Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№27 1993 год
Дагаворныя Бакі па просьбе прадстаўляюць адзін аднаму інфармацыю аб дзеючым або дзейнічаўшым заканадаўстве і аб судовай практыцы. 27
Глава II
ПРАВАВАЯ ДАПАМОГА ПА ГРАМАДЗЯНСКІХ СПРАВАХ
Артыкул 14. Аб'ём прававой дапамогі
Дагаворныя Бакі будуць на ўзаемнай аснове ўручаць па просьбе судовыя і несудовыя дакументы, дапытваць удзельнікаў справы, сведак і экспертаў, праводзіць экспертизу, агляд на месцы, а таксама выконваць іншыя працэсуальныя дзеянні па збору доказаў.
Артыкул 15. Аплата судовых расходаў
1. Грамадзянін аднаго з Дагаворных Бакоў на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку аплачвае судовыя расходы на аднолькавых умовах і ў аднолькавым аб'ёме з грамадзянамі гэтага Дагаворнага Боку.
2. Палажэнні пункта 1 гэтага артыкула прымяняюцца таксама да юрыдычных асоб, заснаваных на тэрыторыі аднаго з Дагаворных Бакоў у адпаведнасці з яго нацыянальным заканадаўствам.
Артыкул 16. Поўнае або частковае вызваленне ад уплаты судовых расходаў
1. Грамадзянін аднаго з Дагаворных Бакоў на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку вызваляецца поўнасцю або часткова ад уплаты судовых расходаў на аднолькавых умовах і ў аднолькавым аб'ёме з грамадзянамі гэтага Дагаворнага Боку.
2. Грамадзянін аднаго з Дагаворных Бакоў, звяртаючыся з просьбай аб поўным або частковым вызваленні ад уплаты судовых расходаў, павінен прадставіць выдадзеныя кампетэнтнымі ўстановамі па месцы жыхарства або месцы прабывання дакументы, якія сведчаць яго асобу, сямейнае і маёмаснае становішча, калі заяўнік не мае месца жыхарства або месца прабывання на тэрыторыі Дагаворных Бакоў, ён можа прадставіць указаныя дакументы, выдадзеныя або завераныя дыпламатычным прадстаўніцтвам або консульскай установай сваёй дзяржавы.
3. Суд, які выносіць рашэнне па хадайніцтву аб поўным або частковым вызваленні ад уплаты судовых расходаў, можа накіраваць запыт органу, што выдаў дакументы, аб дадатковым растлумачэнні.
Артыкул 17. Рашэнні, якія падлягаюць прызнанню і выкананню
1. Дагаворныя Бакі абавязаны ў адпаведнасці з палажэннямі гэтага Дагавора прызнаваць і, кал! гэта патрабуецца па характа
28
ру рашэння, выконваць на сваей тэрыторыі судовыя рашэнні, вынесеныя на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку, пасля ўступлення гэтага Дагавора ў сілу.
2. Тэрмін «судовыя рашэнні», які ўжываецца ва ўсім тэксце Дагавора, азначае:
у Рэспубліцы Беларусь — уступіўшыя ў законную сілу рашэнне, пастанова, пастанаўленне суда (суддзі), у тым ліку гаспадарчага суда (суддзі), міравое пагадненне па грамадзянскай справе, а таксама прыгавор у частцы кампенсавання шкоды па крымінальнай справе,
у Кітайскай Народнай Рэспубліцы — вынесенае судом рашэнне, пастанова, акт прымірэння па грамадзянскай справе і прыгавор у частцы кампенсавання шкоды па крымінальнай справе.
3. Адзін Дагаворны Бок можа ў адпаведнасці са сваім нацыянальным заканадаўствам прызнаць рашэнні іншых кампетэнтных органаў другога Дагаворнага Боку па грамадзянскіх справах, па сваім характары не патрабуючыя выканання.
