• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    ны»? Слова «нядобры» выконвае гэтую ролю гэтаксама добра ці нават яшчэ і лепей, бо з’яўляецца дакладнай супрацьлегласцю добрага, чаго не скажаш пра слова «дрэнны». Калі ж, з другога боку, табе патрэбная мацнейшая ступень «добрага», дык у чым сэнс цэлага шэрага няясных, непатрэбных слоў, як, напрыклад, «выдатны», «цудоўны» ці як там яшчэ? Слова «плюсдобры» найлепшым чынам выказвае патрэбны сэнс, a калі трэба нешта яшчэ мацнейшае, тады падыдзе слова «звышплюсдобры». Вядома, мы ўжо і цяпер ужываем гэтыя формы, але ў канчатковым варыянце навамоўя іншых слоў проста не застанецца. Уся сістэма значэнняў «добры-дрэнны» будзе прадстаўленая шасцю словамі, а ўрэшце і адным словам. Ці бачыш ты, Уінстан, усю прыгажосць гэтай ідэі? Вядома ж, ідэя гэтая належыць Вялікаму Брату,— дадаў Сайм, падумаўшы.
    На згадку пра Вялікага Брата твар Уінстана на імгненне асвятліўся. Але Сайм усё ж адразу заўважыў, што не здолеў захапіць Уінстана.
    — Ты не можаш па-сапраўднаму ацаніць навамоўе, Уінстан,— сказаў ён амаль са смуткам.— Нават калі ты пішаш на ім, ты ўсё роўна думаеш на старамоўі. Я чытаў некалькі тваіх артыкулаў, што ты час ад часу пішаш у «Таймз». Яны вельмі добрыя, але гэта ўсяго толькі пераклады. Ты яшчэ вельмі прывязаны да старамоўя з усімі яго няяснасцямі і непатрэбнымі адценнямі думкі. Ты яшчэ не адчуў прыгажосці знішчэння слоў. Ці ведаеш ты, што навамоўе — адзіная ў свеце мова, дзе колькасць слоў з кожным годам памяншаецца?
    He, Уінстан гэтага не ведаў. Ен усміхнуўся, паспрабаваўшы паказаць на твары разуменне, але не наважыўся адказаць. Сайм зноў адкусіў кавалак чорнага хлеба, хутка праглынуў і казаў далей:
    Ці ж ты не бачыш, што мэта навамоўя — скараціць абсяг дзеяння думкі. Урэшце мы зробім немагчымым само існаванне думзлачынстваў, бо проста
    не будзе слоў, якімі іх можна будзе выказаць. Кожнае паняцце, якое калі-небудзь трэба будзе выказаць, будзе азначацца толькі адным словам, пры гэтым яго сэнс будзе дакладна акрэслены, а розныя дадатковыя адценні значэння будуць зліквідаваныя і забытыя. Сёння, у Адзінаццатым выданні мы ўжо недалёкія ад гэтага. Але працэс увесь час будзе працягвацца, яшчэ доўга нават пасля нашай смерці. 3 кожным годам будзе ўсё менш і менш слоў, абсяг свядомасці будзе ўсё вузейшы і вузейшы. Вядома ж, ужо сёння не існуе ніякіх падстаў для апраўдання думзлачынстваў. Гэта проста пытанне самадысцыпліны, кантролю рэчаіснасці. Але ўрэшце і гэта не спатрэбіцца. Рэвалюцыя пераможа канчаткова, калі мы створым дасканалую мову. Навамоўе ёсць Ангсоц, Ангсоц ёсць навамоўе,— дадаў ён з таямнічым задавальненнем.— Ці задумваўся ты калі над тым, што ў 2050 годзе не застанецца ніводнага чалавека, які ўвогуле здолеў бы зразумець нашу цяперашнюю размову?
    — Акрамя...— хацеў запярэчыць Уінстан, але не скончыў.
    Ен збіраўся сказаць: «Акрамя пролаў», але стрымаўся, бо не быў цалкам упэўнены, што такая заўвага не падасца праявай ненадзейнасці. Аднак Сайм адгадаў, што ён хацеў сказаць.
