Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №21 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№21 1993 год
36.7 МБ
Кіраўніцтва ўнутранымі войскамі ажыццяўляе Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, а непасрэднае кіраванне — Камандуючы ўнутранымі войскам!, які па пасадзе з'яўляецца намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Для забеспячэння кіравання ўнутранымі войскам! ствараюц-
ю
ца Упраўленне Камандуючага ўнутранымі войскамі і Ваенны Савет унутраных войск, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпа-веднасці з палажэннямі, што зацвярджаюцца Міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Колькасць унутраных войск вызначаецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь.
Структура, дыслакацыя і размяшчэнне ўнутраных войск вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 6. Паўнамоцтвы органаў дзяржаўнай улады і кіра-вання ў забеспячэнні дзейнасці ўнутраных войск
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь:
ажыццяўляе заканадаўчае рэгуляванне арганізацыі і дзейнасці ўнутраных войск, устанаўлівае заканадаўчыя гарантыі права-вой і сацыяльнай абароны ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў;
вызначае колькасць унутраных войск;
ажыццяўляе кантроль за правамернасцю прыцягнення ўнутра-ных войск да выканання задач, ускладзеных на іх гэтым Законам;
заканадаўча вызначае агульныя задачы ўнутраных войск у сістэме бяспекі Рэспублікі Беларусь;
прымае рашэнне аб прыцягненні ўнутраных войск для ака-зання садзейнічання органам унутраных спраў у забеспячэнні прававога рэжыму надзвычайнага становішча.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь:
забяспечвае фінансаванне і выдзяленне матэрыяльна-тэхніч-ных рэсурсаў для забеспячэння дзейнасці ўнутраных войск;
зацвярджае пералік відаў зброі і боепрыпасаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, спецыяльных сродкаў, якія знаходзяцца на ўзбраенні ўнутраных войск;
вызначае штогадовыя кантынгенты грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу і зборы ва ўнутраныя войскі, выдае пастановы аб чарговых прызывах на ваенную службу і аб звальненні ў запас ваеннаслужачых, выслужыўшых ўстаноўленыя тэрміны службы;
забяспечвае аснашчэнне ўнутраных войск узбраеннем, баявой і спецыяльнай тэхнікай, спецыяльнымі сродкамі;
устанаўлівае заданні па падрыхтоўцы і перадачы ва ўнутраныя войскі сродкаў транспарту, сувязі і іншых відаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння пры аб'яўленні мабілізацыі і ў ваенны час, а таксама іншыя мабілізацыйныя заданні;
зацвярджае пералік маршрутаў канваіравання асуджаных і асоб, заключаных пад варту, аб'ектаў і спецыяльных грузаў,
11
што падлягаюць вайсковай ахове, а таксама судоў, у інтарэсах якіх унутраныя войскі выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі;
вызначае структуру, дыслакацыю і размяшчэнне ўнутраных войск, уносіць прапановы Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь для вызначэння іх колькасці;
прымае рашэнні аб стварэнні, перапрафіляванні і скасаванні ваенна-вучэбных устаноў унутраных войск, а таксама вызначае парадак падрыхтоўкі ваенных кадраў;
ажыццяўляе мерапрыемствы па сацыяльнай абароне, матэры-яльнаму і бытавому забеспячэнню ваеннаслужачых унутраных войск і членаў іх сем'яў, а таксама ваеннаслужачых, зволь-неных у запас (адстаўку), і членаў іх сем'яў;
прысвойвае воінскія званні асобам вышэйшага афіцэрскага складу, пазбаўляе званняў і аднаўляе ў гэтых званнях; па прадстаўленню Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь назначав (вызваляе) ваеннаслужачых на воінскія пасады, што падлягаюць замяшчэнню асобамі вышэйшага афіцэрскага складу;
вырашае іншыя пытанні забеспячэння дзейнасці ўнутраных войск, акрамя тых, якія згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і гэтым Законам аднесены да кампетэнцыі Вярхоўнага Са-вета Рэспублікі Беларусь і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання.
Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання:
удзельнічаюць у разглядзе прапаноў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па фарміраванню воінскіх часцей, падраздзяленняў і ўстаноў унутраных войск;
ствараюць унутраным войскам належныя ўмовы для іх дзей-насці, забяспечваюць рэалізацыю гарантый прававой і сацыяльнай абароны ваеннаслужачых унутраных войск і членаў іх сем'яў;
аказваюць камандаванню ўнутраных войск садзейнічанне ў якасным камплектаванні воінскіх фарміраванняў прызыўнікамі;
прадастаўляюць воінскім часцям і падраздзяленням унутраных войск службовыя памяшканні і жылую плошчу, забяспечваюць аказанне камунальна-бытавых і іншых паслуг у адпа-веднасці з дзеючым заканадаўствам;
у выпадках, якія не церпяць прамаруджвання, па ўзгадненню з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыцяг-ваюць асабовы склад воінскіх часцей па месцы іх пастаяннай дыслакацыі для ліквідацыі вынікаў надзвычайных сітуацый;
вырашаюць заданы па забеспячэнню жыццядзейнасці ўнутра-ных войск, арганізуюць на дагаворнай аснове пастаўку ва ўнутраныя войскі падведамнымі прадпрыемствамі заказной пра-дукцыі, электраэнергіі, цеплаэнергіі, выдзяляюць для патрэб унутраных войск зямельныя ўчасткі.
