Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №27 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№27 1993 год
40.99 МБ
_ Аформлена ў горадзе Мінску 22 студзеня 1993 года ў адным аўтэнтычным экземпляры на рускай мове. Аўтэнтычны экземпляр захоўваецца ў Архіве У рада Рэспублікі Беларусь, які накіруе
дзяржавам, падпісаўшым гэта Пагадненне, яго завераную копію.
За Азербайджанскую Рэспубліку
За Рэспубліку Арменія
Л. ТЭРПЕТРАСЯН.
За Рэспубліку Беларусь С ШУШКЕВІЧ.
За Рэспубліку Казахстан
Н. НАЗАРБАЕЎ.
За Рэспубліку Кыргызстан A. AKAEV.
За Рэспубліку Малдова М. СНЕГУР.
За Расійскую Федэрацыю
Б. ЕЛЬЦЫН.
За Рэспубліку Таджыкістан
Э. РАХМОНАУ.
За Туркменістан
С. ШЯЗАЎ.
За Рэспубліку Узбекистан
I. КАРЫМАЎ.
За Украіну Л. КРАЎЧУК.
СТАТУТ Міждзяржаўнага банка
Міждзяржаўны банк, далей — Банк, заснаваны ў адпаведнасці з Пагадненнем аб заснаванні Міждзяржаўнага банка, падпісаным 22 студзеня 1993 года ў горадзе Мінску.
Тэты Статут Міждзяржаўнага банка з'яўляецца неад'емнай часткай вышэйназванага Пагаднення.
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНШ
Артикул 1
1.	Заснавальнікамі Банка з'яўляюцца Дагаворныя Бакі ўказанага Пагаднення ў асобе ўрадаў і цэнтральных (нацыянальных) банкаў Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Грузія, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Кыргызстан, Рэспублікі Малдова, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістана, Рэспублікі Узбекістан і Украіны.
Членамі Банка з'яўляюцца заснавальнікі Банка, а таксама дзяржавы, якія далучыліся да Пагаднення аб заснаванні Міждзяржаўнага банка і ўнеслі ўзносы ў статутны капітал Банка ў адпаведнасці з рашэннем Савета Банка.
2.	Банк з'яўляецца міжнароднай разліковай і крэдытнафінансавай установай.
39
3.	Банк з'яўляецца юрыдычнай асобай. Месцазнаходжанне Банка — горад Масква.
4.	Банк мае права заключаць міжнародныя пагадненні ў межах яго кампетэнцыі.
5	Адносіны паміж Банкам і дзяржавай знаходжання Банка, уключаючы яго прывілеі і імунітэты, вызначаюцца адпаведным пагадненнем.
МЭТЫ I ЗАДАНЫ МІЖДЗЯРЖАЎНАГА БАНКА
Артыкул 2
1.	Банк забяспечвае арганізацыю і ажыццяўленне многабаковых міждзяржаўных разлікаў паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі па гандлёвых і іншых аперацыях і іх перыядычнае завяршэнне на аснове многабаковага клірынгу (залік узаемных патрабаванняў).
2.	Банк у межах дэлегаваных яму заканадаўчымі органамі Дагаворных Бакоў паўнамоцтваў ажыццяўляе каардынацыю грашовакрэдытнай палітыкі ўдзельнікаў Пагаднення, уключаючы аРганізаЦыю кіравання эмісіяй наяўных рублёў і крэдытнай эмісіяй банкамі Дагаворных Бакоў.
3.	Банк аказвае садзейнічанне эфектыўнаму і надзейнаму функцыянаванню плацежных сістэм ва ўсіх дзяржавахчленах. Для гэтага ён каардынуе работу на стандартызацыі бухгалтарскага ўлікуі справаздачнасці, плацежных інструментаў і практыку ажыццяўлення разлікаў ва ўсіх дзяржавах — членах Банка, распрацоўвае прапановы па забеспячэнню рэжымаў нагляду за камерцыйнымі банкамі.
4.	Банк ажыццяўляе кароткатэрміновае крэдытаванне цэнтральных (нацыянальных) банкаў у мэтах своечасовасці завяршэння разлікаў.
5.	Банк ажыццяўляе вывучэнне і аналіз эканомікі Дагаворных Бакоў, падрыхтоўвае прапановы і рэкамендацыі цэнтральным (нацыянальным) банкам па каардынацыі іх грашовакрэдытнай і валютнай палітыкі.
