Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №27 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№27 1993 год
40.99 МБ
2.	Страты, прычыненыя калгасу «Бальшавік» адабраннем зямельнага ўчастка, пакрываюцца торфабрыкетным заводам «Старобінскі» ва ўстаноўленым парадку.
Зямельны ўчастак, які адводзіцца, пасля заканчэння здабычы торфу (але не пазней тэрміну, на які ён прадастаўляецца) падлягае вяртанню калгасу «Бальшавік» у стане, прыгодным для выка
15
рыстання ў якасці сельскагаспадарчых угоддзяў,—81,0 га і іншых угоддзяў — 9,0 га.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2474—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА С ABET А РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
360 Аб прадастаўленні зямельных участкаў Кобрынскаму ўпраўленню магістральных газаправодаў дзяржаўнага прадпрыемства «Белтрансгаз» для будаўніцтва збудаванняў і інжынерных сетак падземнага сховішча газу, пад'язных аўтамабільных дарог, ліній электраперадачы і над кар'ер для здабычы пясчанагравійнай сумесі
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Адабраць зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 88,8 га з зямель землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў у Камянецкім раёне і прадаставіць гэтыя ўчасткі Кобрынскаму ўпраўленню магістральных газаправодаў дзяржаўнага прадпрыемства «Белтрансгаз» для будаўніцтва збудаванняў і інжынерных сетак падземнага сховішча газу, пад'язных аўтамабільных дарог, ліній электраперадачы і пад кар'ер для здабычы пясчанагравійнай сумесі.
Захаваць за ранейшымі землеўладальнікамі і землекарыстальнікамі права валодання і карыстання зямельнымі ўчасткамі, якія адбіраюцца, да фактычнага заняцця іх для ўказаных патрэб.
2.	Урон, прычынены землеўладальнікам і землекарыстальнікам у сувязі з адабраннем зямельных участкаў, а таксама страты сельскагаспадарчай вытворчасці пакрываюцца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз».
Адвядзенне зямельных участкаў, пакрытых лесам, праводзіцца з правам высечкі лесу. Драўніна, што атрымліваецца ад высечкі лесу, рэалізуецца Брэсцкім вытворчым лесагаспадарчым аб'яднаннем ва ўстаноўленым парадку.
16
Зямельныя ўчасткі, якія прадастаўляюцца ў часовае карыстанне, калі міне патрэба (але не пазней тэрміну, на які яны прадастаўляліся), падлягаюць вяртанню ранейшым землеўладальнікам і землекарыстальнікам у стане, прыгодным для выкарыстання ў якасці сельскагаспадарчых угоддзяў,— 56,3 га і іншых угоддзяў— 11,3 га.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2475—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
361 Аб прадастаўленні зямельнага ўчастка торфапрадпрыемству «Чырвоная Зорка» канцэрна «Белпалівагаз» для здабычы торфу на паліва
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Адабраць зямельны ўчастак плошчай 62,2 га, у тым ліку 58,8 га раллі і 3,4 га іншых угоддзяў, з зямель калгаса імя Леніна Нясвіжскага раёна і прадаставіць тэты ўчастак у часовае карыстанне (тэрмінам да 10 гадоў) торфапрадпрыемству «Чырвоная Зорка» канцэрна «Белпалівагаз» для здабычы торфу на паліва.
Захаваць за калгасам імя Леніна права валодання зямельным участкам, які адбіраецца, да фактычнага заняцця яго для ўказаных патрэб.
2.	Страты, прычыненыя калгасу імя Леніна адабраннем зямельнага ўчастка, пакрываюцца торфапрадпрыемствам «Чырвоная Зорка» ва ўстаноўленым парадку.
Зямельны ўчастак, які адводзіцца, пасля заканчэння здабычы торфу (але не пазней тэрміну, на які ён прадастаўляецца) падлягае вяртанню калгасу імя Леніна ў стане, прыгодным для сельскагаспадарчых угоддзяў,— 50 га і іншых угоддзяў — 12,2 га.
3.	Нясвіжскаму раённаму Савету народных дэпутатаў і торфапрадпрыемству «Чырвоная Зорка» забяспечыцц ажыццяўленне ў поўным аб'ёме мерапрыемстваў па проціпажарнай і санітарнай ахове населенага пункта Качановічы, прадугледжаных у праекце па здабычы торфу.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2476—XII.
2—442
17
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
362 Аб штатнай колькасці, фінансаванні і матэрыяльнатэхнічным забеспячэнні Ваеннай калегіі
Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	У сувязі з утварэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь павялічыць штатную колькасць апарату Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь на 16 адзінак, у тым ліку на 4 адзінкі ваеннаслужачых.