Артыкул 18. Хадайніцтва аб прызнанні і выкананні судовага рашэння
1. Хадайніцтва аб прызнанні і выкананні судовага рашэння падаецца заяўнікам у суд, які вынес гэта рашэнне, і перасылаецца апошнім у суд другога Дагаворнага Боку ў прадугледжаным у артыкуле 2 гэтага Дагавора парадку. Заяўнік можа падаць хадайніцтва і непасрэдна суду другога Дагаворнага Боку.
2. Хадайніцтва аб прызнанні і выкананні судовага рашэння павінна суправаджацца наступнымі дакументамі:
1) копіяй судовага рашэння, заверанай судом; калі ў копіі адсутнічае дакладнае ўказанне на тое, што рашэнне ўступіла ў сілу і можа быць выканана, павінен быць таксама прыкладзены адзін экземпляр дакумента аб гэтым;
2) дакументам суда аб выкананай частцы рашэння на тэрыторыі Дагаворнага Боку, які робіць запыт;
3) дакументам, засведчваючым, што боку, які не прыняў удзелу ў працэсе, было ва ўстаноўленым законам парадку ўручана паведамленне аб выкліку ў суд, а ў выпадку яго недзеяздольнасці — што ў яго быў належны прадстаўнік;
4) завераным перакладам названага ў гэтым артыкуле хадайніцтва і дакументаў, якія прыкладаюцца да яго.
Артыкул 19. Парадак прызнання і выканання судовага рашэння
1. Прызнанне і выкананне судовага рашэння ажыццяўляецца
29
судом Дагаворнага Боку, да якога звернута хадайнщтва, у адпа
веднасці з парадкам, устаноўленым нацыянальным заканадаўст
вам гэтага Дагаворнага Боку.
2 Суд, да якога звернута хадайніцтва, разглядае ўказанае рашэнне толькі на прадмет яго адпаведнасці патрабаванням гэтага Дагавора.
3. У адносінах да рашэння, па якому паступіла хадайніцтва аб прызнанні 1 выкананні, суд, што атрымаў хадайніцтва, у выпадку неабходнасці можа запатрабаваць ад суда, які вынес рашэнне, прадставіць дадатковыя матэрыялы.
Артыкул 20. Юрыдычная сіла прызнання і выканання
Прызнанне і выкананне судом аднаго Дагаворнага Боку рашэння суда другога Дагаворнага Боку мае такую ж сілу, як і прызнанне і выкананне рашэння суда гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 21. Адмова ў прызнанні і выкананні рашэння
У прызнанні і выкананні судовага рашэння можа быць адмоўлена ў адным з наступных выпадкаў:
1) калі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, дзе вынесена рашэнне, гэта рашэнне не ўступіла ў законную сілу або не падлягае выкананню;
2) калі ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, да якога звернута хадайніцтва аб прызнанні і выкананні рашэння, справа адносіцца да выключнай кампетэнцыі суда Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт;
3) калі боку, які не прыняў удзелу ў працэсе, не было ўручана Ў здпаведндсці з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, установа якога прыняла рашэнне, паведамленне аб выкліку ў суд або, пры яго недзеяздольнасці, адсутнічаў належны прадстаўнік;
4) калі па той жа прававой спрэчцы паміж тымі ж бакамі судом Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, ужо вынесена рашэнне, што ўступіла ў законную сілу, або яно знаходзіцца там на разглядзе, або ўжо прызнана ўступіўшае ў законную сілу рашэнне трэцяй дзяржавы па гэтай справе;
5) калі прызнанне або выкананне рашэння можа нанесці ўрон суверэнітэту, бяспецы або грамадскаму парадку Дагаворнага Боку, да якога звернута хадайніцтва.
Глава III
ПРАВАВАЯ ДАПАМОГА ПА КРЫМІНАЛЬНЫХ СПРАВАХ
Артыкул 22. Аб'ём прававой дапамогі
Дагаворныя Бакі абавязваюцца выконваць па просьбе даручэнні па крымінальных справах аб допыце сведак, пацярпеўшых, экспертаў, падазроных і абвінавачваных; ажыццяўленні вобыску, экспертызы, агляду і аб іншых працэсуальных дзеяннях, звязаных са зборам доказаў; аб перадачы рэчавых доказаў і дакументаў, каштоўнасцей, здабытых злачынным шляхам, а таксама аб уручэнні працэсуальных дакументаў, звязаных з вядзеннем крымінальнай справы, інфармаваць адзін аднаго аб рэзультатах судовага працэсу.
