Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Леанід Лыч
Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Віцебск 2006
Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін»
Леанід Лыч
ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЫЯД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569-1795 гг.)
Віцебск Выдавецтва УА "ВДТУ" 2006
УДК 625 (09) (476) ББК 63.3 (2) 6-2 (4 Бен)
66.3 (4 Бем) 6
Друкуецца з дазволу Рады Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін”
Рэцэнзенты: І.У. Мандрык, прафесар кафедры сацыяльна-
гуманітарных дысцыплін ВФ УА ФПБ “МІПСА”, доктар гістарычных навук
Лыч Леанід
Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569-1795 гг.). -Віцебск: Выд-ва УА “ВДТУ”, 2006. - 168 с.
У кнізе асвятляецца стан культуры Беларусі ў час яе знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай. Паказана, як у выніку прапольскай палітыкі свецкай улады і каталіцкага касцёла адбывалася дэфармацыя прыродных асноў духоўнага жыцця беларускага народа і як гэта паўплывала на яго этнічную кансалідацыю. Разлічана на са.мае шырокае кола чытачоў. зацікаўленых у паглыбленні сваіх ведаў па гісторыі культуры Беларусі.
ISBN 985-481-044-5
УДК 625 (09) (476) ББК 63.3 (2)6-2 (4 Бен)
© Леанід Лыч
© Выдавецтва УА “ВДТУ”, 2005
ЗМЕСТ
ПРАДМОВА................................................. 5
РАЗДЗЕЛ I. УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ЯК СПРЫЯЛЬНЫ
ФАКТАР ПРАНІКНЕННЯ ПОЛЬСКАЙ КУЛЬТУРЫ НА БЕЛАРУСЬ
1.1. Першыя крокі па пераарыентацыі на польскія духоўныя каштоўнасці............................................ 7
1.2. Беларуская культура на пачатку існавання Рэчы Паспалітай. 10
1.3. Пачатак дзяржаўнай палітыкі паланізацыі беларускага народа.. 16
РАЗДЗЕЛ II. УЗМАЦНЕННЕ ПАЗІЦЫЙ КАТАЛІЦЫЗМУ НА
БЕЛАРУСІI ЯГО ЎПЛЫЎ НА КУЛЬТУРУ
2.1. Актывізацыя дзейнасці каталіцкіх ордэнаў.......... 20
2.2. Каталіцкая сістэма адукацыі....................... 26
2.3. Роля касцёла ў пашырэнні польскасці...................... 31
2.4. Рэакцыя прагрэсіўных колаў беларускага грамадства на акаталічванне і апалячванне........................... 38
2.5. Стаўленне касцёла да іудзейскай і мусульманскай рэлігій.. 42
РАЗДЗЕЛ Ш. МЕСЦА ПРАВАСЛАЎНАЙ, УНІЯЦКАЙ I
ПРАТЭСТАНЦКАЙ ЦЭРКВАЎ У ДУХОЎНЫМ ЖЫЦЦІ
3.1. Дзейнасць праваслаўных брацтваў у сферы адукацыі і кнігадрукавання....................................... 45
3.2. Прысутнасць беларускага фактару ва уніяцкай царкве....... 50
3.3. Пратэстанцкая царква і яе стаўленне да беларускай культуры... 56
РАЗДЗЕЛ IV. МОЎНАЯ ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА БЕЛАРУСІ
4.1. Дзяржаўна-прававая абарона беларускай мовы........ 63
4.2. Дыскрымінацыя беларускай мовы свецкай уладай...... 66
4.3. Звужэнне функцый беларускай мовы ў сферы культуры........ 69
4.4. Захаванне беларускай мовы ў ніжэйшых станах гра.мадства.. 78
РАЗДЗЕЛ V. УЗАЕМАДАЧЫНЕННІ БЕЛАРУСКАГА,
УКРАІНСКАГА I РУСКАГА НАРОДАЎ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ
5.1. Беларуска-ўкраінскае культурнае супрацоўніцтва.... 82
5.2. Культурныя сувязі Беларусі з Рускай дзяржавай..... 89
4
РАЗДЗЕЛ VI. АРХІТЭКТУРА, ЖЫВАПІС, ДЭКАРАТЫЎНА-
ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
6.1. Суадносіны традыцыйнага і заходнееўрапейскага ў архітэктуры............................................ 102
6.2. Культавыя пабудовы іудзеяў і мусульман................. 110
6.3. Рэлігійныя і свецкія напрамкі ў жывапісе............... 112
6.4. Спалучэнне мясцовага і запазычанага ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве................................... 117
