• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Так чалавек у прымхах скрозь заграз, Дабра агонь у ім даўно пагас — I вось стаю, стуліўшыся ў жудзе. Там дзверы скрыпнулі... Там нехта йдзе... (Уражана.) Ці ёсць тут хто?
    ТУРБОТА
    Вядома, ёсць! ФАЎСТ
    А хто ж ты, хто?
    ТУРБОТА
    Звычайны госць.
    ФАЎСТ
    Ідзі адсюль!
    ТУРБОТА
    Адгэтуль не пайду!
    ФАЎСТ (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе) He заклінай! Бо выклічаш бяду! ТУРБОТА
    Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна I па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу I да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы? ФАЎСТ
    Я ўсё жыццё імчаў бягом,
    Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом, Што ўзяць не мог, таго не браў! Жадаў, задавальняў свае жаданні, I зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы.
    I хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны.
    Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе I там братоў сваіх духоўных знойдзе!
    Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е.
    I ён у руху гэтым і трывозе
    He спыніцца здаволены на паўдарозе. ТУРБОТА
    Хто супроць маёй улады — Свету беламу не рады, Бо таго я днём і ноччу Цемрай вечнаю марочу, Вочы й зоркаму я выем. Хай ён скарбамі ўладае, Хай ён талент рэдкі мае,— Будзе ён як старац з кіем: Ў шчасці ўцехі ён не знойдзе, Пры багацці — з торбай пойдзе, Пільным справам і работам Ён заўсёды скажа: «потым». Пройдзе часу — мала-многа, Бач, не зроблена нічога.
    ФАЎСТ
    Чаўпеш пустое без канца;
    Пакінь! Твой знаю нораў подлы! Задураць нават мудраца Твае літаніі і модлы.
    ТУРБОТА
    Што рабіць? Куды падацца? — Сам не можа дапытацца. Ходзіць лесам, ходзіць полем, Кожны крок даецца з болем, Ён правальваецца ў багну, Траціць ён, чаго так прагнуў, Захліпаецца ў той багне, За сабою іншых цягне, Сам сабе і людзям лішні, I нядужы, і няўвішны Дажывае ўжо свой век, Як руіна, чалавек.
    А бязмэтныя блуканні, Ды бясконцыя ваганні, Ды благія прадчуванні —
    Гоняць грэшнага яны
    Проста ў пашчу сатаны.
    ФАЎСТ
    Злавесны прывід! Ты людскі наш род Грызеш, і мучыш, і куеш нам путы, I дзень пры дні за годам год Пляцеш нам сетку гора і пакуты. Ад дэманаў не лёгка мне ўцячы: Знаходзяць нас усюды дзеці смуты, Табе ж, Турбота, не перамагчы — Мой дух, мой розум, мой пачын раскуты! ТУРБОТА
    Ну, мне пара, а ты сваё пляці.
    Цябе пакіну я з праклёнам;
    Звычайна слепнуць пры жыцці, А ты аслепні перад сконам. (Дзьмухае на яго.) ФАЎСТ (аслеплены)
    Глыбее ноч, няма ўжо ёй упыну, Але ў душы гарыць мая зара.
    Перад сабою бачу цемрадзь, дамавіну, Аднак не ў цемры думка ўладара. Паўстаньце, слугі, тут, рука ў руку, Збірайцеся на талаку, Рыдлёўкі ўзяўшы і ламы, Намечанае мусім скончыць мы. I пакажыце працу мне сваю, А я за платаю не пастаю.
    Дзе дух адзінства й сотні рупных рук — Там план вялікі здзейсняць без прынук.
    ВЯЛІКІ ДВОР ПЕРАД ПАЛАЦАМ
    Паходні.
    Наперадзе Мефістофель як наглядчык работ.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Станоўцеся напагатоў,
    Нягеглыя лемуры, 3 касцей і жыл, валос, храсткоў Сатканыя натуры.
    ЛЕМУРЫ (хорам)
    Бяжым, ляцім на голас твой, Нясуць нас борзда ножкі. Ты надзяліў бы нас зямлёй, Дай нам зямліцы трошкі. Мы збегліся, каб дагадзіць, 3 рыдлёўкамі, з каламі, А што рабіць, а што чыніць — Скажы, камандуй намі.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Рабіце ўсё на свой капыл, Рыдлюйце, не шкадуйце сілы, Даўжэйшы ніцма ляж у пыл,— Ты будзеш меркай для магілы. Капайце дол так, як спрадвеку Яго капаюць чалавеку — Бо, як ты ні круці, з палаца Пара ў зямлю перабірацца.
