• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фаўст  Ёган Вольфганг Гётэ

    Фаўст

    Ёган Вольфганг Гётэ

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 398с.
    Мінск 1996
    95.1 МБ
    Абы нам права мець — не ўсякі вынік скоры! He отрецыся бо словесем вес творнть.
    ІМПЕРАТАР (адзін)
    Я так дзяржаву ўсю патраплю раздарыць.
    АКТ ПЯТЫ
    АДКРЫТАЯ МЯСЦІНА
    ВАНДРОЎНІК
    Вось яна навокал хаты
    Ліпак дружная сям’я;
    I пад іх густыя шаты Зноў вярнуцца рады я. Вось прытулак той шчаслівы, Што мне даў калісьці лёс. Тут я жыў, калі бурлівы Вал марскі мяне прынёс.
    Ці гаспадары жывыя?
    Ці ўжо кончыўся іх час? —
    Бо яны ж былі старыя, Як іх стрэў я першы раз. Людзі шчырыя! Мо ў дзверы Ціха стукнуць? Завітаць?
    Мо яшчэ ў святым даверы о Рады вы дабром прыняць? БАЎКІДА (вельмі старая бабулька)
    Ціха, не будзі яго ты, Хай стары мой адпачне, Ад нялёгкае работы Набярэцца сілы ў сне. ВАНДРОЎНІК
    Помніш? Ты мяне калісьці 3 мужам разам, як магла, He шукаючы карысці, Даглядала, берагла.
    О Баўкіда! Ледзь жывога Адхадзіла ты мяне.
    Уваходзіць д зед.
    Філемон! Твая падмога Скарб вярнула з мора мне. Ваша ўгледзеў я акенца I пачуў званы царквы. Ратавальнікі тапельца — Вы адны і толькі вы.
    Дайце ж зноў мне падзівіцца На ўзбярэжжа і прыбой, Пакланіцца, памаліцца, Мір адчуць усёй душой. (Ідзе па дзюне.) ФІЛЕМОН (да Баўкіды)
    Ты рыхтуй ідзі ў камору — Стол накрый і прыбяры. А мы вернемся да мора, Паглядзім на цуд згары.
    (Стоячы поруч з вандроўнікам.) Глянь: дзе хвалі ў бераг білі, Там цяпер пад небакрай Скрозь садоў панасадзілі I зрабілі чысты рай. Ратаваць ужо нязмога, Адышлі мае гады, Моц пакінула старога, I няма ўжо тут вады.
    Клалі грэблю тут, капалі Чэлядзь рупная і пан, Са стыхіяй ваявалі — I скарыўся акіян.
    Бачыш вёску, ніву, пашу, Там лясок, тут хутарок. Ну, хадзем жа ў хату нашу, Бо ўжо сыра, бо ўжо змрок, Ужо ў небе ззяюць зоры. Завітаў ты ў дзіўны час: Нібы лебедзі, па моры Ветразі плывуць да нас. Мора, бач, ужо далёка Ад хаціны адышло, А вакол, як бачыць вока — Чалавечае жытло.
    ЗА СТАЛОМ УТРОХ У САДЗЕ
    БАЎКІДА (да вандроўніка)
    Што панурыўся? маўклівы? Пачастуйся, выпі, з’еш!
    ФІЛЕМОН
    Хоча ведаць ён пра дзівы, Пра дзівосы нашых меж, БАЎКІДА
    Можа, гэта воля неба, Кара за грахі мае — Нешта ўсё не так, як трэба, Нечага тут не стае.
    ФІЛЕМОН
    Калі веры даць герольду, Што загад усім чытаў, Бераг як узнагароду Імператар пану даў.
    Тут пры нашым узбярэжжы Пан прычаліў караблі.
    I адразу людзі вежы, Замак і муры ўзвялі. БАЎКІДА
    Днём не праца — мардаванне, Нудна людзям рыдляваць;
    Ноччу — іскры, грук, а ўранні Зірк — гатовенькая гаць!
