Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №21 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№21 1993 год
36.7 МБ
Сродкі Фонду накіроўваюцца на:
1)	выплату:
пенсій па ўзросту, у тым ліку для працуючых пенсіянераў, па інваліднасці, з выпадку страты карміцеля, за выслугу гадоў, сацыяльных пенсій;
дапамог па сацыяльнаму страхаванню (дапамогі па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах, з выпадку нараджэння дзіцяці, на пахаванне);
расходаў на аздараўленне працоўных (санаторна-курортнае лячэнне і адпачынак працоўных і іх дзяцей, датацыі на ўтрыманне санаторыяў-прафілакторыяў, дзіцячых аздараўленчых лагераў і дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ);
штомесячных дапамог і надбавак да іх сем'ям, якія выхоўва-юць дзяцей;
штомесячных дапамог па догляду за інвалідам I трупы, дзі-цем-інвалідам ва ўзросце да 16 гадоў, пенсіянерам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту;
штомесячных дапамог на дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, інфі-цыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворых на СНІД;
пенсій грамадзянам, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і міжнародны-мі дагаворамі Рэспублікі Беларусь;
2)	павышэнне сацыяльных пенсій у сувязі са змяненнем ін-дэкса кошту жыцця і ростам заработнай платы;
3)	аказанне матэрыяльнай дапамогі састарэлым і непраца-здольным грамадзянам;
4)	пакрыццё расходаў па афармленню рэгрэсных іскаў;
5)	забеспячэнне бягучай дзейнасці і ўтрыманне органаў кіра-вання Фонду.
4.	Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і расходавання бюджэту Фонду
Праект бюджэту Фонду па крыніцах утварэння сродкаў рас-працоўваецца Фондам па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванню, а па артыкулах расходаў — на падставе разлікаў неабходных сродкаў на выплату пенсій, дапа-
26
мог і на аздараўленчыя мерапрыемствы, якія прадстаўляюцца Міністэрствам сацыяльнага забеспячэння Рэспублікі Беларусь і прафсаюзамі, і зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Справаздача аб выкананні бюджэту Фонду зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Фонд прадстаўляе штоквартальна Міністэрству фінансаў Рэс-публікі Беларусь справаздачу аб выкананні даходаў і расходаў Фонду.
Праекты бюджэтаў абласных і Мінскага гарадскога ўпраў-ленняў Фонду з размеркаваннем сродкаў па крыніцах утварэння і артыкулах расходаў распрацоўваюцца гэтымі ўпраўленнямі з удзелам адпаведных фінансавых органаў і органаў сацЬіяльнага забеспячэння і зацвярджаюцца Праўленнем Фонду.
5.	Кіраванне сістэмай Фонду
Органам! кіравання Фонду з'яўляюцца яго Праўленне, аблас-ныя і Мінскае гарадское ўпраўленні.
Фонд вырашае ўскладзеныя на яго задачы ў цесным узаема-дзеянні з мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў, а таксама міністэрствамі, ведамствамі, грамадскімі аб’яднаннямі рэспуб-лікі, дзейнасць якіх звязана з абаронай інтарэсаў працуючых гра-мадзян, пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей.
У склад Праўлення Фонду ўваходзяць Старшыня Праўлення, яго намеснікі па пасадзе, а таксама на парытэтнай аснове прад-стаўнікі дзяржаўных органаў, наймальнікаў і прафсаюзаў.
У склад Праўлення Фонду могуць уваходзіць прадстаўнікі абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў Фонду.
