Фаўст
Ёган Вольфганг Гётэ
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 398с.
Мінск 1996
Ён перарос усіх, Высокі, сільны. Ён ад шчадрот сваіх За догляд пільны
Удзеліць долю нам,— 3 зямлёю злучыць. Ён сам вучыўся там, Нас тут навучыць.
АДНА 3 ГРЭШНІЦ, КОЛІШНЯЯ ГРЭТХЕН
У сонме духаў, у нябесным, Ён сам сябе не пазнае, 3 жыццём расстаўшыся цялесным, Святым між намі паўстае.
Глядзі, ён прахлыя аковы Зямной будзёншчыны паверг, У мантыі анёльскай — новы, 3 юнацкай сілай мкне наверх.
Дазволь, заступніца святая, Яго адвесці ў светлы рай. MATER GLORIOSA МАЦІ БОЖАЯ Ў СЛАВЕ
Вядзі, пакутніца былая, I браму ў сферу адчыняй.
DOCTOR MARIANUS (моліцца, прыпаўшы ніцма) Душы грэшныя, ў эфір Мкніце без вагання.
Ёсць жа верны павадыр На шляху вяртання. Ты прымі дзяцей сваіх, Дай ім прыхіліцца, Будзь заступніцаю іх, Маці і царыца!
CHORUS MYSTICUS МІСТЫЧНЫ ХОР Даўняе дальняе Сніцца і мроіцца, Недасягальнае Явай узновіцца. Нас заахвочвае, Творыць, жыве. Вечна-Жаночае Вечна заве!
Finis
КАМЕНТАРЫІ
ПРЫСВЯЧЭННЕ
Напісана ў 1797 г., калі Гётэ пасля шматгадовага перапынку зноў вярнуўся да працы над «Фаўстам». Прысвячэнне звернута да прызабытых вобразаў трагедыі, якія акружалі яго ў гады маладосці і зноў авалодалі ўвагаю паэта.
ПРАЛОГ У ТЭАТРЫ
Пралог напісаны ў 1797 г., як лічаць, пад уплывам драмы старажытнаіндускага паэта Калідасы «Сакунтала». У «Пралогу» знайшоў адлюстраванне вопыт Гётэ як тэатральнага дырэктара, а таксама яго погляды на мастацтва наогул. У той час Гётэ лічыў, што сапраўдны сцэнічны твор вынікае з узаемадзеяння трох сіл: генія (паэт), мастацтва як здольнасці (камічны акцёр) і мастацтва як рамяства (дырэктар).
Стар. 12. Святло вялікае, малое.— Сонца і Месяц. Паводле «Старога Запавету», Кн. 1. Майсея, 1,16: «...свяціла большае для кіравання днём і свяціла меншае для кіравання ноччу».
ПРАЛОГ НА НЕБЕ
Пралог напісаны ў 1797—1800 гг. Ідэя сцэны запазычана непасрэдна з біблейскай кнігі Йова, дзе д’ябал спакушае чалавека з дазволу бога. Імя Мефістофеля запазычана з народнай легенды, этымалогія яго няясная. Прапаноўваліся тлумачэнні: Mephiztophel (стар.-яўр.) — знішчальнік-ілгун; me-photo-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць святла; mephausto-philes (стар.-гр.) — той, які не любіць Фаўста.
Стар. 13. Нябеснае воінства. Рафаіл, Гаўрыіл, Міхаіл — старэйшыя архангелы са світы бога.
Гучыць грымотнай песняй сонца/У дружным хоры братніх сфер.— Паняцце «гармоніі сфер» запазычана з вучэння піфагарэйцаў, згодна з якім зоркі і планеты маюць кожная сваё гучанне. Для параўнання: у першай сцэне другой часткі трагедыі грымоты абвяшчаюць узыход сонца.
Стар. 15. Каб ён зямлю сырую жэр, /Каб поўзаў ён, як цётухна змяя.— Паводле біблейскай легенды, д’ябал спакусіў Еву і Адама, прыняўшы вобраз змея, і бог асудзіў іх «поўзаць на чэраве і есці зямлю праз усё жыццё».
ПЕРШАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ
Ноч
Раздзел напісаны ў розныя гады. Пачатак — крытыка універсітэцкай дзейнасці — датуецца прыблізна 1771 г., выкліканне Духа Зямлі і дыялог з Вагнерам — 1774—1775 гт., канец сцэны — 1797—1801 гг.
Стар. 19. Ці ж таямнічы Нострадам...— Нострадам (Мішэль дэ Нотр-Дам, 1503—1566) — лейб-медык і астролаг французскага караля Карла IX, аўтар кнігі прароцтваў.
