• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
    
    Думін С У . Канапацкі I Г> Ьеларускія татары Мінулае і сучаснасць - Мн . 1993 -С 65
    
    44
    
    яўрэям і татарам, чым дысідэнтам (ерэтыкам), што больш небяспечныя для рымскай царквы.
          Каталіцкія святары, занятыя барацьбою з праваслаўнымі і пратэстантамі, не вялі сістэматычнай кампаніі супраць татар-мусульман, якія не ўяўлялі для іх ніякай небяспекі з прычыны нешматлікасці” .
          Да царкоўна-рэлігійнага жыцця ў Рэчы Паспалітай прыглядаліся, a калі сітуацыя дазваляла, груба ўмешваліся ў яго духоўныя і свецкія ўлады Расійскай дзяржавы. Натуральна, іх найбольш за ўсё цікавіла становішча праваслаўнай царквы, якое з кожным дзесяцігоддзем пагаршалася з-за прыгнёту каталіцкага касцёла. Спробы Масквы мірным шляхам дапамагчы ёй не вялі да пажаданага поспеху, таму не раз даводзілася брацца за зброю дзеля вырашэння гэтага пытання. Сапраўдную калатнечу на рэлігійнай глебе даводзілася перажываць тады, калі на Беларусь разам з войскамі Маскоўскай дзяржавы ўрываліся з Украіны і казацкія атрады. I першыя. і другія за законную веру прызнавалі толькі праваслаўе. Таму ад уварвання чужынцаў даводзілася ратавацца не толькі католікам, уніятам, якія адышлі ад праваслаўя, але і яўрэям. Каму гэтага не ўдавалася, той зведаў самыя страшэнныя выпрабаванні, нават і смяротныя экзекуцыі. Меншае гора спатыкала тых, каго расейскія вайскоўцы гвалтам наварочвалі ў праваслаўе ці вывозілі ў якасці палонных на землі Маскоўскай дзяржавы. У дакументах засведчана, што ў час захопу ў 1654 г. рускімі войскамі горада Смаленска ад цара Аляксея Міхайлавіча паступіла ўказанне хрысціць усіх яўрэяў, а тых, хто гэтаму ўпарціцца, зачыняць у драўляных хатах і спальваць².
          Бясспрэчна, распаўсюджванне каталіцызму на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Рэчы Паспалітай вельмі абвастрыла канфесійнае становішча на дадзенай тэрыторыі гэтай федэратыўнай дзяржавы. I абвастрыла таму, што ўмацаванне пазіцый лацінскай царквы, рост колькасці яе вернікаў пад той час адбываліся не за кошт хрысціянізацыі язычнікаў, а шляхам хітра задуманага ці гвалтоўнага перацягвання на свой бок праваслаўных. Аднак гэта не давала права ні Расійскай дзяржаве, ні казакам Украіны ўмешвацца ў справу вырашэння рэлігійнага пытання Рэчы Паспалітай. бо яно знаходзілася цалкам у сферы кампетэнцыі яе свецкіх і духоўных уладаў.
    
    Тамсама -С 67.68
    Сагановіч Генадзь Жыды на мурох беларускіх гарадоў /7 Наша ніва - 1998 - 13 ліпеня - С 4.
    
    45
    
    РАЗДЗЕЛ III.
    МЕСЦА ПРАВАСЛАЎНАЙ, УНІЯЦКАЙ I ПРАТЭСТАНЦКАЙ ЦЭРКВАЎ У ДУХОЎНЫМ ЖЫЦЦІ
    
    
    
    
                    1 . Дзейнасць праваслаўных брацтваў у сферы адукацыі і кнігадрукавання
    
    
    