    ЛЕМУРЫ (капаюць з крыўляннем і выкрутасамі.) Калісь і я прыўдала жыў I бавіўся заўзята, Кахаў, сваволіў, не тужыў — Жыццё ішло, як свята. Ды старасць подлая цішком Падставіла кульбаку, I спатыкнуўся я, і ўжо — Магіла небараку.
    ФАЎСТ (выходзіць вобмацкам з палаца, трымаючыся за плот) Як стук рыдлёвак лашчыць слых! Як спорна праца йдзе! Тут скора Вялікі мол разрэжа мора
    I спыніць гвалт стыхіяў злых — Ен будзе міратворчаю мяжой.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (убок)
    Калі тут выйгрыш чый, дык толькі мой! Твой мол, канал, твае палацы He варты ўкладзенае працы — Нептун зруйнуе ўсё, бо ён жа чорт! Як ні стварай, а вынікі благія, Тут з пеклам заадно стыхія, I пойдзе прахам свет, як гэты порт.
    ФАЎСТ
    Наглядчык!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Тут!
    ФАЎСТ
    Сачы і дбай, Працоўнай сілы здабывай, Грашыма, ласкай заахвоць, Прынукаю ці іншым ладам, I да мяне штодзень з дакладам Аб выніках работ прыходзь.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (напаўголаса) Гатовыя і дамба, і канал, Чакаю толькі я — каб ты сканаў.
    ФАЎСТ
    He скорана пагібельная багна,
    На плён, здабыты мною, зеўрыць прагна, Ды я каварную стыхію змушу Аддаць захопленую сушу Мільёнам рупных пасялян.
    Няхай пагрозай вечнай калыхацца Ля дамбы будзе грозны акіян, Свабодны люд і радасная праца Шчаслівым зробяць гэты ўбогі край, I на зямлі яны здабудуць рай. Няхай раз’юшаны марскі прыбой Аб дамбу хвошча, люта б’е — Народ з’яднанаю сям’ёй Стыхію грозную скуе.
    На запавет мой гэты скіраваны Усе мае зямныя справы, планы, Увесь цялесны і духоўны гарт. Дык вось канечны вынік мудрасці людской: Што толькі той жыцця і волі варт, Хто кожны дзень за іх ідзе на бой. Хай так жыве стары і малады.
    Калі б у працы ўбачыў я заўсёднай Народ свабодны на зямлі свабоднай, Імгненню б я сказаў тады: «Цудоўнае, спыніся! — панясу 3 сабой у вечнасць я тваю красу». He можа ў вечнасці прапасці Усё, што я паспеў зрабіць для шчасця.
    Я, прадчуваючы трыумф надзей маіх, Жыцця перажываю лепшы міг.
    (Фаўст падае.)
    Лемуры падхопліваюць яго і кладуць на зямлю.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Глядзіце, ўжо здаволіўся зямным, Ён — прах, ён — прывідны зыбучы дым!
    Хацеў цудоўны міг спыніць!
    I сам жыцця парваў ён ніць!
    Змагаўся ён са мною, траціў сілы —
    I вось фінал: упаў каля магілы.
    Гадзіннік стаў!..
    ХОР
    Маўчыць гадзіннік на сцяне,
    Упала стрэлка.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Нарэшце! Добра мне.
    ХОР
    Жыццё прайшло!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Прайшло? Нікчэмны гук!
    Як гэта так прайшло?
    Прайшло — дык значыць, як і не было!
    Нашто ж тады ўвесь час ствараць?
    Каб створанае разбураць?
    «Прайшло!» Што значыць гэта? Ўсё адно Як бы не існавала ўвогуле яно, А мроілася яваю жывой.
    Я ж бачу сэнс у вечнасці пустой.
    ПАКЛАДЗІНЫ Ў ТРУНУ
    ЛЕМУР (сола)
    Хто збудаваў такі дамок?
    Хто тут капаў лапаткай?
    ЛЕМУРЫ ( хор)
    У саване ляжы, кумок, I здавальняйся хаткай.
    ЛЕМУР (сола)
    Пакой без мэблі. А чаму? Чаму ўсё так убога? ЛЕМУРЫ (хор)
    Бо напавер далі яму, Вярнуць прыйшлося многа. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Усё! Душа вось-вось пакіне плоць!
    Распіску прад’яўлю — магчыма, будзе ўдача Падставіць ножку чорту — не задача. Перахапіць душу шмат сродкаў ёсць, Цяпер плююць на важны дакумент. Шляхі старыя з’езджаныя ўшчэнт, На новую ж не пусцяць нас дарогу. Дажыў! Павінен зваць на дапамогу!
