• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гасьцінец  Сяргей Лескець

    Гасьцінец

    Сяргей Лескець

    Памер: 53с.
    Мінск, Заскевічы, Маладзечна 2003
    11.82 МБ
    За часамі Другой Рэчы Паспалітай былі й станоўчыя зрухі; былая царская школа стала чатырохклясавай беларускай, пабудавалі больніцу, другі млын, «млякарню», працавала мануфактура Гільмана па вырабу кахлі...
    Эканамічнае становішча ў краіне была шчыльна зьвязаная зь мястэчкам; маленькім прамысловарамесьніцкі цэнтрам усей акругі. Мелася тут і свая асаблівасьць: рамяством і часамі й гандлем займаліся местачкоўцыбеларусы, на раўне з габрэямі. I даволі плённа, бо сваім жыцьцёвым укладам зьдзівілі не аднаго гандляра ці падарожніка.
    „ Усё падаецца такім голым і абшарпаным. ..без дрзў іурадлівай зямлі...Які вецер закінуў, якая патрэба была сяліцца тут ?... Але яны не толькі забясьпечылі свае патрэбы, але і заквітнелі промыслам і гандлем. Рзч загадкавая...»(6)
    К. Тышкевіч
    8
    Гасыіінец
    Заскевіцкая школа 1949 год
    За васямнаццаць гадоў (19211939) кожны руплівы гаспадар здолеў стаць «сапраўдным панам сахі й касы». У вялікай колькасьці людзі скуплівалі панскія сенажаці, балоты, лясы. Некаторыя гаспадары куплялі зямлю за шэсьцьсемь кілямэтраў ад Заскевіч. Можна ўявіць, якім рабаўніцтвам абярнулася б калектывізацыя. Бяднейшыя ж верылі агітатарам і выпраўляліся ў Расею шукаць лепшага жыцьця. Вярнуліся адтуль толькі адзінкі...
    1939 год стаў пераломным ў гісторыі Заскевічаў. 3 прыходам “першых саветаў”, а за тым і пачаткам вайны мястэчка паступова пераўтваралася ў вёску, зьнікаў былы лад жыцьця: на зьмену якому—прыходзіў тэрор. Першым новыя законы спазнаў мясцовы солтас Кохан Сяргей, якога адразу арыштавалі і саслалі ў Гулаг. Па указе “зь верху” 12 кастрычніка 1940 г. маладзечанскі раён падзялілі на сельсаветы, сярод якіх і заскевіцкі. За сельсаветамі “прыйшлі”перадзелы зямлі, сваркі, пераконваньні ў выгадзе калгаснага ладу жыцьця. Бяда адна не ходзіць: на зьмену аднаму «парадку» прыйшоў другі.
    He было ні баёў, ні гераічных подзьвігаў савецкіх салдат—было адступленьне, больш падобнае на ўцёкі (кідалі зброю ў лясах, танкі й машыны тапілі ў Ушы, Вільлі, апраўдваючыся складанай пераправай).
    Адступленьне Чырвонай Арміі і невялікая перастрэлка, як сьлед, пакінулі прастрэлены кул£й ў царкве абраз Божай Маці.
    Лескець Сяріей
    Першымі жахі вайны зьведалі габрэі. Старыя былі адразу сабраныя ў гета і растраляныя ў выкапанай самімі ж яме на габрэйскіх могілках, а моладзі прапанавалі адкупіцца золагам, пасьля чаго паразвозілі каго ў маладэчанскі лягер, каго ў Лебедзева, а каго й спалілі. Амаль такі ж лёс мог чакаць усіх жыхароў мястэчка. але страшнае мінавала. Аднаго разу немцы ўбачылі, як з зямлянак, збудаваных у гародах, выходзілі людзі пасьля чарговаі'а бамбаваньня рускімі, і, прыняўшы іх за партызанаў, павялі амаль усіх расстрэльваць на могілкі. Добра, што адзін з немцаў ведаў польскую мову, яму і растлумачылі, у чым справа.
    3 аднаго боку. ля чыгуначнага маста, ля Заскевічаў былі “Штыпцпункт” і бункер, з другога, ля «барка»,казармы й склады, у якіх мясьціўся атрад самааховы, дзякуючы якому нікога з беларусаў не растралялі і не вывезьлі ў Нямеччыну. Заскевіцкая школа не працавала: там жылі салдаты, а мясцовая дзятва навучалася ў Хатуцічах ці ў хаце Мялюка ў Шыкаве.Жьшьцё не спынялася, мястэчка выконвала такія ж функцыі. як і раней: шлях, шлях праз які з захаду на ўсход, з усходу на захад ішлі абозы, салдаты, машыны...Своеасаблівым выдаўся й канец вайны, калі савецкія лётчыцы віншавалі жыхароў мястэчка са сьвятам 8 сакавіка. Заместтаго каб зьнішчаць ваенныя склады й казармы, зьнішчалі суседні засьценак Шыкава. Памыліліся...
