Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
звышадчувальнымі, ён зрабіўся нібы празрысты, і кожны рух, кожны гук, кожны дотык, кожнае слова, што яму прыходзілася вымавіць або пачуць, прыносілі яму смяротныя пакуты. Нават у сне ён не мог цалкам пазбыцца яе вобраза. Гэтымі днямі ён не браўся за дзённік. Калі ён і адчуваў якую палёгку, дык толькі ў працы, калі часам забываў пра свой смутак на цэлыя дзесяць хвілін. Ен не меў аніякага ўяўлення пра тое, што магло стацца з дзяўчынай. Нідзе нельга было пра яе даведацца. Яе маглі выпарыць, яна магла скончыць жыццё самагубствам, яе маглі выслаць у другі канец Акіяніі. Але найгоршым і самым верагодным было тое, што яна магла перадумаць і вырашыць болей з ім не сустракацца.
На другі дзень яна з’явілася зноў. Рука была ўжо без перавязі, толькі стужка пластыру налеплена вакол запясця. Убачыўшы яе, ён адчуў такую палёгку, што не мог стрымацца, каб колькі секунд не паглядзець проста на яе, затрымаўшы позірк. Яшчэ праз дзень яму амаль удалося з ёю пагаварыць. Калі ён прыйшоў у сталоўку, яна сядзела адна за столікам даволі далёка ад сцяны. Было яшчэ рана, і зала была няпоўная. Чарга паволі рухалася наперад, Уінстан быў ужо каля стала раздачы, але тады чарга на дзве хвіліны спынілася, бо нехта наперадзе пачаў скардзіцца, што не атрымаў свой кавалачак сахарыну. Дзяўчына ўсё яшчэ сядзела адна, калі Уінстан схапіў свой паднос і пачаў прабівацца да яе століка. Ен ішоў да яе нібы выпадкова, шукаючы вачыма месца недзе ў яе за спінай. Да яе заставалася метры тры. Яшчэ дзве секунды — і ўсё будзе ў парадку. Раптам нехта паклікаў ззаду: «Сміт!» Ен зрабіў выгляд, што не пачуў. «Сміт!» — паўтарыў голас гучней. Нічога не зробіш. Трэба было азірнуцца. Бялявы, дурнаваты на выгляд маладзён, якога звалі Уілшэр і якога ён амаль не ведаў, радасна запрашаў яго заняць вольнае месца за яго столікам. Было неразумна адмаўляцца.
Сустрэўшы знаёмага, ён не мог проста прайсці міма і падсесці за столік да выпадковай дзяўчыны. Гэта б адразу кінулася ў вочы. Прыязна ўсміхнуўшыся, ён сеў. Дурнаваты бялявы твар аж свяціўся, і Уінстан у думках уяўляў сабе, як ён рубае гэты твар матыкай. Праз некалькі хвілін столік дзяўчыны быў ужо заняты.
Але яна павінна была заўважыць, як ён да яе ішоў, і напэўна зразумела яго намер. На другі дзень ён пастараўся прыйсці раней. Вядома ж, яна сядзела за столікам недалёка ад учорашняга і зноў была адна. Проста перад ім у чарзе стаяў нізенькі, вёрткі, падобны да жука чалавечак з пляскатым тварам і недаверлівымі вочкамі. Калі Уінстан з падносам у руках адышоў ад стойкі, ён убачыў, што чалавечак прабіваецца да століка, дзе сядзіць дзяўчына. Яго надзеі зноў бурыліся. Было, праўда, яшчэ адно вольнае месца за столікам, што стаяў трохі далей, але чалавечак, відаць, не збіраўся адмовіцца ад бліжэйшага і свабаднейшага століка. Стаіўшы дыханне, Уінстан ішоў за ім. Ен мог пагаварыць з дзяўчынай толькі сам-насам, інакш усё гэта не мела сэнсу. У гэты момант пачуўся жахлівы грукат. Чалавечак бразнуўся на падлогу, паднос вылецеў у яго з рук, па падлозе расцякліся два ручаі: супу і кавы. Ен устаў, кінуўшы злосны позірк на Уінстана, пэўна, падазраючы, што той падставіў яму нагу. Але на гэтым усё і скончылася. Праз пяць секунд Уінстан ужо сядзеў за столікам побач з дзяўчынай. Яго сэрца было гатовае вырвацца з грудзей.
