Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Дзяўчаты з хору спяць на паляне, падзяліўшыся на групкі.
ФАРКІЯДА
Як спяць мае дзяўчаты доўга й соладка — Ці сніцца ім той цуд, які надоечы
Наяве я пабачыла,— не ведаю.
Пара будзіць, пара: няхай падзівяцца. I вы, барадачы, мужы шаноўныя, Што седзіцё ў чаканні дзіва дзіўнага, Выходзьце! Атрасайце вашы кучары, Пратрыце вочы і мяне паслухайце.
ХОР
О, адкрый жа, Фаркіяда, нам прычыны хвалявання.
Мы заўсёды рады слухаць незвычайныя легенды, Бо даўно ўжо ўсім абрыдла гэтых скал крутых маўчанне. ФАРКІЯДА
Вочы ледзь папрадзіралі, а ўжо вас грызе нудота?
Слухайце ж: у гэтых гротах, у альтанках і пячорах —
У зацішку ідылічным наша пані з нашым панам
Для любві знайшлі прытулак.
ХОР
Што зяайшлі?
ФАРКІЯДА
Прытул самотны!
Толькі мне адной з даверам даручылі быць служанкай.
Я давер іх апраўдала
і прыслужвала рупліва.
Потым трохі адышлася, каб сабраць карэння, моху,—
Разумеючы, што трэба маладых адных пакінуць.
I пакінула я іх.
ХОР
Кажаш так, нібы ў пячоры цэлы свет, нам невядомы, Лес і луг, азёры, рэкі — ах, пустое ты пляцеш!
ФАРКІЯДА
He маню, кажу вам праўду!
Там бясконцыя прасторы!
Так праходзячы па залах, я пачула са здзіўленнем —
Смех дзіцячы гучным рэхам пад скляпеннем аддаецца. Азірнулася, гляджу я: хлопчык рэзвы і свавольны На каленях у Алены;
потым скок! — і ён у бацькі! Што ўсчалося! Пацалункі, ласкі матчыны, пяшчоты, Звонкі смех, і гулі-гушкі, і гарэзлівыя жарты Аглушылі ўраз мяне.
Голы і бяскрылы геній, як той фаўн, але не дзікі, На зямлю з каленяў скача, а зямля паверхняй пругкай Падкідае зноў угору, раз, другі; гляджу — анёлак Скача ўжо з зямлі пад столь. У трывозе маці кліча:
ты скачы сабе, падскоквай — Ды ўнікай свабодных лётаў, лёт не суджаны табе.
Ушчувае сына бацька: у зямлі схавана сіла,— Што табе скакаць угору?
Пальцам толькі дакраніся Да зямлі, і, як Антэю, дасць яна табе мацунак. А хлапчук нібы не чуе, скача з каменя на камень, Быодам мячык; толькі раптам ён знікае ў прорве дзікай. Маці ў роспачы галосіць, бацька ціха суцяшае, Я ад страху памярцвела.
Толькі — бач! якое шчасце — Можа, скарбы там схаваны?
Бо ў ядвабе, ў яркіх кветках Ён з’яўляецца ізноў!
Ветрык грае кутасамі, рдзеюць стужкі і каралі — Залатая ліра ў ручках, сам ён стройны, нібы Феб,
На скалу дзіця ўзыходзіць. Мы ў шчаслівым захапленні!
Маці радасная мужа абдымае і цалуе. А над імі ззяюць німбы! А навокал азарэнне, Зіхаценне і здзіўленне — звышмагутнай сілай духа!
А хлапчук сваёй паставай выдае ў сабе суцэльнасць Незвычайнай прыгажосці, ён і ў рухах грацыёзных —
I гармонія, і песня;
самі ўбачыце вы гэта — Дзіва дзіўнае ён, цуд!
ХОР
Цудам ты гэта завеш, Крыцянка-палонніца? Хіба не чула легенд, Падобных на дзіва? Песень Іоніі, Песень Элады, Складзеных некалі ў гонар Грэчаскіх мужных герояў?
