• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    грамаў. Заставалася толькі замест ранейшага абяцання падставіць папярэджанне, што, магчыма, будзе неабходна скараціць норму на працягу красавіка.
    Апрацаваўшы тры гэтыя паведамленні, Уінстан прышпіліў свае надыктаваныя на мовапіс папраўкі да адпаведных нумароў «Таймз» і паклаў іх у цыліндр пнеўматычнай пошты. Пасля ён амаль зусім машынальна скамячыў усе свае нататкі і ўкінуў іх у дзіру памяці, аддаючы іх пажыральнаму полымю.
    Што адбывалася ў нябачным лабірынце, куды збягаліся ўсе трубкі пнеўматычнай пошты, ён ведаў толькі ў агульных рысах. Калі ўсе папраўкі, неабходныя для аднаго нумару «Таймз», збіраліся і крытычна параўноўваліся адна з адной, нумар друкаваўся нанова, старыя нумары знішчаліся, а іх месца на архіўных паліцах займалі новыя, выпраўленыя выданні. Гэты няспынны працэс пераробкі ахопліваў не толькі газеты, але і кнігі, часопісы, брашуры, плакаты, улёткі, фільмы, магнітазапісы, мультфільмы, фотаздымкі — усе віды літаратуры ці дакументацыі, якія маглі мець хоць якое палітычнае ці ідэалагічнае значэнне. Мінулае асучаснівалася штодзённа, нават штохвілінна. Гэткім чынам зацвярджалася дакументальна слушнасць кожнага партыйнага выказвання. Натуральна ж, не пакідалася ніякіх пісьмова зафіксаваных паведамленняў і выказванняў, якія б супярэчылі інтарэсам бягучага моманту. Уся гісторыя была палімпсестам, з якога саскрэбвалі старыя пісьмёны і пісалі новыя, так часта, як гэта было неабходна. Пасля таго як справа была зробленая, было абсалютна немагчыма выявіць фальшаванне. Самая вялікая секцыя аддзела дакументацыі, значна большая за тую, дзе працаваў Уінстан, складалася з людзей, задачай якіх было вышукваць і збіраць усе асобнікі кніг, газет і іншых дакументаў, што сталі несапраўднымі і падлягалі знішчэнню. Такім чынам, адзін нумар «Таймз» з прычыны змены палітычнай кан’юнктуры або
    нездзяйснення памылковых прагнозаў Вялікага Брата быў ужо, магчыма, тузін разоў перапісаны, аднак усё яшчэ стаяў у архіве пад першапачатковай датай, і нідзе не існавала супярэчнага яму асобніка. Кнігі таксама канфіскоўвалі, хутка перапісвалі і выдавалі зноў без найменшай спасылкі на змены ў тэксце. Нават у пісьмовых інструкцыях, якія Уінстан атрымліваў і, выканаўшы, заўсёды адразу знішчаў, не ўпаміналася ні слова пра тое, што трэба было зрабіць фальшаванне: гаворка заўсёды ішла пра недагляд, памылкі ці неправераныя цытаты, якія дзеля дакладнасці трэба было прывесці да ладу.
    I сапраўды, думаў ён, выпраўляючы лічбы Міністэрства Дастатку, гэта было нават не фальшаванне. Проста адну бязглуздзіцу замянялі на другую. Матэрыял, які трэба было перарабіць, у большасці выпадкаў не меў нічога агульнага з рэчаіснасцю. Лічбы ў першапачатковым варыянце былі гэткім жа прадуктам фантазіі, як і выпраўленні. Часцей за ўсё іх проста выдумлялі. Напрыклад, Міністэрства Дастатку ў сваіх прагнозах прадугледжвала, што выпуск ботаў за квартал складзе 145 мільёнаў пар. Паводле фактычных дадзеных, было выпушчана 62 мільёны. Перапісваючы прагнозы, Уінстан, аднак, зменшыў лічбу да 57 мільёнаў, каб стварыць падставы для звычайнага сцверджання, што план быў перавыкананы. Аднак 62 мільёны былі не бліжэй да рэчаіснасці, чым 57 або 145 мільёнаў. Вельмі верагодна, што ўвогуле не было выпушчана ніводнага бота. Яшчэ верагодней было тое, што ніхто не ведаў, колькі ботаў выпушчана, не кажучы ўжо пра тое, што гэта нікога не цікавіла. Вядома было толькі, што на паперы за квартал выпушчана астранамічная колькасць ботаў, тым часам як, можа, палова насельніцтва Акіяніі хадзіла босая. I гэтак было з кожным дакументальна зафіксаваным фактам, незалежна ад яго важнасці. Усё расплывалася ў нейкім свеце ценяў, дзе ўрэшце нават даты сталі няпэўнымі.