Ен не глядзеў на яе. Адклаўшы ўбок паднос, ён адразу пачаў есці. Аднак было вельмі важна як мага хутчэй загаварыць, пакуль ніхто не падсядзе за столік, але яго ахапіў неадольны страх. Прайшоў тыдзень, як яна ўпершыню звярнулася да яго. Можа, яна паспела за гэты час перадумаць? Так, напэўна, яна перадумала! Было немагчыма, каб усё гэта добра скончылася, у сапраўдным жыцці так не бывае. Можа, ён бы і ўвогуле
не вымавіў ні слова, калі б не ўбачыў у гэты момант Эмплфорта, паэта з валасатымі вушамі. Той хадзіў з падносам у руках і бездапаможна разглядаў залу, шукаючы месца. Эмплфорт ставіўся да Уінстана з нейкай няяснай прыязнасцю і, напэўна, сеў бы за яго столік, калі б яго ўбачыў. Заставалася не больш як хвіліна часу. I Уінстан і дзяўчына працягвалі старанна есці рэдкую поліўку — фасолевы суп. Уінстан пачаў размову ціхім шэптам. Ніхто з дваіх не паднімаў вачэй, яны працягвалі чэрпаць лыжкамі вадзяністае рэчыва і абменьваліся ў міжчасе кароткімі, самымі патрэбнымі словамі.
— Калі ў цябе канчаецца праца?
— Васемнаццаць трыццаць.
— Дзе мы можам сустрэцца?
— Плошча Перамогі, каля помніка.
— Там няма дзе схавацца ад тэлеглядаў.
— Нічога, калі ёсць натоўп.
— Ці будзе ў нас які-небудзь знак?
— He. He падыходзь, пакуль вакол мяне не набярэцца людзей. I не глядзі на мяне. Толькі стой дзесьці побач.
— Калі?
— Дзевятнаццаць нуль-нуль.
— Згода.
Эмплфорт так і не ўгледзеў Уінстана і сеў за іншы столік. Аднак Уінстан і дзяўчына болей не размаўлялі і пазбягалі глядзець адно на аднаго, наколькі гэта было магчыма двум, што сядзяць насупраць за адным столікам. Яна хутка скончыла есці і ўстала з-за стала, а Уінстан застаўся, каб выкурыць цыгарэту.
Уінстан прыйшоў на Плошчу Перамогі трошкі раней прызначанага часу. Ен хадзіў вакол падножжа вялізнай калоны, на версе якой статуя Вялікага Брата ўзіралася ў паўдзённае неба, дзе ў Бітве за Узлётна-пасадачную паласу № 1 ён перамог еўразійскія самалёты
(колькі гадоў таму самалёты былі ўсходазійскія). На вуліцы насупраць стаяў конны помнік — гэта, як меркавалася, была статуя Олівера Кромвела. Прайшло ўжо пяць хвілін, а дзяўчыны ўсё яшчэ не было. Уінстана зноў ахапіў невыказны страх. Яна не прыйдзе, яна перадумала! Ен павольна прайшоўся да паўночнага боку плошчы і адчуў нейкую шчымлівую радасць, пазнаўшы царкву Святога Марціна, званы якое калісьці адбівалі: «Ты тры фартынгі даць мне павінен». I тады ён убачыў дзяўчыну. Яна стаяла каля помніка і чытала ці ўдавала, што чытае, плакат, закручаны спіраллю вакол калоны. Ен не мог падысці да яе, пакуль не збярэцца болей людзей, бо вакол помніка былі ўсталяваныя тэлегляды. Але ў гэты момант аднекуль злева пачуўся гоман галасоў і цяжкі грукат аўтамабіляў. Раптам здалося, што ўсе пабеглі цераз плошчу. Дзяўчына хутка абышла львоў ля падножжа помніка і пабегла за натоўпам. Уінстан рушыў за ўсімі. 3 паасобных выкрыкаў ён зразумеў, што зараз па тым баку плошчы праедзе канвой з еўразійскімі палоннымі.
Шчыльны людскі натоўп ужо запоўніў паўднёвы бок плошчы. Уінстан, які звычайна імкнуўся заўсёды вырвацца са штурханіны, цяпер піхаўся і ўціскаўся глыбей у натоўп. Хутка ён ужо стаяў амаль побач з дзяўчынай, але дарогу яму заступіў вялізны прол і амаль гэткая ж вялізная кабеціна, напэўна, яго жонка. Разам яны былі як непраходны мур. Уінстан адсунуўся трошкі ўбок і, разагнаўшыся, рэзкім штуршком здолеў праціснуць плячо паміж імі. На нейкі момант яму здалося, што іх мускулістыя сцёгны зараз расціснуць яму вантробы, але нарэшце, змакрэўшы, ён прабіўся наперад. Цяпер ён стаяў поплеч з дзяўчынай, абое глядзелі проста перад сабой.
