• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гасьцінец  Сяргей Лескець

    Гасьцінец

    Сяргей Лескець

    Памер: 53с.
    Мінск, Заскевічы, Маладзечна 2003
    11.82 МБ
    Што да першай царквы, дык тут таксама не абыйшлося без таямніц. Гісторыя дае зьвесткі, што царква пабудаваная княжной Аспасіяй Радзівіл у XVI стагодзьдзі, стаяла на гандлёввай плошчы, дзе пасьля пажару канца XVIII пабудавалі габрэйскія амбары. Але ж чаму тады пры перапісе 1638 і 1861 у дакументах няма ніводнага
    28
    Гасы|інец
    ўпаміна аб царкве ці касьцёле, хаця ўжо з XVI стагодзьдзя Лебядзева зьяўлялася мястэчкам, а якое можа быць мястэчка без бажніцы? Хутка пасьля пажару ў 1786 годзе адбудавалі новую, драўляную, уніяцкую (стаяла, мяжуючы з плошчай і свірнам, па 1880г., пакуль ў 1869 годзе не пабудавалі з каменьняў, узятых на “царковішчы” Крыжаўзьдзьвіжанскую). Мо таму і атрымалася нетрывалай і патрабавала папраўчых работ кожны год. Меліся ў Лебедзеве і свае сьвятыні: абраз Аляксандра Неўскага, падараваны Аляксандрам II, сьвятое месца ля крынічкі, пра якую адзін сьвядомы местачковец напісаў артыкул у 1907 годе ў „Нашай ніве”,газэту, дарэчы, шмат хто з местачкоўцаў выпісваў.^
    "У вярсьце ад нашага мястэчка цячэ невялікая рэчка праз маёнтак пана Саковіча. Даўно ўжо ў народзе ходзяць слухі, бытцам у той рэчцы калісьці зьявіўся цудоўны Пан Езус. 3 годуўгод на каталіцкае сьвята "Сэрца Пана Езуса,, каля гэтага цуда зьбіраюцца тысячы простага народу. Тамака людзі молюцца, мыюцца вадой з тае рэчкі, ды нясуць ў касьцел ахвяры: грошы, шмат яек, лёну, воўны і іншага дабра. Зьбіраеца тут такім парадкам больш як на тры сотнірублёў.Поп мясцовы пазайздросьціў ксянзу добрага дахода і зрабіў у той самы дзень праваслаўнае сьвята.1 ён, як дагэтуль ксёнд, угаварвае народ, каб маліўся каля той рэчкі з цудам, але ахвяры прыносілі неў касьцёл, аў цэркву.Хоць ніколі не было чутно, каб каму гэты цуд якнебудзь дапамог, але ўсе ведаюць адно, што ксяндзу і папу ён такі добра памагае..." „ Опальны
    29
    Лнкець Сяр&ей
    Маркава
    Хоць гэта места вядомае з 1415 года, як значна маладзейшае за Лебедзева( 1387), эканамічна нічым не саступала. А мо нават і пераўзыходзіла!
    Маркаўская пушча, багатая на розную дзічыну, сплаўляла лес у Эўропу яшчэ з 1525 года. А дзяржаўныя і прыватныя корчмы прыбыткам раўняліся да такіх гарадоў, як Берасьце—чатыры копы грошай (за іхў той час можна было набыць карову і вала).
    Царкватут стаяла здаўна, што нават ніхто пра яе ня памятае, толькі як сьлед засталіся рэшткі падмурка, недалёк ад цяперашняй. У 1831г. з узмацненьнем русіфікацыі як адказам на нацыянальнавызвольнае паўстаньне, ля старых муроў на месьце колішняй уніяцкай паўстала драўляная. часовая, якую заменіць ў 1860 годзе чарговая на нашай зямлі “мураў’ёўка”. Ужо на пачатку XVII стагодзьдзя тут дзейнічае касьцёл. XVII стагодзьдзе—крыху пазнавата для такога мястэчка. Але гэта перадусім абумоўленатым, што дадругой паловы XVI стагодзьдзя гэтабылі ўладаньні Радзівілаў, а іх, у Нясьвіжы не асабліва цікавіла, ёсьць бажніца ў Маркаве ці не, тым больш у суседнім мястэчку (Лебедзеве) стаялі касьцёл, кальвінісцкі збор...
    Другі касьцёл пабудавалі дзякуючы інфлянцкаму кашталяну Яну Шчьпу і яго жонцы ў 1740 годзе. Пры касьцёле мелася нават школа (ці не першаяў ваколіцах!), і хутчэй за ўсе езуіцкая, што было абумоўлена тым часам.
