Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Так і філосаф вам дакажа, Як знітавана думка наша: Як першая спрычыніла другую, Другая — трэцюю, а тую Як у чацвёртай адшукаць, Каб вывады лагічна ткаць, I што без першай і другой He мае сэнсу ўвесь навой.
Так вучні ўсе на кроснах ткалі, Але не ўсе ткачамі сталі, Бо іншы рэч жывую спазнае — I выганяе дух жывы з яе, Усе канцы ў руках сваіх трымае, А як у вузел іх звязаць —
не знае.
У хіміі encheiresis naturae то завецца — Так хімія сама з сябе смяецца.
ВУЧАНЬ
He ўсё мне ў думках вашых ясна. МЕФІСТОФЕЛЬ
О, не бянтэжцеся заўчасна:
Навучаць вас рэдукаваць, Па нормах класіфікаваць.
ВУЧАНЬ
Вам гэта ўсё як «раз-два-тры», А мне — спрабуй перавары.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Каб мела добры вынік ваша праца, За метафізіку патрэбна ўзяцца, Навукай гэтай мудрай, дарагі, Вы найвастрэй адточыце мазгі. Бязглуздзіцу ці сэнс яна адразу Адзець умее ў слова альбо фразу. Але хацеў бы я, каб вы спачатку Прыладзіліся да майго парадку: Пяць лекцый кожны дзень у нас, I па званку з’яўляцца трэба ў клас, I ўвесь зададзены дамоў урок Павінны знаць вы назубок, Настаўніку глядзіце ў рот, не ўбок, I ўсё, што ў кнізе, слова ў слова, Уголас паўтарайце адмыслова
I перапісвайце з яе лісты, Нібы дыктуе бог ці дух святы. ВУЧАНЬ
Лічу ўсё гэта зразумелым I бачу ўжо карысць умоў: Усё, што чорным запішу на белым, Спакойна панясу дамоў.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Дык выбірайце ж факультэт!
ВУЧАНЬ
Юрыспрудэнцыя мяне не вабіць. МЕФІСТОФЕЛЬ
Я дастаткова ведаю прадмет, Каб у віну вам гэтага не ставіць. Законы прававой маралі Мы ад эпох мінулых атрымалі У спадчыну, нібы хваробу, Што з роду ў род усім грызе вантробу. I мы чужыя сплачваем падаткі, Грахоў бацькоўскіх кволыя нашчадкі. Дурнота мудрай стала, зло — з дабра, А што прыродным правам жыць пара, Забылі мы пра гэта, ані згадкі.
ВУЧАНЬ
Умацавалі вы мяне ў агідзе.
Шчаслівы той, хто ў школу вашу прыйдзе! За тэалогію, магчыма, лепш узяцца?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Баюся, тут я вам не лепшы радца. Прадмет складаны і славуты, Дзе заблудзіць за ўсё прасцей — Адрозніць лекі ад атруты Ніхто не ўмее між людзей.
Вы слухайце настаўніка свайго I прысягайце словамі яго, Бо толькі слову адамкнецца брама Таго загадкавага храма, Дзе ёсць і пэўнасць і аплот.
ВУЧАНЬ
Аднак ва ўсякага жывога слова Павінна быць рэальная аснова!
МЕФІСТОФЕЛЬ
Магчыма! Толькі — што шукаць турбот! Бо, зрэшты, там, дзе сэнсу мала,
Мы круцім словам дасканала; Са слоў складаюцца ідэі, тэмы, Са слоў будуюцца сістэмы, Нам слова трэба паважаць, Hi ў якім разе не скажаць.
ВУЧАНЬ
Даруйце, што настырна прыстаю, Але прасіць асмельваюся вас Мне думку выказаць сваю Пра медыцыну — пару фраз. За тры гады збярэш няшмат — He абысціся, знаю, без парад, Тут без падказкі не ўладкуеш справы, Наперад ні на крок не рушыш.
МЕФІСТОФЕЛЬ (сам сабе)
Ну, годзе, у мараль залезлі мы па вушы ж, Вярнуся да будзённае забавы.
(Уголас.)
Дух медыцыны просты, ясны: Вялікі і малы спазнайце свет, I хай усё ідзе на лад уласны, На богам вызначаны ступіць след. Свой арганізм навукаю глуміць Няма чаго, дапытлівы мой друг, Хто ўмее момант ухапіць — Той і мастак і зух!
У вас пастава ёсць, манеры, Вы храбры, спрытны, далікатны, А хто ў сябе паверыць здатны, Той стане ідалам чужое веры. Адметны такт патрэбен да кабет — Жанчынам трэба ж кавалеры! На ўсе іх «вохі», «ахі», енкі Заўсёды медык знойдзе лекі: Ім дапаможа тытул ваш, дыплом, Хоць будзьце вы асёл аслом. А ў вас ёсць нейкі ўсё ж запас. Тут нават дурню карты ў рукі: Вы возьмеце сваё за раз I з пацыенткі і з навукі — Праверце пульсік у паненкі, Пасля абстукайце каленкі, А там, прыветлівы, паслужлівы, прывабны, Абвіце спрытна станік зграбны:
«Ах, ясачка, анёл нябесны, На вас гарсэцік ці не цесны?» ВУЧАНЬ
Якраз, што трэба мне. Наш брат умее... МЕФІСТОФЕЛЬ
Тэорыя — сухая, дружа мой, а дрэва Жыцця заўсёды пышна зелянее.
ВУЧАНЬ
Я нібы ў сне! To ж гэта трэба!
А ці не можа пан згадзіцца,
Каб я прыйшоў яшчэ раз павучыцца? МЕФІСТОФЕЛЬ
Усім, што маю, рады падзяліцца. ВУЧАНЬ
Я не магу пакінуць гэты дом. He папрасіўшы, мне ў альбом, Каб лепш адзначыць першую сустрэчу, Што-колечы ўпісаць.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Я не пярэчу.
(Шша і аддае.)
ВУЧАНЬ (чытае)
Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum.
(Пачціва складвае альбом i развітваецца.)
МЕФІСТОФЕЛЬ
Парадай цётухны-змяі кіруючыся, ты Адкінеш цырымоніі і німб святы.
Уваходзіць Ф а ў с пг.
ФАЎСТ
Куды ж ісці?
МЕФІСТОФЕЛЬ
А гэта не сакрэт.
У свет малы, пасля ў вялікі свет.
Скажу — набытак будзеш мець вялізны, Са мной прайшоўшы курс карысны.
ФАЎСТ
Куды ўжо мне з сівою барадой
У гэтым мерацца з табой, Тут спроба пойдзе надарма. Адзін бы я не вытрымаў ярма, Бо я губляюся, людзей баюся I сам сабе нікчэмнасцю здаюся.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Адвага прыйдзе з вопыту жывога, Абы меў веру ты ў сябе самога.
ФАЎСТ
А як жа нам мае пакінуць нетры Без слуг, без коней, без карэты?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Нічога! Толькі плашч раскіну гэты —
I мы, васпане, у паветры!
Адно прашу: пакінь ты на зямлі
Куфэркі, клункі, хатулі.
Агнём дыхну на развітанне — I паляцім у неба тым хутчэй, Чым будзе на плячах лягчэй!
Ну, з новым вас жыццём! Маё вітанне!
Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу
Гуляе вясёлая кампанія.
ФРОШ
Што з вамі, хлопцы? Ўцяміць не магу!
Hi ў скач, ні ў плач, гарэлка вас не грэе; Бывала, кожны чортам ходзіць і дурэе, I раптам — на! Што куры ў катуху!
БРАНДЭР
Ты сам спаганіў гумар свой,
Быў зух, а стаў свіння свіннёй.
ФРОШ (вылівае яму на галаву шклянку віна) Дык вось табе!
БРАНДЭР
Дурны свінтух!
ФРОШ
А каб табе язык апух!
ЗІБЕЛЬ
Зноў гвалт? Няма на вас халеры! Заткніцеся, бо выпру ў дзверы! Чым так, за дзякуй горла драць, Давайце песеньку спяваць! — Маэстра! Гоп-ля-гоп!
АЛЬТМАЕР
А хай ты трэсні,— Аж вушы рвуць твае мне песні! ЗІБЕЛЬ
Ха-ха! Каб тут я ўзяў на поўны бас, Скляпенне рухнула б на вас.
ФРОШ
Каму не ў лад, таго ганіце ў карак! А-тара-лара-там!
АЛЬТМАЕР
А-тара-лара-там!
ФРОШ
Цяпер пачну без лішніх сварак!
( Спявае.)
Свяшчэнны Рым, чаму ты He заняпаў ад смуты!
БРАНДЭР
Цьфу! — дрэнь.
Палітыка не для карчмы! Далоў яе! Каму якая справа, На чым трымаецца дзяржава. Падзякуемце лепей мы, Што па ласкавай волі бога He нас датычыцца трывога За канцлерскі, за папскі трон.
3 нас кожны папа, кожны ўдалы: Давайце ж выберам, адно каб ён Меў пры сабе святыя прычындалы! ФРОШ (спявае)
Узвіся, салавейка, ранкам рана, Сто тысяч прывітанняў занясі каханай.
ЗІБЕЛЬ
Вітаць каханак? К чорту! К богу ў рай! ФРОШ
I пацалунак! — He перашкаджай!
( Спявае.)
Замкі далоў! Прыйду я ноччу.
Замкі далоў! Вазьму красу дзявочу. Замкні пад ранак на пацямочкі, Бывай, каханка! Бывай да ночкі!
ЗІБЕЛЬ
Ну-ну! Спявай, хвалі, грымі ў званы — Яшчэ ад рогату парву бакі я!
Каханкі нашы — ўсе яны такія:
He могуць жыць без здрады і маны. Хай бабай цешыцца лясун, Няхай казёл — да коз ласун — На скрыжаванні для яе «Дабранач, бубачка!»—бляе. Бо дзеўцы хлопец бравы, шустры Кавалак ці не надта тлусты? Ёй лепш з вітаннем заадно Шалёхнуць камень у акно.