    Уінстан кінуў позірк праз залу. У гэткай самай нішы-кабінеце з другога боку працаваў Тылатсан, маленькі педантычны чалавек са скамячанай газетай на каленях, з мікрафонам мовапіса каля самага рота. Ен трымаўся так, быццам тое, што ён казаў, мусіла застацца таямніцай паміж ім і тэлеглядам. Ен падняў вочы, і яго акуляры варожа бліснулі.
    Уінстан мала ведаў Тылатсана і не меў ніякага ўяўлення, чым ён займаецца. Людзі ў аддзеле дакументацыі не любілі гаварыць пра сваю працу. У вялікай зале без вокнаў з двума радамі нішаў, з заўсёдным шамаценнем паперы і ціхім гоманам галасоў, што дыктавалі на мовапісы, было з дзесятак людзей, якіх Уінстан не ведаў нават па імёнах, хоць і бачыў іх штодня, калі яны паспешліва снавалі сюды-туды па калідоры або махалі рукамі пад час Двуххвілінкі Нянавісці. Ен ведаў, што ў суседняй нішы маленькая жанчына з пясочнымі валасамі дзень пры дні корпалася ў прэсе, вышукваючы і выкрэсліваючы імёны людзей, што былі выпараныя, і гэткім чынам выходзіла, нібыта яны ніколі не існавалі. I чамусьці не здавалася недарэчным, што ўсяго толькі пару гадоў таму быў выпараны яе муж. За пару нішаў ад Уінстана сядзеў рахманы, няўдачлівы, летуценны чалавек, якога звалі Эмплфорт. Ен меў парослыя шчэццю вушы і нязвыклы талент штукарыць з рыфмамі і строфамі і таму займаўся прадукаваннем перакручаных варыянтаў — гэтак званых канчатковых тэкстаў — вершаў, якія зрабіліся ідэалагічна шкоднымі, але з той ці іншай прычыны пакідаліся ў хрэстаматыях. А ўвогуле гэтая зала, дзе працавала каля пяцідзесяці чалавек, была толькі падсекцыяй, асобнай камерай у велізарным корпусе аддзела дакументацыі. Побач, зверху і знізу ад іх працавалі іншыя натоўпы службоўцаў, самых разнастайных спецыялістаў. Там былі гіганцкія друкарні з рэдактарамі і друкарамі, былі адмыслова абсталяваныя студыі, у якіх падрабляліся фотаздымкі. Там была
    секцыя тэлепраграм са сваімі тэхнікамі, аператарамі і групамі актораў, якіх адмыслова набіралі з улікам іх імітатарскіх здольнасцяў. Там быў цэлы тлум біб^іятэкараў, якія займаліся толькі тым, што складалі спісы кніг і часопісаў, што падлягалі канфіскацыі. Там былі вялізныя печы, дзе знішчалі першапачатковыя выданні. I недзе ў патаемным месцы сядзеў мазгавы цэнтр, які ўсё выпраўляў і вызначаў галоўную палітычную лінію, згодна з якою той фрагмент мінулага захоўваўся, гэты фальшаваўся, а яшчэ нейкі ўвогуле пераставаў існаваць.
    I разам з тым аддзел дакументацыі быў толькі адным асобным адгалінаваннем Міністэрства Праўды, галоўная задача якога палягала не ў тым, каб перапісваць мінулае, а каб забяспечваць грамадзян Акіяніі газетамі, фільмамі, падручнікамі, тэлепраграмамі, тэатральнымі п’есамі, раманамі, карацей кажучы, усімі магчымымі відамі інфармацыі, навучання і забаў, ад помнікаў да лозунгаў, ад лірычных вершаў да біялагічных трактатаў, ад дзіцячых лемантароў да слоўнікаў навамоўя. I Міністэрства мусіла задавальняць не толькі разнастайныя патрэбы Партыі, але і паўтараць увесь вытворчы працэс на ніжэйшым узроўні для патрэбаў пралетарыяту. Быў цэлы шэраг асобных аддзелаў, якія адмыслова займаліся пралетарскай літаратурай, музыкай, тэатрам і забавамі. Тут фабрыкавалі бульварныя газеткі, у якіх пісалася толькі пра спорт, злачынствы і гараскопы, танна-задзірлівыя 5-цэнтавыя нізкапробныя выданні, поўныя сексу фільмы і сентыментальныя песні, што складалі цалкам механічна, з дапамогай адмысловага калейдаскопа, гэтак званага версіфікатара. Была нават цэлая падсекцыя — Порнасек на навамоўі — што фабрыкавала найбруднейшую парнаграфію, якую пасля рассылалі ў запячатаных пакетах і якую не меў права бачыць ніводзін член Партыі, апрача тых, хто займаўся яе вырабам.