    На вялікі жаль, драўляныя пабудовы доўга не стаяць— трухнеюць або гараць у полымі вайны. Аб іх былой велічы напамінам застаюцца каплічкі. А дзе яшчэ можна было пабачыць у Эўропе драўляныя касьцёлы, як ня ў Нас?
    Беніца
    Яшчэ ў дахрысьціянскія часы ў многіх местах (дубравах, ля крыніц, валуноў, узгорках) былі паганскія капішчы. Пра іх наяўнасьць кажуцьтолькі песьні, легенды, паданьні (для былых капішчаў характэрна такая тапаніміка, якЛысая Гара, Шведская або Французская і інш. А таксама легенды аб калішняй царкве, якая калісьці стаяла ды потым правалілася пад зямлю). Хутчэй за ўсё, такія капішчы былі ў Беніцы (што падцьвяржае легенда аб царкве, якую зза нейкай людской правіннасьці, засыпаў пан зямлёй разам з людзьмі,—і ўтварылася гара; знаходкі каменных сякер
    30
    Гасьцінец
    людзі жылі тут даўно, і.вядома недзе павінны былімаліцца) і ў Заскевічах (man. Лысая Гара). Што да хрысціянства, то ўжо ў 1582 годзе ў Беніцы стаіць царква (самая перійая сярод суседніхмястэчак, з 1596годауніяцкая) сьвятога Гальяшапрарока. Аб тым, што тут калісьці магла быць уніяцкая бажніца. як напамін засталіся каменныя надмагільлі з крыжамі сьвятой Еўфрасіні на могілках некаторых суседніх мястэчак/3> Куды цікавейшую й багацейшую гісторыю мае Троіцкі касьцёл. Аб абставінах яго заснаваньня нават захавалася легенда:
    "Аднаго разу Міхал Казімір Коцел па справах паехаў у Маладэчна, і ўжо вяртаўся да даму, як коні панесьлі, парваўшы вупраж. Міхал хацеў стрымаць іх, але коні бегліўсе хутчэй і хутчэй. I давай тут Коцел прасіць Бога, што дзе талькі коні спыняцца— там і касьцёл пабудую. А коні прыбеглі да маёнтка, да самай брамы. 1 толькі Коцел сышоў на зямлю, не пасьпеўшы перавесьці дух, як адразу загадаў пачаць будаўніцтва. ”
    Загад выканалі за тры гады, і ужо ў 1703 годзе можна было мілавацца адным з выдатнейшых помнікаў позьняга віленскага барока._ Асьвячаць Троіцкі касьцёл было даручана віленскаму біскупу Бжастоўскаму, што ён і зрабіў у 1704 годзе. Асоба Міхала ў лёсе Беніцы яшчэ не ацэнена, а постаць гэта была вызначальнаю ў лёсе ўсяго рэгіёна. Чаготолькі вартая школа, якая дзейнічала ў прамежку з 1780 па 1842 пад пачагкам бернардынаў, што несьлі асьвету не зважаючы на веравызнаньне.
    Пад канец свайго жыцьця, ужо бачачы сваю блізкую сьмерць, Коцел замовіў намаляваць свой партрэтўнатурапьную ве.іічыню, стоячы ля стала, пад якім быў адчынены куфэрак з грашыма ў мяшках, на якіх пазначаны сумы. Па загадзе партрэт павінен быў вісець ў скляпеньні касьцёла ля самай труны, завешаны тканінай, а ў труне ляжаць пазначаная сума, якую можна узяць толькі на рамонт касьцёла. Прадчуваньні спраўдзіліся: у 1722 годзе, ваўзросьце 69гадоў Міхал Казімір памірае. Па традыцыі фундатара касьцёла пахавалі пад парогам сьвятыні. Праз колькі дзясяткаў гадоў па сьмерці Коцела праламаўся дах (але не на касьцёле, а ў прыбудаваным да яго кляштары). Бернардыны, пад началам кс. Чапкоўскага, вырашылі ўзяць грошы, адкладзеныя фундатарам. Зь вялікімі цяжкасьцямі браты пачалі адчыняць труну. Ззаду братоў стаяў Чапкоўскі, молячыся і акрапляючы сьвятой вадой. Але як талькі яны адчынілі труну адразу
    31
    Легкець Сярзей
    згасла сьвятло ў лямпах і каменная труна сама зачынілася, ды так, што трэснуўла, вялікім грукатам да паўсьмерці напужаўшы прысутных. Доўга праляжалі братыбернардыны на падлозе, молячыся і гучна чытаючы „REQUIESCATIN PACE!", пакуль адважыліся сысьці. Пасьля таго выпадку прах Міхала доўга ніхто турбаваць не адважваўся.