Усё нам памяць прыгадвае.
Усё, што было, што здаралася,— Водгулле сумных эпох, Водгулле цудаў былых.
He дараўняецца твой расказ Да песняў і казак Махі, Неверагодных і дзіўных Песняў Махі пра сына.
Сыночак яе Гермес, Прыгожы і дужы; Нянькі яго спавілі Рупліва ў пялюшкі, Як толькі ён нарадзіўся. Толькі свавольнік Ручкамі, ножкамі, цельцам Скінуў пялюшкі, Скінуў прыгнёт пурпуровых адзежын, Нібы матылёк
Непатрэбную абалонку лічынкі; Жвава расправіў ён крылцы I ў паднябессе, У Эфірную высь Смела ён паляцеў.
Гэты, гарэзлівы, Змалку быў сябрам Злодзеям і скамарохам, Дэманам цёмным і хцівым. Хітрыкамі ў Пасейдона Трызубец ён выдабыў, Меч у Арэса ўкрасці асмеліўся; А ў Феба — Стрэлы з калчанам, Клешчы ў Гефеста спрытна ён згроб. Выкраў бы ён і маланкі ў Зеўса, Ды абпаліцца баяўся.
Даў ён падножку Эросу У адзінаборстве. Венеру мілуючы, Украў яе пояс.
3 пячоры чуецца чароўная струнная музыка. Усе слухаюць, глыбока ўзрушаныя. Да абазначанай паўзы дзеянне ідзе пад музыку.
ФАРКІЯДА
Слухайце, якія гукі, Што за дзіўная ігра! Жарты вашыя і штукі Вам даўно забыць пара. Мудрагелістай здаецца Наша песня нездарма. Трэба, каб яна ад сэрца, Ад душы ішла сама. (Адыходзіць да скалы.) ХОР
Бачце, нават Фаркіяда Зачарована стаіць.
Як жа гэтых чар улада Нас павінна паланіць! Бо ярчэй, цяплей, адменней, Чым святло зямной зары,
Toe шчодрае праменне, Што народжана ўнутры!
А лена, Ф аў cm, Эўфарыён у апісаных раней уборах.
ЭЎФАРЫЁН
Песні, танцы, радасць сына — Гэта шчасце для бацькоў.
I суладна, і адзіна
Зноў пульсуе ў сэрцах кроў.
АЛЕНА
Божай лучнасцю каханне Паядноўвае дваіх.
А найлепшае з’яднанне — Згода шчырая траіх.
ФАЎСТ
Шчасце зноў цяпер са мною — Я ўвесь твой, а ты мая.
Мы ў саюзе між сабою — Іншага й не прагну я.
ХОР
У прыгожым іх дзіцяці — Мары светлай яркі квет.
Хай яны жывуць у шчасці Многа зім і многа лет.
ЭЎФАРЫЁН
Пабегаць дайце, Павесяліцца:
У высі неба
Хачу я ўзвіцца.
Мой дух не стыне,—
Хачу акрас.
ФАЎСТ
Спакойна, хлопча.
He зарывайся, Падзення потырч Асцерагайся.
Мой мілы сыне. He кідай нас.
ЭЎФАРЫЁН
Турмой мне стала
Зямная нэндза.
Пусціце рукі, Пусціце сэрца.
На волю думкі Ляцяць мае!
АЛЕНА
Падумай, мілы, Каго ты кінеш, Чые ты сілы У смерць абрынеш? Mae загубіш, Яго, свае!
ХОР
I еднасць вашу Ён разаб’е!
АЛЕНА I ФАЎСТ
Страснасць запалу, Мілы наш сыне, Зведай памалу. Шал твой астыне Тут, на прыволлі Ціхіх далін.
ЭЎФАРЫЁН
3 вашае волі — He выйдзе ваш сын.