Стар. 20. Разгортвае кнігу і бачыць знак Макракосму — Макракосм — разумна ўпарадкаваны свет. Згодна з містычна-кабалістычным вучэннем, існуюць тры светы: элементарны (стыхійны, матэрыяльны), нябесны і наднябесны (духоўны), якія складаюць свет, макракосм. Што ёсць у адным свеце, тое мае аналогіі і ў астатніх. Знак Макракосму — шасцікутная зорка.
Я разумею праўду мудраца.../3ямныя грудзі абатры! — Пакладзеная на вершы цытата з Сведэнборга, шведскага містыка і натураліста (1688—1772). Паводле яго вучэння, замагільны свет складаецца з аб’яднання духаў; духапразарліўцы могуць зносіцца з духамі толькі пэўнай, даступнай ім еферы і толькі пасля таго, як дасягнулі найвышэйшай ступені маральнай дасканаласці. Гётэ выкарыстоўвае многія палажэнні спірытызму Сведэнборга як паэтычныя вобразы.
Стар. 22. Богападобны вобраз я.— Дух Зямлі стаіць ніжэй за бога. А чалавек — «вобраз і падабенства бога» (Кн. I Майсея), таму, на думку Фаўста, чалавек вышэйшы за Духа Зямлі.
О ліха!.. Лабарант мой — фамулюс.— Фамулюс: тут — сакратар, звычайна з ліку студэнтаў.
Стар. 23. Камедыянт, хай грае вельмі ўдала,/He пераплюне кардынала.— Магчыма, намёк на вучонага тэолага Карла Фрыдрыха Барта, які ў 1773 г. выступіў з прапановай, каб будучыя свяшчэннікі бралі ўрокі ў акцёраў.
Стар. 28. Хор анёлаў. Хор жанчын. Хор вучняў.— Хор у саборы. Сцэна вытрымана ў форме папераменных спеваў свяшчэнніка і хору. Строфы перадаюць біблейскія тэксты з Евангелля паводле Мацвея (27 і 28 — I хор анёлаў), Лукі (24 — хор жанчын і II хор анёлаў), Іаана (19 і 20 — хор вучняў і III хор анёлаў).
Had плашчаніцаю гудуць яны.— Плашчаніца — покрыва з вобразам Ісуса Хрыста. Выстаўляецца ў царкве за два дні да Вялікадня, у «вялікую пятніцу».
К а л я б р а м ы
Раздзел напісаны прыблізна ў 1798—1801 іт.
Стар. 36—37. Мой добры бацька праблукаў.../На пошасць выйшла падзівіцца.— Расказваючы пра лекарскую практыку бацькі, Фаўст мае на ўвазе апісанне доследаў алхімікаў па здабыцці «каменя мудрасці», які павінен даць золата, мудрасць і вечнае жыццё. У лабараторыі (чорная кухня) спалучаюцца (вянчаюцца) сера (чырвоны леў) з вокісам ртуці (лілея — срэбра або саляная кіслата,) у гарачай вадзе (купель) на слабым агні. Доследы паўтараюцца з ужываннем розных рэактываў (для шлюбнай тайнасці шукалі кут). Юная царыца — дэстылат, «амалоджаная зямля», дачка цара Льва і царыцы Лілеі. Адэпт— алхімік, залатароб; прыхільнік, супольнік, уведзены ў тайны алхіміі. Юная царыца — таксама камень мудрасці.
Стар. 38—39. Духі поўначы, поўдня, усходу і захаду.— Розныя вятры.
К а б і н е т
Раздзел напісаны прыблізна ў 1800 г.
Стар. 41. «Было спачатку Слова»! — Пачатак Евангелля паводле Іаана, які выклікаў шмат спрэчак і тлумачэнняў у тэолагаў. Шматзначнае грэчаскае «логос» — слова, паняцце, розум, дзеянне.
Стар. 42. Ключ Саламона.— Старажытная яўрэйская кніга заклінанняў элементарных духаў, аўтарства якой прыпісвалася цару Саламону (лац. Clavicula Salomonis). Ключом Саламона закліналі гномаў, эльфаў, дамавікоў, вадзенікоў, лесавікоў, г. зн. духаў стыхій, названых Фаўстам «напаўсатанінскімі». «Чатырох закляццяў», аднак, у гэтай кнізе няма.
Замова Чатырох.— Для заклінання чатырох элементарных стыхій, з якіх, паводле старажытных вераванняў, складаецца свет: агню, зямлі, вады і паветра. Кожная стыхія мае свайго духа. Саламандра — земнаводнае з чырвонымі плямамі, сімвал духу агню, Ундзіна — дух вады (лац. unda — хваля), Сільфіда — дух паветра, Кобальд або лац. Incubus — дух зямлі.
Стар. 43. Знак гэты паможа.— Крыж з вобразам Збавіцеля (Хрыста) і надпісам JNRJ (Jesus Nazarenus Rex Judaeorum) — Icyc Назарыцянін Цар Іудзейскі).
