Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№21 1993 год
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права займацца працоўнай, гаспадарчай або іншай дзейнасцю, калі гэта сумяшчальна 3 мэтамі іх знаходжання, а ў іншых выпад-ках — толькі пры атрыманні спецыяльнага дазволу, выдадзенага дзяржаўнымі органамі, упаўнаважанымі на тое Саветам Мініст-раў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 12. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, што пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і займа-юцца на законных падставах працоўнай, гаспадарчай або іншай дзейнасцю, маюць усе сацыяльна-эканамічныя правы, якімі кары-стаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, уключаючы правы на сацыяльнае забеспячэнне.
Сацыяльна-эканамічныя правы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і займаюцца на законных падставах працоў-най, гаспадарчай або іншай дзейнасцю, вызначаюцца дзеючым заканадаўствам.
5
Артикул 13. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць права на атрыманне адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым заканадаўствам Рэспуб-лікі Беларусь.
Артикул 14. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права ўступаць на агульных падставах з грамадзянамі Рэспуб-лікі Беларусь у прафесіянальныя саюзы і іншыя грамад-скія аб'яднанні, калі гэта не супярэчыць іх статутам і закана-даўству Рэспублікі Беларусь.
Артикул 15. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь могуць браць або скасоўваць шлюб з гра-мадзянамі Рэспублікі Беларусь і іншымі асобамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі ў шлюб-ных і сямейных адносінах нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.
Артикул 16. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не могуць выбіраць і быць выбранымі ў выбарныя дзяржаў-ныя органы Рэспублікі Беларусь, а таксама прымаць удзел у рэферэндумах.
Артикул 17. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не могуць займаць пасады, назначэнне на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам звязана з прыналежнасцю да грамадзянства Рэс-публікі Беларусь.
Артикул 18. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, не выконваюць усеагульнага воінскага абавязку.
III. УЕЗД ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН I АСОВ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА У РЭСПУБЛІКУ БЕЛАРУСЬ I ВЫЕЗД 3 РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Артикул 19. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уязджаць у Рэспубліку Беларусь і выязджаць з Рэс-публікі Беларусь толькі па сапраўдных пашпартах або дакумен-тах, якія іх замяняюць, пры наяўнасці дазволу, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку.
Артикул 20. Замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства можа быць адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь:
1) калі гэта неабходна для абароны правоў і законных інта-рэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб;
2) у інтарэсах забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, аховы гра-мадскага парадку і здароўя насельніцтва;
3) калі ў час ранейшага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь
6
былі ўстаноўлены факты парушэння асобай заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзян-ства ў Рэспубліцы Беларусь, Мытнага, валютнага або іншага за-канадаўства;
4) калі пры ўзбуджэнні хадайніцтва аб уездзе асоба паведа-міла аб сабе лжывыя звесткі або не прадставіла неабходныя да-кументы.
Артыкул 21. Права на выезд замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства з Рэспублікі Беларусь можа быць абмежавана ў выпадках:
1) калі ў адносінах да іх узбуджана крымінальная справа,— да завяршэння яе разгляду тым органам, у вядзенні якога яна знаходзіцца;
2) калі яны асуджаны за ўчыненае злачынства,— да заканчэн-ня тэрміну адбывання пакарання або вызвалення ад адбывання пакарання;
3) калі яны не выканалі маёмасных абавязацельстваў перад Рэспублікай Беларусь або маёмасных абавязацельстваў, якія ўз-ніклі з сямейна-шлюбных адносін, а таксама іншых маёмасных абавязацельстваў, устаноўленых уступіўшымі ў законную сілу судовымі рашэннямі, ці калі іх выезд супярэчыць інтарэсам дзяр-жаўнай бяспекі,— да спынення дзеяння акалічнасцей, што пера-шкаджаюць выезду.
Артыкул 22. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія праязджаюць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь транзітам, перамяшчаюцца ў пагранічны пункт выезду з Рэспуб-лікі Беларусь па ўстаноўленаму маршруту ў адпаведнасці з Пра-віламі транзітнага праезду, зацверджанымі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Такія асобы могуць спыняцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці дазволу, што выдаецца ва ўстаноўленым парадку.