(Уецца паміж хорам, парываючы ўсіх да танца.) На карагоды я Майстар і зух,— Толькі б мелодыя, Жвавасць і рух.
АЛЕНА
Добра, сыночак, скачы, Танцам красунь вучы. Ты карагодзь, іграй.
ФАЎСТ
He падабаецца, не — Гэты іх танец мне. Скончыцца лепш няхай!
Эўфарыён і хор карагодзяць, танцуючы і спяваючы.
ХОР
Ручкай рухаваю, Плаўнай і гнуткай, Ножкаю жваваю.
Спрытнай і хуткай, Вабячы вока нам Станам дзіцячым, Пасмаю-локанам, Рухам гарачым, Зачаравала Гэта дзіця. Сэрца ўспалала Ад пачуцця!
Паўза.
ЭЎФАРЫЁН
Вы ўсе, дзяўчаты, Як тыя лані, Хутчэй пад шаты, А я за вамі.
Я — паляўнічы, Дзічына — вы!
ХОР
У скокі-ловы Пачнём гуляць мы, Усе гатовы Цябе абняць мы. Бяжым, красунчык, На паплавы!
ЭЎФАРЫЁН
Ляцім, лунаем Над лугам, гаем. Рахманай мілай Я не лаўлю,— Узяўшы сілай, Мацней люблю. АЛЕНА I ФАЎСТ
Шал які! Які тут вэрхал! — Hi канца і ні супыну.
Праз лугі, праз гоні рэхам Трубны год ляціць над долам! Гоман, грукат, віск і крык!
ХОРбхутка ўваходзячы па адной) Ганарысты жартаўнік ён — He спыніўся перад колам, Усярэдзіну пранік ён, Падхапіў дзяўчо — і знік!
ЭЎФАРЫЁН (несучы маладую дзяўчыну) На забаву я красу Правам дужага нясу.
Грудзі пругкія я ўпешчу, Губкі пухлыя я ўлешчу, Моц сваю, запал і волю Перамогай задаволю.
ДЗЯЎЧЫНА
Адпусці! У гэтай плоці Вольны дух і сіла ёсць, I тваёй юрні, ахвоце He аддасца прыгажосць. Замахнулася замнога Самаўпэўненасць твая, Ой, глядзі, з цябе, дурнога, Пасмяюся ўволю я.
( У спалымняецца і ўзносіцца.)
Ну, саколік, дагані!
У эфірнай вышыні Дагарыць краса мая!
ЭЎФАРЫЁН (атрасаючы рэшткі полымя) Тут навокал граніт, Тут лясны гушчар, А юначы мой спрыт Прагне ўзвіцца да хмар, Ветру парыўнага свісту, Хваляў буруннага хлісту. Я на прастор палячу — Вольна дыхнуць хачу! (Скача ўсё вышэй і вышэй са скалы на скалу.)
АЛЕНА, ФАЎСТ, ХОР
Хочаш з козачкай зраўняцца,— He сарвіся з гонкіх круч.
ЭЎФАРЫЁН
Мне б угору толькі ўзняцца, Разарваць тугі абруч!
Бачу і пазнаю: Я ў Пелопса стаю — Край абмыты марамі, Край з крутымі гарамі. ХОР
Можа, цябе гнятуць Лес і ўцёсы?
Глянь: доле ў нас растуць 3 гронкамі лозы, Смоквы, нібы ў раі — Розныя ёсць плады.
У блаславёным краі Блаславёны і ты. ЭЎФАРЫЁН
Ваша адна трызня: Мірнага ўведаць дня. Перамога і бой — Вось дэвіз мой!
ХОР
Хто парываецца прагна
Да ваяўнічых дзей, Той губіць марна Шчасце надзей. ЭЎФАРЫЁН
Роджаны гэтай зямлёй —
Ведае бой, Праліць у змаганні кроў Заўсёды гатоў.
I не скарыць нічым Чыстых душой, Шчасце хай дасць усім Пераможны бой!
