Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Ад лацшскага - ранняе дзяцінства; першыя крокі Да інкх набулаў адносяць кжп. надрукаваныя да 1501 г.
‘ Нсторня Внльнюсского уннверсмтста (1579-1979). - Вм-іьнюс. 1979 - С 95. 96
Нягледзячы на непадзельнае панаванне езуіцкай ідэалогіі, польскага духу ў Віленскай акадэ.міі, некаторыя выпускнікі яе ўсё ж канчаткова не парывалі сувязі з духоўнымі традыцыямі свайго краю, гатовыя былі самаадданай творчай працай прымнажаць іх. У якасці прыкладу можна назваць такіх вядомых асветнікаў таго часу, як Мяцелій Сматрыцкі і Сімяон Полацкі, прафесар права Віленскай акадэміі Аарон Алізароўскі (1618-1659), Казімір Лышчынскі. Зразумела, сярод яе выпускнікоў усё ж непараўнальна больш было тых, хто бездакорна служыў каталіцызму і пальшчызне. У іх усталяванні і рспаўсюджванні на Беларусі Віленская акадэмія адыграла выключна вялікую ролю. У паасобныя гады XVII ст. колькасць студэнтаў у гэтай навучальнай установе дасягала да 1200, а выкладчыкаў - 75 чалавек.
Віленская езуіцкая акадэмія перастала быць езуіцкай і пераўтварылася ў звычайную акадэмію ў 1773 г., калі ў адпаведнасці з булай папы Клімента IV забаранілі дзейнасць езуіцкага ордэна ва ўсіх еўрапейскіх краінах. 3 1781 г. яна называлася Галоўнай школай ВКЛ, з 1796 г. - Галоўнай Віленскай школай, а ў 1803 г. яе рэарганізавалі ў Віленскі універсітэт. Нягледзячы на ўсе рэарганізацыі гэтай навучальнай установы, езуіцкія традыцыі заставаліся ў ёй даволі моцнымі. бо тут працягвалі працаваць многія прафесары і выкладчыкі. якіх вызначала шчырая прыхільнасць да забароненага ордэна. Сёй-той з іх захаваў такую прыхільнасць да канца свайго жыцця. Разам з іншымі фактарамі гэта дапамагала Віленскай акадэміі, Галоўнай школе ВКЛ заставацца магутным каталіцкім лаціна-польскім адукацыйным асяродкам на этнічнай тэрыторыі Беларусі.
Акрамя Віленскай акадэміі, у гэтым горадзе ў 1585 г. зрабіла першы набор навучэнцаў і езуіцкая семінарыя. Спачатку ў яе на вучобу бралі пераважна беларусаў і рускіх праваслаўнага веравызнання (вербаваліся ў Маскоўскай дзяржаве ці сярод дзяцей ваеннапалонных) з тым. каб пазней іх навярнуць у каталіцызм. Практыкаваліся “перыядычныя накіраванні навучэнцаў. што ведалі беларускую, літоўскую і польскую мовы, у бліжэйшыя вёскі, дзе пад кіраўніцтвам езуітаў яны павінны былі ўдасканальвацца ў метадах распаўсюджвання каталіцызму сярод сялян"¹.
Заўзятымі прыхільнікамі. актыўнымі праваднікамі каталіцызму і паланізму з'яўляліся многія выпускнікі Полацкага калегіума, заснаванага ўлетку 1580 г. У некаторыя гады тут навучалася ад 600 да 800 студэнтаў. Ставячы сваімі галоўнымі мэтамі акаталічванне і апалячванне беларускай моладзі, названая навучальная ўстанова. аднак, не магла будаваць сваю працу ў поўным адрыве ад духоўных традыцый мясцовага насельніцтва.
М.іраш Я.Н Ватмкан н католнческая церковь в Белорусснн (1569 - 1795) - С 74. 75
29
Часам даводзілася лічыцца з імі. каб не адрынуць ад сябе масы. Паколькі ў Полацкім езуіцкім калегіуме вучылася моладзь з многіх краін свету, было ўведзена паўгадавое вывучэнне беларускай мовы як спецыяльнага прадмета. У некаторыя гады на ёй выкладалася больш за 20 навучальных дысцыплін’. Калегіум меў канвікт (інтэрнат), бібліятэку, друкарню, тэатр, аптэку, музей, шпіталь для бедных, сукнавальню.
