Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №21 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№21 1993 год
36.7 МБ
«Артыкул 4. Спалучэнне дэпутацкай дзейнасці з выкананнем вытворчых і службовых абавязкаў
Народны дэпутат ажыццяўляе свае паўнамоцтвы, як правіла, не парываючы з вытворчай або службовай дзейнасцю, карыстаю-чыся адпаведнымі гарантыямі, якія прадугледжаны гэтым Законам».
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2425—XII.
* Апублікаваны ў «Народной газеце» б жніўня 1993 года.
" Апублікаваны ў газетах: «Звязда» — 23 ліпеня 1993 года, «Народная газета» — 6 жніўня 1993 года.
20
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
256 Аб бюджэце Дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці на 1993 год*
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1	. Зацвердзіць бюджэт Дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці на 1993 год па даходах у суме 10131,4 млн. рублёў, па расходах у суме 10131,4 млн. рублёў.
2	. Прадаставіць права Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь на працягу бюджэтнага года карэкціраваць сумы фінансавання артыкулаў расходаў Дзяржаўнага фонду садзейнічання занятасці ў залежнасці ад фактычнага паступлення грашовых сродкаў.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17	чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2428—XII.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
257 Аб прызнанні страціўшым сілу Закона Рэспуб-лікі Беларусь «Лб мінімальнай заработнай плаце і дзяржаўных гарантыях у галіне аплаты працы»**
У сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 1992 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс законаў аб працы Рэспублікі Беларусь» Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прызнаць страціўшым сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1991 г. «Аб мінімальнай заработнай плаце і дзяржаўных гарантыях у галіне аплаты працы» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 2, арт. 27).
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17	чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2433—XII.
* Апублікаваны ў «Народной газеце» 5 жніўня 1993 года.
* Апублікаваны ў «Народной газеце» 6 жніўня 1993 года.
21
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
258 Аб вызваленні Курдзюкова В. М. ад пасады на-месніка старшыні Камісіі па справах сям'і і мо-ладзі — старшыні падкамісіі па справах моладзі
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Вызваліць Курдзюкова Валерыя Мікалаевіча ад пасады на-месніка старшыні Камісіі па справах сям'і і моладзі — старшыні падкамісіі па справах моладзі ў сувязі з пераводам яго на работу ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
2 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2337—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
259 Аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь
У мэтах удасканалення сістэмы фінансавання расходаў на са-цыяльнае страхаванне, узмацнення дзяржаўнага кантролю за правільным і эфектыўным выкарыстаннем сродкаў на гэтыя мэты Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Утварыць з 1 ліпеня 1993 года на базе Пенсіённага фонду Рэспублікі Беларусь і Фонду сацыяльнага страхавання Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь як орган дзяржаўнага кіравання фінансамі сацыяльнага страхавання ў рэспубліцы.
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь з'яўляецца самастойнай фінансава-крэдытнай арганізацыяй і не-пасрэдна падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. Грашовыя сродкі гэтага Фонду ў склад дзяржаўнага бюджэ-ту не ўваходзяць і фарміруюцца за кошт абавязковых узносаў наймальнікаў, асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзей-насцю, грамадзян, сродкаў дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Беларусь і іншых паступленняў.
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь з'яўляецца правапераемнікам Пенсіённага фонду Рэспублікі Беларусь і Фонду сацыяльнага страхавання.
22
2.	Зацвердзіць Палажэнне аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і Парадак выплаты страхавых узносаў наймальнікамі, асобамі, якія займаюцца прадпрымаль-ніцкай дзейнасцю, і грамадзянамі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (прыкладаюцца).
3.	Устанавіць, што частка расходаў, якія ажыццяўляюцца прафсаюзамі Беларусі па аздараўленню насельніцтва, фінансу-ецца за кошт бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь, іх аб'ём штогод вызначаецца Саветам Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь пры зацвярджэнні бюджэту гэтага Фонду.
4.	Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь пры магчымым часовым недахопе сродкаў у Фондзе сацыяльнай абароны насель-ніцтва Рэспублікі Беларусь выдаваць Савету Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь ільготны крэдыт для забеспячэння своечасовага фінансавання выплаты дзяржаўных пенсій і дапамог.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2367—XII.
Дадатак 1
ПАЛАЖЭННЕ
аб Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь
1.	Агульныя палажэнні
Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь* ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне фінансамі сацыяльна-га страхавання, з'яўляецца самастойнай фінансава-крэдытнай арганізацыяй, арганізуе сваю дзейнасць у адпаведнасці з закана-даўствам Рэспублікі Беларусь, гэтым Палажэннем і непасрэдна падпарадкоўваецца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Грашовыя сродкі Фонду не ўваходзяць у склад дзяржаўнага бюджэту, не падлягаюць адабранню і захоўваюцца ва ўстановах банкаў.
2.	Задачы і функцыі Фонду
Галоўнымі задачамі Фонду з'яўляюцца:
фінансаванне расходаў на пенсіі, дапамогі на дзяцей і іншыя сацыяльныя выплаты ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспуб-лікі Беларусь аб сацыяльным страхаванні;
* У далейшым— Фонд.
23
збор і акумуляцыя страхавых узносаў, прызначаных для пен-сіённага забеспячэння, выплаты дапамог і іншых расходаў;
ажыццяўленне расшыранага ўзнаўлення сродкаў Фонду на аснове прынцыпу самафінансавання;
міжнароднае супрацоўніцтва па праблемах, звязаных з сацы-яльным страхаваннем.
У мэтах забеспячэння выканання ўказаных задач Фонд:
ажыццяўляе фінансаванне дзяржаўных пенсій, дапамог і ін-шых сацыяльных выплат;
рыхтуе прапановы аб размерах страхавых узносаў і ўносіць іх на разгляд Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь для далейшага ўнясення на зацвярджэнне Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь;
вызначае парадак выкарыстання сродкаў Фонду;
ажыццяўляе кантроль за правільным расходаваннем сродкаў Фонду;
каардынуе работу мясцовых органаў Фонду і аказвае ім неаб-ходную метадычную дапамогу;
забяспечвае на тэрыторыі рэспублікі ўстаноўлены закана-даўствам Рэспублікі Беларусь парадак акумуляцыі ў Фонд страхавых узносаў і іншых паступленняў;
супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі і дзяржавамі па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі, удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі ва ўстаноўленым парадку міжнарод-ных дагавораў і пагадненняў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;
забяспечвае капіталізацыю сродкаў Фонду, а таксама пры-цягненне ў яго добраахвотных узносаў (у тым ліку валютных каштбўнасцей) фізічных і юрыдычных асоб;
ажыццяўляе кантроль за своечасовым і поўным паступленнем у Фонд страхавых узносаў і згодна з дзеючьгм заканадаўствам прымае адпаведныя меры да страхавальнікаў, якія парушаюць парадак выплаты гэтых узносаў;
удзельнічае ў разглядзе прапаноў міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, прадпрыемстваў і ар-ганізацый аб устанаўленні і дыферэнцыяцыі тарыфаў узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў залежнасці ад небяс-печнасці, шкоднасці, цяжкасці работ і іншых умоў працы;
сумесна з Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па эка-номіцы і планаванню, Міністэрствам сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Бела-
24
русь, Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, прафсаюзамі і іншымі грамад-скімі аб'яднаннямі, дзейнасць якіх звязана з абаронай інтарэсаў пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей, вызначае напрамкі расходавання на сацыяльнае забеспячэнне і дабрачынныя мэты сродкаў, што паступаюць у якасці добраахвотных узносаў, а таксама даходаў ад капіталізацыі сродкаў Фонду і іншых крыніц, забяспечвае іх рацыянальнае выкарыстанне;
удзельнічае ў падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленню дзяр-жаўнага сацыяльнага страхавання, парадку павышэння пенсій і дапамог у сувязі са змяненнем індэкса кошту жыцця і ростам за-работнай платы;
вывучае і абагульняе практыку прымянення нарматыўных ак-таў па пытаниях выплаты страхавых узносаў і ўносіць у Савет Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па яе ўдасканаленню;
арганізуе дзяржаўны банк даных па ўсіх катэгорыях плацель-шчыкаў страхавых узносаў у Фонд;
праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва і юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Фонду, інфармуе грамадскасць рэспублікі аб сваёй дзейнасці;
вядзе ва ўстаноўленым парадку бухгалтарскую і статыстыч-ную справаздачнасць, нясе адказнасць за яе дакладнасць.
3.	Сродкі Фонду
Бюджэт Фонду ўтвараецца за кошт:
страхавых узносаў наймальнікаў і асоб, якія займаюцца прад-прымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку членаў сялянскіх (фермер-скіх) гаспадарак;
абавязковых страхавых узносаў грамадзян;
асігнаванняў 'з рэспубліканскага бюджэту (на выплату пен-сій і дапамог ваеннаслужачым тэрміновай службы і іх сем'ям, ін-шых расходаў у адпаведнасці з заканадаўствам);
добраахвотных узносаў (у тым ліку валютных каштоўнасцей) ад фізічных.і юрыдычных асоб, а таксама часткі даходаў ад капі-талізацыі сродкаў Фонду і іншых паступленняў. Пры гэтым срод-кі павінны перадавацца пад працэнт, як правіла, не менш чым за-ліковая стаўка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
сродкаў наймальнікаў, прызначаных на выплату пенсій у адпа-веднасці з пунктам «б» часткі першай артыкула 12 Закона Рэспуб-лікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні»;
сродкаў, якія паступаюць па рэгрэсных ісках.
Збіранне ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пералічэнне добраахвотных узносаў і іншых паступленняў, залі-чэнне сродкаў Фонду на адпаведныя рахункі, іх улік і выкары-
3—344
25
станне ажыццяўляюцца ў парадку, які вызначаецца Праўленнем Фонду сумесна з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па працы і сацыяль-най абароне насельніцтва, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.