Гасьцінец
Сяргей Лескець
Памер: 53с.
Мінск, Заскевічы, Маладзечна 2003
Лескець Сяраей
ЗГлсыпнеп
ЗЛаскевічы
2003
JTecKeitb Сярг^ы
зборнік першых эсэяў
Гасьцінец
Выдавецкае таварыства
Мясіэчка
ЗаскевічыМаладэчнаМенск
2
Папярэднікам
прысьвячаецца
Псьцінпі
Прадмова
Гасьцінецнеадменны атрыбут кожнага госьця. 3 дзяцінства памятаецца прынесены з поля “зайчыкавы хлеб”, які, нібыта заяц прасіў перадаць табе. I чамусьці лустачка падавалася табе смачнейшай за звычайны хлеб.
Гасьціненц—гэта яшчэ і дарога: такую назву яна атрымала ад слова госьці (у сэнсе “купцы”). Яшчэ, магчыма. і адтаго, што купцы прыносілі з сабой сьвежыя навіны. расповеды—трэ пагадзіцца, таксама нядрэнны гасьцінец. Таму, як мне падаецца, слова для назвы даволі трапнае.
Кніга гэтая,—перш за ўсё збор ўспамінаў местачкоўцаў пра былое жыцьцё, заняткі, звычаі, сьвяты. Накапіўся багаты матэрыял, не ўвесьці які ў карыстаньне было б вялікай памылкай. Таму пры першай жа нагодзе—неабходнасьці напісаць эсэй на першым курсе Беларускага калегіюма—я ўзяўся за працу. Першапачаткова на мэце мелася паказаць мястэчка з моўнымі і этнаграфічнымі асаблівасьцямі, багатай і цікавай. але, на жаль, забытай тапанімікай. У выніку матэр’ял атрымаўся б збольшага чыста этнаграфічным а таму сухім і не цікавым. Але дзякуючы.Беларускаму калегіюму і, у прыватнасьці, Тацьцяне Рошчынай, ужо на першым курсе я змог працаваць з рэдкімі кнігамі—атрымалася даволі грунтоўная праца. Ня буду сябе хваліць, але нават самому прыемна. Калі трымаеш у руках ужо падрыхтаваны макет кнігі, міжволі забываешся пра тое, колькі часу праведзена ў бібліятэцы і ўласна за напісаньнем, наборам, вёрсткай, карэктаваньнем. Падаецца, каб былі добрыя вынікі працы трэ мець крыху ўвагі, больш прыглядацца да ўскосных дадзеных, гісторыі суседніх мястэчкаў, умець аналізаваць...
Эмацыйна эсэй поўніцца болем і настальгіяй па страчаным, па незваротным. I хоць Гісторыя сьведчыць, што з Заскевічамі не зьвязаная ніводная вядомая асоба. калі нелічыцьЛьваСапегі, гісторыя вельмі багатая.
Спадзяюся, гэтая кніга кагосьці натхніць надасьледваньне і ягоннай мясцовасьці. Хачу толькі сказаць, што на самым пачатку акрамя легенды, я зусім нічога ня ведаў. Ды нават і тая легенда апказалася толькі прыдумкай, не адпавядаіочая рэчаіснасьці.
Аўтар.
3
Лескець Сяраей
Там мае карані
Гісторыягэта ўваскрашэньне.
Уваскрашаючы падзеі нашае даўніны, мы абуджаем ад летаргічнага сну нашу памяць, а разам зь ёю і самі ўваскрасаем як эўрапейскі народ.
У. Арлоў. «Галерэя Кліо» Радыё Рацыя.
Праязджаючы па дарозе з Маладэчна на Смургоні, вы ня зможаце прамінуць гэтую вёску; шэрую, змрочную, банальную пасавецкую вёску. Але ці заўсёды яна была такой? Як тут было даўней? Хто і як тут жыў, і як мінулае былога мястэчка ўплывае на ягонуюсучаснасьць?
Легенда аб заснаваньні мястэчка распавядае, што адзін габрэйпрадпрымальнік пабудаваў карчму на шляху з Менска ў Вільню. Кожны падарожны, які меў у тым патрэбу, мог «заскочыць» у карчму. выпіць чарку гарэлкі, зьесьці яешню, ато й пераначаваць.(І)
Паступова слова «заскочыць» трансфармавалася ў тапонім— Заскевічы. Пасьля Другой сусьветнай вайны, пры ліквідацыі ў 1960 годзе Маладэчанскай вобласьці, назву мястэчка палічылі палянізмам і замянілі на «более родную»3аскавічы.
Задума габрэя была добрая, бо лепшага месца, як перакрыжаваньне шляхоў знайсьці наўрад ці ўдалося б: тут і дарога з Смургоней на Лебедзева й далей на Маладэчна, да Менска, Навагрудка, Ліды дзесьці па сто кілямэтраў, крыху далей да Вільні. Цікавы й той факт, што мястэчка знаходзіццаў месцы разьдзяленьня гэтых шляхоў на палову, і ў адносінах да ўсіх сталіц з часоў Вялікага княства Літоўскага ў амаль аднолькавай адлегласьці.