ХОР
Гляньце, ўгору ён імкнецца, Прагне ўвысь ужо смяльчак,— He дзіця ён, не сагнецца У баі герой-юнак.
ЭЎФАРЫЁН
Што мне хвалі, што муры мне, Я ж упэўнены ў сабе!
Сіла, моц мая абрыне Перашкоды ў барацьбе. Меч скую са сталі звонкай, Каб не сеў на горб тыран.
Будзь, жанчына, амазонкай, А дзіця будзь, як тытан!
ХОР
Слава паэзіі, Дзіўнай кудзесіі! Зоркай яна Ззяе з цямна,
Грудзі лагодзіць, Дух наш малодзіць — Сэрцаў вясна!
ЭЎФАРЫЁН
He, я не хлопчык кучаравы —
Юнак узброены ідзе.
На бой святы, на бой крывавы
Ён за сабой братоў вядзе.
На бой, Герой! Там слава і трыумф надзей! АЛЕНА I ФАЎСТ
Толькі да жыцця прызваны,
Толькі ўбачыў ты святло, Як цябе на подзвіг бранны, На пакуты павяло.
Ты наш адзін, Адзіны сын!
Хіба саюз наш — сон і тло? ' ЭЎФАРЫЁН
Вы з мора чуеце грымоты,
Вам з поля бітвы гром чуваць —
Там на апошнія аплоты
На сечу йдзе за раццю раць!
Я прызнаю
У баі смерць сваю, Інакш навошта паміраць! АЛЕНА, ФАЎСТ, ХОР
Жудасць! Жах! Так прагнуць смерці?
Хіба ж ты для смерці ўзрос?
ЭЎФАРЫЁН
He на тое ўзрос я, верце, Каб такі спалохаў лёс!
АЛЕНА, ФАЎСТ, ХОР
Там прорвішча жуды, Пагібель там!
ЭЎФАРЫЁН
Няхай! Лячу туды!
Лячу к братам!
Лячу да іхняй раці На крылах мар!
Кідаецца ў паветра, нейкі момант адзенне нясе юнака, яго галава ззяе, за ім цягнецца светлы след.
ХОР
Канец! Канец дзіцяці! Ікар! Ікар!
Прыгожы юнак падае да ног бацькоў: у ім нібы пазнаецца іншы знаёмы вобраз; аднак цялеснае адразу знікае, німб каметаю ўзносіцца ў неба, застаюцца толькі туніка, плашч і ліра.
АЛЕНА I ФАЎСТ
Радасці нашай на змену — Гора, адчай.
ЭЎФАРЫЁН (голас з глыбіні) Мяне ў царстве тлену, Маці, не пакідай!
Паўза.
ХОР (жалобны спеў)
He пакінем! — дзе б ні быў ты. He парушым нашай згоды; Расстаёмся мы без крыўды, Сэрцам бо з табой заўсёды. He патрэбен плач хаўтурны! Нам бы гэткі слаўны лёс: Ты ў жыцці быў светлы, бурны, Песню з мужнасцю пранёс.
Слаўны родам, непагрэшны, Шчасце ты ў жыцці любіў. Толькі, мужны і мяцежны, Рана ты жыццё згубіў.
Быў з людзьмі заўсёды шчыры, Востры, ясны меў пагляд, Ты спяваў, іграў на ліры I кахаў красунь дзяўчат.
Ты памчаў, як утрапёны, Прагнучы вялікіх спраў, Нашы звычаі й законы Ты міжволі занядбаў.
Сцвердзіў мужнасць і адвагу
Чыстым розумам юнак.
Найвышэйшага ты прагнуў, Ды здабыць не змог ніяк.
Хто ж здабудзе? Хто закрые
Браму гора і пакут? —
Акрываўлены тут ные Пад ярмом уціску люд. Песня, ў сэрцы зноў ўваскрэсні! — Годзе скрушліва рыдаць!