    Абраз вісеў да 1851 года, покуль Троіцкі касьцёл не перабудавалі ў царкву, распусьціўшы 14 манахаў і зачыніўшы, а пазьней і зьнішчыўшы кляштар. I ня шмат хто ведае, што пры кляштары меўся ўласныя архіў, бібліятэка, мастацкая галерэя, парк, багаты сад, сажалкі з каналамі (пазьней нашчадкі іх будуць называць беніцкімі ставамі), а пры двары Коцелаў працаваў філосаф Мотвіл. I ў гэты маленькі Пьемонт, зачароўваючыся прыгажосьцю касьцёла, лямуса, сядзібы і парка, не раз заязджалі Міхал Агінскі, Тамаш Зан, Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Уладыслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч...
    Колькі зараз маглі б расказаць гэтыя муры... Хаця б пра слыннага нашчадкасвайго дзеда Міхала Казіміраротмістра кавалерыі, генералмаёра паўстанскіх войск Тадэуша Касьцюшкі, ваяры якіх ішлі на сьмерць дзеля абароны сьвятогаАйчыны, сваёй дзяржавыВялікага княства. Паўстаньні 18301831,18631864 гадоў...
    1812 год, калі пасьля сваёй паразы Напалеон уцякае ў Францыю і чарговая мара патрыётаў аб незалежнасьці на штыках францускай армііучарашні дзень. Але Міхал застаецца верным свайму слову і сваім перакананьням, і, ведаючы чым гэта можа стацца для яго, запрашае праязджаючага 22 лістапада ля Беніцы Напалеона адпачыць у маёнтку (Пазьней з таго пакоя, дзе ён начаваў зробяць мемарыяльную залю). I хто ведае, мо ў пакутлівыя для сваей душы хвіліны, Яго Вялікасць разчыняў грувасткія дзьверы касьцёла, праходзіўся ля скульптураў сьвятых, і, стаючы на каленях, моўчкі спавядаўся Богу, усяму сьвету, самому сабе?.. I ў знак падзякі заставіў свой скарб у вялікім падзямельлі касцельных муроў, якія са слоў местачкоўцаў, цягнуліся ажно да маёнтка? Так гэта ці не, вядома толькі старым мурам. А яны маўчаць, маўчаць мо таму, што дзьверы так доўга зачынены, знутры толькі пустэча і холад, спаганеныя скляпеньні, раськіданыя надмагільлі, павыцяганыя і пабітыя памятныя пліты колішніх герояў...
    Пасьля скасаваньня касьцёлабудынак выконваў функцыі царквы, пакуль насупраць (у 1886) не пабудавалі новую царкву. Пабудавалі цэрквы і ў Вяжуцях, Годкавічах, Заскевічах...Ды прастаялі яны ня доўга: да
    32
    Тагьцінец
    пяцідзесятых гадоў XX стагодзьдзя, пакуль іх не разабралі на бярвеньні для пабудовы калгасных хлявоў, а мураваныя перарабілі пад склады. Ды і тут касьцёлу пашанцавала. У 1988 годзе, хоць і не жыло тут так шмат каталікоў, як раней, Калачык (старшыня калгаса) даў загад рэстаўраваць бажніцу. Але на вежы замест крыжоў паставілі “штыры”, што і не спадабалася начальству, і таму іх хуценька замянілі крыжамі— сьвятыня павінна заставацца сьвятыняй!
    Лебедзева 1476Маркава XVII ст.Беніца 1582, 1703.
    Нібы па ўзрастаючай ў кірунку сьветлай Вільні, сьвятых для кожнага Беларуса Базылянскіх муроў, сьвятой Вострай Брамы.
    Які б працяг меўся ўсей гэтай прыгажосьці?!
    Р.SГэта зямля, як і ўвогуле ў вялікім княстве, была шматканфесійнаю, што амаль ужо забыта. Забыта й прысутнасьцьтатараў у Лебедзеве і Беніцы (былой ускраіне вялікага татарскага разсяленьня) яшчэ на пачатку гісторыі мястэчка, і ў вёсцы Турэц, аб чым сьведчыць і сама татарская назва. Ня шмат хто і ўспамінае аб прысутнасьці ва ўсіх мястэчках габрэяў. Пасьля другой сусьветнай засталіся толькі габрэйскія могілкі. Няма й заскевіцкай сінагогі...
    Пасьля страты нашымі продкаміліцьвінамі незалежнасьці ў 1794г., і пачаткам русіфікацыі, рухальнымі сіламі якой, са словаў Кацярыны II, былі: “руская вера, рускі настаўнік, рускі чыноўнік”, у 1839 годзе зьліквідавалі ўніяцкую царкву, у другой палове XIX стагодзьдзя—усе ордэны і брацтвы. Паступова пачала складвацца сітуацыя, якую добра апісаў у сваім вершы „Хрэсьбіны Мацюка” першы майстар беларускага слова Францішак Багушэвіч.