Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№27 1993 год
Артыкул 31. Вырашэнне спрэчак
Спрэчкі, якія ўзнікаюць па пытаннях тлумачэння або выканання гэтага Дагавора, павінны вырашацца па дыпламатычных каналах.
Глава V
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 32. Ратыфікацыя і ўступленне ў сілу
Гэты Дагавор падлягае ратыфікацыі. Гэты Дагавор уступіць у сілу на трыццаты дзень пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
Абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбудзецца ў Мінску.
Артыкул 33. Спыненне дзеяння
Гэты Дагавор бестэрміновы і спыніць сваё дзеянне пасля заканчэння шасці месяцаў пасля накіравання любым з Дагаворных Бакоў пісьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах аб
спыненні яго дзеяння.
Гэты Дагавор падпісаны ў г. Пекіне И студзеня 1993 года ў
двух экземплярах, кожны на беларускай і кітайскай мовах, з перакладам на рускую мову, прычым абодва тэксты маюць адноль
кавую сілу.
За Рэспубліку Беларусь Л. ДАШУК.
За Кітайскую Народную Рэспубліку ЗАЙ ЧЭН.
ПАСТАНОВА
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
372 Аб ратыфікацыі Пагаднення аб заснаванні Міждзяржаўнага банка
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Ратыфікаваць Пагадненне аб заснаванні Міждзяржаўнага банка, падпісанае 22 студзеня 1993 года ў горадзе Мінску.
2. Даручыць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацы
3—442
33
янальнаму банку Рэспублікі Беларусь ажыццявіць неабходныя меры па выкананню гэтай Пастановы.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. ШУШКЕВІЧ.
10 чэрвеня 1993 г., г. Мінск.
№ 2356—XII.
Пагадненне аб заснаванні Міждзяржаўнага банка
Дзяржавы удзельніцы гэтага Пагаднення, у далейшым — Дагаворныя Бакі,
у мэтах выканання Пагаднення аб адзінай грашовай сістэме і ўзгодненай грашовакрэдытнай і валютнай палітыцы дзяржаў, якія захавалі рубель у якасці законнага плацежнага сродку, і Рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці, прынятых 9 кастрычніка 1992 года ў Бішкеку,
кіруючыся інтарэсамі захавання і развіцця многабаковых вытворчых, гандлёвых і фінансавых адносін,
імкнучыся да забеспячэння стабілізацыі грашовага абарачэння,
прызнаючы неабходнасць і важнасць каардынацыі дзейнасці банкаўскіх структур,
У. мэтах арганізацыі сістэмы многабаковых міждзяржаўных разлікаў, узмацнення валютнафінансавага ўздзеяння на выкананне ўзаемных міждзяржаўных абавязацельстваў і ўплыву плацежнаразліковага механізму на расшырэнне непасрэдных сувязей прадпрыемстваў, арганізацый і камерцыйных структур дамовіліся аб ніжэйпададзеным:
Артикул 1
1. Утварыць Міждзяржаўны банк, у далейшым — Банк.
Заснавальнікамі (членам!) Банка з'яўляюцца дзяржавы рублёвай зоны і дзяржавы, якія маюць сваю нацыянальную валюту і прымаюць удзел у сістэме многабаковых разлікаў, у асобе урадаў і цэнтральных (нацыянальных) банкаў Дагаворных Бакоў.
2. Банк забяспечвае арганізацыю і ажыццяўленне многабаковых разлікаў паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкам! ў сувязі з гандлёвымі і іншымі аперацыямі.
34
Банк у межах прадастаўляемых яму Дагаворнымі Бакамі паўнамоцтваў ажыццяўляе каардынацыю грашовакрэдытнай палітыкі ўдзельнікаў Пагаднення ў мэтах садзейнічання эканамічнаму супрацоўніцтву і развіццю эканомікі.
3. Органам кіравання Банка з'яўляецца Савет Банка, у склад якога ўваходзіць па аднаму паўнамоцнаму прадстаўніку ад члена Банка. Рашэнні Савета Банка прымаюцца ў парадку, які вызначаецца Статутам Банка.
4. Разлікі, якія праходзяць праз Банк, выконваюцца ў рублях, што эмітуюцца Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі.