6	Для забеспячэння выканання Банкам сваіх мэт і задач цэнтральныя (нацыянальныя) банкі прадастаўляюць у яго распараджэнне бухгалтарскія балансы, плацежныя балансы і іншыя даныя па форме і з перыядычнасцю, якія вызначаюцца Саветам Банка.
Банк ажыццяўляе звядзенне атрымліваемых даных і распаўсюджвае гэтыя даныя на рэгулярнай аснове сярод яго членаў.
7.	Па рашэнню Савета Банка Банк праводзіць іншыя банкаўскія аперацыі, што знаходзяцца ў адпаведнасці з мэтамі і задачам! Банка, якія вынікаюць з Пагаднення аб заснаванні Міждзяржаўнага Банка і яго Статута.
40
ВАЛЮТА КЛІРЫНГУ I РАЗЛІКАУ
Артыкул 3
1.	Улік усіх аперацый па клірынгу і разліках, што праводзяцца Банкам, ажыццяўляецца ў рублях, эмітуемых Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі.
2.	Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі могуць захоўваць свае актывы ў рублях у Банку.
Свабодныя сродкі Банка захоўваюцца на карэспандэнцкім рахунку ў Цэнтральным банку Расійскай Федэрацыі.
3.	Рэсурсы Банка для крэдытавання разліковых аперацый фарміруюцца за кошт актываў цэнтральных (нацыянальных) банкаў у Міждзяржаўным банку, а таксама за кошт крэдытнай лініі, якая адкрываецца ва ўстаноўленым парадку ў Цэнтральным банку Расійскай Федэрацыі.
4.	Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі маюць права пераводзіць свае актывы ў Банку на свае рахункі ў Цэнтральным банку Расійскай Федэрацыі або на іншыя рахункі ў рублях.
5.	Памеры і парадак налічэння працэнтаў па актывах і пасівах Банка вызначаюцца Саветам Банка.
6.	Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі — члены Банка пры неабходнасці аб'яўляюць штодзённа курс сваёй валюты ўадносінах да рубля, эмітуемага Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі, аб якім інфармуецца Банк.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі — члены Банка выражаюць плацежныя абавязацельствы, накіроўваемыя Банку, у рублях з выкарыстаннем аб'яўленага курсу кожнай валюты да вартасці рубля па яе каціроўцы членам! Банка, якія выпускаюць дадзеную валюту на дзень адпраўкі плацежных абавязацельстваў.
АРГАШЗАЦЫЯ МНОГАБАКОВАГА КЛІРЫНГУ
Артыкул 4
1.	Банк забяспечвае правядзенне клірынгу і завяршэнне праз пэўныя прамежкі часу разлікаў па міждзяржаўных абавязацельствах цэнтральных (нацыянальных) банкаў.
Перадача ўсёй інфармацыі па плацяжах паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і Банкам робіцца па тэлефоне, тэлексе, тэлеграфе або праз электронный сродкі сувязі.
2.	Цэнтральны (нацыянальны) банкадпраўшчык накіроўвае Банку плацежныя даручэнні, якія выражаны ў рублях, робячы пры неабходнасці пералік валюты плацяжу камерцыйнага банка ў рублі.
41
3.	Банк штодзённа разлічвае чыстыя абавязацельствы, якія павінны быць выплачаны або атрыманы кожным цэнтральным (нацыянальным) банкам, і робіць адлюстраванне ўказаных разлікаў па адпаведных рахунках цэнтральных (нацыянальных) банкаў.
4.	Банк штодзённа інфармуе кожны цэнтральны (нацыянальны) банк аб яго чыстай пазіцыі па бягучаму клірынгу, а таксама аб нумарах даручэнняў гэтага банка, прынятых да клірынгу.
5.	Цэнтральны (нацыянальны) банк дзяржавыатрымальніцы дэбетуе рахунак цэнтральнага (нацыянальнага) банкаадпраўшчыка і крэдытуе рахунак камерцыйнага банкаатрымальніка толькі пасля атрымання пацвярджэння Банка аб клірынгу.
6.	Любы цэнтральны (нацыянальны) банк, які перавысіў сваю мяжу дадатковага крэдыту на працягу перыяду клірынгу, павінен поўнасцю ўстараніць такое перавышэнне на працягу аднаго тыдня 3 Дня ўзнікнення лішку. Член Банка можа выкарыстаць спецыяльны доступ да сродкаў разліковага крэдыту для гэтай мэты, як гэта выкладзена ў пункце 7 артыкула 5.
