Праклён таму, што разам з намі,— Сям’і, маёмасці, рабоце! Пракляты будзь і ты, Мамон, Што сэрцы нам забрудзіў сажай, За тое, што распусце нашай Падушкі падкладаў спакон! Праклён гаючым сокам гронаў, Праклён любоўнаму ўтрапенню, Надзеі, веры — сто праклёнаў I больш за ўсё — майму цярпенню! ХОР ДУХАЎ (нябачна) О гора! О гора!