Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
Але ж не! Яго адвага, здавалася, узмоцнілася сама па сабе. Ен міжволі згадаў твар О’Браена. 3 яшчэ большай пэўнасцю, чым раней, ён ведаў, што О’Браен быў на яго баку. Ен пісаў дзённік для О’Браена — ён пісаў яго О’Браену; гэта быў нібы бясконцы ліст, які ніхто ніколі не прачытае, які, аднак, адрасаваны пэўнаму чалавеку і напіеаны з думкай пра яго.
Партыя патрабавала не верыць сваім вачам і вушам. Гэта было яе галоўнае, самае істотнае патрабаванне. Адвага пакідала Уінстана, калі ён думаў пра гэтую велізарную моц, што была нацэлена супраць яго, пра лёгкасць, з якой любы партыйны інтэлектуал пад час якой-небудзь спрэчкі мог абвергнуць усе яго доказы, пра тыя мудрагелістыя аргументы, якія ён не здолеў бы нават зразумець, не тое што аспрэчыць. I ўсё ж ён меў рацыю! He яны, а ён меў рацыю! Відавочнае, простае і сапраўднае неабходна абараняць. Элементарныя ісціны — сапраўдныя, за гэта ён мусіў трымацца! Матэрыяльны свет існуе, і яго законы не мяняюцца. Камяні цвёрдыя, вада мокрая, кожны прадмет, выпушчаны з рук, падае ў кірунку цэнтра Зямлі. Нібы размаўляючы з О’Браенам і высоўваючы нейкі важны закон, ён напісаў:
Свабода — гэта свабода казаць, што двойчы два ёсць чатыры. Як толькі гэта будзе гарантавана, усё астатняе прыйдзе само па сабе.
8
Недзе з дна праходу пацягнула водарам смажанай кавы — сапраўднай кавы, не кавы «Перамога». Уінстан мімаволі спыніўся. На нейкія пару імгненняў ён зноў апынуўся ў паўзабытым свеце дзяцінства. Але раптам дзверы зачыніліся, і водар абарваўся, так хутка і раптоўна, як спыненая на паўслове песня. Ен прайшоў некалькі кіламетраў па тратуары, і язва не давала яму
спакою. Ужо другі раз за тры тыдні ён прапусціў вечар у Доме Культуры: рызыкоўная неабачлівасць, бо без ніякага сумнення ў Доме Культуры старанна адзначалася колькасць наведванняў. У прынцыпе, у члена Партыі не было вольнага часу, і ён ніколі не быў адзін, калі толькі не ў ложку. Меркавалася, што, калі ён не працуе, не есць або не спіць, ён мусіць браць удзел у якім-небудзь мерапрыемстве калектыўнага адпачынку, і рабіць нешта такое, што магло б выдаць схільнасць да адзіноты, хоць бы проста гуляць аднаму, было заўсёды трошкі небяспечна. У навамоўі існавала слова самажыт, якое азначала індывідуалізм і дзівацтва. Але тым вечарам, калі ён выйшаў з Міністэрства, пяшчотнасць красавіцкага паветра спакусіла яго. Неба ўпершыню за той год свяцілася нейкім цёплым блакітам, і раптам доўгі, тлумны вечар у Доме Культуры, нудныя ўтомныя гульні, лекцыі, балбатлівае, падагрэтае джынам сяброўства здаліся яму невыноснымі. У нейкім раптоўным парыве ён павярнуў ад аўтобуснага прыпынку ў другі бок і згубіўся ў лабірынце лонданскіх вулак; спачатку ён пайшоў на поўдзень, пасля на ўсход, пасля на поўнач. Ен блукаў незнаёмымі вуліцамі, не зважаючы на напрамак.
