• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    ВАЙНА ГЭТА МІР
    СВАБОДА ГЭТА РАБСТВА НЯВЕДАННЕ ГЭТА СІЛА
    Ч а с т к а другая
    1
    Да абеду яшчэ заставаўся час, і Уінстан пакінуў кабінет і пайшоў у прыбіральню.
    3 другога канца доўгага, ярка асветленага калідора яму насустрач рухалася самотная постаць. Гэта была чорнавалосая дзяўчына. Прайшло чатыры дні з таго вечара, калі ён напаткаў яе каля антыкварнай крамы. Калі яна падышла, ён убачыў, што правая рука ў яе на перавязі, якой здалёк не было відно, бо яна аднаго колеру з камбінезонам. Напэўна, яна зашчаміла руку, калі круціла адзін з вялікіх калейдаскопаў, у якіх рабілі накіды раманаў. Тыповае здарэнне ў аддзеле мастацкай літаратуры.
    Паміж імі заставалася нейкіх чатыры метры, як раптам дзяўчына спатыкнулася і ўпала ніцма. Яна закрычала ад болю. Напэўна, яна ўпала якраз на пашкоджаную руку. Уінстан рэзка спыніўся. Дзяўчына ўжо стаяла на каленях. Яе твар зрабіўся малочна-белы, і ад гэтага вусны пунсавелі яшчэ ярчэй, чым звычайна. Яна глядзела на Уінстана ўмольным позіркам, у якім адчувалася болей страху, чым болю.
    Уінстана ахапіла дзіўнае пачуццё. Перад ім быў вораг, які шукаў нагоды забіць яго; перад ім была таксама чалавечая істота, якая пакутавала ад болю, бо, можа, нешта сабе зламала. Ен міжвольна кінуўся ёй дапамагаць. Калі ён убачыў, як яна ўпала на забінтаваную руку, яму здалосЯі што ён адчувае боль у сваім целе.
    — Вы не пабіліся? — епытаўся ён.
    — Нічога страшнага. Вось толькі рука. Зараз пройдзе.
    Здавалася, што яе сэрца зараз выскачыць з грудзсй. Ва ўсялякім разе, яна была вельмі бледная.
    — Вы нічога сабе не зламалі?
    — He, усё ў парадку. Толькі хвілінку пабалела, і ўсё.
    Яна працягнула яму здаровую руку, і ён дапамог ёй устаць. Твар яе паружавеў, ёй зрабілася відавочна лягчэй.
    — Нічога,— паўтарыла яна.— Толькі трошкі ўдарыла руку. Дзякуй, таварыш!
    I яна хуценька пайшла далей, быццам і сапраўды нічога не здарылася. Увесь выпадак заняў не болей за паўхвіліны. He выстаўляць сваіх пачуццяў напаказ стала ўжо інстынктыўнай звычкай, тым болей што яны ўвесь гэты час знаходзіліся перад самым тэлеглядам. I ўсё ж Уінстану было вельмі цяжка прыхаваць сваё раптоўнае здзіўленне, бо за дзве ці тры секунды, пакуль ён дапамагаў дзяўчыне ўстаць, яна паспела незаўважна ўсунуць яму нешта ў руку. Безумоўна, яна зрабіла гэта наўмысна. Гэта было нешта маленькае і пляскатае. Праходзячы праз дзверы ў прыбіральню, ён схаваў прадмет у кішэню і цяпер абмацваў яго кончыкамі пальцаў. Гэта быў кавалак паперы, складзены квадрацікам.
    Стоячы перад лісуарам, ён здолеў разгарнуць цыдулку ў кішэні. Вядома, там нейкае паведамленне. На нейкі момант яго ахапіла жаданне зайсці ў кабіну і там яго прачытаць. Але ён добра ведаў, што гэта было б страшэннае глупства. Тут хутчэй, чым дзе ў іншым месцы, можна было быць пэўным, што ўвесь час за табою сочаць тэлегляды.
    Ен вярнуўся ў сваю нішу, сеў, нядбайна кінуў паперку на стол да кучы з іншымі, надзеў акуляры і прысунуў да сябе мовапіс. «Пяць хвілін,— сказаў ён сабе,— як найменей пяць хвілін!» Сэрца ў грудзях стукала, як молат. На шчасце, ён выконваў цяпер звычайную нудлівую працу — выпраўленне доўгага спісу лічбаў,— што не патрабавала асаблівае засяроджанасці.