Артыкул 23. Уручэнне дакументаў і выкананне асобных працэсуальных дзеянняў
1. Парадак уручэння дакументаў і выканання асобных працэсуальных дзеянняў, звязаных са зборам доказаў па крымінальных справах, вызначаецца артыкуламі 4—6, 8 гэтага Дагавора.
2. Пры накіраванні вышэйназваных даручэнняў павінны быць указаны: акалічнасці злачынства, яго кваліфікацыя і палажэнні адпаведных заканадаўчых актаў.
Артыкул 24. Передача грошай і матэрыяльных каштоўнасцей, здабытых злачынным шляхам
1. Дагаворны Бок на падставе патрабавання другога Дагаворнага Боку павінен перадаць гэтаму Дагаворнаму Боку грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, здабытыя злачынным шляхам на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку. Аднак такая перадача не павінна ўшчамляць правы Дагаворнага Боку або трэціх асоб на гэтыя каштоўнасці.
2. У выпадку, калі вышэйназваныя грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці неабходны для правядзення на тэрыторыі Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, судовага разбору па іншых нявырашаных крымінальных справах, тэты Дагаворны Бок можа часова прыпыніць іх передачу.
Артыкул 25. Адмова ў аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах
Дагаворны Бок, да якога накіраваны запыт, акрамя падстаў, прадугледжаных у артыкуле 11 гэтага Дагавора, можа адмовіць у аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах па адной з наступных падстаў:
31
1) дзеянне, указанае ў даручэнні, па нацыянальнаму закана
даўству Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, не з'яўля
ецца злачынствам;
2) падазроны або абвінавачваны, указаны ў даручэнні, з’яўляецца грамадзянінам Дагаворнага Боку, да якога накіраваны запыт, і не знаходзіцца на тэрыторыі Дагаворнага Боку, які робіць запыт.
Артыкул 26. Паведамленне аб рэзультатах судовага разбору па крымінальных справах
Дагаворныя Бакі на аснове ўзаемнасці перадаюць адзін аднаму копіі ўступіўшых у законную сілу прыгавораў, вынесеных іх судам! ў адносінах да грамадзян другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 27. Інфармацыя аб раней учыненых злачынствах
Дагаворныя Бакі прадстаўляюць адзін аднаму па просьбе бясплатна звесткі аб судзімасці, неабходныя ім для разгляду крымінальнай справы ў адносінах да асобы, якая раней была асуджана судом другога Дагаворнага Боку.
Глава IV
ІНШЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 28. Сапраўднасць дакументаў
Дакументы, якія састаўлены або засведчаны судом або іншай кампетэнтнай установай аднаго Дагаворнага Боку, сапраўдныя пры наяўнасці афіцыйнай пячаткі адпаведнай кампетэнтнай установы гэтага Дагаворнага Боку. У такім выглядзе яны могуць прымацца судом або іншай кампетэнтнай установай другога Дагаворнага Боку без легалізацыі.
Артыкул 29. Пересылка дакументаў аб грамадзянскім стане і іншых дакументаў
Выконваючы тэты Дагавор, кампетэнтныя ўстановы аднаго Дагаворнага Боку па просьбах, атрыманых па дыпламатычных каналах, бясплатна і з перекладам на англійскую або рускую мову перасылаюць другому Дагаворнаму Боку пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, аб адукацыі, дакументах аб працоўным стажы і іншыя, якія датычацца асабістых правоў грамадзян другога Дагаворнага Боку.
Артыкул 30. Вываз рэчаў і перавод грашовых сум
Палажэнні гэтага Дагавора і яго выкананне не могуць пера
32
шкаджаць выкананню абодвума Дагаворнымі Бакамі сваіх законаў і палажэнняў аб вывазе рэчаў і пераводзе грашовых сум за граніцу.