    Нядобра нам! Цяпер што ні бяры: Старое права і закон стары — Апоры не даюць, не маюць сілы. Раней я не дзяжурыў ля магілы. He меў ні клопату я, ні трывог. Калісь душа была сумленнай, з цела 3 апошнім стогнам прэч яна ляцела,— Я ж гэту мышку лёгка цупнуць мог. Цяпер душу дачасна і не руш — Яна трымаецца за цела і за косці, Пакуль стыхіі ў барацьбе і ў злосці He выганяць яе. Ты ж, лоўчы душ, Сядзі, пільнуй, затоіўшы апаску, Калі яна, нарэшце, зробіць ласку. Ці то ў старое Смерці сілы мала, Ці мо яна касу не адкляпала?
    Глядзіш на труп: усё, застыла кроў,— Аж не — ужо заварушыўся зноў!
    (Заклінае дзіўнымі фантастычнымі рухамі, раскідваючы рукі, як крылы.) Ну, рыцары рагоў, на падстрахоўкі Цяпер і вы падайце чорту лапу.
    Вядзіце служку д’ябальскай гартоўкі, Вядзіце пекла найвыдатнейшую зяпу! Хаця на рангі ўсе і на ранжыры Распісаны ў нас кожны чортаў рог, На гэты ж раз мне трэба служка самы шчыры Каб завяршыць дастойна эпілог.
    Злева раззеўрылася жудасная геенская пашча.
    Як іклы ляскаюць! Паток крывавы Плыве павольпа ў невыносным сквары, Тыз устае з агню пякельнай лавы.
    ■ Над ім клубы клубяцца едкай пары, Смала клякоча ў горле; і няма канца Пакутам грэшнікаў, што ў марнай веры Ратунак вынайсці ў кіпучай серы To вынырнуць, то зноў даюць нырца. He ўратавацца ім ад жудаснай пачвары, I паглынае пашча ўсе надзеі іх, Патолі ўжо не знойдуць тут ахвяры, Іх лёс — гібець у рэках агнявых. Хай гэта страшыць грэшнікаў усіх, Хай пакарае за хлусню й ліхія мары. (Да тоўстых д’яблаў з кароткімі прамымі рагамі.) Сачыце, тлустыя праныры, цмокі, Дзе фосфар свеціцца, дык там яна, Крылатая Псіхея, нам відна, Зяўнёце — кінецца душа наўцёкі, Глядзіце мне, каб хітрая не збегла. Дастаўце мне. Я крылцы ёй скручу, Прышлёпну ўраз пячаткай пекла I ў тартарскі агонь яе памчу. Глядзіце не спускаючы вачэй
    3 так званых ніжніх сфер. Хто знае — Магчыма, там яна і пажывае. Праз пуп ёй выскачыць лягчэй,— Тады ўжо злуйся ці не злуйся. А дагані і пацалуйся!
    (Да худых д'яблаў з доўгімі закручанымі рагамі.) Вы, лайдакі крылатыя і бабздыры, Удзень цікуйце пільна і ўначы, Напагатоў трымайце пазуры. He дайце ў рай душы ўцячы. Яна пакіне цёмную нару, Бо геній-дух заўсёды мкне ўгару.
    Прамяністае ззянне ўгары справа.
    НЯБЕСНАЕ ВОІНСТВА
    Сіла нябесная, Раць бесцялесная,
    Рынь у палёт.	і
    Грэх выкупляем, Прах ажыўляем.
    Ціха, рахмана, Богу аддана Веру ўшануем — Божы аплот!
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Заўсёды прыкрасць абуджае й гнеў Бязладны хор прыгожанькіх анёлаў, Святош бясполых саладжавы спеў Адно псуе настрой і тлуміць голаў. Мне так карцела гэты род людскі Парваць, падраць на дробныя кускі,— Ды вось яны, анёлы, план вялікі мой Закрэсліць хочуць ханжаскай гурмой, Святошы тыя ходзяць мякка, плаўна I нашай зброяй нас лупцуюць спраўна; Яны ж — таксама чэрці, ды з апаскі Надзелі на сябе прытворнай цноты маскі. Тут правароніць — не пакрыць віны, Хаўрусам шчыльным станьма ля труны.
    ХОР АНЁЛАЎ (сеючы ружы)
    Ружы агністыя, Ружы іскрыстыя, Лёгкія-лёткія, Жыццесалодкія, Водару поўныя; Кветкі цудоўныя Квецяцца хай! 3 птушкамі, з пошчакам , Блізіцца май, Разам з нябожчыкам Вернемся ў рай!
    МЕФІСТОФЕЛЬ (да д’яблаў)
    Чаго паніклі, ўціснулі хвасты? He ў звычках чорта кідацца ў кусты. Хай сеюць, адрабляюць свой шарварак, А мы сваё на ўласны возьмем карак. Анёлкі думаюць, што ружамі яны Злагодзяць гадаванцаў сатаны.