    Што б ні было напісана ў цыдулцы, яно мела нейкае палітычнае значэнне. Наколькі ён мог прадбачыць,
    існавала дзве магчымасці. Першая і найбольш верагодная: дзяўчына агент Паліцыі Думак, чаго ён і баяўся. Ен не ведаў, чаму Паліцыя Думак перадае свае пасланні менавіта такім спосабам, але, можа, на гэта меліся нейкія падставы. Тэкст цыдулкі мог быць пагрозай, выклікам, загадам аб самагубстве, а магчыма, і нейкай пасткай. Але была яшчэ адна, амаль неверагодная магчымасць, думка пра якую не давала спакою Уінстану, хоць ён і стараўся выгнаць яе з галавы. А што, калі гэтае пасланне было не ад Паліцыі Думак, а ад нейкай падпольнай арганізацыі? Можа, тое самае Братэрства ўсё ж існуе! Можа, дзяўчына да яго належыць! Без сумнення, думка была абсурдная, але яна адразу прыйшла яму ў галаву, у той самы момант, як ён адчуў у руцэ паперку. Толькі праз некалькі хвілін яму ў галаву прыйшло іншае, больш верагоднае тлумачэнне. Нават цяпер, хоць розум і падказваў яму, што гэтае пасланне напэўна азначае для яго смерць, ён усё ж не хацеў у гэта верыць і чапляўся за неразумную надзею. Сэрца шалёна білася, і ён упарта зМагаўся з трымценнем у голасе, мармычучы лічбы ў мовапіс.
    Ен скруціў стос апрацаваных папер трубкай і ўсунуў іх у пнеўматычную пошту. Прайшло ўжо восем хвілін. Ен паправіў акуляры на носе, уздыхнуў і падсунуў да сябе наступны пачак паперы, на якім зверху ляжала цыдулка. Ен разгладзіў яе. На ёй вялікімі нязграбнымі літарамі было напісана:
    Я цябе кахаю.
    Некалькі секунд ён быў такі агаломшаны, што не здолеў адразу кінуць небяспечную паперку ў дзіру памяці. Калі ён урэшце гэта зрабіў, ён — хоць і ведаў вельмі добра, як небяспечна было выявіць залішнюю цікаўнасць,— не мог пераадолець спакусы яшчэ раз перачытаць напісанае, каб упэўніцца, што гэтыя словы сапраўды стаялі там.
    Астатні да абеду час яму працавалася вельмі цяжка. Яшчэ цяжэй, чым засяродзіць увагу на бясконцай нуднай працы, было схаваць ад тэлегляда сваё хваляванне. Яму здавалася, што ў жываце ў яго гарыць агонь. Абед у задушлівай, тлумнай, шумнай сталоўцы быў сапраўдным катаваннем. Ён спадзяваўся пабыць адзін пад час перапынку на абед, але, на няшчасце, побач з ім на крэсла пляснуўся бязглузды Парсанс, і рэзкі пах поту амаль перабіў металічны смурод поліўкі. Ен няспынна балбатаў пра падрыхтоўку да Тыдня Нянавісці і асабліва захапляўся двухметровай галавой Вялікага Брата з пап’е-машэ, якая была падрыхтавана для ўрачыстасцяў шпіёнскім атрадам яго дачкі. Уінстана раздражняла, што ў такой гамане галасоў ён ледзь чуў, што кажа Парсанс, і таму быў увесь час вымушаны прасіць, каб той паўтараў тую ці іншую са сваіх нікому не патрэбных заўваг. Толькі адзін раз ён здолеў кінуць паспешлівы позірк на дзяўчыну, што сядзела ў другім канцы залы за адным столікам з дзвюма сяброўкамі.
    Здаецца, яна яго не бачыла, а ён не рызыкнуў яшчэ раз глянуць у тым кірунку.
    Па абедзе зрабілася трохі лягчэй. Якраз надарылася даволі складаная праца, на якую патрабавалася некалькі гадзін, пры гэтым усё астатняе трэба было адкласці ўбок. Ен павінен быў сфальшаваць справаздачы аб прамысловай прадукцыі за два гады такім чынам, каб выклікаць недавер да аднаго важнага члена Унутранай Партыі, які цяпер страціў ласку. Гэта была праца, да якой Уінстан быў асабліва здатны. I на нейкія дзве гадзіны ён здолеў цалкам выключыць дзяўчыну са сваіх думак. Тады яму зноў прыгадаўся яе твар, і разам з гэтым з’явілася шалёнае, амаль нясцерпнае жаданне пабыць аднаму. Пакуль ён не застанецца адзін, было немагчыма як след падумаць пра гэты новы паварот падзей. Сёння ў яго быў абавязковы вечар у Доме
    Культуры. Ен праглынуў у сталоўцы нясмачную вячэру і адтуль пайшоў адразу ў Дом Культуры. Там ён узяў удзел ва ўрачыста-бязглуздым сходзе «дыскусійнага клуба», згуляў дзве партыі ў настольны тэніс, кульнуў некалькі шклянак джыну і адседзеў паўгадзінную лекцыю на тэму «Ангсоц і шахматы». У душы ён паміраў ад нудоты, але ўпершыню за нейкі час ён не адчуваў жадання ўцячы з вечара ў Доме Культуры. Словы «Я цябе кахаю» зноў абудзілі ў ім прагу да жыцця, і яму здалося бессэнсоўным дзеля дробязяў падстаўляць сваё жыццё небяспецы. Толькі ў дваццаць тры нуль-нуль, калі ён быў ужо дома і ляжаў у ложку — у цемры, дзе можна нават не баяцца тэлегляда, калі ляжаць ціха,— ён мог нарэшце спакойна паразважаць.
