Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

Фаўст

Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
95.1 МБ
Да работы над другой часткай «Фаўста» Гётэ прыступіў у 1824 г. Да гэтага часу ў яго былі толькі некалькі фрагментаў асобных сцэн, у прыватнасці, трэцяга акта. Цалкам трагедыя была закончана ў 1831 годзе.
АКТ ПЕРШЫ
Схема першага акта была ў Гётэ ў 1816 г. Першыя сцэны былі напісаны ў 1808 г. Канчаткова акт апрацаваны ў 1828— 1830 гг.
Прыгожая мясціна
Стар. 154. Чуйце, як спяваюць Оры.— Оры—у грэкарымскай міфалогіі багіні часу, якія вартуюць нябесную браму. Адчыняюць яе з грукатам, прапускаючы калясніцу бога сонца Феба (Геліёса).
ІМПЕРАТАРСКІ ПАЛАЦ Тронная зала
Стар. 157. Што ўсім агідна і жадана?../Хто сам набіўся да паслуг? — Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал.
Канцлер — ён жа і архіепіскап. У Свяшчэннай Рымскай Імперыі канцлерам, як правіла, быў архіепіскап Майнцкі.
Стар. 159. Бо гібелін не любіць гвэльфа.— Гвэльфы і гібеліны — асноўныя палітычныя партыі ў італійскіх землях у XII — XV стст.; першыя — прыхільяікі ўлады папы, другія — улады імператара.
Стар. 162. Належыць Вашаці зямля з грашыма.— Паводле закона Карла Вялікага («Швабскае люстра»), «усе скарбы, якія ляжаць у зямлі глыбей, чым дастае плуг, належаць каралю».
Найбольшы скарб — то Сонца залатое.— У астралогіі Ta­ro часу былі вядомы сем планет, кожная са сваім значэннем, кожнай адпавядаў свой метал: Сонцу — золата, Меркурыю — ртуць, Венеры — медзь, Месяцу — срэбра, Марсу — жалеза, Юпітэру — волава, Сатурну — свінец.
Стар. 163. Адразу пра альруны плесці...— Альруны (альраўны) — містычныя фігуркі з кораня мандрагоры, якія нібыта мелі цудадзейную ўласцівасць паказваць месцы захавання скарбаў.
Стар. 165. Лепш пачакаць да серады.— Маецца на ўвазе «пакаянная серада», серада першага тыдня вялікага посту, калі канчаецца масленіца.
Exeunt (лац.) — усе выходзяць.
Шырокая зала з прыбудовамі
Ён добра папе дагадзіў.— Маецца на ўвазе абрад цала вання папскай пантофлі на знак прызнання верхавенства царквы над свецкаю ўладаю.
Стар. 167. Дар Цэрэры лепшы кветак.— Цэрэра (Дэметра) — багіня земляробства ў грзка-рымскай міфалогіі.
Стар. 169. Полішынелі (Pulcinello) — вясёлыя маскі ў сярэдневяковай камедыі дэль-артэ.
Стар. 172. Грацыі (харыты) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні грацыёзнасці, прыгажосці, радасці, песты — дочкі Зеўса і Эрыміны. Еўфрасіна увасабляе радасць, Аглая — бляск, Талія (Гегемона) — квітнеючае жыццё.
Паркі (мойры) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні лёсу, дочкі бога Хаоса. Яны пралі нітку чалавечай долі: Клота — сукала нітку, Лахезіс — круціла калаўротак, Атропа — абцінала нітку нажніцамі. У Гётэ Атропа і Клота памяняліся функцыямі.
Стар. 173. Фурыі (эрыніі) — Алекта, Мегера, Тысіфона — міфічныя дэманы падземнага царства, багіні помсты і дакораў сумлення. У Гётэ яны выступаюць як ворагі шчасця і кахання: Алекта — злосніца, Мегера — вораг, Тысіфона — помсніца.
Стар. 174. Асмадзей — у персідскай міфалогіі д’ябал, які разрывае шлюбныя саюзы.
Стар. 176. Заіла-Тэрсіт.— Спалучэнне імёнаў двух зайздроснікаў: Заіла — грэчаскага граматыка (IV—III ст. да н. э.), які злосна крытыкаваў Гамера, і Тэрсіта — баязліўца і паклёпніка з «Іліяды».
Стар. 178. Хлопчык-каляснічы — алегорыя паэзіі, як Эўфарыён (гл. III акт). У рукапісе 1827 г. у гэтай сцэне быў Эўфарыён.