Мястэчка стаіць ня толькі на перакрыжаваньні дарог, але й на перасячэньні гісторыкакультурных шляхоў. Варта прыгадаць Залесьсе, дзе блізу дваццаці гадоў пражыў Міхал Клеафас Агінскіменавіта тут ён напісаў своё славуты палянэз; Лоск, дзе ў сямідзясятыявасьмідзясятыя гады XVI стагодзьдзя працавала адна з васьмі ў дзяржаве прагэстанцкіх друкарняў, а на працягу 1573—1583 гадоў жыў Сымон Будны: Беніца, дзе добры прамежак часу дзейнічаў кляштар бернардынаў і кармелітаў з уласнымі архівам, бібліятэкай, мастацкай галерэяй; Крэва, дзе ў 1385 годзе падпісана Крэўская унія; Лебедзева.
4
Псьцінец
дзе яшчэ ў 1476 годзе пры падтрымцы Аляксея Сяменавіча Гальшанскага быў пабудаваны касьцёл; Смургоні, славутыя помнікам рэнесансу 16061612г.г. кальвінісцкім зборам, а таксама сваёй мядзьвежай акадэміяй і найсмачнейшымі абваранкамі, якія пазьней будуць лічыцца рускі.мі традыцыйнымі прысмакамі...
Таму й ня дзіўна, што першая згадка пра Заскевічы датуецца 1476 годам.Крыніца сьведчьшь: Кароль(Казімір IVJ прызволіу..Алехну Санькговічу пяць чалавекаў Жаскавічы. Пан Даукгірд і пан Кгастау,(падцьвердзілі) (2)
Гэтыя зьвесткі надзвычый каштоўныя, бо асьвятляюць самы пачатак гісторыі пасяленьня, пра якое, у лепшым выпадку, можна даведацца толькі з легендаў. Тут пад словам Жаскавічы маецца на ўвазе яшчэ ня вёска, а прозьвішча пачынальнікаў, ад якога пайшла потым назва рэчкі Зашкавец і назва самога мястэчка.
Першае ж упамінаньне аб Заскевічах, як аб вёсцы датуецца 1568 годам.
3 крыній вынікае што: «Жыгімонт Аўгуст у 1568 годзе надаў дванаццаць валок заселенных ў сяле Заскевічы (Zaskiewicze) і тры незаселяныя валокі ў сяле Ходкевічы (Chodkiewicze), выдзеленыя з Маркаўскага стараства Федару Язманаву, арандатару «мейшагольскаму».(3)
Здаецца, што маглі знайсьці людзі пасярод балот у Маркаўскай пушчы? Але ж лясы гэтыя кармілі мястэчка пачынаючы з 1525 года, калі Жыгімонт Аўгуст назначыў мыта—значыцца, добры гавдаль ішоў.
...наВелі, наперевозеМарковскам кдвору нашаму Маркоескаму браі от каждого пюту. от дровпо дванадцаті пенезей, а от дерева,
5
Лескець €яр&й
што на будаваньепо шесті грошей...(4)
Самае цікавае тут тое, што найбліжэйшая адлегласьць ад Маркава да Вільлі— 10 кілямэтраў, і ляжыць гэты адрэзак ля Заскевічаў, якія пэўны час, па 1568г„ былі ўскраінай Маркаўскага стараства. Хутчэй за ўсё, гэтак званы Маркаўскі перавоз быў Заскевіцкім, толькі назва Заскевіцкі прыйшла пазьней, з ростам і пашырэньнем вёскі. А ў такім дакуменце, як “Устава на валокі” 1557 года, дзе Жыгімонт Аўгуст зацьверджае для сялян маркаўскага стараства. у тым ліку і заскеўскіх новую павіннасьць; спускаць драўніну, няма ніводнай згадкі праМаркаўскі перавоз.
...на спушчене дерева с пушчы Марковское всі поМаные нашое волості тамошнее мают быті на тяглую службу постановена. ..(5)
1 ў прывілеі Яна Казіміра 1666 году на маставы збор упамінаецца, што камісія аглядала пераправу ў Заскевічах.
Сплаў дрэва быў доўгі часаж па другую чвэрць XX стагодзьдзя, ці не найважнейшым заняткам местачкоўцаў. Да таго ж шлях, дзе стаяла мястэчка, заўсёды ажыўлены. што і паскарала як эканамічны, так і дэмаграфічны рост паселішча.
У сваім прывілеі кароль Ян Канмір пісаў:
«...вёска Заскевічы ляжыць...на вялікім шляху зь Менска на Залесьсе, Вільню і іншыя месты і мястэчкі...(3)»
Подпіс Яна Казіміра
6
Гасьціней
Але кароль не пазначыў, што шлях праз Заскевічы найкарацейшы, бо ідзе ён вадою—па Вільлі, зьяўляючыся адгалінаваньнем ад старажытнага шляху МенскВільня, які ляжаў на прамежку ЛебядзеваМаркаваБеніца. Гэтай выгады ня мог не заўважыць Самуэль Геранім Кацёл, уладальнік мястэчка, і ўжо ў 1666 годзе аі рымаў каралеўскі прывілей на маставы збор. Дзякуючы прывілею, цераз Вільлю быў збудаваны мост і прызначана мыта. Мястэчка прагрэсавала! 3 таго часу яно злучала наземныя і водны шляхі, левы і правы берагі Вільлі. Да таго ж, суседні горад—Маладэчна, на працягу XVII ст. быў адным з дваццаці найбуйнейшых ў дзяржаве гарадоў, што, натуральна, і ўплывала на разьвіцьцё рэгіёна.
