• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    Вось сякера — галованьку знесці,-^-
    рукі апускаліся і некага хапалі. У вершыку былі назвы цэркваў. Там былі ўсе лонданскія цэрквы — усе самыя вядомыя.
    Уінстан падумаў, у якім стагоддзі магла быць па-
    будавана гэтая царква. Было заўсёды вельмі цяжка вызначыць век якога-небудзь лонданскага будынка. Усё вялікае і значнае, калі хоць трохі выглядала новым, аўтаматычна залічвалася да новабудоваў Рэвалюцыі, тым часам як усё, што відавочна адносілася да ранейшых часоў, прыпісвалася цёмнай і няяснай эпосе, што звычайна вызначалася як Сярэднявечча. Усё выстаўлялася так, быццам стагоддзі капіталізму не прынеслі нічога, што б мела хоць найменшую вартасць. Архітэктура магла паведаміць пра гісторыю гэтак жа мала, як і кнігі. Статуі, надпісы, помнікі, назвы вуліц -— усё, што магло праліць святло на мінуўшчыну, сістэматычна зменьвалася.
    — Я і не ведаў, што гэта была царква,— сказаў Уінстан.
    — Дык жа іх яшчэ багата засталося,— сказаў стары,— праўда, яны цяпер выкарыстоўваюцца з іншымі мэтамі. Як жа ж там было далей у тым вершыку? А, вось:
    Апельсіны, лімоны, бананы — б’юць званы у Святога Клемана, Ты тры фартынгі даць мне павінны — б’юць званы у Святога Марціна.
    Вось усё, што памятаю. Фартынг — гэта была такая маленькая медная манетка, падобная да цэнта.
    — А дзе была царква Святога Марціна? — спытаўся Уінстан.
    — Святога Марціна? Яна яшчэ стаіць. На плошчы Перамогі, насупраць карціннай галерэі. Будынак з гэткім трохкутным порцікам, спераду — калоны і вялікія шырокія сходы.
    Уінстан добра ведаў гэты будынак. Гэта быў музей, дзе выстаўляліся разнастайныя прапагандысцкія матэрыялы: паменшаныя мадэлі ракетных бомбаў, Плывучых Крэпасцяў, васковых копій зверстваў ворагаў і гэтак далей.
    — Яе звычайна называлі царквой Святога Марціна ў палях,— дадаў стары,— хоць я і не памятаю пра нейкія палі на тым месцы.
    Уінстан не купіў карціны. Мець яе было б яшчэ больш недарэчна, чым шкляное прэс-пап’е, да таго ж яе немагчыма было занесці дадому, хіба толькі дастаўшы з рамы. Але ён застаўся яшчэ на некалькі хвілін, каб пагаварыць са старым, які, зрэшты, зваўся не Уікс, як сведчыў надпіс на шыльдзе, а Чэрынгтан. Выявілася, што пан Чэрынгтан быў удавец шасцідзесяці трох гадоў і ўжо больш за трыццаць гадоў жыў у гэтай краме. Увесь гэты час ён збіраўся памяняць шыльду, але да гэтага так і не дайшло. Пад час гаворкі ў Уінстана з галавы ніяк не выходзіў дзіцячы вершык: «Апельсіны, лімоны, бананы — б’юць званы у Святога Клемана. Ты тры фартынгі даць мне павінны — б’юць званы у Святога Марціна». Дзіўна, што, калі ён вымаўляў гэта, яму здавалася, што ён сапраўды чуе званы, званы даўно забытага, зніклага назаўсёды Лондана, які ўсё ж сям-там перакручаны, перароблены і забыты існаваў. Яму чуліся званы то адной прывіднай званіцы, то другой. Аднак, наколькі ён мог помніць, ён ніколі ў жыцці не чуў царкоўных званоў.
    Ен развітаўся з панам Чэрынгтанам і спусціўся па сходах адзін, каб стары не заўважыў, што, перш чым выйсці, ён кінуў дапытлівы позірк на вуліцу. У душы ён ужо вырашыў, што, счакаўшы нейкі час,— можа, праз месяц, ён возьме на сябе рызыку і яшчэ раз наведае краму. Гэта было, напэўна, не больш небяспечна, чым прапусціць вечар у Доме Культуры. Уласна кажучы, незвычайнай адвагай было ўжо тое, што ён зноў прыйшоў сюды пасля таго, як купіў дзённік, не ведаючы, ці можна давяраць гаспадару крамы. Але хай ужо будзе, што будзе!..
