• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гасьцінец  Сяргей Лескець

    Гасьцінец

    Сяргей Лескець

    Памер: 53с.
    Мінск, Заскевічы, Маладзечна 2003
    11.82 МБ
    залажыць ў тым месцы мястэчка, якая патрэба была сяліцца тут, як людзі аседлі на голым тым пяску, якбы на афрыканскай пустыні?...Але яны не толькі забясьпечылі свае патрэбы, але і заквітнелі промысламі і гандлем, то сапраўды рэч загадкавая; досыць таго, што людзі жывуць тут здаўна, і з голаду не паміралі; а малая рэчка Уша, што плыве да Вільлі, па тый пясчыстай прыстані, то ім ваду дае, а вясной, пры падняцьці першых вод, і тавар лясны на сваіх хвалях перавозе. Павет ашмянскі з вілейскім тут мяжуе... За вусьцем Ушы, недалёка ад упамянутага мястэчка, ёсьць прыстань Заскевічы. Тая прыстань вядомая сваім гандлем па Вільлі. Фуры з Маларосіі, Русі Белай цэлую зіму навозяць да шпіхлерзаў той прыстані, а таксама пяньку, і драўніну з вакол ічных лясоў на берагі звозяць і па рэчцы Ушы сплаўляюць. У той час як мы там былі, рух быў дужы на рэчцы, скрынкі зь пянькой і семем, вязаныя плыты драўніны, якімі рэчка была запоўнена.
    За заскевіцкай прыстаньню Вільля крыху прыгажэйшая, праходзілі цераз адзін ейны паварот, вядомы пад назвай Верабьёвы норы, за імі яшчэ адна местаАрдзейская паласа...
    К. Тышкевіч Вілія і яе берагі с.7980
    7	Распавёў Зуй Аляксандар
    8	Заскевіцкі перавозфальварак на левым беразе Вільлі, павет ашмянскі, ў другой акрузе адміністрацыйнай, ў 44 вярстах ад Ашмян, 2 дамы, 11 жыхароўкаталікоў.
    Заскевічы 1) мястэчка на левым беразе Ушы, у 2 вярстах ад яе вусьця да Вільлі, пав. ашмян., на памежжы пав. вілейскага, ў 2ой акрузе адміністрац., беніцкая гміна, акруга вясковая, Заскеўская, ў 52 в. ад Ашмян, a 128 в. ад Вільні, 31 дом, 212 жыхароў (40 проаваслаўных, 14 каталікоў, 158 іудэяў), капліца праваслаўная, габрэйская школа, водны драўляны млын. Паводле дадзеных з 1881 было тут 362 чалавекі (187 мужчын,175 кабет). Уласнасць Швыкоўскіх. У склад вясковай акругі ўваходзяць: Годкавічы, Яневічы, Конанавічы, Турэц, Заскевічы, да таго засьценкі: Амелін, Добржын, Каралевіцы, у агуле ў 1865 годзе
    275 душ рэвізіі вольных і 61 б. скарбовых 2) З.вёска на рэчцы Бенічанка, ў 1 в. ад мястэчка. 14 дамоў, 222 жыхары (141 праваслаўных, 81 католік). Паводле сьпісу1865 было 47 душ, належачых да дабра
    Лескець Сяраей
    Беніцы, Швыкоўскіх, 12 да дабра Залесьсе, кн.Агінскага.
    9
    Цікава, што лкмзі перакананыя ў тым, што Бенічанка цячэ з Беніцы. Хоць пасьля міліарацыйных работ вельмі складана знайсьці пачагак рэчкі. Тым больш дасьведчыя людзі сцьвяржаюць, што рэчка цякла аднекуль зпад Готкавічаў.
    Р. S. Пад час працы выкарыстаны ўспаміны Лескець Меланіі, Асіповіч Сафіі, Асіповіч Веры, Зуя Аляксандра, Міронавай Любы, а таксама іншых жыхароў мястэчка за што ім вялікая удзячнасьць.
    Вусная гісторыя
    Успаміны местачкоўцаў
    Захавана мова апавядальніка
    Лескець Меланія
    Фэсты
    Пад час фэсту прадаваліся розныя прысмакі, такія. як пячэньняптуійачкі, галубкі, "лёды ", цукеркі 'пятушкі". Дзеці багацейшых куплялі за грошы, мы мянялі на яйкі. Коні стаялі ля царквы, расклаўшы на вазах тавар. Мы хадзілі ад воза да воза—выбіралі што страйнейшае. Могілкі тады абгароджаныя былі, вароты прама як цяпер былі, прама перад імі і стаялі вазы. Пасьля гандлю прыехаўшыя госьці і сваякі разыхадзіліся па хатах, запрашаліся музыкі, пасьля трэ было адпрацоўваць за іх. Фэсты былі на Ўзьвіжаньне. трэці дзень Вялікадня, Сёмуху.