Стар. 179. Плутон (Плутус) — у грэчаскай міфалогіі бог падземнага царства. У феерыі Фаўста Плутон выступае як бог золата і багацця.
Стар. 185. Пан — у грэчаскай міфалогіі бог статкаў, пастухоў, паш і лясоў.
Стар. 186. Фаўны і сатыры — у грэка-рымскай міфалогіі — напаўчалавекі-напаўжывёлы з казлінымі нагамі ў свіце бога віна Вакха (Бахуса, Дыяніса).
Гномы — карлікі з германскіх міфаў; прыязныя да людзей, жывуць у рудніках, выплаўляюць металы, ахоўваюць скарбы.
Стар. 187. Німфы — персанажы антычнай міфалогіі, боствы сіл і з’яў прыроды. Німфы марскіх і рачных вод, ручаёў, крыніц — акіяніды, нерэіды, наяды; німфы гор — арэяды; німфы далін — напеі, німфы лугоў — ліманіяды, німфы дрэў — дрыяды (гл. таксама «Класічную ноч Вальпургіі»).
П а р к
Стар. 191. Сама Фетыда гонарам палічыць/Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць.— Фетыда — марская німфа, Пелей — яе муж, бацька героя «Іліяды» Ахіла.
Цёмная галерэя
Стар. 197. Багіні Мацеры.— Міф пра Мацярэй створаны самім Гётэ. Мацеры мысляцца паэтам як праформы, правобразы ўсіх істот і рэчаў.
Стар. 198. Як містагог гаворыш ты, нібыта/Табе дурыць патрэбна неафіта.— Містагог — жрэц, які ўводзіў навічка (навіцыя) ў містэрыі, таемнасці культур. Неафіт — чалавек, які ўведзены ў культ.
Рыцарская зала
Стар. 207. Селена і Эндыміён.— Селена (Дыяна, Лўна, Геката) — багіня Месяца і палявання. Эндыміён — яе каханак, малады прыгожы паляўнічы, сын Зеўса.
АКТ ДРУГІ
Напісаны ў 1826—1830 гг.
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем
Стар. 212. Заходзьце, дружа Нікадэмус! / ...Oremus! — Нікадэмус (Нікадзім) — імя фарысея з Евангелля паводле Іаана. Oremus! (лац.) — памолімся!
Стар. 214. Мой пан, калі патокі мутнай Леты...— Лета — адна з рэк міфічнага Аіда, падземнага царства. Выпіўшы вады з Леты, душа чалавека забывае пра зямное жыццё.
Лабараторыя
Стар. 219. Гамункул (лац. homunculus — чалавек, чалавечак) — штучная чалавекападобная істота. Алхімікі лічылі
магчымым ствараць жывыя істоты падборам патрэбных элементаў у пэўнай прапорцыі.
Стар. 223. «Пастаўлю кропачку над «і».— Маецца на ўвазе чалавечы цялесны вобраз, які Гамункул імкнецца набыць.
Ad spectatores (лац.) — да гледачоў.
КЛАСІЧНАЯ НОЧ ВАЛЬПУРГІІ
Фарсальскія лугі
Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі. Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палкаводцу Пампею (107—48 да н. э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100—44 да н. э.).
Стар. 225. Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю.—Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.
Каля вытокаў Пенея
Стар. 226. А сфінксы й грыфы — не па нас...— Сфінксы — казачныя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.
Мурашкі-волаты — міфічныя золаташукальнікі, будавалі з золата падземныя палацы. Упамінаюцца ў Герадота (485—425 да н. э.).
Ды арымаспы ж высачылі нас.— Арымаепы —легендарныя аднавокія людзі скіфскага племені, яны нібыта выкрадалі назапашанае грыфамі золата.
Стар. 227. The old Iniquity (англ.) — старая крыўда; назва д’ябла ў англійскай пратэстанцкай літаратуры.
Дай мне iuapady.../А Зеўсу — як забава npocma.— HanaMin пра фіванскага сфінкса, які загадваў падарожніку загадкі і забіваў яго, калі той не адгадваў. Адгадка загадкі Мефістофеля — д’ябал. Зеўс, як найвышэйшае боства, стаіць над дабром і злом.
Стар. 228. Сірэны — паўптушкі-паўжанчыны, якія занаджвалі людзей сваімі спевамі.
Стар. 229. Эдып калісьці з імі гаварыў.— Эдып — міфічны фіванскі цар, які разгадаў загадку сфінкса.
А іх Уліс перахітрыў.— Уліс (Адысей) — гамераўскі герой, воін, падарожнік.