    Колькі тут людзей прапала! Ноччу — роў за валам вал, 3 мора полымя шугала, Раннем глянь — гатоў канал! Робіць пан не з волі бога, Прыбірае ўсё да рук.
    У падсуседа такога, Пэўна, прыяцель — кадук.
    ФІЛЕМОН
    Пан жа нам паабяцаўся: Колькі хоч зямелькі мер.
    БАЎКІДА
    Лепш бы ты сваёй трымаўся, А марскому дну не вер.
    ФІЛЕМОН
    Можа, пойдзем да капліцы, Час вячэрні — божы час, Пазваніць і памаліцца, Каб бог злітаваўся з нас.
    ПАЛАЦ
    Вялікі дэкаратыўны сад, шырокі канал. Ф а ў с пг, састарэлы, задумлівы.
    ДАЗОРЦА ЛІНКЕЙ (у рупар) Садзіцца сонца, і памалу Плывуць да гавані чаўны. Баркас вялікі да каналу Плыве з заморскай стараны. Штандары ўсіх краёў, народаў 3 высокіх мачт вітаюць нас, Да ўсіх адважных мараходаў Мы кажам шчыра — ў добры час.
    На дзюне ў капліцы звоніць звон.
    ФАЎСТ (з прыкрасцю)
    Пракляты звон! Як стрэл у спіну! Пухір на целе, на душы.
    Усё маё як вокам скіну, А за плячмі — надзел чужы. I гэта — горкая нагадка, Што ўлады я не распасцёр: Бо не мае царква і хатка,— Старых тубыльцаў ціхі двор. Ён не дае спачыць ад працы, Перада мной, як чорны цень, Бяльмо на воку, стрэмка ў пятцы — I так бясконца, дзень у дзень!
    ЛІНКЕЙ (як вышэй)
    Як лёгка падышоў да нас Дабром нагружаны баркас, Нібы яму і не ў цяжар Гарой накладзены тавар.
    Вялікі карабель, даверху загружаны заморскімі таварамі. Мефістофель. Т рое Д у ж ы х.
    ХОР
    Прывезлі мы Гару дабра. Вітаем пана Уладара!
    Сыходзяць на сушу, выгружаюць дабро.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Набытак гэты не малы — Чакаем панскай пахвалы. Ўзялі з сабой два караблі, Да пірса ж дваццаць прывялі. Няхай засведчыць вам багаж, Чаго быў варты абардаж. На вольным моры вольны дух, I трэба мець здаровы нюх. Бяры, што трапіцца, падрад — Хай гэта шхуна, хай фрэгат. Бяры адзін, другі бяры, А здолееш,— бяры і тры, Чацвёрты здасца сам, самохаць, Бо сілай можна запалохаць! Няважна Я к! а важна Ш т о! Судзіць не будзе вас ніхто. Шрацтва, гандаль і вайна — Заўсёды сутнасць іх адна!
    ТРОЕ ДУЖЫХ
    Ані хвалы, Ані падзяк! Дарунак наш Яму не ў смак. Нахмурыў пан Сярдзіта твар, He па душы Яму тавар.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Плаціць не будзе Годны муж. Бо вы ўзялі Ужо свой куш.
    ТРОЕ
    Лухта, не хныч,— Ён, як усе.
    I магарыч Нам паднясе. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Спярша здабычу У склеп знясі, А магарыч Пасля прасі. Разгледзіць ён Як найпільней, Пасля падлічыць Найдакладней, He будзе скнарам Каля куфроў I пачастуе Ён маракоў, А райскіх птушак сябрукам Я падбяру сягоння сам.
    Груз выносяць.
    МЕФІСТОФЕЛЬ (Фаўсту)
    He моршчы лоб, вачэй не мруж;
    Усё выдатна, спрытны муж. Усё ты мудрасцю скарыў — 3 вадою сушу прымірыў, Ахвотна мора ад зямлі Твае прымае караблі. Цяпер і друг і супастат Пад твой пастаўлены дыктат. Вось тут, дзе колісь быў дзірван, Стаяў найпершы наш будан, Дзе першы выкапалі роў, Цяпер прастор для весляроў.
    I чуецца хвала наўкруг У гонар спраў тваіх, заслуг.