Заслугоўвае быць адзначаным, што самыя прэстыжныя ў нас навучальныя ўстановы - Віленская езуіцкая акадэмія і Полацкі езуіцкі калегіум - распачалі сваю дзейнасць тады, калі вялікім князем ВКЛ і польскім каралём быў не беларус ці паляк, а выхадзец з Трансільваніі (цяпер належыць Румыніі), венгр па паходжанні Стэфан (Сцяпан) Баторый. Ён вучыўся ў Падуанскім універсітэце, а ў трохгадовым нямецкім палоне самастойна займаўся штудзіраваннем прац рымскіх гісторыкаў.
3 заснаваных у XVI ст. езуіцкіх калегіу.маў можна нагадаць і Нясвіжскі (1586 г.). Заслуга ў гэтым Мікалая Крыштофа Радзівіла (Сіроткі), які цалкам парваў з кальвінісцкімі традыцыямі свайго бацькі Мікалая Радзівіла Чорнага і аддана служыў каталіцкай царкве. У XVII ст. сетка такога тыпу навучальных устаноў пашырылася за кошт адкрыцця іх у Бабруйску, Бярэсці, Віцебску, Гародні, Драгічыне, Магілёве, Менску, Оршы, Пінску, Слуцку і іншых населеных пунктах.
Аплата за выхаванне, галоўным чынам пражыванне ў канвіктах, ў езуіцкіх калегіумах у многім залежала ад матэрыяльнага становішча кожнай канкрэтнай асобы, а магла і зусім не брацца. Таму, калі ў 70-я гг. XVI ст. жыхары Вільні даведаліся. “што дзяцей бедных бацькоў езуіты навучаюць бясплатна, школу езуітаў сталі наведваць і дзеці праваслаўных"².
Сваю дзейнасць у навучальных установах езуіты ніколі не зводзілі толькі да вырашэння чыста педагагічных задач, бо мелі на мэце і схіленне моладзі ў каталіцкую веру. Па гэтай прычыне ў езуіцкія калегіумы прымалі і дзяцей з праваслаўных, пратэстанцкіх сем’яў, асабліва заможных. Праз настойлівыя намаганні езуітаў “былі закрыты кальвінскія школы ў Нясвіжы і ў Вільні (1640), праваслаўная ў Пінску. Аршанскія езуіты яшчэ да 1621 года выклапаталі прывілей, паводле якога ні ў самім горадзе, ні ў наваколлях яго не маглі з’яўляцца праваслаўныя вучылішчы'”. Езуітамі рабіліся і іншыя захады па абмежаванні дзейнасці розных навучальных устаноў, якія не належалі іх ордэну. Часа.м такое даводзілася зведваць і самім католікам.
! Наша слова - 1995 - 1 сакавіка
‘ Стельмашенко М А Петр Скарга (Нсторнческое мсследованне) - Кнев. 1912 - С 181
Харламовнч К Западнорусскне православные школы XVI н начала XVII века - Казань, 1998 -С 117
30
Па якасці арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу з ордэнам езуітаў маглі сапернічаць толькі піяры. Іх усяляк падтрымлівалі свецкія ўлады Рэчы Паспалітай у надзеі дамагчыся вельмі жаданага ім абмежавання выключнай ролі езуітаў у навучанні і выхаванні моладзі. У 1736 г. была створана Літоўская правінцыя ордэна піяраў, якая займалася і арганізацыяй сваіх школ (калегіумаў). У ліку першых яны былі заснаваны ў Вільні, у Шчучыне, Геранёнах, Воранаве, Расонах, Зэльве. Лужках, Лідзе і Віцебску. Вучыліся ў іх дзеці ўсіх слаёў насельніцтва, у т.л. і з бедных сем'яў. Прычым плату за навучанне не бралі. Плацілі толькі за пражыванне ў канвікце (інтэрнаце), а дзяцей з бедных саслоўяў абавязвалі “выконваць пэўныя работы па абслугоўванні манастыра. школы і пансіёна для дзяцей шляхтьГ¹. Акрамя традыцыйных для манастырскіх вучылішчаў прадметаў, праз пэўны час у піярскія школы ўвялі і новыя: “матэматыку, фізіку, гісторыю Польшчы і ўсеагульную гісторыю, “палітыку, ці азнаямленне вучняў з творамі па пытаннях палітычных і з мясцовымі законамі і правамі , а таксама родную (польскую) мову”'. На змест вучэбных праграм піярскіх калегіумаў значны ўплыў зрабіла французская культура. У некаторых з іх і шэраг прадметаў выкладаўся на французскай мове. Практыкавалася накіраванне найлепшых навучэнцаў на стажыроўку ў Францыю. Значэнне піярскай сістэмы навучання яшчэ больш вырасла пасля скасавання ў 177j г. ордэна езуітаў і заснавання соймам у 1773-1775 гг. Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай (першай ў Еўропе ўстановы тыпу міністэрства народнай асветы). Ініцыяваныя ёю рэформы адпавядалі прагрэсіўным ідэям Асветніцтва. У яе распараджэнне перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы і маёмасць ордэна езуітаў. Што датычыць піярскіх калегіумаў, да іх было самае паважлівае стаўленне Адукацыйнай камісіі. Дзякуючы гэтаму, піяры адыгралі вялікую ролю ў рэфармаванні асветы краіны ў 1770-1780 гг., падрыхтоўцы новых падручнікаў. “За заслугі ў галіне адукацыі піярам было дазволена ў 1775 г. набываць новыя зямельныя ўладанні, у 1783 г. іх школы ў Польшчы вылучаны ў асобную акругу . у склад якой у 1790 г. увайшлі і школы ВКЛ гэтага ордэна.
