• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    В у л і ц a
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 84. Хачу красуню папрасіць/Паненцы праважатым быць.— Паненка (ням. Fraulein) — так называлі толькі дваранскіх дзяўчат. Фаўст падлабуньваецца да Маргарыты, называючы яе, мяшчанку, паненкай.
    В е ч а р
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 89. ... Уладца Фулы слаўнай.— Раманс баладнага тыпу напісаны ў 1774 г. незалежна ад «Фаўста». Фула (Ulti­ma Thule) — рымская назва нейкай краіны на поўнач ад Брытаніі, магчыма, Ісландыі.
    На шпацыры
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 92. Лыкнула, дзякаваць, паўсвету./А колькі, колькі яшчэ можа! — Сатырычны намёк на прэтэнзіі царквы.
    Дом с у с е д к і
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 95. У Падуі паклаў ён голаў.../I з храма ўгодніка Антона...— Падуанскі сабор св. Антонія, пабудаваны Нікола Пізані ў XIII ст.
    Стар. 97. Яго ў Неапалі страчала.../Прыйшла, бадай што, ранавата.— Пасля крыжацкіх паходаў у Еўропе пашы-
    рыўся сіфіліс, які ў той час называўся «неапалітанскай хваробай».
    Стар. 98. Каб некралогі, выразкі з газет...— Таксама як і іншыя згадкі пра газеты: у XVI ст. у Еўропе яшчэ не было ні метрык, ні газет, ні пасведчанняў пра смерць.
    Праўда — гэта ж тое/За што выказваюцца двое.— Царкоўны догмат, паводле якога прызнавалася праўдзівай любая заява, пацверджаная двума сведкамі.
    В у л і ц a
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 99. Sancta simplicitas! (лац.) — святая прастата! —Словы чэшскага рэфарматара Яна Гуса (1369—1415), сказаныя на вогнішчы, калі нейкая бабуля падкінула ў агонь дроў, думаючы, што робіць богаспадобную справу.
    С а д
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Альтанка
    ' Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 106. Ад'ё! (Adeau— фр.) — да пабачэння!
    Лес і пячора
    Сцэна напісана ў 1788 г. У «Фрагменце» яна размяшчалася паміж сцэнамі «Каля студні» і «Сабор».
    Стар. 107. Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё.— Маецца на ўвазе Дух Зямлі. Яго ўплыву Фаўст прыпісвае сваё пантэістычнае разуменне прыроды. Ты навучыў мяне шукаць братоў/У ціхім лесе, у вадзе й паветры!)
    Стар. 110. Калі між ружаў ты блізнятак пас.— Вобраз жаночых грудзей, запазычаны з Саламонавай «Найвышэйшай песні» — сказана з пошлым намёкам.
    Пакой Грэтхен
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Сад Марты
    Сцэва вапісава да 1775 г. У ёй адлюстравана пантэістычная споведзь юнага Гётэ эпохі «буры і націску».
    Каля студні
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 117. Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.— Грэшніц выстаўлялі ў царкве ў зрэбнай кашулі. Гётэ дабіўся забароны гэтага звычаю ў Веймарскім герцагстве ў 1786 г.
    Гарадскі мур
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 118. Mater Dolorosa (лац.) — маці-пакўтніца — вобраз багародзіцы Марыі з прабітымі мячом грудзямі.
    Ноч
    Сцэна закончана ў 1806 г., пачатак — у 1775 г.
    Стар. 120. 1 вуды ўжо на шабасе закіну.— Маецца на ўвазе ноч Вальпургіі. Вальпургія (Вальпурга) — ігумення аднаго баварскага манастыра ў VIII ст.; свята, звязанае з гэтым імем, прыпадае на першае мая. Яяо злілося з паганскімі вясеннімі святамі. У гэтую ноч ведзьмы і чэрці нібыта спраўляюць шабас, тады ж адкрываюцца і скарбы, схаваныя ў зямлі. У рускіх перакладах «Фаўста» традыцыйна замацавалася назва «Вальпургаева ночь» — але такое словаўтварэнне магчыма толькі ад мужчынскага імя Вальпургій.
    Стар. 121. Скажы, чаго...— Серэнада напісана пад уражаннем песні Афеліі з шэкспіраўскага «Гамлета». Пачатак цалкам запазычаны ў Шэкспіра.
    Сабачы хеост, пацукалоў.— Пацукалоў (Rattenfanger von Hameln) — персанаж з нямецкай народнай казкі, які сваімі спевамі і ігрою завабліваў мышэй і пацукоў, а аднаго разу ў Гамельне завабіў дзяцей гараджан за тое, што яму не заплацілі за вынішчэнне пацукоў.