«Калі ёсць надзея,— напісаў ён калісьці ў дзённіку,— дык толькі сярод пролаў». Гэтыя словы не выходзілі з галавы, яны былі нібы сцверджаннем таямнічае ісціны і відавочнае бязглуздзіцы. Ен быў у нейкім закінутым брудным жабрацкім квартале на паўночны ўсход ад колішняга вакзала Сэйнт-Пэнкрас і ішоў па брукаванай вуліцы з маленькімі двухпавярховымі дамкамі паабапал, перакошаныя дзверы якіх адчыняліся адразу на брук. Дамкі гэтыя моцна нагадвалі пацучыныя норы. Сям-там між брыламі бруку стаялі брудныя лужыны. 3 цёмных брам дамоў і з завулкаў, што з абодвух бакоў выходзілі на вуліцу, цёк туды і сюды незлічоны натоўп людзей — пышныя дзяўчаты з густа
нафарбаванымі вуснамі, маладыя хлопцы, што цягнуліся за імі, і азызлыя нязграбныя кабеты, што паказвалі сабой, як будуць выглядаць праз дзесяць гадоў тыя дзяўчаты; апроч іх старыя сагнутыя стварэнні, што няспешна шоргалі па вуліцы, і занядбаныя босыя дзеці, што гулялі ў лужынах і імгненна разбягаліся, як толькі чуліся раз'юшаныя крыкі іх матак. Амаль чвэрць вокнаў на вуліцы павыбіваныя, замест шыбаў дошкі. Большасць людзей зусім не зважала на Уінстана, толькі некаторыя паглядвалі на яго з асцярожнай цікаўнасцю. Праходзячы міма дзвюх вялізных кабецін, што стаялі пад брамай аднаго дома, склаўшы пад фартухамі свае цагельна-чырвоныя рукі, і пляткарылі, Уінстан пачуў урыўкі размовы:
— Так, кажу я ёй, ну добра, хай ужо так, кажу. Але калі б вы былі на маім месцы, вы б зрабілі тое самае, што зрабіла я. Ганіць лёгка, кажу, але ў вас няма гэткага клопату, як у мяне.
— Во і праўда,— адказала другая,— а як жа ж, так і ёсць.
Пранізлівыя галасы раптам сціхлі. Жанчыны разглядалі яго з варожым маўчаннем, пакуль ён не прайшоў. Уласна кажучы, гэта была нават не варожасць, а толькі нешта накшталт асцярожнасці, хвілінная напружанасць, як пры сустрэчы з невядомым зверам. Сіні камбінезон члена Партыі мог на гэтай вуліцы выглядаць незвычайна. Папраўдзе, было неразумна без пільнай патрэбы паказвацца ў гэткім месцы. Калі б выпадкам надарыўся патруль, ён мог бы затрымаць. «Вашыя дакументы, таварыш? Што вы тут робіце? Калі вы выйшлі з працы? Ці заўсёды вы ходзіце дадому гэтай дарогай?» I гэтак далей, і гэтак далей. Хоць і не было ніякага закону, які забараняў бы ісці дадому інакш, чым звычайнай дарогай, але калі б Паліцыя Думак пра гэта даведалася, гэтага было б дастаткова, каб прыцягнуць да сябе ўвагу.
Раптам уся вуліца ўспудзілася. Адусюль пачалі даносіцца засцярожлівыя крыкі. Людзі, нібы трусы, заскоквалі ў дзверы. Проста перад Уінстанам нейкая маладая жанчына вылецела з дому, схапіла маленькага хлопчыка, што гуляў у лужыне, загарнула яго ў фартух і скочыла назад у дом, і ўсё гэта адзіным рухам. У той самы момант з бакавога завулка проста на Уінстана выскачыў чалавек у чорным гарнітуры і ўзрушана паказаў пальцам угору.
— Паравік! — закрычаў ён.— Паберажыся, спадар! Зараз як лясне! Уцякай хутчэй!
«Паравік» — гэтым словам пролы чамусьці называлі ракетныя бомбы. Уінстан адразу ўпаў ніцма. Пролы амаль ніколі не памыляліся ў сваіх прагнозах. Здавалася, у іх быў нейкі інстынкт, які папярэджваў іх за некалькі секунд, што набліжаецца ракетная бомба, хоць самі бомбы даляталі хутчэй, чым іх гук. Уінстан закрыў галаву рукамі. Пачуўся страшэнны трэск, здалося, што брук раскалоўся, і цэлы град лёгкіх прадметаў пасыпаўся на спіну Уінстану. Калі ён падняўся, ён убачыў, што ўвесь абсыпаны асколкамі шкла з бліжэйшых вокнаў.
Ен пайшоў далей. Бомба разбурыла купку дамоў за дзвесце метраў вышэй па вуліцы. Чорны слуп дыму ўзнімаўся ў неба, пад ім стаяла воблака пылу ад тынку. Вакол руінаў ужо сабралася гурма людзей. Перад ім на бруку ляжала кучка тынку, у сярэдзіне якой віднелася пунсовая ручаінка. Калі ён падышоў бліжэй, ён заўважыў, што гэта адарваная да запясця чалавечая рука. Уся кроў з рукі выцекла, і яна нагадвала гіпсавы злепак.
