Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №27 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№27 1993 год
40.99 МБ
ляснога фонду лясоў першай трупы ў кварталах № 196, 198, 199 Лебедзеўскага лясніцтва Маладзечанскага лясгаса — 1,9 га' накрытых лесам.
Захаваць за былымі землеўладальнікамі і землекарыстальнжамі права валодання і права карыстання зямельнымі ўчасткамі, якія адбіраюцца, да фактычнага заняцця іх для ўказаных патрэб.
2.	Урон, прычынены землеўладальнікам і землекарыстальнікам адабраннем зямельных участкаў, а таксама страты сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, звязаныя з адабраннем сельскагаспадарчых і лясных угоддзяў для патрэб, не звязаных з вядзеннем сельскай і лясной гаспадаркі, кампенсуюцца 22
Малінаўшчызненскім спіртагарэлачным заводам ва ўстаноўле
ным парадку.
Адвод зямельных участкаў, пакрытых лесам, праводзіцца з правам вырубкі лесу. Драўніна, што атрымліваецца ад вырубкі лесу, рэалізуецца Маладзечанскім лясгасам ва ўстаноўленым парадку.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
19 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2490—XII.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
371 Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Ратыфікаваць Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах, падпісаны 11 студзеня 1993 года ў горадзе Пекіне.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10	чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2355—XII.
Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай
Народнай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах
Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка^ у далейшым называемыя Дагаворныя Бакі, у мэтах ажыццяўлення супрацоўніцтва ў галіне прававых адносін на аснове павагі суверэнітэту і ўзаемаразумення вырашылі аказваць адзін аднаму пра вавую дапамогу па грамадзянскіх і крымінальных справах і з гэтай мэтай дамовіліся аб ніжэйвыкладзеным:
23
Глава I АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артикул 1. Прававая ахова
1.	Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку карыстаюцца на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку такой жа прававой аховай сваіх асабістых і маёмасных правоў, як і грамадзяне другога Дагаворнага Боку. Яны маюць права звяртацца ў суды і іншыя ўстановы, да кампетэнцыі якіх адносяцца грамадзянскія і крымінальныя справы, а таксама могуць узбуджаць хадайніцтвы і ажыццяўляць іншыя дзеянні на тых жа ўмовах, як і грамадзяне другога Дагаворнага Боку.
2.	Палажэнні пункта 1 прымяняюцца таксама да юрыдычных асоб, заснаваных на тэрыторыі кожнага з Дагаворных Бакоў у адпаведнасці з яго нацыянальным заканадаўствам.
3.	Тэрмін «грамадзянскія справы», які ўжываецца ў гэтым Дагаворы, уключае таксама гандлёвыя, шлюбнасямейныя і працоўныя справы.
Артыкул 2. Парадак зносін пры аказанні прававой дапамогі
1	. Пры звяртанні з просьбамі аб аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх і крымінальных справах суды і іншыя кампетэнтныя ўстановы^Дагаворных Бакоў зносяцца паміж сабой праз свае цэнтральныя ўстановы, калі гэтым Дагаворам не ўстаноўлена іншае.
2	 Да цэнтральных устаноў, названых у пункце 1 гэтага артыкула, адносяцца:
з	боку Рэспублікі Беларусь — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь,*
з боку Кітайскай Народнай Рэспублікі — Міністэрства юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Артыкул 3. Аб'ём прававой дапамогі
Прававая дапамога ахоплівае:
1.	Выкананне даручэнняў аб уручэнні дакументаў, правядзенне экспертызы, агляду на месцы, збор доказаў і ажыццяўленне іншых працэсуальных дзеянняў па грамадзянскіх і крымінальных справах, прадугледжаных гэтым Дагаворам.
2.	Прызнанне і выкананне рашэнняў судоў па грамадзянскіх справах.
3.	Іншую дапамогу, якая вызначаецца гэтым Дагаворам.