    Так, зноў падумаў ён, ён прыйдзе сюды зноў. Ен купіць яшчэ штосьці з той прыгожай драбязы. Ен купіць
    гравюру з царквой Святога Клемента, дастане яе з рамы і прынясе дадому, схаваўшы пад блузай камбінезона. А яшчэ ён дапытаецца ад пана Чэрынгтана астатніх радкоў гэтага вершыка. Нават вар’яцкі план наняць пакой на верхнім паверсе зноў на нейкі момант мільгануў у ягоных думках. На нейкія пяць секунд праз радаснае захапленне ён забыўся пра асцярожнасць і выйшаў на вуліцу, нават не паглядзеўшы спярша дзеля засцярогі праз акно. Ен нават пачаў напяваць на адвольны матыў:
    Апельсіны, лімоны, бананы — б’юць званы у Святога Клемана. Ты тры фартынгі даць мне павінны — б’юць званы...
    Раптам яго сэрца скамянела і ў яго пахаладзела ў жываце. Постаць у сінім камбінезоне ішла па бруку за нейкія дзесяць метраў ад яго. Гэта была дзяўчына з аддзела мастацкай літаратуры, дзяўчына з цёмнымі валасамі. Асвятленне было дрэннае, але ён адразу яе пазнаў. Яна зірнула яму проста ў твар і пайшла хуткім крокам далей, быццам не заўважыла яго.
    Колькі секунд Уінстан стаяў аслупянелы і не мог скрануцца з месца. Тады ён павярнуўся направа і рэзка рвануў наперад, не заўважыўшы ў першы момант, што ідзе ў другі бок. Ва ўсялякім разе адно было пэўнае. He было болей ніякага сумнення, што дзяўчына сочыць за ім. Напэўна, яна ішла за ім, бо нельга было паверыць, што яна зусім выпадкова прайшла тым самым вечарам па тым самым цёмным завулку, за кіламетры ад кварталаў, дзе жылі члены Партыі. Гэта было б занадта вялікае супадзенне. Была яна сапраўды агентам Паліцыі Думак або толькі віжом-аматарам, натхнёным празмернай службовай рупнасцю,— гэта было ўжо не так важна. Дастаткова было, што яна сачыла за ім. Напэўна, яна бачыла і тое, як ён увайшоў у шынок.
    Яму стала цяжка ісці. Шкляны прадмет у кішэні біў з кожным крокам яго па сцягне, і ён ужо быў гатовы да-
    стаць яго і выкінуць. Але больш ён пакутаваў ад болю ў жываце. На нейкі момант ён адчуў, што зараз памрэ, калі хутка не знойдзе прыбіральні. Але ў гэткіх кварталах, напэўна, не было ніякіх грамадскіх прыбіральняў. Аднак сутаргі прайшлі, і застаўся толькі тупы боль.
    Вуліца канчалася тупіком. Уінстан спыніўся 1 на колькі секундаў нерашуча задумаўся, не ведаючы, што рабіць. Пасля ён павярнуўся і пайшоў назад. Павярнуўшыся, ён падумаў, што дзяўчына прайшла ўсяго нейкія тры хвіліны таму, і калі ён пабяжыць, дык хутка яе дагоніць. Ен мог ісці за ёй, пакуль яна не зойдзе ў якую-небудзь ціхую мясціну, а тады разбіць ёй чэрап каменем з бруку, Шкляны прадмет у кіш&ні быў дастаткова цяжкі для гэтага. Але ён адразу адкінуў гэтую ідэю, бо адна толькі думка пра хоць якое фізічнае напружанне была яму нясцерпная. Ен не мог бегчы, ён не мог ударыць. Апроч гэтага, яна была маладая і дужая і напэўна стала б абараняцца. Ен падумаў, што можна было яшчэ паспець у Дом Культуры і застацца там да закрыцця, каб забяспечыць сабе хоць частковае алібі на вечар. Але і гэта было немагчыма. Ім азалодала смяротная знямога. Ен хацеў толькі дайсці дадому, сесці і адпачыць.
    Калі ён дабраўся да кватэры, было ўжо за дваццаць другую гадзіну. У дваццаць тры трыццаць адключыцца электрычнасць. Ен пайшоў на кухню і праглынуў амаль поўны кубак джыну «Перамога». Пасля падышоў да стала ў нішы, сеў і выцягнуў дзённік з шуфляды. Але разгарнуў яго не адразу. 3 тэлегляда металічны жаночы голас вішчаў патрыятычную песню. Ен так і сядзеў, няўцямна пазіраў на мармуровую вокладку, марна спрабуючы выключыць са свядомасці гэты голас.
