• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    Трэба было дапісаць да канца, трэба было выспаведацца. Пад поўным святлом лямпы ён раптам заўва-
    жыў, што жанчына старая. Слой пудры на твары быў такі густы, што, здавалася, мог адваліцца, як маска з кардону. У яе валасах былі сівыя пасмы. Але самае жахлівае было тое, што яе разяўлены рот быў агіднай чорнай адтулінай — у яе зусім не было зубоў.
    Ен паспешліва запісаў крывымі літарамі:
    Пры. святле яна выглядала зусім старой жанчынай, як найменей пяцідзесяці гадоў. Але я не спыніўся і ўсё роўна зрабіў тое, дзеля чаго прыйшоў.
    Ен зноў націснуў пальцамі на павекі. Урэшце ён дапісаў. Але ўсё было дарма, лекі не дапамаглі. Яму яшчэ мацней, чым перад тым, хацелася на ўвесь голас крычаць брудныя словы.
    7
    Калі яшчэ і ёсць надзея, напісаў Уінстон, дык толькі сярод пролаў.
    Калі была надзея, дык яна мусіла быць сярод пролаў, бо толькі там, у гэтай вялікай шэрай грамадзе, што складала 85 працэнтаў насельніцтва Акіяніі, магла калісьці нарадзіцца сіла, якая б разбіла Партыю. Знутры было немагчыма разбурыць Партыю. Яе ворагі, калі яны ўвогуле існавалі, не мелі ніякай магчымасці сабрацца разам ці нават пазнаць адзін аднаго. Нават калі б легендарнае Братэрства і сапраўды існавала, было ўсё ж неверагодна, каб яго члены маглі калісьці сабрацца болей чым удвох або ўтрох. Адзін толькі позірк у вочы, трымценне ў голасе ўжо былі бунтам, а пагатоў выпадкова прашаптанае слова. Але пролам, калі б толькі яны ўсвядомілі сваю сілу, не спатрэбілася б нават змова. Ім трэба было толькі ўстаць і абтрэсціся, як конь, што адганяе мух. Калі б яны захацелі, яны б ужо заўтра маглі разбіць Партыю на кавалкі. Далібог, такая думка мусіць раней ці пазней прыйсці ім у галаву! I ўсё ж!..
    Ен згадаў, як аднойчы ішоў адной люднай вуліцай і пачуў з бліжняга завулка магутны крык тысяч галасоў — жаночых галасоў. Гэта быў жахлівы крык гневу і роспачы, глыбокае гучнае «О-о-о-о!», што адбівалася рэхам, як магутны звон. Яго сэрца замерла. «Пачалося! — падумаў ён.— Народнае паўстанне! Нарэшце пролы абуджаюцца!» Калі ён дайшоў да месца, дык убачыў вялікі натоўп — дзвесце ці трыста жанчын, якія з трагічнымі тварамі, як у пасажыраў карабля, што ідзе на акіянскае дно, збіліся вакол латкоў вулічнага кірмашу. Але ў гэты момант агульная роспач рассыпалася на мноства дробных сварак. Выявілася, што ў адным латку прадаваліся бляшаныя каструлі. Мізэрныя, убогія рэчы, але любы посуд было вельм.і цяжка дастаць. Цяпер жа запас вычарпаўся. Жанчыны, якім пашчасціла ўхапіць адну штуку, спрабавалі прабіцца праз натоўп, тым часам як дзесяткі іншых вакол латка крычалі і вінавацілі прадавальніцу, што яна выбірае, каму прадаваць, і сцвярджалі, што ў яе яшчэ недзе ў сховах засталіся каструлі. Пачуўся новы выбух галасоў. Дзве азызлыя жанчыны, адна з іх з раскудлачанымі валасамі, учапіліся ў адну каструлю і спрабавалі вырваць яе адна ў адной з рук. Яны торгалі кожная сабе, пакуль не адламалася ручка. Уінстан з агідай назіраў за імі. I ўсё ж якая жахлівая сіла чулася ў гэтым крыку, што вырваўся на нейкі момант з пары соцень глотак! Чаму яны ніколі не крычаць з-за нечага сапраўды важнага?
    Ен запісаў:
    Пакуль яны не зробяцца свядомымі, яны ніколі не паўстануць, а пакуль яны не паўстануць, яны не змогуць зрабіцца свядомымі.