РАЗДЗЕЛ VII. ТЭАТРАЛЬНАЕ I МУЗЫЧНАЕ МАСТАЦТВА
7.1. Школьны, лялечны і прыватнаўласніцкі тэатры....... 121
7.2. Зараджэнне і развіццё прафесійнага музычнага мастацтва. 127
РАЗДЗЕЛ VIII. АД САМАБЫТНАСЦІ ДА ПАЛАНІЗАЦЫІ
8.1. Беларусь у кантэксце еўрапейскага культурнага працэсу.. 135
8.2. Дэфармацыя прыродных асноў беларускай культуры.... 143
РАЗДЗЕЛ IX. УПЛЫЎ КУЛЬТУРЫ НА ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ
9.1. Этнонімы асноўнага тытульнага народа Вялікага Княства Літоўскага............................................. 152
9.2. Стан этнічнай кансалідацыі беларусаў............. 157
ЗАКЛЮЧЭННЕ.................................................. 161
5
Светлай памяці сястры маёй Адзе Міхайлаўне Лыч-Карпук прысвячаю гэтую кнігу
ПРАДМОВА
У гісторыі беларускай культуры былі самыя розныя перыяды. Калі яна развівалася ва ўмовах існавання ў беларусаў уласнай дзяржавы, поспехі былі непараўнальна лепшыя, чым калі даводзілася ў той ці іншай ступені зведваць палітычную залежнасць ад іншых народаў. Самыя ж неспрыяльныя ўмовы для культурнага развіцця беларускага народа складваліся тады, калі ён быў цалкам пазбаўлены правоў на ўласную дзяржаўнасць.
Адметнае месца ў гісторыі культуры Беларусі займае даволі працяглы па часе перыяд, пачатак якому паклала падпісаная Вялікім Княствам Літоўскім і Каронай Польскай у 1569г. Люблінская унія У адпаведнасці з яе ўмовамі, на палітычнай карце Еўропы ўзнікла даволі буйное федэратыўнае дзяржаўнае аб'яднанне - Рэч Паспалітая. Спатрэбілася некалькі стагоддзяў, каб такое здзейснілася на практыцы.
Безупынныя і працяглыя намаганні Кароны Польскай да палітычнага аб’яднання ў адной дзяржаве з Вялікім Княствам Л ітоўскім яшчэ ніколі так ушчыльную не набліжаліся да сваёй запаветнай мэты, як на пачатку другой паловы XVI ст. Шмат у чым тут пасадзейнічалі няўдачы ВКЛ у вайне з Маскоўскім Княствам, якая пачалася ў 1558 г. і атрымала назву Лівонская, ці Інфлянцкая. За першыя дзесяць гадоў яе наша краіна страціла вельмі вялікую тэрыторыю і практычна павінна была цалкам апынуцца пад уладай Маскоўскай дзяржавы. Каб ухіліцца ад такой катастрофы, улады ВКЛ пайшлі на палітычны саюз з Каронай Польскай, вынікам якога і стала ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Паколькі ў ёй Княству забяспечваліся толькі сімвалічныя палітычныя правы, гэта не магло не адбіцца на ўсіх баках яго жыцця, у т.л. і на культуры, якая на мо.мант дзяржаўнага аб'яднання двух народаў знаходзілася на дастаткова высокім узроўні, мела выразны беларускі характар. На стан духоўнага жыцця ВКЛ. акрамя істотнага абмежавання яго палітычных правоў у час знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай, немалы ўплыў рабіла блізкароднасць культур і моваў беларускага і ўкраінскага народаў. Як сведчыць сусветны гістарычны вопыт, падобная блізкароднасць вельмі павышае неояспеку этнакультурнай асіміляцыі. He абмінула яна і беларусаў, тым больш. што на іх дэнацыяналізацыю ледзь не адразу ж была скіравана ўся дзейнасць свецкіх і духоўных уладаў Рэчы Паспалітай. Перадавым дзеячам культуры Беларусі робіць вялікі гонар,
6
што яны і ў гэтых экстрэмальных умовах шмат гадоў працягвалі плённа працаваць на духоўнай ніве роднага народа, усяляк імкнучыся далучыць свой край да еўрапейскай цывілізацыі, захаваць яго этнакультурную адметнасць. I хаця апошняя зведала страшэнную дэфармацыю, усё-такі беларусы за час свайго жыцця ў Рэчы Паспалітай не растварыліся ў польскай культурна-моўнай стыхіі.