    Заставалася вырашыць тэхнічнае пытанне: як звязацца з дзяўчынай і дамовіцца з ёй наконт спаткання? Ен ужо болей не думаў пра тое, што яна хацела паставіць яму пастку. Ен ведаў, што гэта не так, бо яна відавочна хвалявалася, калі перадавала яму сваё пасланне. Напэўна, яна да смерці спалохалася, і гэта зусім зразумела. Hi на хвіліну яму таксама не прыйшло ў галаву адхіліць яе спробу збліжэння. Усяго пяць дзён таму ён у думках разбіваў ёй галаву каменем, але гэта ўжо было не істотна. Ен думаў пра яе пяшчотнае маладое цела, як ён бачыў яе ў сне. Раней яму здавалася, што яна такая самая, як і ўсе іншыя: галава забітая хлуснёй і нянавісцю, а цела — суцэльны кавалак лёду. Гарачка ахапіла яго, калі ён уявіў, што можа страціць яе, што ў яго могуць адабраць гэтае маладое белае цела! Больш за ўсё ён баяўся, што, калі ён зараз жа не паспрабуе завязаць з ёй кантакт, яна можа перадумаць. Але тэхнічныя цяжкасці, звязаныя з сустрэчай, былі надзвычайныя. Гэта было як у шахматах, калі хочаш зрабіць ход пасля таго, як табе ўжо паставілі мат. Куды ні павярніся — адусюль сачылі тэлегляды. Ужоза першыя пяць хвілін пасля таго, як ён прачытаў цыдулку, ён
    перабраў у думках усе магчымыя спосабы звязацца з ёю. Цяпер, калі ён меў час паразважаць, ён яшчэ раз правяраў іх адзін за адным, быццам раскладаў перад сабой інструменты.
    Вядома ж, сустрэча накшталт такой, што адбылася раніцай, болей не магла паўтарыцца. Калі б яна працавала ў аддзеле дакументацыі, дык гэта было б адносна лёгка; але ён меў вельмі цьмянае ўяўленне, у якой частцы вялізнага будынка быў аддзел мастацкай літаратуры, ды ў яго і не было ніякай нагоды туды пайсці. Калі б ён ведаў, дзе яна жыве і а каторай гадзіне выходзіць з працы, тады б ён мог паспрабаваць сустрэць яе па дарозе дадому. Але спроба правесці яе дамоў была небяспечнай, бо прыйшлося б чакаць перад Міністэрствам, а гэта, напэўна, прыцягнула б увагу. Пра ліст па пошце таксама не магло быць гаворкі. Усім было добра вядома, што лісты перад дастаўкай распячатваюцца. Дый цяпер мала хто пісаў лісты. Для паведамленняў, якія час ад часу прыходзілася рабіць, існавалі адмысловыя паштоўкі з наборам сказаў, з якіх непатрэбныя выкрэсліваліся. Ва ўсялякім разе, ён не ведаў нават імя дзяўчыны, не кажучы ўжо пра адрас. Урэшце, ён прыйшоў да высновы, што самым бяспечным месцам была сталоўка. Калі б яму пашчасціла сесці з ёй адной за столікам дзесьці ў сярэдзіне залы, не надта блізка да тэлеглядаў і сярод шуму галасоў — дык хапіла б і паўхвіліны, каб абмяняцца з ёй параю слоў.
    Увесь наступны тыдзень жыццё здавалася яму кашмарным сном. На другі дзень яна з’явілася ў сталоўцы толькі тады, калі яму трэба было выходзіць, бо ўжо прагучала сірэна. Напэўна, яе перавялі ў пазнейшую змену. Яны мінулі адно аднаго, нават не азірнуўшыся. Яшчэ праз дзень яна была ў сталоўцы ў звычайны час, але разам з яшчэ трыма дзяўчынамі і якраз пад самым тэлеглядам. Пасля былі тры жахлівыя дні, калі яна ўвогуле не з’явілася. Яго розум і цела, здавалася, сталі