• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гасьцінец  Сяргей Лескець

    Гасьцінец

    Сяргей Лескець

    Памер: 53с.
    Мінск, Заскевічы, Маладзечна 2003
    11.82 МБ
    Дадатак
    1 .У 1910 годзе пабудавалі капліцу.а ў пачатку стагодзьдзя касьцёл 2.Наша Ніва№22 1907года
    З.У прамежку з 1796 па 1839 уніяцкія цэрквы былі ў Лебедзеве, Маркаве, Заскевічах. Гісторыя захавала імёны апошніх сьвятароўуніятаў, якіх прымусілі перайсьці ў праваслаў’е: Вінцэнт Багушэвіч у Лебедзеве(Сьв. Тройцы), Фабіян Акуліч у Маркаве(Сьв. Тройцы), Ян Андрушкевіч у Беніцы (Гальяша прарока) й Заскевічах.
    33
    Лескець Opatu
    Дрэва жыцьця
    Веданьне свайго мінулага. мінулага свайго рода, дае нам магчымасьць знайсьці сябе, сваё месца ў гэтым сьвеце, на гэтай зямлі, a аднаўляючы імёны мы маем унікальны шанец—аднавіццасамім, навучыцца ў нашых продкаў і папярэднікаў. He дарма ў народзе кажуць, што калі ня ведаеш, адкуль прыйшоў, то й ня ведаеш куды пойдзеш.
    Доўгі час зьнішчалася сувязь з нашым „карэньнем”, і таму цяпер нашаедрэва, “Дрэважыцьця”, і ўяўляецца мне магутным дубам. заваленым „каменьнем забыцыія". I толькі дзенідзе можнаўбачыць галінкі зь зялёным лісьцем.
    Па мячы.
    ...I на памяць прыходзіць успамін: ядванаццацігадовы хлапчына. зімовым ранкам прыязжаю на лыжах да бабулі. Бяру жменю сушаных яблыкаў і грушаў, дастаю з шафы стары, пажоўклы фотаальбом маёй прабабкі і утульна ўладкаваўшыся ў мяккім фатэлі, пачынаю яго разглядаць. Да мяне падыходзіць бабуля. прапаноўвае цяплей апрануцца, на што я адмаўляю. што мне цёпла, і я пачынаю распытваць яе пра людзей чые знаёмыя або зусім не знаёмыя твары глядзяць на мяне.
    1	гэта мой звычайны выходны, поўны новых адкрыцьцяў і ведаў аб новым і часткова забытым. Ужо тады я ведаў пра гаротны і тыповы для кожнай тагачаснай жанчыны лёс сваёй прабабкі:
    Нарадзіласяянаў1901 годзе ў невялічкай вёсачцы Яневічы, больш падобнай да хутара, у вельмі гаспадарлівай сялянскай сям ’і. Яе бацька апроч вядзеньня гаспадаркі майстраваў сані, якія карысталіся добрым попытам, Як на Смургонскім так і на Лебядзеўскім кірмашах. (I)
    Ад самага нараджэньня Вольгі, яеўжо чакалі гора і складанасьці. Пачатак стагодзьдзя выдаўся складаным ня толькі зза пачатку вайны, якая прайшла фронтам па гэтай зямлі, але й зза вялікага голадау эпідзміяў тыфу і воспы. Хвароба закранула амаль кожную сям ’ю, у тым ліку і Драмлюка Аляксея; з дванаццаці дзяцейў сям 'і засталосяў жывых толькі чацьвёра (бывала, у дзень паміралі па двое). Гэру бацькоў не было межаў
    Падавалася, што такі цяжкі на пачатку жыцьця лёсу будучым зьменіцца, вось бы толькі замуж добра выйсьці. Доўга Вольга прыглядалася да сватоў, пакуль не выбрала Бабра Пецю з Заскевічаў. Ну і што, што ўдавец, што мае дзіця(2), затое вунь які
    34
    ЗГасьцінец
    гаспадар, нат млынок свой мае, да таго ж такі гожы і мілы сэрцу.
    Зрабілі вясельле, жыцьцё пачало наладжвацца, якутыхдзявочых марах. Да таго ж, зямельная рэформа дала шанец набыць зямлю пад Сівіцай зусім за капейкі. Ды вось 38ы год стаўся пераламным: памёр яе чалавек, кармілец сям’і. „На шыі’’ у маці засталіся чацьвёра дзяцей.
    Што рабіць, як быць? Мо падацца ў савецкі „рай ”: шмат хто пайшоў ды хто вярнуўся? Пакуль ёсьць зямля, неяк пражывём...