    ФАЎСТ	Пракляцце т у т!—
    Яно мой нішчыць абсалют.
    Табе, бываламу, адкрыю: Турбуе клопат дзень і ноч, Ад прыкрага адчаю выю — Хоць ты крычы ці ў шворку ўскоч! Няма карысці з той улады, Калі падсуседаў-старэч Ніяк не выганю з іх хаты, 3 іх ліпняка, з іх цэрквы прэч.
    Узвёў бы вежу там высока I цешыў бы парою вока 3 вышынь птушынага палёту Магутнасцю майго аплоту. Адтуль адкрылася б прастора 3 усім, што чалавек стварыў, 3 усім, што я забраў у мора I чым народы адарыў.
    Які ж нясцерпны боль, аднак,— Калі ў багацці бачыш брак. Царкоўны звон і ліпак пах — Яны мне, як магільны прах, Няўжо ж праз хатку ў ліпняку Я волю дужую стаўку?
    Што мне рабіць — не разумею, Пачую звон — і сатанею.
    МЕФІСТОФЕЛЬ
    Вядома, гэткая пакута, Яна табе нібы атрута. I звон, і пацеры старых I мой, прызнацца, рэжуць слых, Бо гэты гнюсны дзілінь-бом Нібы гаворыць — стань рабом. Ён ад хрысцін і да хаўтур Ва ўсё прыўносіць зман і чмур, Нібы між «дзілінь» і між «бом» Жыццё было суцэльным сном. ФАЎСТ
    Упартасць гэтых дзівакоў Псуе настрой, псуе мне кроў, I я ад злосці і ад мукі Сам на сябе наклаў бы рукі. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Чаго ж цярпець? Каланізуй — Тубыльцаў тых перасялі. ФАЎСТ
    Ідзі ж і ўсё арганізуй!
    Я ўдосыць дам старым зямлі. МЕФІСТОФЕЛЬ
    Я не забаўлюся, ў хвіліну Перасялю і перакіну.
    У новай хаце спакваля Забудзецца прымус пасля. (Залівіста свішча.)
    і
    Уваходзяць Т рое Д у ж ы х.
    Хадзем, яшчэ адзін наказ — На брагу заўтра будзе час.
    ТРОЕ
    Мы заслужылі выпівон,
    Ды стрэў няласкава патрон. МЕФІСТОФЕЛЬ (ad spectators)
    Так ёсць і так было раней — Меў добры сад і Навуфей.
    (Кн. царстваў, III, 21.)
    ГЛЫБОКАЯ НОЧ
    ДАЗОРЦА ЛІНКЕЙ (спявае на варце) Стаю на дазоры, Гляджу я ў бязмеж I свету прасторы Аглядваю з веж: Мільгаюць, калесяць I далеч, і блізь, I зоры, і месяц, I долы, і высь. Панаднасці свету Адвечны, як свет, Прыгожасць паэту Пракладвае след.
    Шчаслівыя вочы: Пабачаць красу. Праз дні і праз ночы Яе пранясу.
    Паўза.
    3 вежы ўсё вачам адкрыта, I — не толькі пекната.
    Стала жудасна, нібыта Страхам зеўрыць цемната. Іскры сыплюцца, і хіжа У суседавым двары Злы агніска стрэхі ліжа I віхурыцца ўгары.
    Ах, пажар у беднай хатцы,— Загарэлася ўначы.
    Трэба бегчы, паспяшацца, Толькі ўжо не памагчы. Дзе ж на старасці прыткнуцца? Дзе цяпер знайсці цяпла?
    Хто ў бядзе пасобіць людцам? — Ах, згарыць усё датла.
    He, агонь не дасць патолі — Бурыць столь і рушыць сцены. Дзе ж старыя? Ці на волі? Ці ўцяклі яны з геены? Занялося лісце, голле, Жарам пыша ў наваколле. Па камлях угору жвава Зырка рвуцца языкі...
    I нашто мне тая слава!
    I нашто мне зрок такі!
    Аж ад самага карэння Жарам пышуць стаўбуры.
