Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №27 1993 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№27 1993 год
40.99 МБ
Калі наяўны аб'ём разліковых пазык, выдадзеных цэнтральнаму (нацыянальнаму) банку, перавышае 87 працэнтаў крэдытнай мяжы дзяржавы, то мяжа чацвёртай крэдытнай лініі роўная
43
розніцы паміж аб'ёмам крэдытнай мяжы дзяржавы і сумай наяўных разліковых пазык.
7.	3 тым каб аблегчыць аплату буйных здзелак на працягу перыяду клірынгу, можа быць выкарыстаны спецыяльны доступ да сродкаў разліковага крэдыту. Спецыяльны доступ да сродкаў абмежаваны 50 працэнтамі мяжы дадатковага крэдыту пры ўмове, што агульны аб'ём разліковага крэдыту не перавышае крэдытнай мяжы дзяржавы і магчымасць яго атрымання абмежавана для тых членаў, якія ўжо не маюць у наяўнасці выдадзенай ім пазыкі па спецыяльнаму доступу.
Пазыкі па спецыяльнаму доступу маюць тэрмін пагашэння ў адзін разліковы перыяд.
8.	Гранічны аб'ём крэдыту, прадастаўляемага Банкам кожнаму цэнтральнаму (нацыянальнаму) банку, устанаўліваецца Саветам Банка, як правіла, у памерах не больш месячнага аб'ёму паступленняў на карысць гэтага цэнтральнага (нацыянальнага) банка.
КАШТАЛ I СРОДКІ БАНКА
Артикул 6
Л Першапачатковы статутны капітал Банка ў суме 5 мільярдау рублёў фарміруецца за кошт узносаў членаў Банка ў памерах якія вызначаюцца Саветам Банка.
2.	Узносы ў статутны капітал Міждзяржаўнага банка могуць рабщца ў рублях, а таксама ў свабодна канверсуемай валюце, будынкамі, збудаваннямі, абсталяваннем і іншымі матэрыяльнымі каштоўнасцямі і маёмасцю.
3.	Заснавальнікі Банка абавязаны ўнесці ўзносы на працягу аднаго месяца пасля ўступлення ў сілу Пагаднення аб заснаванні Міждзяржаўнага банка.
4.	Памер статутнага капіталу Банка можа быць зменены па рашэнню Савета Банка.
Пры прыёме новай дзяржавы ў члены Банка сума статутнага капіталу Банка павялічваецца. Сума, спосаб і тэрміны ўзносу новага члена Банка вызначаюцца Саветам Банка па ўзгадненню
5.	Банк можа за кошт прыбытку сфарміраваць рэзервовы 1 іншыя фонды, аб'ём, мэты і парадак фарміравання і расходавання сродкаў якіх вызначаюцца Саветам Банка.
6.	Банк праводзіць бягучыя расходы за кошт даходаў ад працэнтаў па крэдытах і камісійнага ўзнагароджання за паслугі цэнтральным (нацыянальным) банкам.
44
Тарыфы за паслугі Банка, памеры працэнтных ставак і каштарыс Банка зацвярджаюцца Саветам Банка.
Банк можа прыцягваць крэдытныя рэсурсы і размяшчаць іх у інтарэсах членаў Банка.
СТРУКТУРА КІРАВАННЯ БАНКА
Артикул 7
1.	Вышэйшым органам кіравання Банка з'яўляецца Савет Банка, які ўключае ў сябе аднаго паўнамоцнага прадстаўніка ад кожнага Дагаворнага Боку. Члены Банка афіцыйна інфармуюць усе Дагаворныя Бакі аб назначэнні свайго паўнамоцнага прадстаўніка ў Савет Банка і двух намеснікаў, якія маюць права выконваць абавязкі паўнамоцнага прадстаўніка ў час яго адсутнасці.
2.	Савет Банка праводзіць свае пасяджэнні не радзей аднаго разу ў чатыры месяцы ў горадзе, дзе размяшчаецца Банк. Спецыяльныя пасяджэнні Савета Банка склікаюцца па просьбе Прэзідэнта Банка, калі ён палічыць гэта мэтазгодным або калі аб гэтым ёсць просьба ў пісьмовай форме любых чатырох членаў Савета Банка. Рашэнні Савета Банка прымаюцца кваліфікаванай большасцю ў семдзесят пяць працэнтаў ад агульнай колькасці галасоў.