Старшыня Праўлення, яго намеснікі і персанальны склад Праўлення Фонду зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Праўленне Фонду:
нясе адказнасць за своечасовае і поўнае фінансаванне са срод-каў Фонду расходаў на выплату пенсій і дапамог;
вызначае перспектыўныя і чарговыя задачы Фонду;
у межах сваёй кампетэнцы! зацвярджае палажэнні і інструк-цыі па пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці Фонду;
разглядае праект бюджэту Фонду, зацвярджае каштарыс рас-ходаў на ўтрыманне яго органаў, а таксама справаздачу аб іх вы-кананні;
зацвярджае Палажэнне аб капіталізацыі сродкаў Фонду;
назначав па ўзгадненню з мясцовымі органам! ўлады кіраў-нікоў упраўленняў Фонду ў абласцях і горадзе Мінску.
27
Праўленне Фонду склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей чым адзін раз у квартал. Яно правамоцна прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш дзвюх трацей членаў Праўлення. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных членаў Праў-лення.
Рашэнні Праўлення праводзяцца ў жыццё яго пастановамі.
Старшыня Праўлення Фонду:
ажыццяўляе кіраўніцтва. дзейнасцю Фонду;
уносіць на разгляд Праўлення прапановы па пытаниях дзей-насці Фонду;
прадстаўляе Фонд ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі, грамад-скімі, міжнароднымі і замежнымі арганізацыямі.
Старшыня Праўлення мае права прымаць рашэнні па ўсіх ін-шых пытаниях дзейнасці Фонду, не аднесеных да кампетэнцыі Праўлення.
Службовыя асобы Фонду і яго органаў на месцах маюць права пры выкананні службовых абавязкаў наведваць ва ўстаноў-леным парадку прадпрыемствы, установы і арганізацыі і выву-чаць пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Фонду.
Для ажыццяўлення кантролю за дзейнасцю Фонду і яго орга-наў на месцах Праўленнем Фонду ўтвараецца Рэвізійная камі-сія. Палажэнне аб Рэвізійнай камісіі зацвярджаецца Праўленнем Фонду.
Старшыня Рэвізійнай камісіі Фонду назначаецца Саветам Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь.
Рэвізійная камісія Фонду:
кантралюе фінансавую і гаспадарчую дзейнасць Праўлення і яго абласных і Мінскага гарадскога ўпраўленняў;
праводзіць рэвізіі стану і ўліку матэрыяльных каштоўнасцей;
правярае тэрміны і правільнасць праходжання спраў у апараце органаў Фонду, стан работы з пісьмамі і заявамі грамадзян;
прадстаўляе вынікі праведзеных'праверак у Праўленне Фонду і пры неабходнасці — у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўляе кантроль за правільным расходаваннем сродкаў на выплату пенсій і дапамог.
Наймальнікі і іншыя плацельшчыкі страхавых узносаў, органы сацыяльнага забеспячэння абавязаны бесперашкодна прадстаў-ляць Рэвізійнай камісіі Фонду неабходныя дакументы і звесткі, якія адносяцца да сферы яго дзейнасці.
Колькасць і фонд аплаты працы работнікаў рэспубліканскага і мясцовых органаў, Рэвізійнай камісіі Фонду зацвярджаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Структура і каштарыс расходаў гэтых органаў зацвярджаюцца Праўленнем Фонду.
28
Забеспячэнне органаў Фонду праводзіцца за кошт сродкаў бюджэту фонду.
Расходы, звязаныя з дзейнасцю Рэвізійнай камісіі Фонду, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў Фонду і ўключаюцца ў кашта-рыс расходаў на ўтрыманне яго апарату.
6.	Прававое становішча Фонду
Палажэнне аб Фондзе зацвярджаецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.
Палажэнні аб абласных і Мінскім гарадскім упраўленнях Фонду распрацоўваюцца з улікам прапаноў гэтых упраўленняў і зацвярджаюцца Праўленнем Фонду.
Фонд з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваёй назвай.
Дадатак 2
ПАРАДАК
выплаты страхавых узносаў наймальнікамі, асобамі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, і грамадзянамі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь
1.	Усе прадпрыемствы, установы і арганізацыі незалежна ад форм уласнасці і гаспадарання, асобы, якія наймаюць на работу грамадзян па дагавору або займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а таксама працуючыя грамадзяне абавязаны ў адпавед-насці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь выплачваць страха-выя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспуб-лікі Беларусь*.