    Вера Асіповіч
    Планіроўква мястэчка
    У нас былі мястзчка і вёска заскавічы. Так ім пісаліся пры Польшы на таблічках. На мястэчку была талькі адна вуліца, не лічачы галоўнай,— Крэўская, бо ішоў пуць на Крэва, быў раз ёзд (пераезд чыгуначны). Калі пракла далі новыя пуці, то стары пераезд зачынілі. Гэта пры немцах другі пуць пралажвалі.
    Мануфактура
    Працавала я там з 1934 па 1939 год, пакуль замуж не выйшла. Быў гэта будынакз двума паверхамі:уверсераскладваліпа формах, аўнізе, дзебылі 3 горны, пад зямлёй, кахлю сушылі, на стале мылі яе, абмывалі чыстай вадой, глазуравалі. Працавалі там: Дудко Алімпіяда, Соня Сарока, Гарбачэўскія Вольгі, Канапацкі, Мілка Бабей, Дзевянцей
    24
    Гасьцінец
    Марыя, Прадавы Вольга і Марыя. Быў там і немец адзін, грузны, таўсты, але добры і вясёлы. Кахлю фарбавалі ў белы, крэмавы, блакітны, зялёны калеры, ён іглядзеўзаколерам. Калі прыбіралі гарно, немец прыходзіў глядзець. Мы яе дастанем, а ён стаіць і сьмяецца:" Хахаха... паціпаны колер! ’’ А які ён там “паціпаны ’’мы і не ведаем, мо што брыдкое кажа? Кахля была вялікая і цяжкая, асабліва сырая, нясеш уніз штук дзесяцьцяжка. Але спрос быў вялікі! Бывала пасьпяеалі пакаваць. Вагонамі грузілі. Сартавала там наша Ганька. Гліну мясілі нагамі: адной стаіш, другой месійі, што аж блішчыць, талькі пазьней ўжо пачалі каня ганяць, як чан зрабілі. Разьбітую і высушаную гліну перасявалі і зносілі на зіму ў такія выкапаныя і абкладзеныя ямы, дзе і застывала. Калі гліна была падрыхтаваная, прыходзілі фармаўшчыкі, парэжуць яе кавалкамі іўбіваюць па формах, што выплаўляліся з волава. Кахлю вазілі на конях тоў Залесьсе, тоў Пруды, дзе загружалі на поезд. Клалі кахлю тварам да твара, папярэдне пераклаўшы саломай. Людзі і самі прыязджалі яе купляць, вазілі ў Смургоні і Крэва на кірмашы. А гаспадар, Доваль Гільман, хоць і габрэям быў, але ж такі ўжо добры. Калі на якое сьвята зьбіраешся, заўсёды даставаў з кішэні і даваў на дарогу, усім даў кахлі на печкі, калі хто памрэ ў вёсцы—заўсёды даваў пазыку. Так, калі на капліцы бляху мацавалі, ён таксама даўгрошы. Куды ён дзеўся пасьля? Кохан, дзед стары, казаў, што зьехаў да братау Кабыльнікі— выратаваўся. Пры саветах, да пажару, рабілі збаны. Вольга "марынішна", рабіла тзльку, кахлю такую маленькую.
    Сінагога
    Стаяла, дзе дарога на Шыкава ідзе, там стаяў нейкі дрэнны дом, пасьля Андрэй Сьвірыда пабудаваўся. Неяк, памню, там вартаваў шаланхай нейкі дурнаваты. Дзяцей усё пужаў ідучых зь лесу. Прыслужеаў там Сашы Баўтроша бацька.
    Рабін жыў на Крэўскай.
    Асіповіч Сафія
    Міронава Люба
    Школа
    У Залесьсі была сямігадовая, а ў нас "паўшэхная ”. Быў такі закон. штояк ты нівучыся, будзіш вучыццам да 14 гадоў. У 3 класе сядзелі 2 гады"другарочнікі"(праграма па матэматыцы крыху складаней была). У 4 класеЗгады.
    Перадуваходамуклас, над дзьвярыма вісеў каталіцкі крыж.
    25
    Лескець Сяр&ей
    ■
    3 ранку казалі разам з “кіроўнікам ” пальскую малітву. Закону божаму вучылі дзьве дзяўчыны з Беніцы, Гміна і Рыта. Усім хто вывучаўмалітву давалі па кавалачку бліскучай фальгі; "золатцу ”.
    У шкале, бывала, і білі: за брудныя рукі “ў мыдла давалі”. Калі слова якое беларускае скажаш, дык "вуха " атрымаеш Ой, бывая як улупя лінейкай! Так ужара, што аж запячэцца! А быў такі яўрэйчык з мястэча, Абка Пятух.Дыкён вучыццане вучыўся, дыўсёў ватных штанах хадзіў, бо калі пакладзе настаўнік на крэсла йулупіць яму па тым, на чым так не сядзіцца, то а.ж пыл пойдзе! Аднагоразумы езьдзілі на зкскурсію. цягніком з Прудоў да Залесься, 50 грошаў каштавала. Што ж за здавальненьне было!