7.	Сальдаванне Банкам пры карэкціроўцы разліковых пазіцый цэнтральных (нацыянальных) банкаў на працягу разліковага перыяду вызваляе цэнтральныя (нацыянальныя) банкі ад валавых абавязацельстваў, створаных паміж імі, і замяшчае іх чыстымі абавязацельствамі або абавязацельствамі на іх карысць.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі нясуць адказнасць толькі па сальдаваных чыстых абавязацельствах або маюць права на сальдаваныя чыстыя абавязацельствы на іх карысць.
8.	Кожны цэнтральны (нацыянальны) банк абавязаны прыняць меры для паскарэння пераводаў міждзяржаўных плацяжоў у межах яго ўласнай дзяржавы і апрацоўваць як уваходныя, так і зыходныя плацяжы паскорана і без затрымак. Банк ажыццяўляе назіранне за своечасовай перасылкай плацяжоў паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі і прапаноўвае меры па яе паскарэнню.
РАЗЛІКІ ПА МНОГАБАКОВЫХ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВАХ
Артыкул 5
1.	Разлікі паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі па выніках клірынгу робяцца праз пэўныя прамежкі часу па іх рахунках у Банку.
2.	Першапачаткова разліковы перыяд складае пятнаццаць дзён. Працягласць разліковага перыяду можа быць перагледжана Саветам Банка з улікам вопыту работы Банка.
3.	На дату завяршэння разлікаў па клірынгу Банк праводзіць урэгуляванне патрабаванняў і абавязацельстваў цэнтральных
42
(нацыянальных) банкаў. Сальдаваныя чыстыя патрабаванні на іх карысць у першую чаргу выкарыстоўваюцца для пагашэння наяўных разліковых пазык. Сума, якая засталася, сальдаваных чыстых абавязацельстваў на іх карысць змяшчаецца у якасці дэпазіту на разліковы рахунак цэнтральнага (нацыянальнага) банка. Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі з сальдаванымі чыстымі абавязацельствамі павінны да даты разлікаў прыняць меры для пакрыцця сваіх абавязацельстваў перад Банкам, у тым ліку шляхам выкарыстання сваіх дэпазітаў у Банку, запазычання або куплі рублёў у іншых членаў Банка.
4.	Разлікі робяцца, калі члены Банка выконваюць свае абавязацельствы ў адносінах да Банка.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банкі — члены Банка павінны пагашаць свае абавязацельствы перад Банкам на працягу трох дзён з моманту атрымання паведамлення Банка аб узнікненні такіх абавязацельстваў.
Калі якінебудзь член Банка не робіць разлікі, Банк спыняе акцэптаваць яго плацежныя даручэнні і павінен адпаведна праінфармаваць усіх членаў Банка. Па сканчэнні двух разліковых перыядаў, калі член Банка не выканаў свае абавязацельствы, да яго прымяняюцца санкцыі аж да выключэння з членаў Банка.
5.	Разліковыя крэдыты цэнтральным (нацыянальным) банкам прадастаўляюцца праз чатыры роўныя па аб'ёму крэдытныя лініі. Першыя дзве лініі, якія складаюць да 50 працэнтаў мяжы крэдыту дзяржавычлена ў такім выглядзе, у якім ён выкладзены ў пункце 8 гэтага артыкула, маюць асноўную працэнтную стаўку, што ўстанаўліваецца Саветам Банка. Працэнты па двух дадатковых крэдытных лініях устанаўліваюцца па больш высокай стаўцы, якая ўзрастае ад адной крэдытнай лініі да другой.
6.	Доступ цэнтральнага (нацыянальнага) банка да сродкаў разліковага крэдыту Банка абмежаваны крэдытнай мяжой дзяржавы і мяжой дадатковага крэдыту.
Крэдытная мяжа дзяржавы ўяўляе сабой максімальны аб'ём крэдыту, які прадастаўляецца Банкам цэнтральнаму (нацыянальнаму) банку; яна ўстанаўліваецца Саветам Банка ў памеры не больш сярэднямесячнага аб'ёму паступленняў на карысць гэтай дзяржавы.
Мяжа дадатковага крэдыту ўяўляе сабой максімальны аб'ём дадатковага крэдыту, які кожны цэнтральны (нацыянальны) банк можа атрымаць у перыяд паміж двума разліковымі днямі. Мяжа дадатковага крэдыту роўная адной восьмай крэдытнай мяжы дзяржавы.