    Па сканчэньні вайны людзі, не пасьпеўшы аднавіць гаспадарку, ішлі ў калгас, туды ж адышлі лепшыя землі. Кожная вёска меласвой калгас, пакульу 1953 годзе неаб’ядналісяўадзіны вялікі калгас «Сьветлы шлях». Такой жудаснай калектывізацыі. як ва Усходняй Беларусі, людзі ня зьведалі: мець каня і карову—гэта норма, астатняе—дзяржаве. Усе пустуючыя будынкі разьбіраліся на бярвеньне, у першую чаргу бажніцы ў Заскевічах, Годкевічах, Вяжуцях. сядзібы засьцянковай шляхты зь якіх затым ў Канчаньні (тап.) будавалі калгасныя гумны, хлявы.Праца ў калгасе абавязковая і прымусовая для кожнага. Зьбіраліся брыгады маладых хлапцоў (’’ахараўцаў”, як іх называлі местачкоўцы), жанчын і мужчын, якія для падтрымкі калгаса капалі ў ручную возера (рыбнік), дзе разводзілі на продаж рыбу.
    На пачагку 60х пабудавалі новы завулак, школу, клюб, краму, кантору, дзіцячы садок, пошту, дом быта, лазьню, амбулаторыю.
    10
    Льцінец
    Ужо на канцы 70х калгас—гэта сьветлы прыклад сацыялізму, які мае за гонар запрасіцьтакіх вялікіх гасьцей, як Петар Машэраў, Кавалёнак. Гэтымі ўспамінамі жывуць і да цяперашняга часу.
    Лёс склаўся так, што ўсе гістарычныя, культурныя, нават геаграфічныя адметнасьці. якія афармляліся не адно стагодзьдзе, зьніклі за некалькі дзесяцігодзьдзяў савецкай улады. А мястэчка ж разьвівалася не паўторна, адчуваючы ўплыў усіх канфесіяў, прадспаўнікі якіх пражывалі на тэрыторыі дзяржавы. Нават і прасторавае яго разьмяшчэньне было адрозным: паселішча пачынала расьці з вуліцы, збудаванай з аднаго боку, а потым забудова зьявілася надругім баку і арыентавалася на дарогу, а не на раку, як усюль.. Да першай вуліцы (Места) перпендыкулярна далучалася другая вуліца^Вёска/ упоперак ім ішлі надзелы зямлі. У цэнтры мястэчка, на шырокай плошчы ля ўскрайку дарогі, стаяла карчма, сінагога, кафляны завод. Традыцыя цэнтралізацыі вакол гасцінца працягвалася і за савецкім часам, пакуль новапабудаваны завулак Школьны не пераняў ініцыятыву цэнтралізаваць вакол сябе. Уздоўж ракі месьціліся кузьні, млын, «млякарня», трапальня і пральня льну. Даволі адметнымі і экзатычнымі былі тапонімы. Першыя зь іх згадвае К. Гышкевіч:"3а Заскевійкай
    11
    Лескець Сярйей
    Працоўныя мануфактуры
    прыстаньню...паварот пад назвай Варабьевы норы (Wierebjowynort), за ім яшчз адно прыгожае месцаАрдзейская паласа (OrdziejskaрІола)...Бярозаўка (Bierezowka), прыстань ў Заскевічах...”(7)
    Сярод сучасных тапонімаў іх ужо няма. На месцы былой прыстанілецішчы. фальварак завуць Паддубком або Сапачамі. мястэчка і вёска засталіся тымі ж. Тое мейсца, дзе вёска выходзіць да чыгункі, называлі Канчаньне. Яно дзеліцца рэчкай на дзьве часткі. разьдзеленныя паміж сабой—Гайкі і Асяродак. Гайкіаддзеленыя ад вёскі Валокай, аў бок Алянца, уздоўж чыхунк\,3апунцішча. Натой бок чыгункі, дзераней пасьвілі кароў,Падвыгонак або Падвыгонка. Далей, на паўночным захадзе, дзе былі сенажаці—А нісаўка, бліжэй да маста—Трулесіна. У кірунку Конанавічаў, за кілямэтар ад вёскі—Завыганьне, Лучынава, Мецева, далей Падваўком (зараз [Іад Ганчарыкам). Сучасны завулак Школьны, калісьці багаты на розную дзічыну.—Ліпнік, крыху ў бок гасьй\нй.аЖыдоўсі ліпнік. Шматтапонімаў звязана зь месцамі, якія апрацоўвалі людзі—Чвэрткі (на месцы першага калгаснага стана), Шырокія (надзелы па два загоны на месцы сучаснай школы й клюба), Сядзібныя шнуры або Царкоўныя (на усходні захад ад вёскі), Шнур. Як напамін аб колішняй мануфактуры, кахлю зь якой везьлі ў
    12
    JacbuiHfu
    Крэва, на кірмайу—Крэўская вуліца, зараз Зарэчная. Былыя габрэйскія хаты захавалі назвы сваіх уладароў: Гільманаў дом і Клюдава хата.