    
         У час навіслай пагрозы гвалтоўнай паланізацыі прагрэсіўную ролю ў адстойванні беларускім народам свайго законнага права на нацыянальную культуру адыгрывала праваслаўная царква. У паасобныя перыяды сваёй гісторыі дадзеная канфесія не размывала, а, наадварот, садзейнічала фармаванню этнічнай самасвядомасці беларусаў, старалася аб пашырэнні сярод іх пісьменнасці ў роднай мове, справядліва разлічваючы на тое, што адукаваны ў адпаведасці са сваімі прыроднымі традыцыямі чалавек будзе больш актыўна, чым непісьменны, выступаць супраць акаталічвання і паланізацыі роднага краю.
         Вялікая заслуга праваслаўнай царквы ў тым, што яна з’явілася ініцыятарам стварэння брацтваў. У гэтыя рэлігійна-дабрачынныя і культурныя аб’яднанні ўваходзілі праваслаўныя вернікі пераважна з ліку гарадскога насельніцтва. Пачатак ім быў пакладзены ў другой палове XVI ст.. калі ўжо выразна абазначыўся цвёрды намер каталіцызму стаць пануючай рэлігіяй і на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. У ліку першых было створана Траецкае праваслаўнае брацтва ў Вільні (1584), Спаскае - у Магілёве (1589), Мікольскае - у Бярэсці. У першым дзесяцігоддзі XVII ст. брацтвы пачалі дзейнічаць у Слуцку, Менску, a пазней - у Пінску, Барысаве, Оршы, Полацку, Мсціславе і іншых гарадах. Сваёй задачай яны ставілі засцерагчы праваслаўнае насельніцтва ад уплыву не толькі каталіцызму, але пратэстантызму і уніі. Да працы праваслаўных брацтваў актыўна далучыліся многія буйныя рэлігійныя і культурныя дзеячы. у іх ліку браты Лаўрэнцій і Стафан Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч. Спірыдон Собаль, Андрэй Мужылоўскі, браты Ігнацій і Фама Іяўлевічы. Нават непасрэдна сам мітрапаліт кіеўскі і галіцкі Пётр Магіла (займаў гэтую пасаду ў 1632-1647 гг.) кіраваў Віленскім. Слуцкім, Магілёўскім. Аршанскім брацтвамі разам з манастырамі.
         Стваральнікі праваслаўных брацтваў вельмі добра разумелі выключную ролю адукацыі ў змаганні з насіллем каталіцызму і пальшчызны на этнічных беларускіх землях і таму прыклалі шмат намаганняў па арганізацыі адпаведных гэтым мэтам навучальных устаноў. Першая брацкая школа была закладзена ў 1584 г. у Вільні. г.зн. у
    
    
    
    46
    
    год заснавання ў гэтым горадзе і самога праваслаўнага брацтва. У канцы XVI - пачатку XVII ст. у Вільні мелася 30 беларускіх школ і толькі адна польская пры каталіцкай кафедры.¹ Услед за Віленскай брацкай школай такія навучальныя ўстановы пачынаюць функцыянаваць у Магілёве, Бярэсці, Менску, Пінску, Слуцку, Оршы, Шклове і многіх іншых гарадах. У той час. як у створаных езуіцкім ордэнам вучылішчах (калегіумах) дзяцей вучылі на чужой для іх лацінскай мове, шмат увагі надавалі вывучэнню польскай мовы, праводзілі асіміляцыю маладога пакалення, пазбаўляючы, істотна абмяжоўваючы гэтым самым яго магчымасці служыць культуры роднага краю. у брацкіх школах адукацыя ажыццяўлялася ўсё ж на хоць збольшага зразумелай царкоўнаславянскай, а сям-там часткова і на беларускай мовах. У брацкіх школах вывучаліся ўсе “се.м вызваленых (свабодных) навук": граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка. Пры выкладанні апошніх чатырох прадметаў карысталіся падручнікамі заходнееўрапейскіх аўтараў. У заслугу такіх школ можна паставіць ужыванне ў навучальным працэсе элементаў класна-ўрочнай сістэмы, якую пазней развіў і ўвёў у практыку вядомы чэшскі педагог-гуманіст Ян Амос Каменскі (1592-1670). За два дні ненаведвання заняткаў без уважлівых прычын вучня маглі выключыць са школы. У брацкіх навучальных установах працавалі педагогамі такія вядомыя ў нашай гісторыя асобы, як браты Лаўрэнцій і Стафан Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч, Іосіф Бабрыковіч і інш.
         Праваслаўныя брацтвы, акрамя адкрыцця школ, належную ўвагу надавалі кнігадрукаванню. Створаныя пры шэрагу праваслаўных брацтваў, і найперш Віленскім, Еўінскім, Куцеінскім, друкарні выпусцілі вялікую колькасць царкоўных кніг, падручнікаў і дапаможнікаў. Дзейнасць першай з названых друкарняў найбольш актывізавалася, калі на чале яе стаў у 1595 г. Стафан Зізаній. Усяго толькі за 1595-1596 гг. Віленская друкарня выпусціла больш за 10 выданняў, у іх ліку “Катэхізіс (на беларускай і польскай мовах), “Лнст Іеремен патріархп константннопольского напомннальный’’, “Казанье святога Кнрнлла патріарьхн іерусалнмьского... ”. У тыя ж гады тут выйшлі з друку кнігі брата С. Зізанія Лаўрэнція "Азбука” (“Наука ку чнтанню н розуменню пнсма словенского") н “Грамматіка словенска сьвершенного нскусства осмн частій слова". Навучальная каштоўнасць “Азбукі” заключалася ў тым, што ў ёй быў змешчаны тлумачальны слоўнік - “Лекснс", дзякуючы якому аблягчалася разуменне дзецьмі многіх слоў са стараславянскай мовы. Апроч названых кніг навучальнага характару, брацкія праваслаўныя друкарні яшчэ выдалі ‘Траматыкі славенскія’’
    
