Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№21 1993 год
зо
нядоімкі, штрафаў і іншых фінансавых санкцый вырашаюцца гэтым Фондам або ў судовым парадку ў адпаведнасці з закана-даўствам Рэспублікі Беларусь.
8. Інструкцыя аб парадку збірання і ўліку страхавых узносаў у Фонд зацвярджаецца Праўленнем Фонду па ўзгадненню з заці-каўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
260 Аб балансе і размеркаванні прыбытку Нацыя-нальнага банка Рэспублікі Беларусь, зводным балансе банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь за 1992 год
У адпаведнасці з артыкуламі 12 і 14 Закона «Аб Нацыяналь-ным банку Рэспублікі Беларусь» Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць баланс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у суме 256812,2 млн. рублёў, прыбытак у суме 12502,8 млн. рублёў.
2. Зацвердзіць зводны баланс банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь у суме 807516,6 млн. рублёў.
3. Нацыянальнаму банку Рэспублікі Беларусь накіраваць атрыманы прыбытак на фарміраванне:
статутнага фонду Нацыянальнага
банка Рэспублікі Беларусь — 720,1 млн. рублёў
рэзервовага фонду — 1000 млн. рублёў
утварэнне статутнага фонду
Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь ____ jqq0 млн рублёў валютнага рэзервовага фонду (СКВ) — 2315,1 млн. рублёў спецыяльных фондаў — 5400 млн. рублёў
фонду развіцця банкаўскай сістэмы _ 2067,6 млн. рублёў.
4. У сувязі з інфляцыяй павялічыць статутны фонд Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і вызначыць яго ў размеры 50 мільярдаў рублёў.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
11 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2374—XII.
31
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
261 Аб устанаўленні льгот па падатку на імпарт
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
У адпаведнасці з пунктам «г» артикула 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб падатку на экспарт і імпарт» вызваліць ад падатку на імпарт грузы, якія ўвозяцца ў Рэспубліку Беларусь для будаў-ніцтва спецыялізаванага дыспансера ў г. Гомелі ў адпаведнасці з кантрактам са швейцарскай фірмай «СМЕЛТ-ІНТАГ» на ўвесь перыяд будаўніцтва.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
11 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2375—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОУНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
262 Аб вызваленні ад падатку на імпарт будаўнічых матэрыялаў і іншых вырабаў, што прызначаны для будаўніцтва жылых гарадкоў для сем'яў ваенна-служачых часцей, якія выводзяцца з Германіі
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Вызваліць ад падатку на імпарт у 1993 годзе і да заканчэння будаўніцтва жылых гарадкоў для сем’яў ваеннаслужачых часцей, якія выводзяцца з Германіі, а таксама комплексу вытвор-часцей для домабудаўнічага камбіната ў пасёлку Чысць Мінскай вобласці будаўнічыя матэрыялы, канструкцыі, вырабы, абсталя-ванне, машыны, механізмы і інструмент, што ўвозяцца з-за мяжы для патрэб названага будаўніцтва.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУІПКЕВІЧ.
11 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2376—XII.
32
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
263 Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых зака-надаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях»
У сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях» Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прызнаць страціўшымі сілу:
Пастанову ЦВК Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 1926 года «Аб адмене цыркуляра Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР ад 26 верасня 1924 года аб прадастаўленні правоў грамадзянства служыцелям рэлігійных культаў, якія адмовіліся ад сану» (33 БССР, 1927 г., № 1, арт. 8);
пункт 1 раздзела I Пастановы ЦВК і СНК Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1928 года «Пра пашырэнне на тэрыторыю далу-чанай да БССР Гомельшчыны некаторых законаў, зацверджаных Урадам БССР» (33 БССР, 1929 г., № 2, арт. 4).
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
И чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2377—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОУНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
264 Аб наданні граніцы Рэспублікі Беларусь з Расій-скай Федэрацыяй, Украінай, Літоўскай Рэспуб-лікай і Латвійскай Рэспублікай прававога статуса Дзяржаўнай граніцы
У мэтах абароны палітычных і эканамічных інтарэсаў Рэс-публікі Беларусь Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь паста-наўляе:
1. Да заключэння адпаведных дагавораў аб Дзяржаўнай гра-ніцы Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Літоўскай Рэспублікай і Латвійскай Рэспублікай надаць граніцы
33
з гэтымі дзяржавамі прававы статус Дзяржаўнай граніцы Рэс-публікі Беларусь.
2. Тэту Пастанову ўвесці ў дзеянне з дня яе прыняцця.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
11 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2379—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОУНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
265 Аб ліміце знешняга дзяржаўнага доўгу і замеж-ных крэдытах, абслугоўваемых за кошт Дзяр-жаўнага валютнага фонду
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавіць ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Рэспублікі Беларусь на канец 1993 года ў памеры 710 млн. долараў ЗША.