БРАНДЭР (грукаючы кулаком па стале) Фу! як вульгарна! Мілы збродзе, Крыху пагрызліся — і годзе!
3 каханкай вам не навіна Тырчаць пад плотам давідна. Паслухайце, я вам сваю Таксама песеньку спяю, На модны крой яна. А вы як след За мной падцягвайце куплет. ( Спявае.)
Улез пацук аднойчы ў клець, Жывіўся салам, здорам, Распасвіў чэрава, што мець I Лютэру не сорам.
Яму атруты да нары — Кладзі хоць лапкі дагары, Як бабніку якому.
ХОР (натхнёна)
Як бабніку якому!
БРАНДЭР
Забегаў ён угору, ўніз, Ваду піў з кожнай лужы, Падлогу скроб і сцены грыз, Звярэў, як чорт за душы, Шалеў, пішчаў ён, як вар’ят,— Жыццё яму — ну, акурат Як бабніку якому.
ХОР
Як бабніку якому.
БРАНДЭР
Адчуў — прыходзіць здыхата, I шусь! — на кухню шпарка, Ляціць кулём, а тут пліта.
I крыкнула кухарка: «Ага, ласунчык дарагі.
Такі табе канец благі,
Як бабніку якому!»
ХОР
Як бабніку якому!
ЗІБЕЛЬ
He баіцеся кары лютай!
Хіба няма вам іншых штук, Як пацукоў марыць атрутай! БРАНДЭР
За кума стаў табе пацук? АЛЬТМАЕР
Што возьмеш з лысіны дурнога!
Яму, бач, песня не ў руку, Бо ўбачыў сам сябе самога У гэтым здохлым пацуку.
Уваходзяць Ф аў cm і Мефістофель.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Найперш, каб звыкнуцца памалу, Прыгледзься лепей да кагалу: Жывуць без лішніцы заўзята, Народу гэтаму што дзень — то свята, Да жартаў толькі ім ахвота.
I круцяцца яны гуртом,
Бы кацяняты за хвастом, У скоках гойсае галота. Далі па чарцы напавер, Дык на зямлі ім рай цяпер. БРАНДЭР
Тулягам, думаю, наўме
3 дарогі доўгай адпачыць
За кубкам піва добрага ў карчме? ФРОШ
I праўда! Як наш Лейпцыг не любіць, Парыж малы — на ўсіх людзях тут свой адбітак.
ЗІБЕЛЬ
А хто яны? Чаго ім трэба ў нас? ФРОШ
Дазвольце толькі мне! Я пуншу папрашу. Па шкляначцы і ўраз Ім хітра выверну душу.
Відаць, блакітнае крыві паны, Бо надта ж фанабэрацца яны.
БРАНДЭР
Ат, пустабрэхі, трапачы!
АЛЬТМАЕР
Магчыма!
ФРОШ
Зараз ім расклею рот! МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
He чуе чорта гэты зброд, Хоць іх рагамі казычы.
ФАЎСТ
Салют, панове!
ЗІБЕЛЬ
Наш паклон!
(Аглядаючы Мефістофеля, ціха.) Здаецца мне, кульгавы ён.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Падсесці нам кампанія дазволіць?
Віна тут добрага не вып’еш век, Але нам смагу гумар ваш натоліць.
АЛЬТМАЕР
Вы спешчаны, мяркую, чалавек.
ФРОШ
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі, Вы з панам Гансам там не выпівалі?
МЕФІСТОФЕЛЬ
Ах, не было калі. А вось мінулы раз Адведалі, пілі. Ён так нам вас, Братоў сваіх, расхвальваў. I, дарэчы, Прывет вам шле і марыць аб сустрэчы. (Кланяецца Фрошу.)
АЛЬТМАЕР (ціха)
Што з’еў? Здагадлівы, аднак!
ФРОШ
Яшчэ наскачацца ў мяне лайдак.
МЕФІСТОФЕЛЬ
Здалёк пачуў я песнапенні — Выдатны хор, выдатны гук. Вядома, у пустым скляпенні Магутна аддаецца грук!
ФРОШ
А вы, няйначай, віртуоз? МЕФІСТОФЕЛЬ
Я б не сказаў, што ўжо дарос!
АЛЬТМАЕР
Дык заспявайце нам! МЕФІСТОФЕЛЬ
3 ахвотай, з усім сэрцам. ЗІБЕЛЬ
Але каб новую, каб з перцам! МЕФІСТОФЕЛЬ
Мы тут з Гішпавіі. Яна — Чароўны край гітары і віна. ( Спявае.)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.
ФРОШ
Бач ты! Блыха! У кожнага свая!
Блыху ахвотна прытуліў бы я! МЕФІСТОФЕЛЬ (спявае)
Жыў раз кароль на свеце, Была блыха ў яго.
Любіў яе і песціў
Болып, як сынка свайго.