    — Пролы — не людзі,— сказаў ён безуважна.— У 2050 годзе, а можа, яшчэ і раней, сапраўднае веданне старамоўя будзе немагчымае. Уся літаратура мінулага будзе знішчана. Чосэр, Шэкспір, Мілтан, Байран будуць існаваць толькі ў навамоўных перакладах і будуць не проста перакладзеныя, а ператвораныя ў супрацьлегласць таму, чым яны былі. Нават партыйная літаратура не пазбегне пераробкі. Нават лозунгі будуць гучаць інакш. Як, напрыклад, захаваецца лозунг «Свабода гэта рабства», калі само паняцце свабоды будзе зліквідаванае? Увесь сусвет думкі будзе выглядаць
    іначай. Увогуле не будзе існаваць ніякай думкі — прынамсі, у тым сэнсе, які мы цяпер укладаем у гэтае паняцце. Добранадзейнасць значыць нядуманне — адсутнасць патрэбы ў думанні. Добранадзейнасць у бяздумнасці.
    Калі-небудзь Сайма выпараць, адчуў Уінстан у глыбіні душы. Ен занадта разумны. Ен бачыць занадта ясна і гаворыць занадта шчыра. Партыі такія людзі не падабаюцца. Калі-небудзь ён знікне. Гэта ў яго напісана на твары.
    Уінстан даеў хлеб і сыр. Ен павярнуўся на крэсле трошкі ўбок, каб выпіць каву. За столікам злева ад яго чалавек з пранізлівым голасам працягваў сваю бязлітасную прамову. Нейкая маладая жанчына, напэўна, яго сакратарка, што сядзела спінай да Уінстана, уважліва яго слухала і, здавалася, заўзята яго падтрымлівала. Час ад часу да Уінстана даляталі заўвагі накшталт: «Вы маеце рацыю. Я цалкам з вамі згаджаюся», прамоўленыя голасам, які, відаць, належаў маладой і не надта разумнай асобе. Але першы голас не сціхаў ні на хвіліну, нават тады, калі гаварыла дзяўчына. Уінстан ведаў мужчыну з твару, але ведаў пра яго толькі тое, што ён займае нейкую важную пасаду ў аддзеле мастацкай літаратуры. Гэта быў чалавек гадоў трыццаці з мускулістай шыяй і вялікім рухавым ротам. Ягоная галава была трошкі адхілена назад, ён быў павернуты якраз так, што шкельцы акуляраў адбівалі святло, і таму Уінстан бачыў замест вачэй два пустыя бліскучыя круглячкі. Як ні дзіўна, але было амаль немагчыма зразумець хоць адно слова з таго бурлівага патоку, што вырываўся з яго рота. Толькі аднаго разу Уінстан пачуў больш зразумелы ўрывак: «...поўнае і канчатковае выкараненне гольдштэйнізму»,— вылецела вельмі хутка, адным кавалкам, як нейкае цвёрдае цела. Астатняе было незразумелым краканнем: кра — кра — кра... Аднак, нават не чуючы, што кажа гэты
    чалавек, можна было не сумнявацца ў змесце яго прамовы. Ці ён цяпер абвінавачваў Гольдштэйна і патрабаваў больш суровых захадаў супраць думзлачынцаў і сабатажнікаў, ці ён выкрываў зверствы еўразійскіх салдатаў, ці ён услаўляў Вялікага Брата або герояў Малабарскага фронту — гэта было ўжо не так істотна. Што б ён ні казаў, можна было быць пэўным, што кожнае яго слова слушнае, ідэалагічна вытрыманае і адпавядае прынцыпам Ангсоцу.
    Пакуль Уінстан разглядаў бязвокі твар, ніжняя сківіца якога хадзіла ўверх і ўніз, у яго з’явілася дзіўнае пачуццё, што гэта быў не сапраўды чалавек, а нейкі манекен і што яго прамова нараджалася не ў мазгу, а ў ягонай глотцы. Тое, што пры гэтым чулася, хоць і складалася са слоў, аднак не было чалавечай мовай у сапраўдным сэнсе слова; гэта былі несвядомыя, цалкам аўтаматычна вымаўленыя гукі, падобныя да качынага кракання.
    Сайм на хвіліну замоўк і пачаў кончыкам лыжкі складаць нейкія ўзоры з рэштак поліўкі. Голас за суседнім столікам не сціхаў, ён быў добра чутны, нягледзячы на гаману навокал.
    — У навамоўі ёсць адно слова,— сказаў Сайм,— не ведаю, ці ты яго калі чуў: качакрак. Гэта адно з найцікавейшых слоў, бо мае два супрацьлеглыя значэнні. Ужытае ў дачыненні да ворага яно з’яўляецца лаянкай; сказанае ж аб некім, хто падзяляе твае погляды, яно з’яўляецца пахвалой.