2. Адобрыць прапанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
аб абслугоўванні крэдытаў Германіі, Камісіі Еўрапейскага Супольніцтва, ЗША, крэдыту праз Расійскую Федэрацыю за кошт сродкаў Дзяржаўнага валютнага фонду;
аб асноўных напрамках выкарыстання крэдытаў:
Германіі — на набыццё тэхналагічнага абсталявання для сель-скагаспадарчых перапрацоўчых прадпрыемстваў, запасных час-так да сельскагаспадарчай тэхнікі, медыкаментаў, медыцынскага абсталявання, пасажырскіх чыгуначных вагонаў, тэхналагічнага абсталявання для вытворчасці пластмасавых труб вялікага дыяметра;
Камісіі Еўрапейскага Супольніцтва — на набыццё медыкамен-таў, дзіцячага харчавання, алею, цукру, збожжа;
ЗША — на набыццё збожжа;
праз Расійскую Федэрацыю -- на набыццё збожжа.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. [ШХШКЕВІЧ.
15 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2409—XII.
34
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
266 Аб павелічэнні колькасці пагранічных войск Рэспублікі Беларусь
У мэтах забеспячэння суверэнійту і тэрытарыяльнай цэлас-насці Рэспублікі Беларусь, абароны яе эканамічных і палітычных інтарэсаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавіць агульную колькасць пагранічных войск Рэспуб-лікі Беларусь у межах 12500 ваеннаслужачых і 800 чалавек рабочих і служачых.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць арганізацыйную структуру і штатную колькасць часцей і падраздзяленняў пагранічных войск і парадак іх фінансавання зыходзячы з агульнай колькасці пагранічных войск, устаноўленай Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.
Павелічэнне колькасці пагранічных войск ажыццявіць на пра-цягу 1993—1994 гг., у тым ліку ў 1993 годзе на 15—20 працэнтаў.
3. Дадзеную Пастанову ўвесці ў дзеянне з дня прыняцця.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУІПКЕВІЧ.
16 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2422—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
267 Аб выбранні намесніка Старшьші Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выбраць намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь — старшынёй Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспуб-лікі Беларусь Царэнку Яўгена Міхайлавіча.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2429—XII.
35
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
268 Аб выбранні членаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі
Беларусь
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выбраць членамі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь:
Барысава Аляксея Васільевіча,
Еўсюкова Уладзіміра Аляксандравіча,
Корзуна Мікалая Генадзьевіча,
Паповіча Георгія Паўлавіча.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2430—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
269 Аб выбранні членаў Гомельскага і Магілёўскага абласных судоў
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выбраць членамі абласных судоў:
Зайцева Віктара Рыгоравіча — членам Гомельскага абласнога суда,
Качалава Рыгора Уладзіміравіча — членам Магілёўскага абласнога суда.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2431—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
270 Аб выбранні суддзяў ваенных судоў
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Выбраць членам! Ваеннага суда Рэспублікі Беларусь:
Драгучэнку Уладзіміра Васільевіча,
Канюка Аляксандра Уладзіміравіча.
Выбраць старшынёй ваеннага суда Мінскага гарнізона Лізу-нова Паўла Мікалаевіча.
Выбраць членам 97-га ваеннага суда Каранеўскага Андрэя Паўлавіча.
Старшывя Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
17 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2432—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
271 Аб Дзяржаўнай праграме па сацыяльнай аба-роне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пра-ходзілі ваенную службу або працавалі ў складзе савец-кіх войск на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, і членаў іх сем'яў, а таксама членаў сем'яў ваеннаслужачых, загінуўшых (памёршых) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы
Разгледзеўшы прадстаўленую Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўную праграму па сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ваенную службу або працавалі ў складзе савецкіх войск на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, і членаў іх сем’яў, а таксама членаў сем'яў ваеннаслужачых, загінуўшых (памёршых) у мірны час пры пра-ходжанні ваеннай службы, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэс-публікі Беларусь пастанаўляе:
1. Адобрыць у асноўным Дзяржаўную праграму па сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія праходзілі ваенную службу або працавалі ў складзе савецкіх войск на тэрыто-
37
рыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, і членаў іх сем'яў, а таксами членаў сем'яў ваеннаслужачых, загінуўшых (памёршых) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прывесці льготы грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаныя ў Дзяржаўнай праграме, у адпаведнасць з ільготамі, прадугледжанымі для ўдзельнікаў Вялікай Айчь^ныай вайны, пры неабходнасці ўнесці ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з Дзяр-жаўнай праграмай.