    Зараз гэтыя назвы зьніклі, засталіся хіба ва ўспамінах. He прыжыліся тут і тапонімы савецкага часу: вуліца Калхозная, Савецкая. Цікава зьмянялася назва ракі: у прывілеі Яна Казіміра 1666 года яна называецца Зашковец. чым і абвяргаецца легенда аб паходжанні назвы ад карчмы, у “Slowniku geograficznym” 1895 тда—Белічанка. што больш падобна на сучасную назн\Бенічанка.(9) Другой па значнасьці стратаю можна лічыць зьнішчэньне былога калярыту; старых будынкаў, чаго толькі вартая сінагога“зьліцьцё ў архітэктуры габрэйскай і беларускай культуры, пераасэнсаваны вобраз жытла, каўчэга...”
    Чаму так здарылася?
    3 усіх сем'яў местачкоўцаў якія жылі туту 2030я гады засталіся нашчадкі пяцішасьці сем’яў, усе астатнія прыехалі, пераважна ў пасьляваенны час. Таму і адсутнічае перадача гісторыкакультурнай памяці ад пакаленьня да пакаленьня. А з апошнімі сьведкамі мінулага зьнікае сувязь, якая злучала стагодзьдзі, і абрываецца на нас...
    1	цяпер хібатолькі ваўспамінах і мроях можна вярнуццаў апошні год былога жыцьцяў пераломны 1939ы...
    Прайсьціся ранкам, натрэці дзень Вялікдня, яшчэ перад фэстам, па старанна вымеценых брукаваных вулачках, сярод бялюткіх, павалнаваных цагляных і драўляных хатаў. У дварох якіх ужо стаяць калёсы сваякоў з Беніцы, Сівіцы, Хатуціч. Парасчыняныя вокны, адкуль даносіцца гамонка гаспадыняў, на лаўках сядзяць мужыкі, дзеці яшчэ ў школе. Туды й кіруюся—да старой, яшчэ з царскіх часоў школы. Там праз старую шыбу можна пабачыць з паўтузіна дзяцей.
    Сёньня дзеці прыгожа апранутыя, сядзяць паслухмяна склаўшы рукі за сталом і моляцца, паглядаючы то на настаўніка, то на каталіцкі
    крыж што вісіць над дзьвярыма :
    Duchu swienty
    Curek oswientych zbawlieiinia Aby nauka bede nam powszechnych...
    Гэтую малітву, пачутую зза шыбы ўжо перабівае шум калёсаў на мосьце. Першыя гандляры сьпяшаюцца заняць месца ля царквы. Трэ й туды пасьпець. Зайсьці да Эські, купіць духмянага пірага, затым у карчме прысесьці з куфлем сьвежага, толькі прывезенага з Беніцкага бровара піва, пагаманіць з плытагонамі, паслухаць дзе што робіцца, або проста
    13
    Лескець Сяр&ей
    памаўчаць. Лепш памаўчайь. Хто ж зь іх ведае, што стане зь імі потым, як павернецца іх лёс у гэты небясьпечны, віхурысты час. Ды вось хаця б гэтыя дзяды; Мікіта й Васіль, што сядзяць леваруч:—праз колькі месяцаў яны будуць вітаць “вызваліцеляў” крыкамі:”Няхай жыве чырвоная красная армія!” Ці Сяргей (солтас), што зараз завіхаецца ля дзяўчат,хутка пазнае Гулаг і ніколі ўжо ня вернецца да дому, або тая кабета, жонка Лейбкітрапальшчыка, што зь дзьвюмадачкамі падыходзіць да калёс Смургонскага гандляра, набывае па жменьцы цукерак. ’’лёды” й пернікі—апошні раз іх таксама ўбачаць разам, ўжо забітымі немцамі. Дзьве яе дачкі.будуць ляжаць накрытыя целам маці,нібы хацела зьберагчы...
    Балюча, балюча гэта бачыць і разумець. Хутка ўсё згіне. I ўжо ня будзе круціць вада старыя драўляныя колы млыноў, браты Васіль і Аляксей Асіповічы ужо ня будуць зьбіраць плыты на Вільлі, ля каменнага забора Прывітаньне, і кідаць у ваду лусту хлеба са словамі: “Вітаю цябе хлебамсольлю, хлебсоль прымі і мяне прапусьці”, ня будзе чутна празь Вільлю