Доўгая чарада грузавікоў павольна кацілася ўздоўж вуліцы. На кожнай машыне стаялі ахоўнікі з суровымі драўлянымі тварамі і з аўтаматамі напагатове. Унутры
туліліся маленькія жаўтатварыя людзі ў падранай шэра-зялёнай уніформе. Іх тужлівыя мангольскія твары пазіралі цалкам безуважна праз бакавыя барты грузавікоў. Часам чуўся металічны скрыгат — ва ўсіх палонных на нагах былі кайданы. Адна за адной праязджалі міма поўныя машыны тужлівых твараў. Уінстан ведаў, што яны там, але бачыў іх толькі ўрыўкамі. Дзяўчына сваім плячом і правай рукою прытулілася да яго. Яе шчака была так блізка, што ён амаль адчуваў яе цеплыню. Таксама, як і тады ў сталоўцы, яна адразу ўзяла ініцыятыву ў свае рукі. Яна пачала гаварыць, амаль не варушачы вуснамі, ціхім шэптам, які патанаў у гамане натоўпу і грукаце машын.
— Ты добра мяне чуеш?
— Ага.
— Ці ты можаш вызваліцца ў нядзелю па абедзе? — Mary.
— Тады слухай уважліва. Ты павінен усё дакладна запомніць. Паедзеш да станцыі Пэдынгтан...
3 неверагоднай, амаль вайсковай дакладнасцю яна растлумачыла яму дарогу, якой ён павінен быў пайсці. Паўгадзіны чыгункай, пасля, выйшаўшы са станцыі, налева, два кіламетры па дарозе да драўлянай брамы без верху; сцежка цераз поле; парослая травой сцежка; сцяжынка праз хмызняк; высахлае, зарослае мохам дрэва. Здавалася, што яна трымае ў галаве карту мясцовасці.
— Ты можаш усё запомніць? — прашаптала яна ўрэшце.
— Змагу.
— Пойдзеш налева, пасля направа, тады зноў налева. I брама без верхняй бэлькі.
— Так. А каторай гадзіне?
— Каля пятнаццаці. Можа, табе прыйдзецца пачакаць. Я прыйду другой дарогай. Ты ўпэўнены, што ўсё запомніў?
— Ara.
— Тады адыходзь зараз ад мяне як мага хутчэй.
Пра гэта яму можна было і не казаць. Але якраз цяпер яны не маглі выбрацца з натоўпу. Машыны ўсё яшчэ праязджалі міма, а людзі ўсё яшчэ разявіўшы раты глядзелі на іх. Спачатку яшчэ чуліся крыкі абурэння і агіды, і крычалі выключна члены Партыі, але хутка яны сціхлі. Пераважным пачуццём была простая цікаўнасць. Чужынцы, ці з Еўразіі, ці з Усходазіі, былі нечым накшталт дзівосных звяроў. Іх ніколі нельга было ўбачыць іначай, як палоннымі, і нават тады толькі мімаходзь. Невядома было таксама, што з імі рабілі пасля, за выключэннем тых нямногіх, хто быў павешаны як ваенны злачынца. Астатнія проста знікалі, хутчэй за ўсё ў лагерах прымусовай працы. Круглыя мангольскія твары змяніліся цяпер на брудныя, барадатыя, змучаныя твары, больш еўрапейскія на выгляд. 3-пад парослых шчэццю шчок на Уінстана глядзелі вочы, часам з дзіўнай праніклівасцю, а пасля зноў знікалі. Калона канчалася. У апошнім грузавіку ён убачыў старога чалавека, твар якога быў суцэльным зараснікам сівых валасоў. Ен стаяў проста, склаўшы рукі, быццам прызвычаены да кайданоў. Настаў самы час расстацца з дзяўчынай. Аднак у апошні момант, калі натоўп яшчэ даволі шчыльна іх сціскаў, яе рука намацала ягоную і ўпотай паціснула яе.
Хоць мінула не болей за дзесяць секунд, здавалася, што іх рукі трымаюць адна адну вельмі доўга. Ен паспеў адчуць кожную рысачку яе рук.і. Ен абмацаў яе даўгія пальцы, прыгожыя пазногці, працоўныя далоні з радком мазалёў, мяккасць запясця. Цяпер ён пазнаў бы яе рукі з выгляду. У той самы момант ён падумаў, што не ведае, якога колеру ў яе вочы. Напэўна карыя, хоць часам у чарнявых бываюць і блакітныя вочы. Але павярнуць галаву і паглядзець ёй у вочы было б неверагодным глупствам. Сціснуўшы рукі, нябачныя ў шчыльным на-