    Яны забіралі ўначы, заўсёды ўначы. Лепш за ўсё было забіць сябе, перш чым яны прыйдуць. Без сумнення, некаторыя так і рабілі. Шмат выпадкаў знікнення былі ў сапраўднасці самагубствамі. Але патрэбная была ад-
    чайдушная адвага, каб забіць сябе ў гэтым свеце, дзе цалкам немагчыма было дастаць пальную зброю ці хуткадзейную атруту. Ен са здзіўленнем думаў пра біялагічную непатрэбнасць болю і страху, пра здрадлівасць чалавечага цела, якое робіцца слабым менавіта ў той момант, калі ад яго патрабуецца асаблівае напружанне. Ен прымусіў бы чорнавалосую дзяўчыну замаўчаць, калі б толькі дзейнічаў дастаткова энергічна, але менавіта з-за сур’ёзнасці небяспекі, што пагражала яму, ён страціў здольнасць дзейнічаць. Яму прыйшла ў галаву думка, што ў хвіліны найвялікшай небяспекі даводзіцца змагацца не з ворагам звонку, а выключна з сваім целам. Нават цяпер, нягледзячы на джын, глухі нудлівы боль у жываце рабіў немагчымымі складаныя развагі. I ва ўсіх гераічных або трагічных выпадках адбываецца тое самае. На полі бітвы, у катавальнай камеры, на караблі, што ідзе на дно, тое, за што змагаешся, заўсёды забываецца, а цела ціснецца наперад, пакуль не запаўняе сабой увесь сусвет. I нават тады, калі цела не дранцвее ад страху, калі не даводзіцца крычаць ад болю, жыццё ўсё адно заўсёды застанецца штохвілінным змаганнем з голадам ці холадам, бяссонніцай, сапсаваным страўнікам або хворым зубам.
    Ен разгарнуў дзённік. Цяпер было вельмі важна штонебудзь запісаць. Жанчына ў тэлеглядзе завяла новую песню. Яе голас, здавалася, раздзіраў ягоны мозг, як асколак шкла з вострымі краямі. Ен паспрабаваў думаць пра О’Браена, дзеля якога, якому ён пісаў свой дзённік, але замест гэтага пачаў уяўляць сабе тое, што адбудзецца з ім, калі яго арыштуе Паліцыя Думак. Было б не так ужо і дрэнна, калі б яго адразу забілі. Смерці так ці так чакаеш. Але перад смерцю (ніхто пра такія рэчы не гаварыў, але ўсе гэта ведалі) спярша адбывалася непазбежнае выцягненне прызнанняў: поўзанне на падлозе, маленне аб літасці, трэск ламаных касцей, выбітыя зубы і скрываўленыя пасмы валасоў. Чаму прыхо-
    дзілася зносіць усё гэта, калі канец заўсёды быў аднолькавы? Чаму нельга было проста выкасаваць пару дзён або тыдняў з жыцця? Ніхто яшчэ ніколі не ўнікнуў выкрыцця, ніхто не пазбег допытаў. Дастаткова было аднойчы зрабіць думзлачынства, і праз нейкі час непазбежна прыходзіла смерць. Чаму ж тады гэты жах, які нічога ўжо не мяняў, мусіў хавацца недзе ў будучым?
    Ён паспрабаваў з трошкі большым поспехам, чым раней, выклікаць у думках вобраз О’Браена. «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры»,— сказаў яму некалі О’Браен. Ен ведаў, што гэта значыць, а можа, толькі думаў, што ведае. Месца, дзе няма болей цемры — гэта была казачная будучыня, убачыць якую ніколі не давядзецца, але да якой шляхам прадбачання можна было неяк таямніча далучыцца. Але пакуль у яго ў вушах грымеў голас з тэлегляда, ён не мог засяродзіцца на сваіх думках. Ен запаліў цыгарэту. Палова тытуню адразу высыпалася яму на язык, горкі пыл, які было цяжка выплюнуць. Перад ім, засланіўшы О’Браена, зноў узнік твар Вялікага Брата. Зусім як некалькі дзён таму, ён выцягнуў з кішэні манету і паглядзеў на яе. 3 манеты глядзеў цяжкі, спакойны паблажлівы твар: але якая ж усмешка хавалася пад чорнымі вусамі? Змрачным хаўтурным звонам адгукнуліся словы: