Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
тоўпе, яны няўхільна глядзелі перад сабой, і замест вачэй дзяўчыны на Уінстана сумна пазіралі з-пад сівых касмылёў вочы старога палоннага.
2
Уінстан прабіраўся па дарожцы праз лапікі святла і ценю, і кожнага разу, як хмызняк разыходзіўся, ён апынаўся ў моры залатога святла. Злева, пад дрэвамі зямля была ўсеяна пралескамі. Лёгкі ветрык цалаваў твар. Было другога траўня. Аднекуль з лясных нетраў да яго даносілася мяккае вуркатанне вехіроў.
Было яшчэ трошкі зарана. Падарожжа прайшло без перашкод. Дзяўчына была, відаць, добра абазнаная, і яму было не так страшна, як павінна было б быць. Пэўна, можна было спадзявацца, што яна ведае надзейнае месца. Хоць увогуле, нельга было лічыць, што за горадам было бяспечней, чым у Лондане.
Тэлеглядаў тут, вядома ж, не было. Але заўсёды заставалася небяспека прыхаваных мікрафонаў, праз якія голас можа быць запісаны і пазнаны. Апроч гэтага, было нялёгка вандраваць аднаму, каб не прыцягнуць да сябе ўвагі. На адлегласці да ста кіламетраў віза ў пашпарце была непатрэбная, але часам патрулі шнырылі па вакзалах, прявяралі паперы ўсіх стрэчных членаў Партыі і задавал: яепрыемныя пытанні. Аднак гэтым разам патруля не было, і, выйшаўшы са станцыі, ён упэўніўся па дарозе, асцярожна паазіраўшыся, ці за ім хто не сочыць. Цягнік быў забіты проламі, якіх разлагодзіла цёплая пагода. Вагон з драўлянымі сядзеннямі, у якім ён ехаў, быў напоўнены адной вялізнай сям’ёй — ад бяззубай прабабкі да ме.ячнага немаўляці. Яны выправіліся пагасцяваць да вясковых сваякоў і, як яны не хаваючыся растлумачылі Уінстану, паспрабаваць дастаць трошкі масла на чорным рынку.
Дарожка зрабілася шарэйшая, і праз пару хвілін ён выйшаў на сцяжыну, пра якую дзяўчына яму гаварыла — звычайную звярыную сцежку, што патанала ў хмызняку. У яго не было гадзінніка, але яшчэ не магло быць пятнаццаці гадзін. Пад нагамі было так шмат пралесак, што немагчыма было прайсці, не наступіўшы. Ен нахіліўся і пачаў збіраць букет, і дзеля таго, каб прабавіць час, і таму, што яму прыйшла ў галаву ідэя — ці не было б добра, калі яны сустрэнуцца, падараваць дзяўчыне букет кветак. Ен ужо назбіраў вялікі букет і ўдыхаў дзіўны, трошкі прывялы пах, як раптам ззаду пачуўся нейкі гук. Ен застыў на месцы. Без сумнення, гэта затрашчала сухая галінка пад нечай нагой. Ен зноў пачаў збіраць пралескі. Найлепшае, што ён мог зрабіць. Або гэта была дзяўчына, або нехта за ім сачыў. Азірнуцца значыла прызнаць сваю віну. Ен сарваў кветку, другую. Нечая рука лёгка легла яму на плячо.
Ен падняў вочы. Гэта была дзяўчына. Яна пахітала галавою, відаць, папярэджваючы, каб ён маўчаў, пасля развяла рукою кустоўе і пайшла наперадзе вузкай сцежкай, што вяла ў лес. Напэўна, яна ўжо раней была тут, бо абыходзіла ўсе балацявінкі, быццам ведала іх на памяць. Уінстан, сціскаючы ў руцэ букет, ішоў следам. Спачатку ён адчуў палёгку, але разглядаючы зграбнае і крамянае цела дзяўчыны, што ішла перад ім, пунсовы пояс, зацягнуты якраз настолькі, каб падкрэсліць круглізну клубоў, ён адчуў, як уласная непаўнацэннасць цісне на яго нязносным цяжарам. Нават у гэты момант яму здавалася, піто яна можа адмовіцца ад яго, калі азірнецца і прыгледзіцца ўважлівей. Ласкавае паветра і зелень лістоты яшчэ болей дадавалі роспачы. Ужо ідучы са станцыі, ён адчуў, якім брудным і нягеглым ён выглядае пад травеньскім сонцам. Ен адчуў сябе пакаёвым стварэннем з гарадскім пылам у порах скуры. Ен падумаў, што дагэтуль яна, напэўна, яшчэ ні разу не бачыла яго на вуліцы, пад сонечным святлом.