    Без сумнення Сайма выпараць, зноў падумаў Уінстан з нейкім шкадаваннем, хоць і ведаў дакладна, што Сайм ставіўся да яго з пагардай і мог бы выдаць яго як думзлачынца, калі б на гэта была хоць якая прычына. Нешта ў Сайма было не ў парадку. Яму нечага бракавала: тактоўнасці, стрыманасці, нейкай уратавальнай дурасці. Яго нельга было назваць нядобранадзейным. Ен верыў у прынцыпы Ангсоцу, паважаў Вялікага
    Брата, радаваўся перамогам, ненавідзеў адступнікаў не толькі з пераканання, зацята і непахісна, але і свядома, з пранікнёнасцю, якой бракуе звычайным членам Партыі. I ўсё ж было ў ім штосьці, што выклікала падазрэнні. Ен казаў такое, чаго лепей было б не казаць. Ен прачытаў зашмат кніг і быў сталы наведнік кавярні «Каштан», улюбёнага прыстанішча мастакоў і музыкантаў. He было такога закона, нават неафіцыйнага, які б забараняў наведваць гэтую кавярню, і ўсё ж гэтая ўстанова мела благую славу. Старыя партыйныя дзеячы, што страцілі ласку ў кіраўніцтва, часта наведвалі гэтую кавярню, перш чым знікалі назаўсёды. Казалі нават, што самога Гольдштэйна бачылі тут часам некалькі гадоў ці дзесяцігоддзяў таму. Лёс Сайма было няцяжка прадбачыць. I, аднак, не было ніякага сумнення, што Сайм, калі б ён хоць на хвілінку даведаўся пра патаемныя намеры Уінстана, адразу выдаў бы яго Паліцыі Думак. Магчыма, што гэта зрабіў бы і любы іншы, але Сайм хутчэй за ўсіх. Заўзятай адданасці на гэта было недастаткова. Добранадзейнасць была ў бяздумнасці.
    Сайм падняў вочы. «Сюды ідзе Парсанс»,— сказаў ён.
    Ен сказаў гэта такім тонам, што, здавалася, у думках ён дадаў: «Гэты ідыёт». I сапраўды, Парсанс, сусед Уінстана ў дамовым блоку «Перамога», прабіваўся скрозь натоўп — тоўсценькі невялічкі чалавек з бялявымі валасамі і жабіным тварам. У свае трыццаць пяць гадоў ён меў ужо ладны трыбух, але быў яшчэ рухавы і маладжавы. Усім сваім выглядам ён нагадваў хлопцапераростка, ды так моцна, што, нягледзячы на яго цяперашні камбінезон, яго цяжка было ўявіць інакш, як у кароткіх сініх шортах, шэрай кашулі і з чырвоным шпіёнскім гальштукам. Калі спрабуеш уявіць яго, адразу бачыш голыя каленкі і пухленькія ручкі з закасанымі рукавамі. Як толькі выпадала найменшая нагода, накшталт калектыўнай вандроўкі або нейкай іншай
    формы фізічных практыкаванняў, ён заўсёды надзяваў шорты. Ен бадзёра прывітаўся і сеў за стол, пры гэтым адразу пачуўся моцны пах поту. Кропелькі поту спрэс пакрывалі яго ружовы твар. Яго здольнасць пацець была неверагодная. У Доме Культуры заўсёды можна было вызначыць па вільготнай ручцы ракеткі, што Парсанс толькі што гуляў у настольны тэніс. Сайм дастаў шматок паперы, на якім была напісаная доўгая калонка слоў, і пачаў уважліва іх вывучаць, трымаючы ў руцэ чарнакрэс.
    — Паглядзіце, як ён працуе пад час перапынку! — сказаў Парсанс і штурхнуў Уінстана ў бок.— Вось гэта стараннасць! Што ў вас там, стары? Напэўна, штосьці занадта мудрагелістае для мяне. Сміт, стары, зараз я вам скажу, чаму я вас шукаю. Гэта наконт складкі, што вы мне яшчэ не здалі.
    — Што за складка? — спытаўся Уінстан і аўтаматычным рухам намацаў у кішэні грошы. Амаль чвэрць яго заробку ішла на розныя добраахвотныя складкі, якіх было так шмат, што цяжка было іх усе запомніць.
    — На Тыдзень Нянавісці. Ну, вы ж ведаеце, збор складак па кватэрах. Я адказны за наш блок. Мы ўжо шчыруем, як можам, будзе нешта грандыёзнае. Mary сказаць, што я буду не я, калі наш стары добры блок «Перамога» не вывесіць найпрыгажэйшых у горадзе сцягоў. Вы абяцалі мне два долары.