    Стар. 122. Але нам пагражае суд.— Мефістофель баіцца і суду, бо прыгаворы ў ім выносіліся імем бога, з якім ён не мог змагацца.
    С а б о р
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Стар. 125. Dies irae, dies illa/Solvet saeclum in favilla (лац.).— «Дзень гневу, гэты дзень спапяліць увесь свет». Гэтыя і далейшыя лацінскія спевы — з царкоўнага гімна пра страшны суд.
    Judex ergo cum sedebit, /Quidquid latet adparebit, /Nil inultum remanebit (лац.).— «Калі ўссядзе вышэйшы суддзя, усё патаемяае выявіцца, і нішто не застанецца без пакарання».
    Стар. 126. Quid sum miser tunc dicturus?/Quem patronum rogaturus, /Cum vis justus sit securus? (лац.) — «Што скажу я тады, няшчасны? Да якога заступніка прыпаду, калі нават праведнік не ўпэўнены ў ратунку?»
    Ноч Вальпургіі
    Сцэна напісана ў 1799—1801 іт.
    Шырке і Эленд — вёскі пад гарою Врокен, якая яшчэ называецца Блоксбергам (гл. «Піўніца Аўэрбаха ў Лейпцыгу»)-
    Стар. 127. Хай светлячок нас правядзе! — Светлячкі, лічылася, трымаюцца злых духаў і заводзяць людзей у бяду.
    Скал грувасткія насы/Чмышуць сонна на лясы.— Дзве скалы каля Шырке, якія называюцца Храпунамі (Schnarrcher).
    Стар. 129. Урыян — паўночнагерманская назва чорта.
    Старая Баўба з храпай грознай.— Баўба — міфічная карміцелька багіні Дэметры (Цэрэры), забаўляла багіню непрыстойнымі жартамі.
    Стар. 130. Праз Ільзенштэйн...— Скала над ракой Ільзай каля Брокена; паводле падання, у ёй жыве прынцэса Ільза, каханая германскага імператара Генрыха II.
    Стар. 131. Дарагі Фоланду! — Фоланд (Foland, Volland) — правадыр злых духаў, чарадзей, чорт; сярэдневяковая назва.
    Стар. 134. Прыгледзься, гэта дама — /Ліліт.— Ліліт — паводле кабалістычнага міфа, першая, яшчэ да Евы, жонка Адама, створаная богам разам з Адамам. Яна забіла народжаных ад Адама дзяцей, за што была ператворана ў дэма нічную істоту, апанаваную ненасытнай німфаманіяй.
    Стар. 135. Проктафантасміст — «задапразарлівец» (ад гр. proctos — зад і phantasma — бачанне). Гэтым персанажам Гётэ высмеяў свайго літаратурнага праціўніка, выдаўца і даследчыка-натураліста Хрысціяна Фрыдрыха Нікалаі (1733—1811). На пасяджэнні Берлінскай акадэміі навук Нікалаі заявіў, што вылечыўся ад галюцынацый пры дапамозе п’явак, якіх ставіў сабе на ягадзіцы.
    А вы прыматкабожыліся ў замку.— Маецца на ўвазе замак Тэгель — маёнтак вядомага нямецкага лінгвіста Вільгелыма Гумбальта (1767—1835), у якім нібыта вадзіліся прывіды. Нікалаі нават апісаў, як гэтыя здані даймалі яго ў 1797 г.
    Стар. 136. Чырвоная пабегла мыш.— Гётэ запазычыў гэты вобраз з «Антрападэмуса» Прэторыя: «У ведзьмы, калі яна спіць, з рота выскоквае чырвоная мыш», калі памірае — выскоквае шэрая мыш.
    Напэўна, чуў ты пра Медузу міф.— Медуза Гаргона — у антычнай міфалогіі істота, якая сваім паглядам ператварала людзей у камень. Персей адсек ёй галаву, гледзячы ў люстэрка.
    Стар. 137. Кіпіць разгулам, радасцю наш Пратэр.— Пра тэр — славуты гарадскі парк у Вене.
    Servibilis (лац. servis — слуга) — чалавек, які навязваецца са сваімі паслугамі.
    Сон у ноч Вальпургіі, альбо Залатое вяселле Аберона і Тытаніі
    Інтэрмедыя напісана ў 1797 г. Яна вынікла як працяг аапісаных разам з Фрыдрыхам Шылерам сатырычных эпіграм «Ксеніі», якія выклікалі вялікі перапалох у лагеры літаратурнай рэакцыі. «Сон у ноч Вальпургіі» нагадвае шэкспіраўскі «Сон у летнюю ноч» (адсюль узяты і некаторыя персанажы: Аберон і Тытанія — цар і царыца эльфаў, Пук — эльф, смяшлівы дух; Арыель — светлы дух паветра, паходзіць з драмы Шэкспіра «Бура»).