Стар. 44. He чакай—/Агню, небам тройчы ўладарна ўславёнага.— Заклінанне знакам святой тройцы (Бацькі, Сына, Святога Духа).
Стар. 46. А, пентаграма сыну тла...— Пентаграма, ці пентальфа — старадаўні містычны знак у выглядзе пяціраговай зоркі, якая пяць разоў паўтарае літару А; усходняга
паходжання, пасля была запазычана піфагарэйцамі, потым стала сімвалам Ісуса Хрыста, менавіта таму таймуе д’ябла.
Стар. 49. Я — цар мышэй і пацукоў,/Мух, вошай, жаб і павукоў.— Чорт, вельзевул. Уяўленне пра князя цемры як пра цара ўсякай нечысці ўласцівае хрысціянскай дэманалогіі. „ я .
К а б і н е т
Сцэна напісана ў розныя гады; сцэна з вучнем — у 1769 г., перапрацавана ў 1788 г., сцэна заключэння пакта — у 1800 г.
Стар. 52. Пракляты будзь і ты, Мамон.— Мамон, мамона — скарб, сімвал багацця і скупасці.
Стар. 60. Collegium logicum (лац.)— курс логікі, з якога пачыналася вучоба ў тагачасных універсітэтах.
Душу ў гішпанскія абуюць боты.— Гішпанскія боты — сярэдневяковая прылада для катаванняў, якою драбілі косці ахвяры.
Стар. 61. Encheiresis naturae (лац.) — сіла, спосаб дзеяння прыроды; грэчаскі тэрмін старой хіміі.
Навучаць вас рэдукаваць,/Па нормах класіфікаваць.— Рэ дукцыя — лагічная аперацыя звядзення паняццяў да асноўных катэгорый, класіфікацыя — падзел лагічных паняццяў на класы; — тэрміны логікі.
Стар. 64. Eritis sicut Deus, scientes bonum et malum (лац.).— Будзеце, як бог, ведаць дабро і зло. Гэтымі словамі змей спакушаў Адама і Еву.
У свет малы, пасля ў вялікі свет.— Мяшчанскі свет невялікага мястэчка ў першай частцы трагедыі — малы свет, і дзяржаўна-палітычная, сусветна-гістарычная, навуковамастацкая арэна ў другой частцы — вялікі свет.
Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу
Сцэна напісана ў 70-я гады і ўваходзіць у «Прафаўст». Піўніца Аўэрбаха была месцам студэнцкіх вечарынак. У часы Гётэ там былі дзве фрэскі, на адной з якіх быў паказаны студэнцкі банкет з удзелам доктара Фаўста, на другой Фаўст, які ляціць вярхом на бочцы.
Стар. 66. Свяшчэнны Рым.— Маецца на ўвазе Свяшчэнная Рымская Імперыя Германскай Нацыі.
3 нас кожны nana.../...святыя прычындалы! — Жартоўны абрад нямецкіх буршаў, які высмейвае ўрачыеты цырыманіял выбрання папы з асяроддзя кардыналаў з праверкай мужчынскай годнасці кандыдата.
Узвіся, салавейка...— вольная апрацоўка нямецкай народнай песні.
Стар. 69. Здаецца мне, кульгавы ён.— Паводле хрысціянскай легенды, чорт пачаў кульгаць пасля таго, як бог скінуў яго з неба ў пекла.
Вас ці не з Рыпаха да нас паслалі,/Вы з панам Гансам там не выпівалі? — Ганс з Рыпаха (вёска паміж Лейпцыгам і Наўмбургам) — нязграба, вісус, недарэка — герой непрыстойных анекдотаў.
Кухня ведзьмы
Сцэна напісана ў 1788 г. Кухня абмалявана паводле вядомых у той час карцін Брэйгеля, Тэнье і Гера. Згодна з сярэдневяковымі вераваннямі, чорныя каты і малпы былі спадарожнікамі ведзьмаў.
Стар. 76. Я лепш збудую тысячу мастоў.— Паводле народных вераванняў, чэрці будавалі масты (адсюль «чортаў мост»).
Стар. 78. Лунае цьмяна вобраз мілы...— Магчыма, Фаўст убачыў вобраз Алены (успамін пра гэту сцэну ў раздзеле «Рыцарская зала»),
Стар. 83. Вядзьмачы раз на раз.— Высмейванне містычнай сімволікі лічбаў.
Праз тры й адзін, адзін і тры.— Высмейванне хрысціянскага догмату «трыадзінай сутнасці бога — святой тройцы».
Ну, годзе, мудрая Сівіла.— Сівіла — легендарная празарлівіца антычнага свету, якая нібыта прадказала прышэсце Ісуса Хрыста.