IV. АДКАЗНАСЦЬ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН I АСОБ БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА
Артыкул 23. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якія ўчынілі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь злачынствы, ад-міністрацыйныя і іншыя правапарушэнні, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 24. Замежным грамадзянам ці асобам без грамадзянства, якія парушылі заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь, можа быць скарочаны вызначаны ім тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэрмін знаходжання замежных грамадзян і асоб без грама-
7
дзянства ў Рэспубліцы Беларусь можа быць скарочаны таксама ў выпадках, калі страцілі сілу падставы для іх далейшага зна-ходжання ў Рэспубліцы Беларусь.
Артыкул 25. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць быць выдвараны за межы Рэспублікі Беларусь:
1) калі гэта неабходна для аховы здароўя, абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь і іншых асоб;
2) калі іх дзеянні супярэчаць інтарэсам дзяржаўнай бяспекі або аховы грамадскага парадку;
3) калі яны груба парушылі заканадаўства аб прававым стано-вішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспуб-ліцы Беларусь, мытнае, валютнае або іншае заканадаўства і няма падстаў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.
Артыкул 26. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства абавязаны пакінуць Рэспубліку Беларусь у тэрмін, указаны ў ра-шэнні аб выдварэнні за межы Рэспублікі Беларусь, прынятым ва ўстаноўленым парадку. Асобы, якія ўхіляюцца ад выезду, падлягаюць з санкцыі пракурора затрыманню і выдварэнню ў прымусовым парадку. Затрыманне дапускаецца на тэрмін, неаб-ходны для выдварэння.
V. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 27. Тэты Закон не закранае ўстаноўленых закан(а-даўствам Рэспублікі Беларусь на аснове міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь прывілей і імунітэтаў кіраўнікоў і супра-цоўнікаў замежных дыпламатычных і консульскіх прад-стаўніцтваў і членаў іх сем'яў.
Артыкул 28. Парадак прадастаўлення права прытулку замеж-ным грамадзянам і асобам без грамадзянства рэгулюецца спецы-яльным заканадаўствам.
Артыкул 29. Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
3 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2339—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
251 Аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Увесці ў дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» з 1 жніўня 1993 года.
2. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 ве-расня 1993 года:
прадставіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапа-новы аб прывядзенні дзеючых заканадаўчых актаў у адпавед-насць з гэтым Законам;
прывесці ў адпаведнасць з указаным Законам рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь;
распрацаваць у адпаведнасці з дадзеным Законам Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь і Правілы транзітнага праезду;
забяспечыць перагляд і адмену міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі і ведамствамі нарматыўных актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
3 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2340—XII.
ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
252 Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь*
Артыкул 1. Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (далей — унутраныя войскі)—дзяржаўнае ўзброенае фарміраванне, прызначанае для абароны жыцця, здароўя, правоў,
' Апублікаваны ў газетах: «Звязда» — 13 ліпеня 1993 года, «Народная газета^ — 16 ліпеня 1993 года.
2—344
9
свабод і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяр-жавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэнітэту Рэспуб-лікі Беларусь ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў.
Артыкул 2. Заданы ўнутраных войск
Задачамі ўнутраных войск з'яўляюцца:
удзел у ахове грамадскага парадку;
забеспячэнне рэжыму ізаляцыі асоб, якія адбываюць пака-ранне ў выглядзе пазбаўлення волі і заключаны пад варту, і іх канваіраванне;
ахова асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў;
удзел у ажыццяўленні рэжыму надзвычайнага становішча;
выкананне задач у сістэме тэрытарыяльнай абароны Рэспуб-лікі Беларусь.
Артыкул 3. Прынцыпы дзейнасці ўнутраных войск
Дзейнасць унутраных войск будуецца на прынцыпах закон-насці, гўманізму, павагі правоў чалавека і адзінаначалля.
Артыкул 4. Прававая аснова дзейнасці ўнутраных войск
Унутраныя войскі ўваходзяць у сістэму Міністэрства ўнутра-ных спраў Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці яны кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам, іншымі зака-надаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, статутам! баявой службы ўнутраных войск і патрульна-паставой службы міліцыі, агульна-воінскімі статутам!.
Артыкул 5. Арганізацыя ўнутраных войск
Унутраныя войск! складаюцца са злучэнняў і часцей: міліцыі;
аператыўнага прызначэння;
па ахове папраўча-працоўных устаноў;
па ахове асабліва важных дзяржаўных аб'ектаў і спецыяльных грузаў;
ваенна-вучэбных устаноў, вучэбных часцей і падраздзяленняў, забеспячэння дзейнасці ўнутраных войск.