Галасы ў Савеце Банка размяркоўваюцца наступным чынам:
Расійская Федэрацыя — 50 працэнтаў ад агульнай колькасці галасоў, іншыя члены Савета — прапарцыянальна долі кожнай дзяржавы ў агульным аб'ёме ўзаемнага знешнегандлёвага абарачэння за 1990 год.
3.	Савет Банка мае наступныя паўнамоцтвы:
прымае рашэнні аб прыёме новых членаў Банка;
прымае рашэнні аб павелічэнні або памяншэнні статутнага капіталу Банка;
заслухоўвае і зацвярджае кожныя шэсць месяцаў справаздачу Прэзідэнта Банка;
прымае па прапанове Прэзідэнта Банка бюджэт Банка і заслухоўвае справаздачу аб яго выкананні;
зацвярджае гранічныя паталкі разліковых крэдытаў цэнтральным (нацыянальным) банкам, памеры працэнтных ставак і тарыфаў за паслугі Банка, якія прымяняюцца, унутраныя нормы і правілы дзейнасці Банка;
прымае рашэнні аб санкцыях і штрафах, а таксама аб мерах, што прымяняюцца да тых членаў, якія не выконваюць правілы 1 асноўныя палажэнні Пагаднення, Статута і адпаведных Пратаколаў, што адносяцца да Банка.
4.	Для вядзення пасяджэнняў Савета Банка з ліку яго чле
45
наў штогод выбіраецца Старшыня Савета Банка. Ніхто не можа выконваць абавязкі Старшыні на працягу больш двух гадоў паслядоўна, але пасля перапынку ў адзін год ён зноў можа быць Старптынёй. У выпадку ўзнікнення вакансіі Старшыні на чарговым насяджэнні Савета выбіраецца новы Старшыня.
5.	Савет Банка назначае Прэзідэнта Банка і яго намесніка. Прэзідэнт адказны за аператыўнае кіраванне Банкам і падрыхтоўку матэрыялаў для разгляду на пасяджэннях Савета.
Прэзідэнт Банка нясе асабістую адказнасць перад Саветам Банка за вынікі бягучай дзейнасці Банка. Прэзідэнт вызначае колькасць і абавязкі штату супрацоўнікаў Міждзяржаўнага банка, наймае і звальняе служачых.
6.	Прэзідэнт Банка ўстанаўлівае па меры неабходнасці нормы і правілы, якія павінны выконвацца ў Банку ў адносінах да ўсіх пытанняў, не прадугледжаных у Пагадненні аб заснаванні Міждзяржаўнага банка, гэтым Статуце або адпаведных пратаколах.
7.	Прэзідэнт Банка можа прыцягваць экспертаў для выканання асобных работ.
8.	Заработная плата і іншыя формы ўзнагароджання Прэзідэнта Банка і яго намесніка вызначаюцца Саветам Банка.
ІНШЫЯ ПЫТАНШ
Артыкул 8
1.	Адказнасць банка. Банк не нясе адказнасці за двухбаковыя плацяжы паміж цэнтральнымі (нацыянальнымі) банкамі.
2.	Выключэнне. Ніякі член Банка не можа быць з яго выключены, калі ён не парушыў артыкула Пагаднення і Статут Банка. Калі ж такія артыкулы былі парушаны, па рэкамендацыі Прэзідэнта Банка ён можа быць выключаны з Банка кваліфікаванай большасцю ў 75 працэнтаў галасоў Савета Банка.
3.	Выхад. Любы член Банка можа выйсці з Банка, паведаміўшы Савету Банка аб сваім намеры не менш чым за шэсць месяцаў. На працягу ўказанага тэрміну павінны быць урэгуляваны адносіны паміж Банкам і адпаведным Дагаворным Бокам па іх узаемных абавязацельствах.
4.	Выкананне Пагаднення. Савет Банка, Прэзідэнт Банка і ўсе яго служачыя павінны выконваць Пагадненне, дадзены Статут і адпаведныя Пратаколы.