Завяршэнне разлікаў па клірынгу на вызначаную дату ажыццяўляецца ў рублях або па рашэнню Савета Банка ў свабодна канверсуемай або іншай валюце.
Артыкул 2
Банк з’яўляецца юрыдычнай асобай.
Месцазнаходжанне Банка — горад Масква.
Банк можа ўдзельнічаць у міжнародных фінансавых і банкаўскіх арганізацыях і саюзах.
Дзейнасць Банка рэгулюецца гэтым Пагадненнем і Статутам Банка, які з’яўляецца яго неад’емнай часткай.
Адносіны паміж Банкам і краінай знаходжання Банка, уключаючы яго прывілеі і імунітэты, вызначаюцца адпаведным пагадненнем.
Артыкул 3
На Банк ускладаюцца наступныя функцыі:
арганізацыя і ажыццяўленне многабаковых міждзяржаўных разлікаў па гандлёвых і іншых аперацыях і іх перыядычнае завяршэнне на аснове многабаковага клірынгу (залік узаемных патрабаванняў);
арганізацыя кіравання эмісіяй наяўных рублёў і крэдытнай эмісіяй цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі Дагаворных Бакоў. Указаная функцыя выконваецца толькі пры ўмове дэлегавання Банку такіх паўнамоцтваў заканадаўчымі органамі зацікаўленых Дагаворных Бакоў і заключэння адпаведнага пагаднення;
вывучэнне і аналіз эканомікі Дагаворных Бакоў і падрыхтоўка прапаноў і рэкамендацый цэнтральным (нацыянальным) банкам у мэтах каардынацыі іх грашовакрэдытнай і валютнай палітыкі;
каардынацыя дзейнасці цэнтральных (нацыянальных) банкаў Дагаворных Бакоў у галіне метадалогіі выканання разліковаплацежных аперацый, арганізацыі сістэмы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці па разліковых і іншых аперацыях, распрацоўка
35
прапаноў па збліжэнню рэжымаў нагляду за камерцыйнымі бан
кам!;
тэхнічнае і сезоннае крэдытаванне цэнтральных (нацыянальных) банкаў у працэсе ажыццяўлення ўзаемных многабаковых міждзяржаўных разлікаў;
ажыццяўленне іншых аперацый, якія адпавядаюць мэтам і задачам Банка, што вынікаюць з гэтага Пагаднення і Статута Банка.
Артикул 4
1. Першапачатковы статутны капітал Банка ў суме пяць мільярдаў рублёў фарміруецца за кошт узносаў членаў Банка ў памерах, якія вызначаюцца Саветам Банка.
2. Узносы ў статутны капітал Банка могуць праводзіцца ў рублях, а таксама ў свабодна канверсуемай валюце, будынкамі, збудаваннямі, абсталяваннем, іншымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі і маёмасцю.
Заснавальнікі Банка абавязаны ўнесці ўзносы на працягу аднаго месяца пасля ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення.
3. Памер статутнага капіталу Банка можа быць зменены па рашэнню Савета Банка.
Пры прыёме новай дзяржавы ў члены Банка сума статутнага капіталу Банка павялічваецца. Сума, спосаб і тэрміны ўзносу новага члена Банка вызначаюцца Саветам Банка па ўзгадненню з ім.
4. Банк можа мець спецыяльныя фонды, у тым ліку рэзервовы, якія ствараюцца па рашэнню Савета Банка.
Артикул 5
1. Бягучыя плацяжы паміж гаспадарніцкімі суб'ектамі Дагаворных Бакоў ажыццяўляюцца на двухбаковай аснове і рэгулююцца іх нацыянальным заканадаўствам.
Завяршэнне разлікаў паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі Дагаворных Бакоў праводзіцца праз Банк банкаўскімі переводам! на аснове многабаковага клірынгу.
2. Кожнаму цэнтральнаму (нацыянальнаму) банку адкрываецца адзін карэспандэнцкі рахунак у Банку.
3. Штодзённа Банк праводзіць многабаковы клірынг і вызначае разліковую пазіцыю кожнага цэнтральнага (нацыянальнага) банка ў адносінах з усімі іншымі цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі.
Перыядычнасць і парадак завяршэння разлікаў па выніках многабаковага клірынгу вызначаюцца Саветам Банка.