Набытая ў той перыяд практыка арганізацыі духоўнага жыцця ў складзе поліэтнічнай дзяржавы дапамагала беларусам цалкам не страціць свайго “Я" і пасля таго, як яны апынуліся пад магутнай рэакцыйнай уладай Расійскай імперыі, жорсткім нацыянальным уціскам савецкай таталітарнай сістэмы кіравання грамадствам. Несумненна, веданне гэтай практыкі хоць у нейкай ступені дапаможа выпрацоўцы правільнага курсу нацыянальна-культурнай, моўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на выпадак, калі яна разам з Расіяй створаць і будуць супольна жыць у адной саюзнай дзяржаве, у якой адразу ж узнікне і неўзабаве набудзе асаблівую вастрыню праблема захавання этнакультурнай адметнасці не рускага, а беларускага народа. А захаваць такую адметнасць мы абавязаны цаной любых намаганняў, бо інакш страцім права называцца самабытным народам, выпадзем назаўжды са славянскай супольнасці, з сусветнай цывілізацыі, будзем толькі колькасна папаўняць іншыя нацыі.
7
РАЗДЗЕЛ I.
УТВАРЭННЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ ЯК СПРЫЯЛЬНЫ ФАКТАР ПРАНІКНЕННЯ ПОЛЬСКАЙ КУЛЬТУРЫ НА БЕЛАРУСЬ
1. Першыя крокі па пераарыентацыі на польскія духоўныя каштоўнасці
Аб яднанню, паводле заключанай у 1596 г. Люблінскай уніі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай ў адну дзяржаву - Рэч Паспалітую, папярэднічаў даволі працяглы перыяд пошуку ўсемагчымых формаў палітычнай інтэграцыі паміж сабой. Урадам гэтых краін даводзілася вельмі часта высвятляць даволі складаныя і супярэчлівыя, не заўсёды шчырыя ўзаемадачынненні. 3 усёй рэльефнасцю выявілася такое ўжо і пры падпісанні ў 1385 г. Крэўскай уніі, у выніку якой значна ўзмоцніўся польскі ўплыў, пашырылася сфера распаўсюджвання каталіцызму ў Вялікім Княстве Літоўскім. Але нярэдка дзеянні гэтых суседніх краін вызначаліся і глыбокім паразуменнем адзін аднаго, як, напрыклад, у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам у час Грунвальдскай бітвы 1410 г. Польскія каралі не раз прыходзілі на дапамогу ВКЛ, калі яму трэба было адстаяць сваю незалежнасць ад тэрытарыяльных прэтэнзій Маскоўскай дзяржавы. Няспынная захопніцкая палітыка апошняй з яўлялася адной з найважнейшых прычын, што штурхала Вялікае Княства Літоўскае на ўтварэнне сумеснай з Польшчай дзяржавы. Неабходнасць такога аб яднання асабліва стала добра разумецца многімі палітычнымі коламі Княства пасля буйных паражэнняў ад маскоўскіх войскаў падчас Лівонскай вайны (1558-1582). Пра гэта трапна выказаўся па прыбыцці ў 1569г. на Люблінскі сойм Мікалай Радзівіл Рыжы: “На нашым хрыбце быў непрыяцель, калі мы ад’язджалі сюды”. Ідучы на вымушанае аб’яднанне з Каронай Польскай, дэпутаты ад ВКЛ, напэўна ж, памятавалі пра далёка не сяброўскія ўчынкі польскіх уладаў пасля заключэння Крэўскай уніі.