Пазьней тут ужо меўся паштовы гасьцінец, уніяцкая царква, карчма, вадзяны млын, тутэйшыя габрэі пабудавалі сабе сінагогу...
У XVIII ст. Заскевічы стаялі наадным з трох найважнейшых у дзяржаве шляхоў“«ВільняМенскМагілеўМасква», і займалі адно з найпершых мейсц на Вільлі па сплаве дрэва. Пазьней, у 1871 годзе, аб гэтым будзе пісаць К. Тышкевіч.
«непадалек адмястэчка ёсьць прыстань Заскевічы, вядомая сваім гандлем па Вільлі, да шпіхлерзаў той прыстані звозяць фуры з Маларосіі (Украіны), Русі Белай. 3 аколічныхлясоў на берагі Ушы звозяць пяньку, драўніну, адкуль сплаўляюць па Вільлі...(6)»
Аб тэрытарыяльным росьце Заскевічаў сьведчыць і тое, што паселішча ўмоўна падзялялася на тры часткі: фальварак, мястэчка, вёска. Паступова гэтыя часткі пачалі набываць некаторыя своеасаблівасьці. Напрыклад: у фальварку жылі пераважна каталікі, у мястэчку—габрэі, у вёсцы—праваслаўныя і уніяты. Ад мястэчка. паралельна Вёсцы, цераз рэчку, пачынала расьці новая, вуліца што мела назву Крэўская. Вуліца пераходзіла ў палявую дарогу на Крэўскі пераезд (гэта быў самы першы чыгуначны пераезду Заскевічах, яго зьменяць зза нязручнасьці немцы на новы, пабудаваўшы цяперашні), праз які езьдзілі ў Крэва на кірмашы 9 траўня і 2 кастрычніка штонебудзь купіць, а пазьней і прадаваць кахлю, лён.
Адметнай і своеасаблівай часткай зьяўляўся цяперашні засьценак Шыкава, які напачагку сваёй гісторыі быў пасяленьнем ссыльных вязьняў, што на сваіх плячах цягалі лес, пілавалі яго, сплаўлялі...(8) Аб мінулым цяперашняга засьценка можна здагадацца зусім неспадзявана: калі Вы, не зусім добра ўмеючы, сядзеце іуляць у дурня зь кімнебудзь зь мясцовыхВам дадуць параду пайсьці ў Шыкава да камянёў, што ляжань ля Ушы,— там навучаць.
Лескець €ярагй
Прысутнасьць у мястэчку габрэяў і шматканфесійнасць заўсёды добра ўплывалі наўмацаваньне самасьвядомасьці, захаваньнетрадыцыяў, актывізацыю грамадзкапалітычнага жыцьця—яно ва ўсе часы віравала ў Ашмянскім павеце. Вартатолькі прыгадаць паўстаньне 17931794 г.г., фармаваньне атрадаў паўстанцаў на чале з князем М.К. Агінскім; вайну 1812 г., у якой род Катлоў, уладальнікаў Заскевічаў, прымаў удзел на баку Напалеоназ марай аб аднаўленьні ВКЛ; паўстаньні 1830183 Іг.г., што мела добры водгук у Ашмянах, спроба падняць на паўстаньне сялян пад Смургонямі ў 1848 годзе Бакштанскім, паўстаньне 18631864 гадоў. Дзеі паўстаньняў адбываліся на гэтай зямлі, бо інсургенты, дзякуючы цяжкапраходнасьці для карных войскаў, доўга канцэнтраваліся ўздоўж Вільлі, на адрэзку ад вусьця Нарачанкі да Ушы... He маглі ня ўдзельнічаць мясцовыя рабочыя, моладзь, прадпрымальнікі і ў ашмянскіх і смаргонскіх маёўках рабочых, забастоўках гарбароў 1896 года, дзейнасьці БСГ., «Зялёнага дуба», камандваньне якога на чале з атаманам Дзергачом працяглы час месьцілася ў Маладэчне. 3 пачаткам Першай сусьветнай вайны і акупацыяй Маладэчаншчыны й Смургоншчыны кайзераўскімі войскамі ў лютымсакавіку 1918 годаў Міхневічах, Яневічах, Алянцы. а ў кастрычніку і ў Заскевічах зьявілася падпольле (у далейшым яму налепяць цэтлікАшмянскае камуністычнае падпольле). Змагары вялі даволі плённую барацьбу: імі ўзарваны склад боепрыпасаў ля чыгункі ў Прудах, спынены цягнік з нарабаваным ў Залесьсі. Перастала падпольле дзейнічаць з адыходам Заходняй Беларусі пад уладу Польшы.