    1 пражылі. Іўпераламны 1939, і ў гады вайны. Хоць было не разьвіталіся з жыцьцём. (Немцы
    ўбачыўшы ў гародах зямлянкі, зь якіх выходзілі людзі пасьля чарговага бамбаваньня рускімі, напужаліся і прыняўшы іх за партызанаў, павялі амаль усіх расстрэльваць на могілкі. Сусед Апіфан заўважыў сярод іх і Вольгу—пачаў прасіць, каб не расстрэльвалі. Добра што адзін з немцаў ведаў польскую моеу, яму ірастлумачыліў чым справа). Ды бяда напаткала тады, калі яе ніхто не чакаў, калі ўжо вырасьлі дзеці і сталі на свой жыцьцёвы шлях. Гора, найвялікшае гора для мацісьмерць свайго першага дзіцяціВалодзі, героя. Чаго толькі ён палез, на тым Гартопе, ратаваць свайго сябра? Сябар застаўся жыць, а Валодзя..
    Цікава бабуля разпавядае, зь якімсыіі сьветлымі і шчасьлівымі ўспамінамі, гледзячы скрозь усё ў сваё маленства. I толькі я, калі мне штосьці не зразумела ці не вядома, перабіваю яе пытаньнем, ды і то баючыся што прыйдзецца загаварыць аб іншымнадзённым. А за вакном заадно і пахмурна і, дзякуючы сьвежа выпаўшаму сьнегу, сьветла. Бягу ў лазьню, падкідваю дроў, і адразу ж у хату. Паціраю рукі і перагортваю наступную, абклееную „карткамі” старонку. Забыўшыся на ласунак разглядаю высокага, рослага чалавека ў якімсьці эўрапейскім горадзе. Гэта мой дзед Пеця. ІДікавы й у яго лёс. Нарадзіўся ў новай, толькі адноўленай
    35
    Засыііней
    пасьля жудаснага пажару 1907 года, вёсцы. Ото ж дасьціпнае дзіця было, самы першы сярод дзетвары! "Актор!". А ці ведае хто, чагоўсё гэта яму каштавала?
    Тодар (бацька Пятра) быў паважаным на вёсцы чалавекам. Яшчэ зь першай вайны валодаў польскай ды нямецкай мовамі, што ня раз выратоўвала іўдругую вайну. Івосьгэты чалавек, прыціснуты нястачай, хацеў палепшыць дабрабыт сям 'і. А як яго палепшыць, маючы ўсяго дзесяць дзесяцін зямлі?
    Што тутрабіць?Трэба шукацьлепшай долі. Мо падацца да саветаў? Тарас (родны брат) во прыехаў з Амэрыкі, яго паслухаць—і там рай ? Ды і па „радзіву" кажуць—рускія зямлю дарма даюць. Вырашана... Нешта ж трэба рабіць...
    /еось, аднойчы еечарам, узяўшы невялічкі клунак, крыхугрошай, зь Дзям 'янам і Пятром падаўся ў бок Расеі, дарогай на Радашкавічы, кажуць, там пераходзілі мяжу. Як там што было, цяжка сказаць, але іх перанялі. Бацьку зь Дзям 'янам адправілі да дому, а Пецю пакінуулі ў інтэрнаце з тэатральным ухілам. Праз колькі часу вярнуўся і Пятро. Колькі зайздрасьці было ў хлапчукоў да яго здольнасьцяў!
    He доўга даеялося цешыцца дзіцяці. Ён рос, зьмяняўся, як зьмянялася ў той час і ўлада: на зьмену палякам прыйшлі бальшавікі, амаль сьледам—немцы. J, хлопец нават не разьвітаўшыся зроднымі і сваёй дзяўчынай—Меланіяй, мусіць ехаць у якасьці працоўнага ў Нямеччыну Ды й тут лёс паставіўся добра да "вечнага вандроўніка ”. У Нямеччыне ён стаўся не рабам. а сшаль членам сям ’і. Неаднойчы ён пацяшаў сваімі фокусамі ня толькі малодшую дачку гаспадара, але і старэйшую—зусім дарорслую.
    Мо й добра было б застацца тут.
    Ды не, нязмог, бо недзе там, на Усходзе.—Дом, Родныя, Дзяўчына. Іўжоў першыя дні перамогі ён вяртаецца, уродную вёску. А Сівіца стала ўжо зусім іншай, іншымі сталі і людзі. Неяк з перасьцярогай глядзяць на здаровага.дужага. апранутага ў нямецкі фрэнчык і файныя чаравікі хлопца. Ды ўсё гэта хутка расьсеілася, і, як знак даверу ад новай, савецкай, улады, яго адправілі на вайсковыя зборы. Іх вінен быў прайсьці кожны неслужывы хлопец.
    Памёр дзед рана: хварэў, крыху грашыў гарэлкай. Але шчасьлівым, бо паміраў дзедам, маючы ўжо першага ўнука, які, падвучаны бабуляй, прасіў у дзеда „Дзед, дай рубель! На цукеркі!”—і дзед з задавальненьнем даваў тры.(З)
    37
    Лескець Орйей
    Цяжка ўспамінаць, а потым з прыемнаага лета свайго дзяцінства зноў вяртаццадасягоньняшнягадня, параўноўваць, яшчэ раз перажываць як дзіцячыя радасьці так і складаныя хвіліны. Стамляе...