5.	За парушэнне правіл і асноўных напрамкаў дзейнасці, што змешчаны ў Пагадненні аб заснаванні Міждзяржаўнага банка, гэтым Статуце, адпаведных Пратаколах, члены Банка падвяргаюцца штрафам, якія ўстанаўліваюцца Саветам Банка. У выпадку паўторнага парушэння члены Банка павінны прадставіць тлумачэнні Савету Банка.
46
6.	Рэвізія дзейнасці Банка. Штогод Банк падлягае аўдытарскім рэвізіям у адпаведнасці з міжнароднымі стандартам!.
7.	Парадак разгляду спрэчак. Прэтэнзіі да Банка могуць быць прад’яўлены на працягу двух гадоў з моманту ўзнікнення права на іск.
Спрэчкі Банка з яго членамі па дамоўленасці Дагаворных Бакоў разглядаюцца ў судзе, гаспадарчым судзе (арбітражы).
8.	Прывілеі і імунітэты будуць дадаткова вызначаны Дагаворнымі Бакамі.
9.	Фінансавы год Міждзяржаўнага банка пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 снежня.
Гадавыя балансы Банка зацвярджаюцца Саветам Банка, публікуюцца ва ўстаноўленым парадку.
10.	Размеркаванне прыбытку. Прыбытак Банка пасля зацвярджэння гадавой справаздачы размяркоўваецца па рашэнню Савета Банка і можа накіроўвацца на папаўненне рэзервовага капіталу і іншыя мэты.
11.	Спыненне дзейнасці Банка. Дзейнасць Банка можа быць спынена па рашэнню Дагаворных Бакоў.
12.	Дапаўненні і змяненні да гэтага Статута могуць быць унесены ў форме спецыяльных пратаколаў са згоды ўсіх Дагаворных Бакоў.
13.	Статут Банка рэгіструецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы знаходжання. Статут Банка ўступае ў сілу з моманту яго рэгістрацыі.
Аформлена ў горадзе Мінску 22 студзеня 1993 года ў адным аўтэнтычным экземпляры на рускай мове. Аўтэнтычны экземпляр захоўваецца ў Архіве Урада Рэспублікі Беларусь, які накіруе дзяржавам, што падпісалі тэты Статут, яго завераную копію.
За Азербайджанскую Рэспубліку	За Расійскую Федэрацыю Б. ЕЛЬЦЫН.
За Рэспубліку Арменія	За Рэспубліку Таджыкістан Э. РАХМОНАЎ.
Л. ТЭРПЕТРАСЯН.	За Туркменістан
За Рэспубліку Беларусь	С. ШЯЗАЎ.
С. ШУШКЕВІЧ.	За Рэспубліку Ўзбекістан
За Рэспубліку Казахстан	I. КАРЫМАЎ.
Н. НАЗАРБАЕЎ.	За Украіну
За Рэспубліку Кыргызстан	Л. КРАЎЧУК.
А. АКАЕЎ.	
За Рэспубліку Малдова	
М. СНЕГУР.	
ВЕДОМОСТИ
ВЕРХОВНОГО
СОВЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
25 сентября
1993 г.
№ 27(101)
Издаются
с 1990 г.
СОДЕРЖАНИЕ
Постановления, принятые на двенадцатой сессии Верховного Совета Республики Беларусь двенадцатого созыва
341.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения между Республикой Беларусь и Украиной о взаимном признании прав и регулировании отношений собственности.
342.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения между правительствами государств — участников Содружества Независимых Государств о согласованных принципах налоговой политики, подписанного 13 марта 1992 года в городе Москве.
«
343.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения между Правительством Республики Польша и Правительством Республики Беларусь об избежании двойного налогообложения доходов и имущества.
344.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Российской Федерации о налоговой политике, подписанного 20 июля 1992 года в городе Москве.
345.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Казахстан о налоговой политике, подписанного 16 сентября 1992 года в городе АлмаАте.
346.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения о совместных мерах в отношении ядерного оружия.
347.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Конвенции о биологическом разнообразии.
348.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Конвенции Международной организации труда № 150 «О регулировании вопросов труда: роль, функции и организация».
349.	Постановление Верховного Совета Республики Беларусь о ратификации Соглашения о совместной деятельности в отношении гуманитарной помощи, поступающей изза рубежа.