Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №21 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№21 1993 год
36.7 МБ
7)	пры правядзенні вышуковых мерапрыемстваў спыняць з мэтай праверкі транспартныя сродкі і праводзіць іх надгляд;
8)	затрымліваць ваеннаслужачых, якія парушаюць грамадскі парадак, і перадаваць іх ваенным камендантам або камандзірам воінскіх часцей;
9)	патрабаваць ад грамадзян і службовых асоб захоўвання грамадскага парадку;
10)	прымяняць у выпадках і парадку, прадугледжаных гэтым Законам, спецыяльныя сродкі і табельную агнястрэльную зброю;
11)	перадаваць для часовага размяшчэння і ўтрымання ў след-чых ізалятарах, турмах і месцах кароткачасовага ўтрымання за-трыманых асоб, якія канваіруюцца на выязныя судовыя пася-джэнні, і затрыманых уцёкшых асуджаных (падсудных).
На ваеннаслужачых унутраных войск пры іх удзеле ў выка-нанні задач міліцыі распаўсюджваецца прававы статус работніка міліцыі.
Неправамерныя дзеянні ваеннаслужачых унутраных войск могуць быць абскарджаны грамадзянамі ва ўстаноўленым парадку выпіэйстаячаму камандзіру (начальніку), пракурору або Ў суд.
Артыкул 10. Прымяненне фізічнай сілы
Ваеннаслужачыя ўнутраных войск маюць права прымяніць фізічную сілу, у тым ліку баявыя прыёмы рукапашнага бою, для прадухілення і спынення правапарушэнняў, пераадолення проці-дзеяння законным патрабаванням, калі ненасільныя спосабы не забяспечваюць выканання ўскладзеных на іх абавязкаў.
Фізічная сіла прымяняецца зыходзячы з абставін, якія склад-ваюцца. Калі гэта магчыма, прымяненню сілы павінна папярэд-
15
нічаць папярэджанне аб намеры яе выкарыстаць.
Ва ўсіх выпадках, калі пазбегнуць прымянення фізічнай сілы немагчыма, ваеннаслужачыя абавязаны імкнуцца прычыніць най-меншую шкоду здароўю, гонару, годнасці і маёмасці грамадзян, а таксама забяспечыць прадастаўленне пацярпеўшаму медыцын-скай і іншай дапамогі.
Артыкул 11. Прымяненне спецыяльных сродкаў
Пры выкананні абавязкаў ваеннаслужачыя ўнутраных войск маюць права прымяняць наручнікі, гумавыя палкі, спецыяльныя хімічныя рэчывы, святлогукавыя ўстройствы адцягваючага ўздзе-яння, устройствы для адкрыцця памяшканняў і прымусовага спынення транспарту, вадамёты, бронемашыны і іншыя спецыяльныя і транспартныя сродкі, а таксама службовых жывёл для:
1)	адбіцця нападу на ваеннаслужачых, грамадзян і асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі або грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю;
2)	вызвалення заложнікаў;
3)	адбіцця нападу на будынкі, памяшканні, збудаванні і транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасці ці іх вызвалення;
4)	спынення непадпарадкавання або супраціўлення законным патрабаванням ваеннаслужачых і іншых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі або грамадскі абавязак па забеспячэнню грамадскага парадку, прадухіленню і спыненню правапарушэнняў;
5)	спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку, дзеянняў, накіраваных на разбурэнне і знішчэнне дзяржаўнай і калектьгўнай уласнасці, уласнасці грамадзян;
6)	затрымання і дастаўлення ў органы міліцыі або іншае службовае памяшканне асоб, якія ўчынілі правапарушэнне, а таксама канваіравання і ўтрымання асоб, затрыманых і падвергнутых арышту, заключаных пад варту, калі яны аказваюць непадпарад-каванне або супраціўленне, а таксама ёсць падставы меркаваць, што яны могуць уцячы або прычыніць шкоду навакольным і сабе;
7)	затрымання ўзброеных злачынцаў, якія знаходзяцца ў па-мяшканнях і іншых цяжкадаступных месцах.
Прымяненню сродкаў, указаных у гэтым артыкуле, павінна папярэднічаць папярэджанне аб намеры прымяніць такія сродкі, за выключэннем адбіцця раптоўнага нападу і вызвалення залож-нікаў, і прадастаўленне дастатковага часу для спынення права-парушэння.
Від спецыяльнага сродку і інтэнсіўнасць яго прымянення вы-значаюцца военнаслужачым самастойна з улікам абставін, якія складваюцца, характару правапарушэння і асобы правапару-шальніка.
16
Забараняецца прымяняць спецыяльныя сродкі ў адносінах да жанчын з бачнымі прыметамі цяжарнасці, асоб з несумненнымі прыметамі інваліднасці і, малалетніх, акрамя выпадкаў учынення імі ўзброенага нападу або іншых дзеянняў, якія пагражаюць жыц-цю і здароўю людзей.