Яны прыйшлі да паваленага дрэва, пра якое яна казала. Дзяўчына пераступіла яго і рассунула хмызняк, праз які, здавалася, не было праходу. Уінстан пайшоў за ёй і ўбачыў, што яны выйшлі на лясную палянку — невялічкі, парослы травою ўзгорак, шчыльна закрыты з усіх бакоў маладымі гонкімі дрэвамі. Дзяўчына спынілася і азірнулася.
— Вось мы і прыйшлі,— сказала яна.
Яна стаяла проста перад ім, усяго за некалькі крокаў. Ен усё яшчэ не наважваўся падысці бліжэй.
— Я не хацела нічога казаць, пакуль мы ішлі па сцежцы,— гаварыла яна,— бо там мог быць схаваны мікрафон. He думаю, каб ён і сапраўды там быў, але, можа, і ёсць. Можна заўсёды чакаць, што хтосьці з гэтых свінняў пазнае твой голас. Але тут нам нічога не пагражае.
Ен усё яшчэ баяўся падысці. Ен недарэчна паўтарыў:
— Нам тут нічога не пагражае?
— Ага. Бачыш, якія дрэвы?
Гэта былі ясені. Старыя дрэвы спілавалі, і на іх месцы вырас цэлы лес маладых, не таўсцейшых за руку.
— Тут няма дзе схаваць мікрафон. Дый я тут ужо была.
Яны проста так сабе размаўлялі. Цяпер ён ужо наважыўся падысці да яе бліжэй. Яна стаяла перад ім, зграбная, з трохі іранічнай усмешкай на вуснах, быццам пыталася, чаму ён так доўга цягне. Пралескі ўжо рассыпаліся па зямлі. Яны ўпалі быццам самі па сабе. Ен узяў яе за руку.
— Ці паверыш ты,— пачаў ён,— я дагэтуль не ведаў, якога колеру ў цябе вочы.
Ен разгледзеў — яны былі карыя ці, хутчэй, светлакарыя, але вейкі былі чорныя.
— Цяпер, убачыўшы, які я ёсць, ці здолееш ты на мяне глядзець без агіды?
— А чаго ўжо там.
— Мне трыццаць дзевяць гадоў. У мяне ёсць жонка, з якой я не магу развесціся. У мяне варыкозная язва на назе. У мяне пяць устаўных зубоў.
— Ну і напляваць,— адказала дзяўчына.
Цяжка было сказаць, хто з іх узяў ініцыятыву, але праз хвіліну яна была ўжо ў ягоных абдымках. Спачатку ён проста не мог гэтаму паверыць. Ен адчуваў яе маладое цела, мяккасць яе чорных валасоў на сваім твары, і — так! — яна павярнулася да яго, і ён цалаваў яе ў вялікія чырвоныя вусны. Яна абхапіла яго за шыю і казала: любы, мілы, каханы. Ен паклаў яе на зямлю. Яна зусім не супраціўлялася, і ён мог рабіць з ёю ўсё, што хацеў. Але, кажучы праўду, ён не адчуваў нічога больш, як толькі дотык яе цела. Ён не адчуваў нічога, апроч нявер’я і гордасці. Ен быў шчаслівы з таго, што адбывалася, але не адчуваў ніякага фізічнага жадання. Ці было пакуль зарана, ці яго напалохалі яе маладосць і прыгажосць, ці, можа, проста ён ужо прызвычаіўся жыць без жанчыны — прычыны ён не ведаў. Дзяўчына паднялася і дастала з яго валасоў пралеску. Яна села побач з ім і абняла яго.
— He хвалюйся, любы. Мы не спяшаемся. Увесь вечар наперадзе. А тут цудоўная схованка, праўда? Я знайшла яе аднойчы, калі заблудзілася ў адным паходзе. Калі б нехта сюды ішоў, яго можна было б пачуць за сто метраў...
— Як цябе завуць? — спытаўся Уінстан.
— Джулія. Тваё імя я ведаю. Уінстан. Уінстан Сміт.
— Адкуль ты яго ведаеш?
— Здаецца, мой любы, я спрытнейшая на здагадкі, чым ты. Скажы, што ты пра мяне думаў да таго дня, як я перадала табе запіску?
Ен зусім не збіраўся хлусіць. Сказаць з самога па-
чатку найгоршае — у гэтым была нават нейкая ахвяра на алтар кахання.
— Я не мог на цябе глядзець,— адказаў ён.— Мне хацелася згвалціць цябе і пасля забіць. Усяго два тыдні таму я сур’ёзна збіраўся разбіць табе галаву каменем. Калі хочаш ведаць праўду, я ўяўляў сабе, што ты маеш дачыненне да Паліцыі Думак.
Дзяўчына шчыра засмяялася. Відаць, яна прымала гэтае прызнанне як даніну свайму дасканаламу майстэрству прыкідвацца.
— Паліцыя Думак? Ты напраўду так думаў?
— Ну, можа, і не зусім. Але мяркуючы з тваёй знешнасці, дый проста таму, што ты маладая, свежая і здаровая, разумееш, я думаў, што, можа, ты...
— Ты думаў, што я сумленны член Партыі, чысты ў словах і справах. Сцягі, дэманстрацыі, лозунгі, гульні, калектыўныя паходы — уся гэтая лухта. I ты думаў, што, калі б у мяне была хоць найменшая магчымасць, я б выдала цябе як думзлачынцу і цябе забілі б?
— Ну, нешта падобнае да таго. Большасць маладых дзяўчат якраз такія і ёсць, ты ж ведаеш.
— Уся прычына вось у гэтым,— сказала яна, сарваўшы з сябе чырвоны пояс Антысексуальнага Саюза Моладзі і кінуўшы яго ў вецце.
Пасля, як быццам нешта прыгадаўшы, яна пашукала рукой у кішэні камбінезона і дастала адтуль маленькую плітку шакаладу. Яна пераламала яе напалам і дала адзін кавалак Уінстану. Яшчэ перш чым узяць плітку, ён здагадаўся па паху, што гэта быў не звычайны шакалад. Гэты быў цёмны і бліскучы, загорнуты ў срэбную паперу. Звычайна ж шакалад быў крохкім рэчывам брудна-бурага колеру і меў смак, калі яго можна было апісаць, дыму ад гарэння адкідаў. Але некалі даўно Уінстану даводзілася каштаваць шакалад, падобны да таго, што дала яму Джулія. Першая хваля паху абудзіла ў ім успамін, невыразны, але неадчэпны і хвалюючы. 212
— Адкуль ты гэта ўзяла? — спытаўся ён.
— Чорны рынак,— няўважна адказала яна.— Калі паглядзець збоку, дык я і ёсць менавіта такая дзяўчына. Я вельмі спрытная ў гульнях. У Шпіёнах я была важатай атрада. Тры вечары на тыдзень я працую дадаткова на Антысексуальны Саюз Моладзі. Цэлымі гадзінамі я расклейваю іхняе паскудства па ўсім Лондане. На дэманстрацыях я заўсёды нясу сцягі. Я заўсёды ў добрым гуморы і ніколі не ўцякаю ад цяжкай працы. Заўсёды крычы разам з натоўпам — вось як. Гэта адзіная магчымасць жыць спакойна.
Першы кавалачак шакаладу растаў на Уінстанавым языку. Смак быў чароўны. А той самы ўспамін усё яшчэ лунаў недзе на ўзмежку свядомасці, пачуццё было вельмі моцнае, але яго немагчыма было дакладна акрэсліць, як нешта, што бачыш краем вока. Ен адагнаў яго, зразумеўшы толькі, што ўспамін датычыўся ўчынку, які ён хацеў бы не рабіць, але не мог.
>— Ты вельмі маладая,— сказаў ён.— Ты гадоў на дзесяць-пятнаццаць маладзейшая за мяне. Што можа вабіць цябе ў такім чалавеку, як я?
— Нешта ёсць у тваім твары. Я падумала, ці не паспрабаваць. Я добра ўмею высочваць людзей, якія думаюць не так, як усе. Як толькі я цябе ўбачыла, я зразумела, што ты супраць іх.
«Іх», відаць, азначала Партыю, а дакладней, Унутраную Партыю, пра якую яна гаварыла, не хаваючы з’едлівай нянавісці, і ад гэтага Уінстану рабілася трохі няёмка, хоць ён і ведаў, што калі дзе і ёсць такое месца, у якім яны маглі пачуваць сябе ў бяспецы, дык толькі тое, дзе яны цяпер былі. Адна рэч у ёй здзіўляла яго — грубасць яе мовы. Члены Партыі, як правіла, не лаяліся, дый сам Уінстан лаяўся рэдка, ва ўсялякім разе не ўголас. А Джулія, здавалася, не магла гаварыць пра Партыю, і асабліва пра Унутраную Партыю, не ўжываючы слоў, якія пішуць крэйдай на сценах бедных
брудных вулак. Але ён не меў нічога супраць гэтага. Проста ў гэтым выяўляўся яе бунт супраць Партыі і яе метадаў. У нейкім сэнсе гэта было натуральна, як чмыханне каня, які чуе нясвежае сена. Яны пакінулі палянку і зноў брылі цяпер праз плямы святла і ценю, абдымаючы адно аднаго за талію, калі шырыня сцежкі дазваляла ім ісці побач. Ен заўважыў, наколькі яе талія зрабілася гнутчэйшай, калі яна скінула пояс. Іх галасы гучалі не мацней за шэпт. Па-за палянай, папярэдзіла Джулія, лепш ісці цішэй. Яны дайшлі да ўзлеску. Яна спыніла яго.