    Сыны Мідынга.— Мідынг (1725—1782) — рэжысёр веймарскага тэатра, на смерць якога Гётэ адгукнуўся элегіяй.
    Стар. 138. Аркестр tutti (fortissimo) (іт.) — увесь аркестр, вельмі гучна.
    Дух, які толькі фармуецца.— Паэт, які не мае свайго голасу.
    Стар. 139. Парачка — сааўтары-няўдальцы.
    Цікаўны падарожнік.— Маецца на ўвазе Хрысціян Фрыдрых Нікалаі.
    Артадокс—«прававерны», рэакцыйны пісьменнік Фрыдрых Леапольд Штольберг (1750—1819), які з пазіцый каталіцызму рэзка выступаў супраць верша Фрыдрыха Шылера «Багі Грэцыі».
    Паўночны мастак — відаць, сам Гётэ.
    Пурыст—«захавальнік чысціні», прыхільнік псеўдакласіцызму.
    Флюгер.— Пад Флюгерам розныя каментатары разумеюць графа Фрыдрыха Леапольда Штольберга і кампазітара Ёгана Фрыдрыха Рэйхарта (1752—1814).
    Стар. 140. Генінгс.— Аўгуст Генінгс (1746—1826) — пісьменнік і выдавец, літаратурны праціўнік Гётэ і Шылера.
    Музагет.— «Правадыр муз», мянушка Апалона — назва альманаха, які выдаваўся Генінгсам.
    Ci-devant геній часу.— Генінгс выдаваў часопіс «Геній часу», у якім выступаў супраць «чужой духу хрысціянства» класічнай эстэтыкі Гётэ і Шылера і супраць іх «Ксеній».
    Журавель— Ёган Каспар Лафатэр (1741 —1801), з якім Гётэ спачатку быў у дружбе, а пасля парваў адносіны, таму што Лафатэр падупаў уплывам ханжаскай набожнасці.
    Дзіця свету — сам Гётэ; чалавек без псеўданавуковых прымхаў.
    Стар. 141. Дагматык — паслядоўнік дакантаўскай метафізікі, які разглядаў з’явы як ізаляваныя адна ад адной і нязменныя.
    Ідэаліст — нямецкі філосаф Ёган Готліб Фіхтэ (1762— 1814), які, зыходзячы з прымата ідэі, разглядаў рэальны свет як эманацыю свайго «я».
    Рэаліст — філосаф-эмпірык, які лічыць рэальным толькі тое, што ён можа ўспрымаць праз адчуванне.
    Супернатураліст — філосаф, які прызнае існаванне надпачуццёвага свету, надпрыродных сіл, недасягальных чалавеку. Маецца на ўвазе Фрыдрых Генрых Якобі (1743—1819).
    Скептык — паслядоўнік філосафа-агностыка Давіда Юма (1711 —1776). Скептык адмаўляе «скарб», г. зн. сапраўднае пазнанне наогул. У яго застаецца толькі вера ў чорта і сумненне.
    Стар. 142. Няўвішныя — маюцца на ўвазе бездапаможныя палітыкі, французскія эмігранты.
    Вандроўныя агеньчыкі — падразумяваюцца французскія
    арыстакраты, якія ўцяклі ў час рэвалюцыі ў Германію, розныя выскачкі.
    Знічка — дэмагог, звергнутая палітычная зорка.
    Масіўныя — відаць, рэвалюцыйныя масы, якія хочуць змесці названых вышэй палітыкаў і філосафаў; стаўленне Гётэ да масіўных — негатыўнае.
    Пахмурны дзень. Поле
    Сцэна напісана прыблізна ў 1772 г.
    Ноч. Адкрытае поле
    Сцэна напісана да 1775 г.
    Ц я м н і ц a
    Першы варыянт сцэны быў напісаны ў прозе («Прафаўст») пасля 1772 г. У вершаванай форме ўпершыню надрукаваны ў 1808 г.
    Стар. 145. Шлюха маці мая.— Песня з нямецкай народнай казкі пра злую мачаху.
    Стар. 151. Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон.../Нібы адчулі самі.— Падчас пакарання злачынцаў званілі ў званы і над галавой асуджанага суддзя ламаў палачку; перш чым адсячы галаву, кат дакрав:аўся сякераю да шыі ахвяры.
    ДРУГАЯ ЧАСТКА ТРАГЕДЫІ