24
Артыкул 4. Форма даручэння аб аказанні прававой дапамогі
1.	Просьба аб аказанні прававой дапамогі афармляецца пісьмова ў выглядзе даручэння, у якім павінны быць указаны:
1)	назва ўстановы, якая робіць запыт;
2)	назва ўстановы, да якой накіроўваецца запыт;
3)	назва справы, па якой робіцца запыт аб прававой дапамозе;
4)	імёны і прозвішчы ўдзельнікаў працэсу, аб якіх гаворыцца ў даручэнні, іх грамадзянства, занятак і пастаяннае месцажыхарства або месцазнаходжанне, для юрыдычных асоб іх назва і месцазнаходжанне;
5)	прозвішчы і адрасы іх упаўнаважаных;
6)	змест даручэння, а па крымінальных справах таксама апісанне фактычных акалічнасцей учыненага дзеяння, яго юрыдычная кваліфікацыя і палажэнні адпаведных заканадаўчых актаў.
2.	Даручэнне і іншыя дакументы павінны быць замацаваны афіцыйнай пячаткай установы Дагаворнага Боку, які робіць запыт.
Артыкул 5. Выкананне даручэння
1.	Калі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, выкананне даручэння не ўваходзіць у кампетэнцыю судоў і іншых кампетэнтных устаноў гэтага Боку, даручэнне можа быць вернута з указанием матываў адмовы.
2.	У выпадку, калі ўстанова Дагаворнага Боку, да якой накіраваны запыт, не мае права выканаць даручэнне, яна абавязана накіраваць указанае даручэнне на выкананне кампетэнтным установам Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, а таксама паведаміць пра гэта ўстанове другога Дагаворнага Боку, які робіць запыт.
3.	Калі ўстанова Дагаворнага Боку, да якой накіраваны запыт, не мае магчымасці выканаць даручэнне ў сувязі з недакладнасцю адраса, указанага ў даручэнні, яна павінна прыняць належныя меры для ўдакладнення адраса або запатрабаваць ад установы Дагаворнага Боку, якая робіць запыт, прадставіць дадатковыя звесткі.
4.	Калі ўдакладніць адрас або выканаць даручэнне па іншых прычынах не ўяўляецца магчымым, установа Дагаворнага Боку, да якой накіраваны запыт, павінна паведаміць аб гэтым установе Дагаворнага Боку, якая робіць запыт, і выкласці прычыны, якія перашкаджаюць выкананню даручэння, а таксама вярнуць усе накіраваныя ўстановай Дагаворнага Боку, якая робіць запыт, дакументы.
25
Артикул 6. Паведамленне аб рэзультатах выканання
1.	Установа, да якой накіраваны запыт, абавязана ў парадку прадугледжаным у артыкуле 2 гэтага Дагавора, у пісьмовай форме паведаміць установе, якая робіць запыт, аб рэзультатах выканання даручэння, а таксама накіраваць дакументы, якія пацвярджаюць выкананне.
2.	У дакуменце, які пацвярджае выкананне, павінны быць указаны дата атрымання, подпіс атрымальніка і подпіс асобы, якая выконвала даручэнне. Калі атрымальнік адмаўляецца ад прыняцця, павінны оыць таксама ўказаны матывы адмовы ад прыняцця.
Дакумент, піто пацвярджае выкананне даручэння, павінен быць замацаваны афіцыйнай пячаткай установы, да якой накіраваны запыт, выканаўшай даручэнне.
Артыкул 7. Мовы
Пры аказанні прававой дапамогі кожны з Дагаворных Бакоў карыстаецца сваёй дзяржаўнай мовай з дадаткам заверанага перакладу ўсіх дакументаў на дзяржаўную мову другога Дагаворнага Боку або на англійскую ці на рускую мову.