36
Артыкул 6
1. Для завяршэння разлікаў па многабаковаму клірынгу Банк на першым этапе можа прадастаўляць членам Банка крэдыт у памерах, як правіла, да месячнага аб'ёму паступленняў на рахунак гэтага члена за кошт крэдытнай лініі, якая адкрываецца Банку Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі.
У далейшым гранічныя памеры дапушчальных крэдытаў Банка цэнтральным (нацыянальным) банкам устанаўліваюцца Саветам Банка.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банк! пагашаюць сваю запазычанасць перад Банкам за кошт атрымання крэдытаў на двухбаковай аснове або свабодна канверсуемай валютай.
Цэнтральныя (нацыянальныя) банк! абавязаны рэгуляваць свае плацежныя адносіны на двухбаковай аснове такім чынам, каб забяспечвалася захаванне лімітаў тэхнічнага крэдытавання, устаноўленых для кожнага з гэтых банкаў Саветам Банка.
Крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да чарговага рэгулявання клірынгавых рахункаў.
2. За карыстанне тэхнічнымі крэдытамі бяруцца працэнты ў памерах, якія ўстанаўліваюцца Саветам Банка.
3. Патрабаванні да цэнтральнага (нацыянальнага) банкадаўжніка, якія перавышаюць дапушчальны памер тэхнічнага крэдыту, павінны быць пагашаны !м на працягу пяці банкаўскіх дзён пасля накіравання яму адпаведнага паведамлення ад Банка.
4. Банк інфармуе адпаведныя органы Дагаворных Бакоў аб узнікаючых парушэннях плацежных абавязацельстваў.
5. Банк правамоцны абмяжоўваць або поўнасцю спыняць разлікі тых цэнтральных (нацыянальных) банкаў, якія парушаюць свае плацежныя абавязацельствы перад Банкам.
Артыкул 7
Кожны Дагаворны Бок пры заключэнні гандлёваэканамічных пагадненняў на чарговы год і ў рамках агульнага тавараабароту будзе імкнуцца забяспечваць збалансаванасць паступленняў ! плацяжоў у рублях у цэлым з усімі іншымі Дагаворнымі Бакамі ў межах каляндарнага года. Пры гэтым можа ўлічвацца стварэнне (выкарыстанне) магчымых рэзерваў у рублях, а таксама атрыманне (пагашэнне) крэдытаў.
Артыкул 8
Разлікі па негандлёвых аперацыях будуць праводзіцца на аснове дзеючых пагадненняў аб разліках па негандлёвых плацяжах.
37
Артикул 9
Банк можа адкрываць карэспандэнцкія рахункі цэнтральным (нацыянальным) банкам іншых дзяржаў для іх удзелу ў многабаковых разліках у рублях з цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі, якія з'яўляюцца членам! Банка, у парадку і на ўмовах, што вызначаюцца Саветам Банка.
Артикул 10
Для забеспячэння выканання Банкам задач і функций, прадугледжаных гэтым Пагадненнем, цэнтральныя (нацыянальныя) банкі Дагаворных Бакоў прадстаўляюць яму бухгалтарскія балансы і іншую інфармацыю ў тэрміны і ў аб'ёмах, якія вызначаюцца Саветам Банка.
Артикул 11
Да гэтага Пагаднення могуць далучыцца іншыя дзяржавы, якія падзяляюць мэты і прынцыпы дзейнасці Банка.
Парадак приёму новых членаў Банка вызначаецца яго Статутам.
Артикул 12
Гэта Пагадненне можа быць зменена толькі са згоды ўсіх Дагаворных Бакоў.
Артикул 13
Кожны Дагаворны Бок можа адмовіцца ад удзелу ў гэтым Пагадненні з паведамленнем аб гэтым Савету Банка не менш чым за шэсць месяцаў. На працягу ўказанага тэрміну павінны быць урэгуляваны адносіны паміж Банкам і адпаведным Дагаворным Бокам па іх узаемных абавязацельствах.
Артикул 14
Гэта Пагадненне ўступае ў сілу з дня яго падпісання, а для Дагаворных Бакоў, заканадаўства якіх патрабуе ратыфікацыі такіх пагадненняў,— з дня здачы ратыфікацыйных грамат дзяржаведэпазітарыю.