    Тады ж яшчэ не было станцыі ў Заскевічах. А мы ўсё ехалі і ў вакно глядзелі.
    У школе сьвяткавалі толькі польскія сьвяты (3 траўня).
    У адным канцы жыў кіроўнік, у другім быў яго кабінет, а тутдва клясы вузкія і адзін шырокі, дзе ў кожным вучыліся. Школаў нас была старая. яшчэ з царскіх часоў. Пры немцах там жылі салдаты. таму мы хадзілі вучыцца то ў Хатуцічы, то ў Шыкава. Вучыліся па беларускіх падручніках, і ўсё было беларускае, толькі сьвяты, такія як дзень нараджэньня Птлера. калі плялі вянок з чароту, былі нямецкія. Вучылі нас настаўнікі Каляда і Вайда, дык апошняга ў Міхневічах на вясельлі немцы застрзлілі. Такібыў настаўнік!..Як пачне бывая чытаць: «Ты мой брат, каго зваць беларусам...», так хораша чытаў. Помню, як яшчэ пры паляках было адкрыцьцё хатуцкай школы. сьвяткавалі недзе ля Вушы, дык нас частавалі хлебам ды салам.
    26
    JdCblUHfU
    ЗПсторы/t храмд ммй йршы
    Гісторыя царквы і веры наБеларусідаволі складанае і яшчэ не распрацаванае як належыць пытаньне. Мо таму й няма грунтоўнай працы якая б разглядяла праблему ў межах дзяржавы, не гаворачы ўжо аб якімнебудзь рэгіёне.
    У сваім невялікім эсэ мне хацелася б разглядзець рэлігійнае жыцьцё маленькага адрэзка нашай краіны. калісьці ляжаўшага на вялікай гандлёваэканамічнай артэрыі, якая злучала Менск зь Вільняй, і называлася „Чорным шляхам”. Мотак мы лепш зразумеем чым жылі нашы Дзяды і Прадзеды, нашы „карані” на гэтай зямлі?
    Лебсдзева канец XIX ст„ вуліца перад касьцілам.
    Лескець Сяр&ей
    Лебедзееа
    ... Лебедзе ваМаркава Бен і ца...
    Ці ня першай бажніцай на гэтым прамежку быў драўляны касьцёл “Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі”, пабудаваны яшчэ 19 ліпеня 1476 года пры падтрымцы ўладара мястэчка Аляксея Сямёнавіча Гальшанскага. Больш за трыста год прастаяў касьцёл, дорачы веру й сьвятло мясцоваму люду, пакуль у 1808 годзе не згарэў. I толькі ў 1847 (ціў іншых крыніцах— 1856г.) паініцыятыве мясцовага ксяндза Навіцкага пабудавалі новы будынак, і, памятаючы традыцыю, захавалі старую назву.
    Добра адбілася на жыцьці мястэчка і пратэстанцкая плынь, якая была ў пэўны перыяд нацыянальнай верай магнацкага й шляхоцкага саслоўяў. 7 траўня 1558 года мястэчка набыў Мікалай Радзівіл Чорны, кальвініст, магнат, вядомы сваімі ідэямі аб незалежнасьці Вялікага княства Літоўскага і нелюбоўю да ўсяго польскага. Хутчэй за ўсё, пад яго патранажам у мястэчку й збудавалі мураваны кальвінскі храм, які ажно да 1632 года ня зьведаў ніякага ўціску, ня гледзячы на моцную плыню Контррэфармацыі. Цікава, што ў пач'атку XVIII стагодзьдзя ў Віленскай акрузе налічваліся толькі чатыры касьцёлы „гэльвецкага веравызнаньня”, а сьвятароў яшчэ менш, таму з 1702 года сюды прыязджаў казнадзей з далёкіх Жу пран. што пад Ашмянамі. Але заняпад прыходзіць ўсё бліжэй: у 1754 збор прылічаць да жупранскага, службы будуць весьціся не больш за чатыры разы на год. 1 не дапамагло нават жаданьне князя Гераніма Радзівіла працягнуць жыцьцё збора падцьверджаньнем 15 чэрвеня 1756 года прывілея на фундуш маркграфіні Брандэнбургскай Люд,Кар.Радзівілаўны за20 чэрвеня 1687 года. Відаць, яму было наканавана разам з адыходам караляваньня і княжаньня Аўгуста III у 1764 годзе сыйсьці таксама ў гісторыю. I толькі ў людской памяці пра той невялікі курган (на месцы збора), што ў кірунку Лабачоўкі, у вярсце ад мястэчка, і называецца то “Царковішчам”, то "Старым сялом”, будзе хадзіць паданьне пра колішнюю бажніцу, што сышла пад зямлю.