Ен адкінуў руку нагой у канаву і павярнуў направа ў завулак, каб абмінуць натоўп. Праз тры-чатыры хвіліны ён пакінуў раён выбуху за сабою, тут бруднае капашлівае жыццё працягвалася, быццам нічога асаблі вага не адбылося. Было ўжо амаль дваццаць гадзін
і ўсе пролаўскія пітныя крамы («пабы», як яны іх называлі) былі перапоўненыя. Праз брудныя закураныя дзверы, што без супыну адчыняліся і зачыняліся, даносіўся пах мачы, пілавіння і кіслага піва. У кутку за выступам фасада стаялі ўсутыч адзін да аднаго тры чалавекі, і той, што стаяў пасярэдзіне, трымаў у руцэ разгорнутую газету, а два астатнія глядзелі яму цераз плячо. Яшчэ перад тым, як падысці дастаткова блізка, каб убачыць выразы іх твараў, Уінстан заўважыў засяроджанасць у іх паставе. Відаць, яны чыталі нейкае надзвычай важнае паведамленне. Ён мінуў іх і не паспеў прайсці пары крокаў, як група раптоўна распалася, і двое з іх пачалі злосна сварыцца. На нейкі момант здалося, что зараз пачнецца бойка.
— Расчыні свае вушы, калі я табе што кажу! Ніводзін нумар на сем не выйграў ні разу за апошнія чатырнаццаць месяцаў.
— Ды далібог, выйграваў!
— Ну што ты мне кажаш! Я запісваў два гады на паперку. Я заўсёды запісваю ўсе вынікі. Кажу табе, ніводзін нумар, што канчаецца на сем...
— А я кажу, нумар на сем выйграваў! Я магу табе дакладна сказаць нумар, канчалася на 4,0,7. Гэта было ў лютым, другі тыдзень лютага.
— Сам ты люты! У мяне ўсё запісана. Кажу табе... — Заткніся! — сказаў трэці.
Яны гаварылі пра Латарэю. Прайшоўшы трыццаць метраў, Уінстан азірнуўся. Яны яшчэ спрачаліся з чырвонымі, узрушанымі тварамі. Латарэя з штотыднёвымі выплатамі вялізных выйграшаў была адзінай грамадскай падзеяй, на якую пролы звярталі сур’ёзную ўвагу. Цалкам верагодна, што для мільёнаў пролаў Латарэя была галоўным, калі не адзіным сэнсам існавання. Яна была іх захапленнем, іх вар’яцтвам, іх суцяшэннем, іх духоўным натхненнем. Як толькі справа тычылася Латарэі, людзі, што ледзь маглі чытаць і піеаць,
рабіліся здольнымі да найскладанейшых падлікаў і надзвычайных цудаў памяці. Цэлая катэгорыя людзей зарабляла сабе на жыццё выключна продажам сістэм, прагнозаў і абярогаў. Сам Уінстан не меў ніякага дачынення да Латарэі, арганізаванай Міністэрствам Дастатку, але ён вельмі добра ведаў (у Партыі ўсе гэта ведалі), што выйгрышы збольшага існавалі толькі на паперы. Толькі маленькія сумы выплачваліся ў сапраўднасці, галоўныя ж выйгрышы даставаліся асобам, якіх ніколі не існавала. Зрабіць гэта было няцяжка, бо паміж асобнымі часткамі Акіяніі не існавала ніякай сувязі.
I ўсё ж, калі і была надзея, дык толькі ў пролаў. За гэта трэба было трымацца. На словах гэта гучала разумна, але, калі паглядзець на людзей на вуліцы, тэзіс гэты рабіўся справай веры. Вуліца, на якую ён павярнуў, спускалася з узгорка. Яму здалося, што ён ужо аднойчы быў у гэтым месцы і недзе непадалёку павінна праходзіць галоўная вуліца. Аднекуль спераду да яго данёсся шум галасоў. Вуліца паварочвала і канчалася прыступкамі, што вялі ў вузенькі завулак, у якім стаяла пара латкоў з звялай гароднінай. У гэты момант Уінстан згадаў, дзе ён быў. Завулак выходзіў на галоўную вуліцу, і за наступным паваротам, менш чым за пяць хвілін адсюль, была антыкварная крама, дзе ён купіў альбом з чыстымі старонкамі, што цяпер быў яго дзённікам. А ў маленькай папяровай краме непадалёк адсюль ён купіў пяро і бутэлечку чарніла.
Ён пастаяў нейкі момант на верхняй прыступцы. На тым баку завулка быў невялічкі брудны шынок, вокны якога выглядалі заледзянелымі, напраўду ж былі пакрытыя тоўстым слоем пылу. Нейкі надта стары чалавек, пахільг ад часу, але яшчэ бадзёры, з белымі вусамі, што тырчалі наперад, як у рака, штуршком расчыніў дзверы і ўвайшоў. Пакуль Уінстан стаяў і глядзеў, яму ў галаву прыйшла думка, што гэты стары, якому было сама меней восемдзесят гадоў, быў пад час