Артыкул 8. Уручэнне дакументаў і выкананне асобных праЦэсУальных дзеянняў праз дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы
Па даручэнню кампетэнтных органаў дыпламатычныя прадстаўніцтвы або консульскія ўстановы аднаго з Дагаворных Бакоў, акрэдытаваныя пры другім Дагаворным Боку, могуць уручаць судовыя і несудовыя дакументы ўласным грамадзянам, апытваць іх. Гэтыя дзеянні, аднак,не могуць утрымліваць мер прымусовага характеру і супярэчыць нацыянальнаму заканадаўству дзяржавы прабывання.
Артыкул 9. Гаранты! ў адносінах да сведак, пацярпеўшых і экспертаў
1.	Сведка, пацярпеўшы або эксперт, які з'явіўся па выкліку суда або іншых кампетэнтных устаноў Дагаворнага Боку, які робіць запыт, перададзенаму праз Дагаворны Бок, да якога накіраваны запыт, незалежна ад яго грамадзянства, не можа ў дзяржаве, якая робіць запыт, быць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці, або пазбаўлены свабоды ў любой форме за правапарушэнне, здзейсненае ім да перасячэння дзяржаўнай граніцы, або ў сувязі з яго паказаннямі ў якасці сведкі, дзеяннямі ў якасці эксперта ці іншымі дзеяннямі, звязанымі са справай, якая з'яўляецца предметам разбору.
26
2.	Сведка, пацярпеўшы або эксперт страчвае прадастаўляемыя пунктам 1 гэтага артыкула гарантыі, калі ён не пакіне тэрыторыю Дагаворнага Боку, які робіць запыт, пасля заканчэння 15 дзён пасля атрымання ад яго паведамлення аб тым, што ў яго прысутнасці больш няма неабходнасці, за выключэннем выпадкаў, калі ён не можа своечасова пакінуць тэрыторыю Дагаворнага Боку, які робіць запыт, па не залежных ад яго акалічнасцях.
3.	Названы ў пункце 1 гэтага артыкула выклік перадаецца ў парадку, прадугледжаным у артыкуле 2 гэтага Дагавора. Выклік не павінен утрымліваць пагрозы прымянення прымусовых мер.
Артыкул 10. Расходы, звязаныяз аказаннем прававой дапамогі
1.	Дагаворныя Бак! аказваюць прававую дапамогу бясплатна, за выключэннем аплаты паслуг экспертаў.
2.	Расходы на праезд, харчаванне і пражыванне сведкі, пацярпеўшага або эксперта, які з'явіўся па выкліку на тэрыторыю Дагаворнага Боку, які робіць запыт, нясе Дагаворны Бок, які робіць запыт. У выкліку павінна быць указана, якія выплаты маюць права атрымаць названыя асобы. Па просьбе названых асоб кампетэнтныя ўстановы Дагаворнага Боку, які робіць запыт, абавязаны загадзя выплаціць ім адпаведныя расходы.
Артыкул И. Адмова ў прававой дапамозе
Калі Дагаворны Бок, да якога накіраваны запыт, лічыць, што аказанне прававой дапамогі наносіць шкоду яго суверэнітэту, бяспецы, грамадскаму парадку або супярэчыць асноўным прынцыпам яго нацыянальнага заканадаўства, ён можа адмовіць у аказанні прававой дапамогі, паведаміўшы Дагаворнаму Боку, які робіць запыт, матывы адмовы.
Артыкул 12. Заканадаўства, якое прымяняецца пры аказанні прававой дапамогі
1.	Установа, да якой накіраваны запыт, пры аказанні прававой дапамогі прымяняе нацыянальнае заканадаўства сваёй дзяржавы.
2.	Пры аказанні прававой дапамогі ўстанова, да якой накіраваны запыт, можа таксама прымяніць па просьбе працэсуальныя нормы другога Дагаворнага Боку, калі толькі яны не супярэчаць асноўным прынцыпам нацыянальнага заканадаўства Дагаворнага Боку, да якога накіроўваецца запыт.
Артыкул 13. Абмен юрыдычнай інфармацыяй