    Доўгая паўза. Спеў.
    Плён руплівага стварэння Гіне марна без пары. ФАЎСТ (на балконе супраць дзюны)
    Хто там спявае так тужліва?
    Лінкея ўзрушыла жуда?
    Нашто рабіў так нецярпліва? — Самому ўжо цяпер шкада.
    Няхай жа пойдзе на вуголле
    Ліпняк і хатка, хай гараць;
    Адтуль бязмежнае раздолле Я з вежы буду сузіраць. Забудуць горыч і нястачу На новым месцы бедакі, Багаццем шчодра ім аддзячу — Хай радасць ім нясуць дзянькі. МЕФІСТОФЕЛЬ I ТРОЕ ДУЖЫХ (унізе)
    Прабач! — благая навіна, Аж кроіць сэрца нам яна.
    Мы ў хатку грук, мы ў хатку бразь,— Замкнута! — хоць вужом падлазь. Мы далікатненька, з пляча, Шукаем рады без ключа.
    Мы просім іх учатырох — А тым — што аб сцяну гарох,
    Такія ўпартыя карчы, Што хоць ты там крычма крычы. Тады, каб часу не губляць — Давай сілком іх умаўляць! Ну, умаўлялі, умаўлялі — Аж тыя ў страху і сканалі.
    Там быў вандроўнік, кіем трос — Мы і яму падцерлі нос.
    Пакуль ішла там калатня,— Ад іскры нейкай парахня Ўзялася ўраз, і ў нейкі міг Агніска праглынуў усіх.
    ФАЎСТ
    Ці вы маіх не чулі слоў, Хацеў я мены — не разбою. Я вас кляну за гвалт і кроў. Праклён дзяліце між сабою.
    ХОР
    Старыя словы зноў збыліся: Вялікай сіле пакарыся, Калі ж ты з ёй ідзеш на бой. To домам рызыкні й сабой. (Выходзяць.)
    ФАЎСТ (на балконе)
    На небе блякне высеў зор, Агонь прытух, курыцца двор. Вятрэц дыхнуў, і ў ноздры мне Куродымам і чадам тхне. Мы ўсё зглумілі тым разбоем! Ах, што там мроіцца такое?..
    АПОЎНАЧЫ
    З'яўляюцца чатыры сівыя жанчыны.
    ПЕРШАЯ
    Завуся Галечай.
    ДРУГАЯ
    Завуся Віной.
    ТРЭЦЯЯ
    Завуся Турботай.
    ЧАЦВЁРТАЯ
    Завуся Бядой.
    ГАЛЕЧА, ВІНА, БЯДА
    Няма да багатага ў дом нам хады: Жыве без Галечы, Віны і Бяды.
    ГАЛЕЧА
    Зраблюся я ценем.
    ВІНА
    Нябачна прайду. БЯДА
    Распешчаны пан праганяе Бяду. ТУРБОТА
    Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма, Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама! (Знікае.)
    ГАЛЕЧА
    Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей! ВІНА
    Дзе ты, там і я, мне з табой весялей! БЯДА
    А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз! УТРОХ
    Грувасцяцца хмары. He свецяцца зоры, Глядзіце, глядзіце! 3 прасторы, з прасторы Сястра наша Смерць падлятае да нас. ФАЎСТ (у палацы)
    Ці ўчатырох яны, ці ўтрох, Я з іхніх слоў пазнаць не змог. «Бяда» — пачуў мой слабы слых, I «смерць» — данёсся шэпат іх, Прыглушана, як голас духаў. А ў нас пакуль ніякіх зрухаў — He ўмею змесці пыл з дарог Hi нават скінуць путы з ног. Калі не ведаў я ніякіх чар, Я жыў з прыродай твар у твар I чалавекам зваўся недарма, Дзе тая воля? Навакол — турма. Куды ні гляну — прывіды і здані, I сам заграз я ўжо ў балотнай твані. Бывае, дзень развее ўсё, змяце, А ноч ізноў кашмараў сець пляце. Іду на шпацыр я, а ўжо крумкач Мне прадракае новы круг няўдач.