    Фраза амаль як з партыйнага падручніка, падумаў ён. Натуральна, Партыя сцвярджала, што яна вызваліла пролаў з рабства. Да Рэвалюцыі капіталісты няшчадна іх прыгняталі. Мучылі іх голадам і лупцавалі лазою,
    жанчыны мусілі працаваць у вугальных шахтах (праўду кажучы, жанчыны і дагэтуль працавалі ў вугальных шахтах), дзеці з шасці гадоў прадаваліся на фабрыкі. Але адначасна, у поўнай згодзе з прынцыпамі двухдумства, Партыя вучыла, што пролы ад прыроды — ніжэйшыя стварэнні, з якімі трэба абыходзіцца як з жывёлаю, стасуючы да іх некалькі простых правіл. У сапраўднасці ж пра пролаў вельмі мала было вядома. А шмат і не трэба было ведаць. Пакуль яны працавалі і пладзіліся, усе іншыя іхныя жыццёвыя праявы былі неістотныя. Кінутыя на волю лёсу, як жывёла, што пасвіцца на лугах Аргенціны, яны вярнуліся да натуральнага для іх жыццёвага ладу, перанятага ад продкаў. Яны нараджаліся, вырасталі ў сцёкавых канавах, у дванаццаць гадоў ішлі працаваць, перажывалі кароткую пару фізічнай прыгажосці і пачуццёвых жаданняў, у дваццаць жаніліся, у трыццаць старэлі і ў большасці выпадкаў паміралі да шасцідзесяці гадоў. Цяжкая фізічная праца, клопаты пра дом і дзяцей, дробязныя сваркі з суседзямі, кіно, футбол, піва і асабліва азартныя гульні — вось што запаўняла абсяг іх думкі. Трымаць іх пад кантролем было няцяжка. Пару агентаў Паліцыі Думак увесь час былі сярод іх, каб распускаць фальшывыя чуткі, а таксама вышукваць і ліквідоўваць тых, хто здаваўся ім небяспечным. Аднак не рабілася ніякіх спроб прышчапіць пролам партыйную ідэалогію. Было непажадана, каб яны мелі выразныя палітычныя пачуцці. Ад іх патрабаваўся толькі прымітыўны патрыятызм, да якога можна заклікаць пры патрэбе, каб змусіць іх пагадзіцца з падаўжэннем працоўнага дня або скарачэннем нормаў прадуктаў. I нават калі яны былі нечым незадаволеныя, іх незадаволенасць нікуды не вяла, бо, не маючы кіраўнічае ідэі, яны засяроджвалі яе на паасобных нязначных праблемах. Больш важныя справы непазбежна заставаліся па-за іх увагай. Пераважная большасць пролаў не мела
    ў кватэры нават тэлегляда. Нават звычайная паліцыя вельмі рэдка ўмешвалася ў іх жыццё. У Лондане існавала шырокая сетка злачыннасці, цэлы свой сусвет зладзеяў, рабаўнікоў, прастытутак, гандляроў наркотыкамі. Але ўсё гэта адбывалася выключна сярод пролаў і таму не мела ніякага значэння. Ва ўсіх пытаннях маралі ім дазвалялася жыць паводле іх старых традыцый. Ім не навязваўся маральны пурытанізм Партыі. Чужаложства не каралася, развод быў дазволены. Была б нават дазволена рэлігія, калі б пролы выказалі ў ёй хоць якую патрэбу або пажаданне. Яны былі па-за падазрэннем. Гэта знаходзіла свой выраз у партыйным лозунгу: «Пролы і жывёлы — свабодныя».
    Уінстан нагнуўся і асцярожна пацёр сваю язву, якая зноў пачала свярбець. Пунктам, да якога непазбежна вярталіся думкі, была немагчымасць даведацца, якім было жыццё да Рэвалюцыі. Ен выцягнуў з шуфляды падручнік гісторыі для школьнікаў, які пазычыў у пані Парсанс, і пачаў перапісваць адтуль у свой дзённік:
    У старыя часы, да слаўнай Рэвалюцыі, Лондан не быў такім цудоўным і прыгожым горадам, як цяпер. Гэта была змрочная, брудная, занядбаная мясціна, дзе мала хто еў удосталь, дзе сотні і тысячы бедных людзей не мелі чаго абуць і не мелі нават даху над галавой, пад якім можна было б спаць. Такія дзеці, як вы, былі вымушаны дванаццаць гадзін на дзень цяжка працаваць на жорсткіх гаспадароў, якія білі іх бізунамі, калі тыя працавалі занадта павольна, і давалі ім есці толькі сухары і ваду. Але сярод гэтай страійэннай убогасці стаяла некалькі вялікіх прыгожых дамоў, у якіх жылі багатыя, што мелі да трыццаці слуг, якія іх даглядалі. Гэтыя багатыя зваліся капіталістамі. Гэта былі тоўстыя, брыдкія людзі са злымі тварамі, як гэта можна бачыць на малюнку. Як вы бачыце, яны насілі доўгі чорны пінжак, які зваўся сурдут, і смешны бліскучы капялюш, падобны да коміна, што зваўся цыліндр. Гэта была
    уніформа капігалістаў, і ніхто болей. не меў права яе насіць. Капіталістам належала ўсё, што знаходзілася на зямлі, і ўсе астатнія людзі былі іх рабамі. Ім належала ўся зямля, усе дамы, усе заводы і ўсе грошы. Калі нехга іх не слухаўся, яны маглі кінуць яго ў турму або адабраць у яго працу, каб ён памёр з голаду. Калі звычайна чалавек гаварыў з капіталістам, ён мусіў нізка схіляцца і выдыгаць перад ім, здымаць шапку і звяртацца да яго: «Сэр». Галоўны сярод капіталістаў зваўся Каралём, і...