Артыкул 12. Прымяненне агнястрэльнай зброі
У мэтах забеспячэння выканання ўскладзеных абавязкаў у надзвычайных сітуацыях, калі іншыя спосабы і сродкі аказаліся неэфектыўнымі, ваеннаслужачым унутраных войск прадастаўля-ецца права ў якасці крайний меры прымяняць зброю ў выпадках:
1)	абароны грамадзян і самаабароны ад нападу, які пагражае здароўю, ці для прадухілення такога нападу або захопу зброі ваеннаслужачага;
2)	вызвалення заложнікаў;
3)	адбіцця нападу на аб'екты, якія ахоўваюцца, вартавых, ін-шых асоб каравула (вайсковага нарада) або каравульнае памяш-канне, а таксама пры спыненні спроб пабочных асоб пранікнуць на аб'екты, якія ахоўваюцца;
4)	спынення масавых беспарадкаў у папраўча-працоўных установах і следчых ізалятарах, што суправаджаюцца пагромамі, разбурэннямі, падпаламі, забойствамі, захопамі заложнікаў і ін-шымі проціпраўнымі дзеяннямі;
5)	затрымання асоб, якія ўчынілі грамадска небяспечныя дзеянні і аказваюць узброенае супраціўленне;
6)	затрымання асоб, якія ўцякаюць з-пад варты, калі іншымі спосабамі і сродкамі затрымаць іх немагчыма;
7)	спынення грамадска небяспечных дзеянняў, якія ўяўляюць пагрозу маёмасці людзей, нападу на аб'екты, што суправаджаец-ца падпаламі, разбурэннямі і спробамі завалодвання агнястрэльнай зброяй;
8)	яўнага нападу на асоб, якія знаходзяцца пад вартай.
Забараняецца прымяняць зброю:
1)	у напрамку вогненебяспечных і выбухованебяспечных, а таксама тых, што змяшчаюць моцнадзейныя атрутныя рэчывы, складаў (сховішчаў);
2)	у адносінах да жанчын, малалетніх, інвалідаў з яўнымі пры-метамі інваліднасці, за выключэннем выпадкаў учынення імі ўзброенага нападу або іншых дзеянняў, якія пагражаюць жыццю і здароўю людзей; у адносінах да грамадзян, якія маюць пры сабе малалетніх дзяцей.
17
Артыкул 13. Прававая абарона ваеннаслужачых унутраных войск
Ваеннаслужачыя ўнутраных войск пры выкананні службовых абавязкаў з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Ніхто не мае права ўмешвацца ў іх служ-бовую дзейнасць, за выключэннем органаў і службовых асоб, упаўнаважаных на тое заканадаўчымі актамі.
Законныя патрабаванні ваеннаслужачых унутраных войск пры выкананні імі службовых абавязкаў з’яўляюцца абавязковы-мі для выканання грамадзянамі, ваеннаслужачымі і службовымі асобамі.
Невыкананне законных патрабаванняў ваеннаслужачых унутраных войск, а таксама іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць вы-кананню ўскладзеных на ўнутраныя войскі абавязкаў, цягнуць устаноўленую законам адказнасць.
Артыкул 14. Фінансаванне ўнутраных войск
Фінансаванне ўнутраных войск робіцца за кошт сродкаў рэс-публіканскага бюджэту.
Артыкул 15. Раскватараванне воінскіх часцей
Раскватараванне воінскіх часцей (падрадзяленняў) унутраных войск праводзіцца ў парадку і па нормах, устаноўленых для ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Утрыманне ваенных гарадкоў, будынкаў, збудаванняў, што выдзяляюцца для раскватараванпя воінскіх часцей (падраздзя-ленняў), якія ажыццяўляюць ахову папраўча-працоўных устаноў, лячэбна-працоўных прафілакторыяў, а таксама іншых аб'ектаў, робіцца за кошт сродкаў устаноў (аб’ектаў), што ахоўваюцца.
Артыкул 16. Правы і льготы ваеннаслужачых унутраных войск
Ваеннаслужачыя ўнутраных войск карыстаюцца правамі і льготам!, устаноўленымі заканадаўствам для ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 17. Палітычныя арганізацыі ва ўнутраных войсках
Ва ўнутраных войсках забараняецца стварэнне ! дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў, якія дамагаюцца палітычных мэт.
18
Артыкул 18. Нагляд і кантроль за выкананнем законнасці ў дзейнасці ўнутраных войск
Нагляд за дакладным і аднастайным выкананнем законаў у дзейнасці ўнутраных войск ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь і падначаленыя яму пракуроры.
Ведамасны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем сіл і сродкаў ва ўнутраных войсках, за адпаведнасцю арганізацыйнай структуры воінскіх фарміраванняў аб'ёму і характару ўскладзе-ных на іх задач, а таксами законнасцю іх дзейнасці ажыццяўля-ецца Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
3	чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2341—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
253 Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспуб-лікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міні-стэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Увесці ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» з дня яго апублікавання.
2.	Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
у трохмесячны тэрмін прадставіць у Вярхоўны Савет Рэспуб-лікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэс-публікі Беларусь»;
забяспечыць перагляд і адмену міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь нарматьгўных актаў, якія супярэчаць дадзенаму Закону.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
3	чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2342—XII.
19
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
254 Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным натарыяце»*
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
У частцы трэцяй артыкула 52 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным натарыяце» (33 БССР, 1974 г., № 13, арт. 224) словы «ў ашчаднай касе», «ашчаднай касе», «не больш як 300 рублёў» замяніць адпаведна словамі «ва ўстанове банка», «установе банка», «не перавышаючай пяцікратны размер мінімальнай заработ-най платы, устаноўленай на момант разгляду заявы».
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
15 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2405—XII.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
255 Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб статусе народнага дэпутата мясцовага
Савета народных дэпутатаў Рэспублікі Беларусь»**
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 года «Аб статусе народнага дэпутата мясцовага Савета народных дэ-путатаў Рэспублікі Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэс-публікі Беларусь, 1992 г., № 13, арт. 217) выкласці ў наступнай рэдакцыі: