Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №21 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№21 1993 год
36.7 МБ
ISSN 0868—8621
ВЕДАМАСЦІ ^■івві^^йй^^^^й
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 21
1993 год
ВЫДАННЕ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБАІКІ БЕЛАРУСЬ
М1НСК
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня № 21(95) Выдаюцца
1993 г.	з 1990 г.
ЗМЕСТ
Законы і пастановы, прынятыя на дванаццатай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання
250.	Закон Рэспублікі Беларусь аб прававым становішчы замежных гра-мадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь.
251.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
252.	Закон Рэспублікі Беларусь аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
253.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».
254.	Закон Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным натарыяце».
255.	Закон Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у Закон Рэспуб-лікі Беларусь «Аб статусе народнага дэпутата мясцовага Савета народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь».
256.	Закон Рэспублікі Беларусь аб бюджэце Дзяржаўнага фонду садзей-нічання занятасці на 1993 год.
257.	Закон Рэспублікі Беларусь аб прызнанні страціўпіым сілу Закона Рэспуб-лікі Беларусь «Аб мінімальнай заработнай плаце і дзяржаўных гаран-тыях у галіне аплаты працы».
258.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні Курдзю-кова В. М. ад насады намесніка старпіыні Камісіі па справах сям'і і мо-ладзі — старшыні падкамісіі па справах моладзі.
259.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
260.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб балансе і размер-каванні прыбытку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, зводным балансе банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь за 1992 год.
261.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні льгот па падатку на імпарт.
262.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб вызваленні ад падатку на імпарт будаўнічых матэрыялаў і іншых вырабаў, піто пры-значаны для будаўніцтва жылых гарадкоў для сем'яў ваеннаслужачых часцей, якія выводзяцца з Германіі.
263.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб прызнанні стра-ціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях».
264.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб наданні граніцы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Літоўскай Рэспуб-лікай і Латвійскай Рэспублікай прававога статуса Дзяржаўнай граніцы.
265.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб ліміце знешняга дзяржаўнага доўгу і замежных крэдытах, абслугоўваемых за кошт Дзяржаўнага валютнага фонду.
266.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб павелічэнні коль-касці пагранічных войск Рэспублікі Беларусь.
267.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб выбранні намес-ніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
268.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб выбранні членаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
269.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб выбранні членаў Гомельскага і Магілёўскага абласных судоў.
270.	Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб выбранні суддзяў ваенНых судоў.
271.	Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб Дзяр-жаўнай праграме па сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ваенную службу або працавалі ў складзе савецкіх войск на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, і членаў іх сем'яў, а таксама членаў сем'яў ваеннаслужачых, загінуўшых (памёр-шых) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы.
272.	Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб пра-дастаўленні зямельных участкаў Браслаўскай мытні Дзяржаўнага мыт-нага камітэта Рэспублікі Беларусь для будаўніцтва мытнага аўтапе-раходу і лініі электраперадачы да яго.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
250 Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь*
I.	АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНШ
Артыкул 1. Замежнымі грамадзянамі ў Рэспубліцы Беларусь прызнаюцца асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспуб-лікі Беларусь і маюць доказы сваёй прыналежнасці да грамадзянства іншай дзяржавы.
Асобамі без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь прызнаюцца асобы, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і не маюць доказаў сваёй прыналежнасці да грамадзянства іншай дзяржавы.
Артыкул 2. Прававое становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь вызначаецца гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Прававое становішча замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь можа вызначацца таксама на падставе міжнародных дага-вораў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 3. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь карыстаюцца тымі ж правам! і свабодамі і выконваюць тыя ж абавязкі, што і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вынікае з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гэтага Закона і іншых актаў заканадаўства рэспублікі. Абме-жаванні правоў і свабод замежных грамадзян і асоб без грамадзянства могуць устанаўлівацца толькі ў выпадках, калі гэта неабходна для абароны правоў і асноўных свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, аховы грамадскага парадку і здароўя насельніцтва.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ў Рэспуб-ліцы Беларусь роўныя перад законам незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характеру заняткаў і іншых акалічнасцей.
Ажыццяўленне замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь сваіх правоў і свабод не павінна наносіць урону інтарэсам Рэспублікі Беларусь, правам і законным інтарэсам грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб.
Артыкул 4. Палажэнні гэтага Закона ў адносінах да замежных грамадзян, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, прымя-
■ Апублікаваны ў газетах «Звязда» і «Народная газета» 2 ліпеня 1993 года.
3
няюцца на ўзаемнай аснове. У выпадку, калі іншая дзяржава абмяжоўвае або парушае агульнапрызнаныя нормы прававога становішча замежных грамадзян у адносінах да грамадзян Рэс-публікі Беларусь, Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь у ад-каз могуць устанаўлівацца адпаведна абмежаванні правоў і сва-бод у адносінах да грамадзян гэтай дзяржавы.
Артыкул 5. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, абавязаны выконваць Канстытуцыю і заканадаўства Рэспублікі Беларусь, з павагай адносіцца да звычаяў і традыцый народа Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 6. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць пражываць у Рэспубліцы Беларусь пастаянна ці часова.
Артыкул 7. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства лічацца пастаянна пражываючымі ў Рэспубліцы Беларусь, калі яны маюць выдадзены органам! ўнутраных спраў дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.
Дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь за-межным грамадзянам і асобам без грамадзянства выдаецца, калі яны:
1)	знаходзяцца ў блізкай роднасці з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
2)	узялі шлюб з грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь можа быць выдадзены замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і ў іншых прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выпадках.
Пасведчанне на права жыхарства асобам, якія атрымалі дазвол на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, афармляецца ў парадку, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 8. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь на іншых пад-ставах, лічацца часова пражываючымі ў Рэспубліцы Беларусь. Умовы іх знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызна-чаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія лічацца часова пражы-ваючымі ў Рэспубліцы Беларусь, павінны выбыць з Рэспуб-лікі Беларусь па сканчэнні вызначанага ім тэрміну знаходжання.
II.	АСНОУНЫЯ ПРАВЫ, СВАБОДЫ I АБАВЯЗКІ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН I АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
Артыкул 9. Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, у адпаведнасці з Канстытуцыяй і законам! Рэспублікі Беларусь гарантуюцца
4
недатыкальнасць асобы і жылля, іншыя асабістыя правы і сва-боды.
Затрыманыя або арыштаваныя замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства павінны быць неадкладна інфармаваны на зразумелай ім мове аб прычынах затрымання або арышту, правах, якія яны маюць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Орган, які затрымаў або арыштаваў замежнага грамадзяніна, паведамляе аб гэтым у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь для інфармавання аб тым, што здарылася, дыплама-тычнага або консульскага прадстаўніцтва дзяржавы, грамадзя-нінам якой з'яўляецца затрыманы або арыштаваны.
Артыкул 10. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна або часова пражываюць на тэрыторыі Рэс-публікі Беларусь, могуць перамяшчацца па тэрыторыі Рэспуб-лікі Беларусь і выбіраць месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Правіламі знаходжання замежных гра-мадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, за-цверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Абмежаванні ў перамяшчэнні і выбары месца жыхарства дапускаюцца толькі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
Артыкул И. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, могуць займацца працоўнай, гаспадарчай або іншай дзейнасцю, калі гэта дзейнасць не зАбаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ці для заняцця такой дзейнасцю не прадугледжваецца абавяз-ковая ўмова, звязаная з прыналежнасцю да грамадзянства Рэспуб-лікі Беларусь.