    ЧнхаевД.Н Вопросорасполяченнн костела в прошлом н настояшем -СПб, 1913.-C. 10
    
    47
    
    М. Сматрыцкага (1619), “Лексікон славянароскі” П. Бярынды (1653), a таксама значную колькасць буквароў.
          3 брацкіх праваслаўных друкарняў выйшла шмат кніг рэлігійна-палемічнага характару, у якіх выкрываліся замахі на нацыянальную незалежнасць, этнакультурную самабытнасць беларускага народа з боку прапольскіх уладаў Рэчы Паспалітай, каталіцкага духавенства. паказвалася варожая ідэя.м праваслаўя дзейнасць пратэстанцкай і уніяцкай цэркваў. Hi ў якіх іншых, як менавіта ў брацкіх друкарнях, вялікай папулярнасцю карысталася беларуская мова. 3 пачатку сваёй дзейнасці і да 1654 г. яны выпусцілі на ёй 17 кніг. У 27 выданнях сустракаюцца фрагменты беларускага тэксту: прадмовы, пасляслоўі, тлумачэнні на палях, адасобленыя раздзелы і г.д. На такія кнігі, дзе цалкам і фрагментарна выкарыстоўвалася беларуская мова, прыпадала больш за палову колькасці захаваных брацкіх выданняў . Усё гэта стрымлівала паланізацыю, садзейнічала росту папулярнасці праваслаўных брацтваў сярод сваіх вернікаў.
          Магчымасць такіх брацтваў станоўча ўплываць на ўсе бакі жыцця беларускага народа гарантавалася тым, што яны мелі сталую падтрымку ў значнай часткі насельніцтва, якое заўсёды было вялікім прыхільнікам сваёй роднай культуры і мовы. Паколькі праваслаўе было пануючай рэлігіяй таксама ў Рускай дзяржаве і на Украіне, яно станоўча ўплывала на пашырэнне культурных кантактаў паміж гэтымі трыма ўсходнеславянскімі народамі. што, у сваю чаргу, дапамагала беларусам стрымліваць хвалі паланізацыі. 3 паслабленнем жа пазіцый праваслаўнай црквы на Беларусі, як правіла, заўсёды ўзмацняўся ўплыў каталіцызму, што паглыбляла працэсы паланізацыі, з'яўлялася сур’ёзным тормазам у развіцці беларускай культуры. Таму замест натуральнай прагрэсіўнай інтэрнацыяналізацыі ад узаемадачыненняў дзвюх славянскіх культур — беларускай і польскай, — што павінна оыло адбывацца ў выніку супольнага пражывання іх носьбітаў у межах адной і той жа дзяржавы. наадварот, трывала ўсталёўвалася антыгуманнае ва ўзаемаадносінах беларускага і польскага народаў нацыянальна-культурнае прыгнечанне пануючай народнасцю (польскай) залежнага ад яе этнасу (беларускага).
          Аднак не трэба забывацца, што магчымасці праваслаўнай царквы будаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з этнакультурнымі інтарэсамі беларускага народа абмяжоўваліся не толькі сталым уціскам з боку дзяржаўнай рэлігіі Рэчы Паспалітай - каталіцызму, але і частымі канфліктамі з Маскоўскай патрыярхіяй, якая вельмі ўжо рашуча і адкрыта падтрымлівала планы Рускай дзяржавы па далучэнні ў свой склад усходніх земляў ВКЛ, што знаходзіла супраціўленне з боку іх