12
Артыкул 7. Камплектаванне ўнутраных войск
Унутраныя войскі камплектуюцца ваеннаслужачымі ў адпа-веднасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб усеагульным воін-скім абавязку і ваеннай службе» і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 8. Абавязкі ваеннаслужачых унутраных войск
Ваеннаслужачыя ўнутраных войск, выконваючы ўскладзеныя на іх задачы, абавязаны:
1)	удзельнічаць у ахове грамадскага парадку, у тым ліку пры правядзенні масавых грамадска-палітычных, спартыўных і святочных мерапрыемстваў, прымаючы неабходныя меры па абаро-не здароўя, жыцця, гонару, годнасці, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян ад проціпраўных замахаў;
2)	забяспечваць ахову асабліва важных дзяржаўных аб'ек-таў, спецыяльных грузаў, складаў (баз) Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і воінскіх грузаў пры перевозках;
3)	ва ўстаноўленым парадку прымаць удзел у ажыццяўленні рэжыму надзвычайнага становішча;
4)	забяспечваць абарону канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь;
5)	ахоўваць папраўча-працоўныя ўстановы, лячэбна-працоў-ныя прафілакторыі і следчыя ізалятары, ажыццяўляць сіламі падраздзяленняў кантралёраў сумесна з адміністрацыяй нагляд за асуджанымі ў папраўча-працоўных установах і асобамі, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях;
6)	канваіраваць і ахоўваць асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
7)	удзельнічаць у ліквідацыі пажараў, вынікаў выбухаў і аварый на аб'ектах, якія ахоўваюцца;
8)	адшукваць асоб, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду;
9)	спыняць сумесна з адміністрацыяй і міліцыяй групавыя непадпарадкаванні і масавыя беспарадкі ў папраўча-працоўных установах, лячэбна-працоўных прафілакторыях і следчых ізаля-тарах, абясшкоджваць злачынцаў, якія захапілі заложнікаў у папраўча-працоўных установах;
10)	ахоўваць грамадскі парадак, матэрыяльныя каштоўнасці, дзяржаўную і калектыўную ўласнасць, уласнасць грамадзян пры стыхійных бедствах;
11)	удзельнічаць у забеспячэнні каранцінных мерапрыем-стваў пры ўзнікненні эпідэмій і эпізаотый, заражэнні мясцовасці таксічнымі і радыеактыўнымі рэчывамі;
12)	удзельнічаць у затрыманні злачынцаў, якія захапілі паветранае судна або іншыя важныя аб'екты;
13
13)	па рашэнню Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь удзельнічаць у спыненні парушэнняў грамадскага парадку, калі гэтыя парушэнні носяць масавы характар і ўяўляюць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, дэзарганізуюць работу прадпры-емстваў, устаноў і арганізацый, транспарту ці накіраваны на разбурэнне і знішчэнне дзяржаўнай і калектыўнай уласнасці, уласнасці грамадзян;
14)	браць пад варту і вызваляць з-пад варты асоб на пад-ставе прыгавору або вызначэння суда;
15)	аказваць дапамогу пагранічным войскам у затрыманні парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Структура і абавязкі ўнутраных войск на ваенны час вызнача-юцца заканадаўчымі актамі аб абароне Рэспублікі Беларусь, пастановамі і распараджэннямі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Унутраныя войскі выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі сумесна з адміністрацыяй, аператыўнымі і рэжымнымі органам! аб'ектаў, якія ахоўваюцца, міліцыяй, органам! дзяржаў-най бяспекі, часцямі пагранічных войск і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Не дапускаецца выкарыстанне ўнутраных войск для выканан-ня абавязкаў, не прадугледжаных гэтым Законам.
Артыкул 9. Правы ваеннаслужачых унутраных войск
Ваеннаслужачым унутраных войск у мэтах выканання ўскла-дзеных на іх задач прадастаўляецца права:
1)	затрымліваць, праводзіць надгляд, апытанне і перадаваць у органы міліцыі (дзяржаўнай бяспекі) асоб, якія спрабуюць пра-нікнуць на аб'екты, што ахоўваюцца, дастаўляюць на гэтыя аб'ек-ты забароненыя прадметы або ўчынілі напад на ахоўваемы аб'ект, а таксама ўцяклі з-пад варты;
2)	рабіць вобыск асуджаных у папраўча-працоўных устано-вах і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай, пры канваіраванні, надгляд транспартных сродкаў і грузаў на кантрольна-прапуск-ных пунктах аб'ектаў, што ахоўваюцца, а ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, праводзіць асабісты надгляд грамадзян і іх рэчаў пры накіраванні праз кантрольна-прапускныя пункты аб'ектаў;
3)	праводзіць ачапленне (блакіраванне) раёнаў мясцовасці, асобных будынкаў і аб'ектаў пры вышуку ўцёкшых асуджаных і асоб, якія ўчынілі злачынствы, спыненні групавых парушэнняў грамадскага парадку, масавых беспарадкаў і іншых антыграмад-скіх дзеянняў, а таксама пры аварыях, катастрофах, крушэннях, пажарах і стыхійных бедствах;
14
4)	правяраць у асоб пры падазрэнні ва ўчыненні правапару-шэнняў дакументы, што засведчваюць іх асобу; пры ахове гра-мадскага парадку затрымліваць, надглядаць і перадаваць работні-кам міліцыі асоб, якія ўчынілі правапарушэнні;
5)	бесперашкодна ўваходзіць у памяшканні прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пры праследаванні асоб, якія ўчынілі зла-чынствы, а для спынення грамадска небяспечных дзеянняў, што пагражаюць жыццю і здароўю грамадзян,— у жылыя і іншыя памяшканні;
6)	у неадкладных выпадках карыстацца бясплатна сродкамі сувязі, што належаць прадпрыемствам, установам і арганізацы-ям, і выкарыстоўваць пры непасрэдным праследаванні ўцёкшых асуджаных або асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні злачынства, і ў іншых выпадках, якія не церпяць адкладу, сродкі перамяшчэн-ня (акрамя спецыяльных і дыпламатычных аўтамабіляў), што належаць прадпрыемствам, установам і арганізацыям;