    Таму пасьля добра выпаленай лазьні, са сьвежым. толькі з гарышча, венікам, разьвітваюся зь бабуляй, бяру падарунакакуратна зьвязаныя, цёплыя шкарпэткі і накіроўваюся ў дарогу.
    Мая дарога да дому ідзе ўздоўж рэчкі, крыху замёрзлай ля берагоў, аледыхаючай парам: падобра ўтаптанай санямі і машынамі дарозе; сярод вялізных векавых клёнаў, семем якога забаўляліся ў дзяцінстве, разломваючы на палову і, пасьлініўшы, прылепліваючы да носа. або на вушы“носікі”. Ды цяпер чамусьці не зачароўвае гэтае хараство, цесна павязанае і пераплеценае зь дзяцінствам. Чамусьці думаю аб бабулі, аб яе заўсёды жывых і вясёлых вачах, „хлапечым характары", вялікай жыцьцёвай сіле, якую не вычарпала ані скрадзенае дзяцінства, ані першая, яшчэ цяжкая для дзіцяці. якому жыцьцё не дало давучыцца, праца ў лебядзеўскім лясгасе, ды калгасе. Сілу жыцьця не забярэш, яе бяруць ад маціудавы, ёй вучацца ў сваіх дзядоў. Ды і то застанецца яна толькі тады, калі частку перадасі сваім дзецям, свайму працягу.
    Бабулямой першы сябар і настаўнік, яна і мне даравала сілу. Ды больш! Ад каго я мог навучыцца, як не ад яе, прыказкам, прымаўкам, жартачкам і „амікдотам”, за якія ня раз даводзілася ў садку стаяць у куце.
    Колькі раз, бабуля я быў тваім спадарожнікам. Нават у такую далекую для мяне Беніцу, на фэст, дзе адстаяўшы якую гадзіну, можна было купіць такі смачны і незвычайны на той час цукровы пеўнік.
    38
    ЗГасьцінец
    Па кудзелі.
    Са сваімі продкамі па кудзелі давялося мне пазнаёміцца ў далекіх Ластаянцах, ўжо дарога да якіх была цэлым падарожжам: праз Крэва, Лоск і іншыя вёскі і мястэчкі, такія стракатыя і нязвыклыя для вока.
    Яшчэ ў дзяцінстве мяне прываблівала гэта мейсца не вядомай мне загадкавасьцю: Сіняя гара, Родзівечава, шмаглікія ўзгоркі, рэчка Ластаянка і зусім непадобны на ,.мой” далягляд. Таму заўсёды прыязжаю сюды з вялікай прыемнасьцю. Кожны дзень падымаюся ледзь завіднея, калі вёска яшчэ ляжыць у цішы і спакоі, спускаюся да ракі і ахінаюся ў вільготны, халодны туманіду ў грыбы. Зачароўвае. I не патрэбна ніякай машыны часу: каб зазірнуць у мінулае, варта толькі спусьціцца да Ластаянкі, павольна і глыбока ўздыхнуць, убіраючы разам з паветрам частку чароўнай вільгаці. Як праз туман тыя ж будынкі будуць падавацца нейкімі іншымі. А ў паветры будзе лунаць час мінулага, час тваіх продкаў, тваіх „каранёў” на гэтай зямлі.
    I вёска, бы тая рэчка, ідзе ўздоўж паўзгорку, пятляючыся завулкамі, старымі прыдарожнымі крыжамі ажно да касьцёла, які калісьці быў уніяцкай царквой. Лёс вёскі аналагічны кожнаму заходнебеларускаму паселішчу: польскія асаднікі, школы, спалячаная шляхта... Аднодобрашто не было таго тэрору, як на Усходзе. Тут асоба заставалася асобай, а там— „роўнымі”, ’’такімі як і ўсе”.
    У гэты перыяд, у гэтай вёсцы і нарадзіліся мае бабуля і дзядуля. Дзядулін бацька, як і яго бацькі Мартуновічы, здаўна жылі на гэтай зямлі, беручы ў жонкі дзяўчат з суседніх вёсак.
    Вікенцій быў сапраўдным гаспадаром, працавітым майстрам, ніводнай будоўлі не праходзіла безь яго, ні адну печку не паклалі. Колькі розных інструментаў і прылад былоў ягоных сенях! Можна нават цэлы музей скласьці. Усе старыя, некаторыя самаробныя, прывезеныя з Польшы. А калькіўсё гэта каштавала? Bo! He кожны мог дазволіць сабе мець такі скарб.
    3 прыходам "першых саветаў ’’ яго, якузорнага гаспадара, зрабілі кіраўніком калгаса „Цветушчая Беларусь". Тут не трэба праводзіць паралелі паміж Усходняй і Заходняй Беларусьсю. Былі розныя адносіны, розныя людзі, розныя працэсы. Ен не быў камуністам, таму і застаўся жывы пры прыходзе немцаў, яго проста