2.	Фінансаванне, матэрыяльнатэхнічнае забеспячэнне, у тым ліку забеспячэнне памяшканнем, сродкамі сувязі і транспартам, а таксама ўстанаўленне воінскіх званняў па штатных катэгорыях Для суддзяў і ваеннаслужачых Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
3.	Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь выдзеліць ВярхоўнаМУ Суду Рэспублікі Беларусь і Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь неабходныя асігнаванні на ўтрыманне Ваеннай калегіі і дадатковай колькасці апарату Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
4.	Тэту Пастанову ўвесці ў дзеянне з 1 ліпеня 1993 года.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2477—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
363 Аб павелічэнні штатнай колькасці тэхнічных работнікаў органаў пракуратуры
У мэтах забеспячэння работы органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
18
Увесці дадатковыя штатный адзінкі:
чатыры — для пракуратур Брэсцкай вобласці (рабочы па абслугоўванню будынкаў, дворнік, прыбіральшчыца, загадчык гаспадаркі);
чатыры — для пракуратур Магілёўскай вобласці (рабочы па абслугоўванню будынкаў, дворнік, прыбіральшчыца, загадчык гаспадаркі).
Службовыя аклады па дадаткова ўведзеных пасадах устанавіць згодна са штатным раскладам.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2478—ХП.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА С ABET А РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
364 Аб парадку абазначэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы прапанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб парадку абазначэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, пастанаўляе:
Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначыць парадак абазначэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на перагаворах па дэлімітацыі і дэмаркацыі граніцы з сумежнымі дзяржавамі выкарыстоўваць дадзены парадак абазначэння Дзяржаўнай граніцы як афіцыйную пазіцыю Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск. № 2480—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
365 Аб узнагароджанні Кішчанкі А. М. і Шчамялёва Л. Д. медалём Францыска Скарыны
За значны уклад у развіццё нацыянальнага выяўленчага мастацтва ўзнагародзіць мастакоўжывапісцаў Кішчанку Аляксандра Міхайлавіча і Шчамялёва Леаніда Дзмітрыевіча медалём Францыска Скарыны.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2481—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
366 Аб прысваенні Сталярову I. М. ганаровага звания «Заслужены дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь»
За вялікі асабісты ўклад ў развіццё беларускага выяўленчага мастацтва і плённую педагагічную дзейнасць прысвоіць мастакужывапісцу, дацэнту кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава Сталярову Івану Міхайлавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2482—XII.
УКАЗ ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
367 Аб узнагароджанні Сіманава П. М. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
За шматгадовую плённую работу ў савецкіх органах узнагаро
20
дзіць намесніка старшыні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Сіманава Пятра Міхайлавіча Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г„ г. Мінск.
№ 2483—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
368 Аб камандзіраванні Жукоўскага М. Д. у г. Стамбул
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Камандзіраваць старшыню Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па справах ветэранаў і інвалідаў Жукоўскага М. Д. з перакладчыкам у г. Стамбул з 11 па 17 верасня 1993 года для ўдзелу ў пасяджэнні пастаяннай Камісіі па еўрапейскіх справах Міжнароднай Федэрацыі ветэранаў.
Расходы, звязаныя з камандзіроўкай, аднесці на рахунак валютных сродкаў Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2487—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
369 Аб удасканаленні структуры Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
У мэтах удасканалення структуры Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
21
Скараціць пасаду намесніка Начальніка Сакратарыята — ка
ардынатара работы спецыялістаў, якія працуюць у пастаянных
камісіях.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
14 ліпеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2488—XII.
ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
370 Аб прадастаўленні зямельных участкаў Малінаўшчызненскаму спіртагарэлачнаму заводу вы™ўРчага аб'яднання «Мінсккрухмалпром» для будаўніцтва пад'язнога чыгуначнага пуці
Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Адабраць зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 8,9 га з зямель землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў Маладзечанскага раёна і прадаставіць гэтыя ўчасткі Малінаўшчызненскаму спіртагарэлачнаму заводу вытворчага аб'яднання «Мінсккрухмалпром» для будаўніцтва пад'язнога чыгуначнага пуці, у тым ліку з зямель:
калгаса імя Леніна — 3,7 га (раллі — 1,2 га, сенажаці — 2,1 га іншых угоддзяў — 0,4 га);
калгаса «Светлы шлях» — 2,0 га паш;
Лебедзеўскага сельскага Савета народных дэпутатаў — 1,3 га (паш — 1,1 га, іншых угоддзяў — 0,2 га);