    Але ён ужо ведаў, што будзе далей. Далей пойдуць апісванні біскупаў з батыставымі манжэтамі, суддзяў у гарнастаевых мантыях, ганебнага слупа, кайданоў, катавальнага кола, «дзевяціхвостага ката», банкету лонданскага лорд-мэра і звычаю цалаваць папскі чаравік. Было тут таксама і гэтак званае права першай ночы, пра што, напэўна, няварта было пісаць у школьным падручніку. Гэта быў закон, згодна з якім капіталіст меў права пераспаць з любой жанчынай, што працавала на любой яго фабрыцы.
    Адкуль даведацца, колькі ва ўсім гэтым было хлусні? Можа, і праўда, што звычайнаму чалавеку сёння жылося лепей, чым да Рэвалюцыі. Адзіным сведчаннем супраць гэтага быў глухі пратэст уласньтх костак, інстынктыўнае адчуванне, што цяперашнія ўмовы жыцця былі невыносныя і раней мусіла быць іначай. Ен адзначыў, што сапраўднай адметнасцю цяперашняга жыцця была не жорсткасць і небяспечнасць, а проста яго нікчэмнасць, яго ўбогасць, яго абыякавасць. Калі азірнуцца навокал, можна было заўважыць, што жыццё не тольрі не мела нічога агульнага з той хлуснёй, што валіла патокам з тэлегляда, але нават не адпавядала ідэалам, вызначаным Партыяй. Большая частка жыцця, нават члена Партыі, праходзіла нейтральна і апалітычна і складалася з клопатаў пра тое, як захапіць месца ў метро, як зацыраваць падраную шкарпэтку, як выпра-
    сіць пару таблетак сахарыну звыш убогай нормы, як захаваць недакурак. Ідэалам, да якога імкнулася Партыя, было нешта вялізнае, пагрозлівае, бліскучае —■ свет са сталі і бетону, свет гіганцкіх машын і грознай зброі, нацыя воінаў і фанатыкаў, якія б маршыравалі наперад у дасканалай еднасці, думаючы аднолькавыя думкі і крычучы аднолькавыя лозунгі; свет, дзе ўсе б няспынна працавалі, змагаліся, перамагалі, пераследавалі — трыста мільёнаў чалавек, усе на адзін твар. А ў сапраўднасці існавалі гарады, што паволі ператвараліся ў руіны, па вуліцах сноўдаліся галодныя людзі ў дзіравых чаравіках, людзі гэтыя жылі ў абы-як адрамантаваных дамах дзевятнаццатага стагоддзя, дзе заўсёды смярдзела капустай і сапсаванымі прыбіральнямі. Лондан здаваўся яму вялізным горадам-руінай, горадам мільёна сметнікаў, і на гэтым фоне ён бачыў вобраз пані Парсанс, жанчыны з маршчыністым тварам і раскудлачанымі валасамі, якая бездапаможна корпаецца ў засмечанай ракавіне.
    Ен нагнуўся і зноў пачухаў нагу. Удзень і ўночы тэлегляды забівалі галаву лічбамі, з якіх вынікала, што людзі цяпер маюць болей ежы, болей адзення, лепшыя кватэры і лепшыя забавы; што яны жывуць даўжэй, што іх працоўны дзень карацейшы, што яны вышэйшыя, здаравейшыя, мацнейшыя, шчаслівейшыя, разумнейшыя, адукаванейшыя, чым пяцьдзесят гадоў таму. Пры гэтым ніводнае слова нельга было ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Партыя, напрыклад, сцвярджала, што цяпер 40 працэнтаў дарослых пролаў маглі чытаць і пісаць. Да Рэвалюцыі ж, як сцвярджалася, гэтая лічба складала толькі 15 працэнтаў. Парть.я сцвярджала, што дзіцячая смяротнасць складала цяпер толькі 160 на тысячу, тым часам як да Рэвалюцыі — 300, і гэтак далей. Гэта было як адно ўраўненне з двума невядомымі. Цалкам магчыма, што літаральна кожнае слова ў падручніках гісторыі, нават тое, што прымалася без