2.	Наймальнікі і асобы, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, регіструюцца ў якасці плацельшчыка страхавых узно-саў у органах Фонду па месцы знаходжання або жыхарства.
3.	Страхавыя ўзносы налічваюцца на ўсе віды аплаты працы, з якіх у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсі-ённым забеспячэнні» вылічваецца пенсія, а таксама на сумы аў-тарскага ганарару і ўзнагароджання за выкананне работы па да-гаворах падраду і даручэння.
4.	Наймальнікі выплачваюць страхавыя ўзносы адзін раз у месяц у тэрмін, устаноўлены для атрымання заработнай платы за мінулы месяц. У такім жа парадку наймальнікі ўтрымліваюць абавязковыя страхавыя ўзносы з работнікаў, у тым ліку і з пра-цуючых пенсіянераў.
У далейшым — Фонд.
29
Асобы, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, у тым ліку члены сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, выплачваюць страхавыя ўзносы з даходаў па ўстаноўленых тарыфах у тэрмі-ны, вызначаныя для гэтай катэгорыі работнікаў заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб падатках.
5.	Наймальнікі прадстаўляюць у банк плацежнае даручэнне на пералічэнне страхавых узносаў у Фонд адначасова з выпатра-баваннем сродкаў на аплату працы работнікаў. Без прад'яўлення ўказаных плацежных даручэнняў сродкі на аплату працы не вы-даюцца.
6.	Не ўнесеная ў тэрмін сума страхавых узносаў лічыцца ня-доімкай і спаганяецца разам з налічанай пеняй у бясспрэчным парадку, устаноўленым для спагнання не ўнесеных у тэрмін па-даткаў. Да нядоімкі адносіцца і сума запазычанасці, выяўленая пры праверцы плацельшчыка страхавых узносаў.
Пеня налічваецца на суму нядоімкі за кожны дзень пратэр-міноўкі ў размеры 0,2 працэнта.
За несвоечасовае залічэнне або пералічэнне страхавых узно-саў па віне крэдытных устаноў у даход Фонду крэдытная ўстанова выплачвае пеню за кожны дзень пратэрміноўкі ў размеры 0,2 працэнта. 3 плацельшчыкаў узносаў за гэтыя дні пеня не бярэцца,
Нядоімка па ўзносах, не пагашаная ва ўстаноўлены тэрмін асобамі, якія нанялі на работу грамадзян па дагавору, спаганяецца па рашэнню суда.
Фонд і яго мясцовыя органы пры спагнанні нядоімкі па страхавых узносах карыстаюцца ўсімі правамі, прадастаўленымі падат-ковым органам па спагнанню не ўнесеных у тэрмін падаткаў.
Да наймальнікаў і іншых плацельшчыкаў страхавых узносаў прымяняюцца фінансавыя санкцыі ў выглядзе спагнання:
усёй утоенай або заніжанай пры налічэнні страхавых узносаў у Фонд сумы аплаты працы і штрафу ў размеры той жа сумы, а пры паўторным парушэнні — штрафу ў двайным размеры;
10 працэнтаў належных да выплаты сум страхавых узносаў у Фонд за іх адмову ад рэгістрацыі ў якасці плацельшчыка страхавых узносаў.
За непрадстаўленне ва ўстаноўленыя тэрміны справаздач і іншых матэрыялаў, звязаных з выплатай страхавых узносаў, органы Фонду пры прымяненні адміністрацыйных штрафаў да віна-ватых асоб карыстаюцца правамі, прадугледжанымі для падат-ковых органаў.
7.	Усе спрэчкі паміж плацельшчыкам страхавых узносаў і органам! Фонду па пытаннях налічэння ўзносаў і пені, спагнання