3 астатніх каталіцкіх манаскіх ордэнаў ніводзін не надаваў такога значэння адукацыі, як езуіты і піяры. Найбольш вядомай навучальнай установай. што не належала гэтым ордэнам. з'яўляўся заснаваны ў 1716 г. Забельскі дамініканскі калегіум (ад фальварка Забелы каля вёскі Валынцы Верхнедзвінскага раёна). Уся сетка навучальных устаноў каталіцкіх манаскіх ордэнаў мела мэтай узгадаванне маладых пакаленняў
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагапчнай думкі ў Беларусі - Мн . 1968 -С. 86 * Тамсама.
■'ЭГБ -Т 5 - С 510
31
беларусаў у адпаведнасці з рэлігійнымі традыцыямі лацінскай веры. у духу пальшчызны. Спробы прагрэсіўных дзеячоў Адукацыйнай камісіі вызваліць асвету ад уплыву каталіцкага касцёла не былі да канца рэалізаваны з-за моцнага супраціву духавенства і феадалаў. He адмаўляючы ўсяго новага і прагрэсіўнага, што ўнесла каталіцкая сістэма адукацыі ў навучальна-выхаваўчы працэс, яна тым не менш служыла ў нас не беларускаму, а польскаму інтарэсу. Заслугоўвае быць адзначаным і такі факт. хаця дадзеная сістэма адукацыі і даволі істотна паўплывала на характар, змест навучання і выхавання, аднак аказалася не ў стане пахіснуць традыцыі сямейнага ўзгадавання беларускіх дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці, якую, на вялікае шчасце. толькі збольшага закранула палітыка паланізацыі. У сямейным выхаванні на вёсцы шмат пазітыўнага бачылі нават людзі з заможных і адукаваных пластоў насельніцтва. Таму яшчэ і ў пачатку XVIII ст. у нас практыкавалася аддача шляхтай сваіх дзяцей на выхаванне ў сялянскую сям’ю, бо хацелі сфармаваць у іх “станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці народа: працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да ежы, пітва і адзення, адданасць, любоў да зямлі”¹. Такі звычай называлі дзядзькаваннем.
Буйных карэнных зменаў у духоўнае жыццё беларускага народа каталіцкая сістэма адукацыі не магла прынесці з сабой яшчэ і таму, што ёй удалося ахапіць адносна невялікую колькасць дзяцей, прычым пераважна ў гарадах і заможных сем’ях лацінскага веравызнання. У гэтай сістэмы заўсёды меліся сур’ёзныя канкурэнты з боку навучальных устаноў праваслаўнай, рэфармацкай і уніяцкай цэркваў.
3. Роля касцёла ў пашырэнні польскасці
Пашырыць свой уплыў, здабыць павагу ў мясцовых жыхароў незалежна ад іх веравызнання дапамагалі езуітам, акрамя добра арганізаванай сістэмы адукацыі, і многія іншыя фактары. Сярод такіх не ў апошнюю чаргу высокі адукацыйны ўзровень гэтых спрактыкаваных распаўсюджвальнікаў лацінскай веры, уменне тактоўна паводзіць сябе з людзьмі, наданне незвычайнай урачыстасці каталіцкаму набажэнству, a таксама ўсім сваім іншым мерапрыемствам масавага характару. Асабліва святочна ўсё гэта ладзілася ў Вільні, да чаго актыўна прыцягвалася моладзь з мясцовай акадэміі. He толькі праваслаўныя, але нават і яўрэі, татары тысячамі выходзілі на вуліцы, каб паглядзець, як езуіты праводзілі цырыманіяльныя службы і хрэсныя хады².