Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№27 1993 год
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2358—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
348 Аб ратыфікацыі Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы № 150 «Аб рэгуляванні пытанняў працы: роля, функцьгі і арганізацыя»
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
^ыФ^аваЦ6 Канвенцыю Міжнароднай арганізацыі працы № 150 «Аб рэгуляванні пытанняў працы: роля, функцыі і арганізацыя», прынятую 64й сесіяй яе Генеральнай канферэнцыі 26 чэрвеня 1978 г.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2360—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
349 Аб ратыфікацыі Пагаднення аб сумеснай дзейнасці ў адносінах да гуманітарнай дапамогі, якая
пасту пае зза мяжы
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Ратыфікаваць Пагадненне аб сумеснай дзейнасці ў адносінах да гуманітарнай дапамогі, якая паступае зза мяжы, падпісанае 22 студзеня 1993 года ў горадзе Мінску.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10 чэрвеня 1993 г., г. Мінск
№ 2366—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
350 Аб правапераемнасці Рэспублікі Беларусь у адносінах да Канвенцыі аб фізічнай ахове ядзерна
га матэрыялу
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Прыняць прапанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб правапераемнасці Рэспублікі Беларусь у адносінах да Канвенцыі аб фізічнай ахове ядзернага матэрыялу, ратыфікаванай Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР 4 мая 1983 года.
2. Даручыць Міністэрству замежных спраў ажыццявіць неабходныя меры па выкананню дадзенай Пастановы.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2381—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОУНАГА САВЕТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
351 Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кенія, Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
ГТагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кенія, Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2382—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
352 Аб складзе дэлегацыі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь для візіту ў Расійскую Федэрацыю
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Накіраваць у другой палове чэрвеня б. г. у Расійскую Федэрацыю дэлегацыю Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у складзе:
1. Кузняцоў Вячаслаў Мікалаевіч — кіраўнік дэлегацыі, Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
2. Анціпенка Аляксандр Пятровіч — Начальнік Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
3. Грыб Мячэслаў Іванавіч — старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.
4. Кулічкоў Аляксандр Мікалаевіч — старшыня Камісіі Вяр
10
хоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і паслугах насельніцтву.
5. Слямнёў Міхаіл Аляксандравіч — старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па нацыянальнай палітыцы і пытаниях СНД.
6. Унучка Раман Іосіфавіч — старшыня Планавай і бюджэтнафінансавай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2397—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
353 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь работнікаў, якія асабліва вызначыліся пры рэканструкцьгі палацавапаркавага ансамбля ў горадзе Нясвіжы
За ўмелую арганізацыю і выкананне работ па рэканструкцыі і аднаўленню палацавапаркавага ансамбля ў горадзе Нясвіжы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь:
Гумілеўскага Льва Мікалаевіча — скульптара.
Дражына Уладзіміра Несцеравіча — старшыню Нясвіжскага раённага Савета народных дэпутатаў.
Жлобу Мікалая Фёдаравіча — галоўнага архітэктара праектаў дзяржаўнага праектнага інстытута «Мінскпраект».
Корзуна Часлава Сігізмундавіча — машыніста экскаватара перасовачнай механізаванай калоны № 23.
Марука Мікалая Міхайлавіча — трактарыста Нясвіжскага спецыялізаванага будаўнічага прадпрыемства.
Снітко Сцяпана Рыгоравіча — прараба перасовачнай механізаванай калоны № 42.
Шастак Тамару Мікалаеўну — дырэктара Нясвіжскага раённа
11
га вытворчага аб'яднання жыллёвакамунальнай гаспадаркі.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
28 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2447—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
354 Аб матэрыяльным забеспячэнні работы Часовай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь для вывучэння дзейнасці камерцыйных структур, якія дзейнічаюць пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіравання
У сувязі з утварэннем Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня 1993 года Часовай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь для вывучэння дзейнасці камерцыйных структур, якія дзейнічаюць пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіравання, Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Устанавіць на перыяд работы Часовай камісіі службовы аклад яе старшыні — Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу на ўзроўні службовага акладу старшыні пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, а членам Часовай камісіі — на ўзроўні службовых акладаў членаў пастаянных камісій, якія працуюць на прафесійнай аснове ў Вярхоўным Савеце, калі іх сярэдні заработак па месцы асноўнай работы ніжэй службовых акладаў указаных асоб.
2. Дазволіць старшыні Часовай камісіі прыцягнуць для работы ў камісіі чатырох экспертаў. У гэтых мэтах стварыць штомесячны фонд для аплаты працы ўказаных асоб з разліку чатырох ставак службовага акладу загадчыка аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
3. Прадугледзець, што аплата працы ўказаных вышэй асоб праводзіцца з 15 чэрвеня па 31 кастрычніка 1993 года.
4. Выплата заработнай платы старшыні, членам Часовай камісіі і экспертам па месцы асноўнай работы не праводзіцца; матэры
12
яльнатэхнічнае забеспячэнне Часовай камісіі ўскладаецца на Сакратарыят Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
30 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2458—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
355 Аб накіраванні народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь Сердзюка В. К. на вучобу ў Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Накіраваць народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь, сакратара Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па навуцы і навуковатэхнічнаму прагрэсу Сердзюка Валерыя Канстанцінавіча на вучобу ў Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (завочнае аддзяленне).
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
30 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2460—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОУНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
356 Аб назначэнні Мартынава С. М. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
13
^ ^значыць Мартынава Сяргея Мікалаевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі.
2. Прысвоіць Мартынаву Сяргею Мікалаевічу дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
7 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2470—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА С ABET А РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
357 Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальдзівы, Рэспублікай Беларусь і Ямайкай
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Пагадзіцца з прапановамі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальдзівы, Рэспублікай Беларусь і Ямайкай.
2. Даручыць Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь прыняць неабходныя практычныя меры для адпаведнага афармлення ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Рэспублікай Мальдзівы і Ямайкай.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2472—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
I САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
358 Аб прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў ЦВК і СНК БССР
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Савет
Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляюць:
14
Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову ЦВК і СНК БССР ад 17 красавіка 1925 г. «Пра зацвярджэнне правілаў прывозу зза межаў і вывазу за межы тавараў у месцах, дзе няма мытных устаноў» (33 БССР, 1925 г., № 21, арт. 197);
пункт 35 раздзела I пастановы ЦВК і СНК БССР ад 22 снежня 1928 г. «Пра пашырэнне на тэрыторыю далучанай да БССР Гомельшчыны некаторых законаў, зацверджаных Урадам БССР» (33 БССР, 1929 г., № 2, арт. 4).
Старшыня Вярхоўнага Савета Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь
С. ШУШКЕВІЧ. В. КЕБІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2473—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
359 Аб прадастаўленні зямельнага ўчастка торфабрыкетнаму заводу «Старобінскі» канцэрна «Белпалівагаз» для здабычы торфу на паліва
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Адабраць зямельны ўчастак плошчай 90 га, у тым ліку 85,4 га пашы і 4,6 га іншых угоддзяў, з зямель калгаса «Бальшавік» Салігорскага раёна і прадаставіць тэты ўчастак у часовае карыстанне (тэрмінам да 10 гадоў) торфабрыкетнаму заводу «Старобінскі» канцэрна «Белпалівагаз» для здабычы торфу на паліва.
Захаваць за калгасам «Бальшавік» права валодання зямельным участкам, які адбіраецца, да фактычнага заняцця яго для ўказаных патрэб.