Бо Геркулес забіў апошніх з нас.— Геркулес (Геракл) — міфічны герой, які здзейсніў дванаццаць подзвігаў.
Прасі парады ты ў Хірона.— Хірон — мудры кентаўр (паўчалавек-паўконь).
Стар. 230. To зграя шумных стымфалід.—Стымфаліды — міфічныя птушкі з меднымі крыламі, пер’ем і дзюбамі, якія жылі над Стымфалійскім возерам у Аркадзіі; іх знішчыў Геркулес.
Хай не палохаюць галовы/Лернейскай вычварнай гадзю кі.— Лернейская гідра — міфічная пачвара, дзевяцігаловая змяя; яе забіў Геркулес.
Там ламіі — гуртпок распусты...— Ламіі — міфічныя вампіры, пажыральніцы дзяцей.
Стар. 231. Прывыклі да ўсяго, здавён / Кіруючы раскладам дзён.— Сфінксы былі ў Егіпце сімваламі месяцаў ліпеня (знак Льва) і жніўня (знак Дзевы).
Суд людскі мы, суд Феміды.— Феміда (Тэміда, Тэміс) — міфічная багіня права, законнага парадку і прадказанняў. Пераносна Феміда — правасуддзе, закон.
Каля вусця Пенея
Пеней — рака ў Фесаліі; тут — бог рэк.
Стар. 233. Славуты, мудры сын Філіры.— Філіра — німфа, якая нарадзіла кентаўра Хірона.
Нават у Палады.../Ен сам управіць Ментару мазгі.— Палада Афіна — багіня мудрасці; у вобразе сябра-дарадцы Ментара Афіна суправаджала Тзлемаха, які адправіўся шукаць бацьку Адысея.
Стар. 236. Ахіл у Ферах / Знайшоў Алену...— Заручыны Ахіла з Аленай адбыліся паводле міфа на востраве Лука; Гётэ перанёс падзею ў Феры, дзе нібыта быў уваход у падземнае царства.
Да Манта выбраўся...— Манта — дачка Цірэзія, фіванскага вешчуна (у Гётэ — дачка Эскулапа, бога лячэння).
Стар. 237. 3 Эладай білася тут рымская дзяржава.— Маецца на ўвазе бітва пры Піндзе, дзе рымскі консул Люцый Эмілій Паўлюс разграміў войска македонскага цара Персея (168 да н. э.).— Адсюль далейшае — I рымлянін цара абуў у путы.
Каля вытокаў Пенея
Стар. 239. Сейсмас — увасабленне землетрасенняў.
Стар. 240. I Пеліён гару і Осу/3 падземных вызваліў кайданаў.— Пеліён і Оса — горы ў Фесаліі.
Стар. 241—242. Пігмеі і дактылі — казачныя плямёны карлікаў, якія варагавалі з жураўлямі.
Стар. 243. Івікавы жураўлі.— Івік — грэчаскі паэт, забіты грабежнікамі па дарозе на істмейскія гульні; жураўлі, якія бачылі злачынства, выдалі забойцаў.
Стар. 244. Эмпуза — міфічная аднаногая пачвара, спадарожніца багіні Гекаты, магла пераўвасабляцца.
Стар. 248. Анаксагор (500—428 да н. э.) і Фалес (640— 545 да н. э.) — грэчаскія філосафы. У іх спрэчцы пра паходжанне зямлі адлюстраваны сучасныя Гётэ напрамкі ў геалагічнай навуцы: барацьба нептуністаў і вулканістаў (плутаністаў). Першыя лічылі, што горныя пароды ўзніклі як вадзяныя асадкі, другія — што пароды створаны дзеяннем «унутранага агню».
Стар. 249. ...Вечная, натхнёная./Трохвобразная, трохімённая — \Дыяна, Лўна і Геката... — Багіня Месяца, якая паказваецца ў трох абліччах, як маладзік, поўня і ветах. Багіня мела і тры імені ў залежнасці ад таго, дзе яна з’яўлялася. Геката: на зямлі—Дыяна (Артэміда), пад зямлёй — Празерпіна (Персефона), на небе — Селена (Луна).
Стар. 251. Фаркіяды — тры дочкі марскога бога Форкіса (Форка, Морака) і Кето (бяздонне). На траіх яны мелі адно вока і адзін зуб. Сімвалізавалі старасць і брыдоту.
Багіням One і Рэі біў чалом.— One (Опа) — міфічная рымская багіня пасеваў і ўрадлівасці.
Скалістыя затокі Эгейскага мора