    Пакуль Уінстан працаваў, з трубкі пнеўматычнай пошты выпала яшчэ тры паведамленні. Гаворка ішла аб простых рэчах, і ён паспеў скончыць з імі да пачатку Двуххвілінкі Нянавісці. Калі Нянавісць скончылася, ён вярнуўся ў сваю нішу, узяў з паліцы слоўнік навамоўя, адсунуў убок мовапіс, працёр акуляры і ўзяўся за галоўную справу сённяшняй раніцы.
    Найвялікшай Уінстанавай радасцю ў жыцці была яго праца. Хоць у болыпасці выпадкаў яму даводзілася сутыкацца з нуднымі штодзённымі справамі, усё ж сярод іх трапляліся такія цяжкія і мудрагелістыя заданні, што можна было патануць у іх, як у глыбінях якойнебудзь складанай матэматычнай праблемы,— адмысловыя фальшаванні, рабіць якія можна было толькі добра разумеючы прынцыпы Ангсоцу і патрабаванні Партыі. Уінстан меў талент на гэткія справы. Час ад часу яму нават даручалі выпраўляць перадавіцы «Таймз», якія былі цалкам напісаныя навамоўем. Ен разгарнуў паведамленне, якое раніцай адклаў убок. Там было напісана:
    таймз 3.12.83 справаздача вб загад дня звышплюнядобра называе нечалавекаў усё перапісаць угору перадархіў
    На старамоўе гэта можна было перакласці так:
    Паведамленне пра Загад дня Вялікага Брата ў Таймз ад 3 снежня 1983 года вельмі незадавальняючае і згадвае неіснуючых асоб. Перапішыце яго цалкам і накіруйце ваш папярэдні варыянт у вышэйшыя інстанцыі, перш чым здаць у архіў.
    Уінстан прачытаў забракаваны артыкул. Загад дня Вялікага Брата быў у асноўным прысвечаны выхваленню дзейнасці арганізацыі, вядомай пад назвай ПКЦР, якая забяспечвала матросаў Плывучых Крэпасцяў цыгарэтамі і рыштункам. Нейкі таварыш Уідэрз, дзеяч Унутранай Партыі, быў згаданы па імені і ўзнагароджаны Ордэнам за Асаблівыя Заслугі другой ступені.
    Праз тры месяцы ПКЦР была кечакана распушчана без абвяшчэння прычыны. Можна было меркаваць, што Уідэрз і кампанія цяпер страцілі ласку, аднак ні газеты, ні тэлегляд пра гэта нічога не паведамлялі. I ў гэтым не было нічога дзіўнага, бо звычайна палітычных злачынцаў не судзілі і публічна не абвінавачвалі. Вялікія чысткі, што закраналі тысячы людзей, з публічнымі працэсамі над здраднікамі і думзлачынцамі, якія складалі прызнанні аб сваіх нялюдскіх злачынствах, былі адмысловымі відовішчамі і адбываліся не часцей, чым раз на некалькі гадоў. Звычайна ж людзі, якія выклікалі незадавальненне ў Партыі, проста знікалі, і пасля ўжо ніхто пра іх ніколі нічога не чуў. Ніколі не заставалася нават найменшай згадкі пра тое, што з імі сталася. У некаторых выпадках яны нават заставаліся жывыя. Прыблізна трыццаць чалавек, якіх Уінстан асабіста ведаў, не лічачы яго бацькоў, зніклі якраз такім чынам.
    Уінстан пацёр сашчэпкай нос. У нішы па той бок прахода сядзеў таварыш Тылатсан, які яшчэ ніжэй сагнуўся над сваім мовапісам. На імгненне ён падняў галаву — зноў варожа бліснулі акуляры. Уінстан падумаў, ці не займаецца таварыш Тылатсан той самай працай, што і ён. Гэта было цалкам магчыма. Гэткае складанае заданне ніколі б не даверылі толькі аднаму выканаўцу, з другога ж боку, перадаць гэтую працу цэлай камісіі было б раўназначна публічнаму прызнанню ў тым, што трэба зрабіць фальсіфікацыю. Вельмі верагодна, што з дзесятак людзей шчыравала цяпер над тым, каб найлепшым чынам перапісаць прамову Вялікага Брата. А пасля нейкі «мозг» з Унутранай Партыі выбера той або іншы варыянт, выдасць яго нанова і пусціць у ход складаны механізм неабходных выпраўленняў у іншых галінах, пасля чаго старанна апрацаваная хлусня пойдзе ў архіў і зробіцца праўдай.