• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
           Іншым разам барацьба з пратэстанцкай духоўнай спадчынай даходзіла да найвялікшых кур’ёзаў. Датычаць яны і вандалісцкіх дзеянняў сына галоўнага пратэстанта ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага Юрыя. Пачаўшы бязлітасна разбураць усё тое, што з вялікімі намаганнямі стваралася яго бацькам, ён замахнуўся і на выдадзеную ў
    
    60
    
    1563 г. Берасцейскую (Радзівілаўскую) біблію. Усе яе сабраныя экземпляры Юры Радзівіл спаліў перад касцёлам Св. Іаана ў Вільні. У гэты ж горад вывезлі і абсталяванне берасцейскай друкарні.
          Контррэфармацыя, нягледзячы на даволі адчайнае супраціўленне ёй, на працяглы час адцясніла на самы задні план рэфармацкую царкву. Паводле сваёй ролі ў царкоўна-рэлігійным жыцці яна моцна ўступала ўсім астатнім хрысціянскім канфесіям. Добра пастараўся пра гэта і вельмі ўплывовы ў той час палітык. канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. У маладым узросце ён перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм, а ў пачатку XVII ст. стаў самым заядлым змагаром супроць яго. Прыняўшы каталіцызм, ён пастараўся вельмі многа карысці зрабіць для гэтай новай для яго рэлігіі. Лічаць, што Леў Сапега заклаў 70 касцёлаў, большасць з якіх знаходзілася на беларускіх землях¹.
          Аднак сярод пратэстантаў сустракаліся і асобы, якія да канца свайго жыцця не здрадзілі духу Рэфармацыі. Да іх належаў і заснавальнік друкарні ў маёнтку Ашмяна Мураваная (каля 1615 г.), маршалак вялікі літоўскі Крыштоф Мікалай Дарагастайскі (1562-1615). Яго кніга па анатоміі і фізіялогіі каня “Гіпіка” (Кракаў, 1603) сем разоў перавыдавалася на працягу XVII-XVIII стст. У ёй “выкарыстаны звесткі старажытных вучоных, шмат спасылак на Плінія, Арыстоцеля, Гіпарха, ва ўласным перакладзе прыведзены ўрыўкі паэтычных твораў Вергілія”². Для ілюстрацыі кнігі выкарыстаны гравюры выдатнага майстра гэтай справы, картографа і друкара Тамаша Макоўскага. Барацьбе з каталіцызмам не перашкодзіла і тое, што ў Мікалая Дарагастайскага жонка была заўзятай прыхільніцай гэтай канфесіі.
          Такім складаным. супярэчлівым было царкоўна-рэлігійнае жыццё на Беларусі падчас яе знаходжання ў Рэчы Паспалітай. Хрысціянства, іудзейства, іслам належным чынам пасадзейнічалі духоўнаму развіццю грамадства. 3 імі непасрэдна звязаныя выдатныя дсягненні нашага краю ва ўсіх сферах культуры, асабліва ў арганізацыі і ўдасканаленні сістэмы народнай адукацыі, выданні самых розных жанраў літаратуры. Найвялікшае вынаходніцтва чалавецтва - кніга - стала неад’емным атрыбутам жыцця многіх людзей. Сведчаннем чаму можа служыць развіццё даволі шырокай на той час сеткі бібліятэк пры хрысціянскіх храмах, замках князёў і магнатаў. Самую багатую з іх мелі князі Радзівілы ў Нясвіжы. Паводле звестак вядомага беларускага этнографа, пісьменн іка Паўла Шпілеўскага (1823-1861), у ёй мелася да 20 тысяч кніг на самых розных мовах, у т.л. некалькі на беларускай. На ёй, у прыватнасці, была напісана “Спрэчка паміж уніятамі і католікамі
    
    ¹ Жнвопнсная Россмя. Лнтовское н Белорусское Полесье. - 2-е нздннне. - СПб., 1882. - С. 306.
    
    ² Мысліцелі і асветнікі Беларусі. -С. 73.
    
    61
    
    
    папскімі”. Да 600 кніг налічвалася грэцкамоўных. Як і нясвіжскі палац у цэлым, бібліятэку разрабавалі ў 1812 г. рускія войскі. Значную частку найбольш каштоўных старадрукаў вывезлі ў Масковію.
         Несумненна, у дзейнасці кожнай хрысціянскай плыні, калі толькі яна не падпадала пад уплыў каталіцкага духавенства Польшчы альбо праваслаўнай царквы Рускай дзяржавы, было нямала чаго такога, што адпавядала карэнным інтарэсам беларускага народа, садзейнічала развіццю яго культуры, фармаванню нацыянальнай самасвядомасці. Адмоўную ролю гэтыя канфесіі маглі адыгрываць на беларускай зямлі толькі тады, калі яны імкнуліся распаўсюджваць тут ідэі якіх-небудзь суседніх народаў, не лічачыся са сваім. На вялікі жаль, такое мела месца ў гісторыі царкоўна-рэлігійнага жыцця нашага краю.
         Існаванне на тэрыторыі ВКЛ далёкіх ад згоды паміж сабой праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанцкай цэркваў вельмі адмоўна ўплывала на стан этнічнай самасвядомасці яго карэннага насельніцтва, а ў гэтай сувязі і на духоўную культуру апошняга. 3 прычыны ўсталявання ў нашым народзе рэлігійнага расслаення, многія вядомыя рускія вучоныя, у т.л. гісторык XVIII ст. Васіль Тацішчаў (1686-1751), не бачылі ў карэнным насельніцтве Беларусі цэласнага этнасу. Усходнюю частку яго, дзе панавала праваслаўе, яны называлі “рускім”, а заходнюю разам з жамойтамі і аўкштайтамі, якая пераважна вызначала каталіцкую ці уніяцкую веры, - “ліцвінамі”. Паводле В. Тацішчава, усходняе насельніцтва Беларусі, у адрозненне ад ліцвінаў, не з’яўляецца ніякай самастойнай этнічнай групай. Такія меркаванні буйнога, але занадта прарасійскіх поглядаў вучонага-гісторыка аб праваслаўных беларусах паслужылі пазней уладам Расіі тэарэтычнай базай для абгрунтавання захопу іх земляў, а таксама для апраўдання сваёй асімілятарскай палітыкі ва ўсходніх раёнах Беларусі, што пазней давялося зведаць і насельніцтву яе астатняй тэрыторыі, хоць яно ў значнай меры трымалася каталіцкай веры.
         Сказанае вышэй дае ўсе падставы пагадзіцца з думкай Язэпа Найдзюка: “...рэлігійнае змаганьне так глыбока падзяліла народ, што беларус-каталік уважаў за бліжэйшага сабе паляка, чымся беларуса праваслаўнага, а гэты - бліжэйшым маскаля за беларуса-каталіка. У рэлігійных ходаньнях абодва бакі ўмешвалі ў беларускія справы Маскву і Польшчу. Гэта забівала беларскую гаспадарсьцьвеную думку”¹. Працяглая неўрэгуляванасць царкоўна-рэлігійнага пытання на Беларусі адмоўна адбілася на ўсіх баках яе жыцця. Калі ж у грамадстве не адбылося сапраўднай катастрофы з-за моцнага разладу паміж хрысціянскімі канфесіямі, дык у гэтым, найперш, вялікая заслуга
    
    ¹ Найдзюк Язэп, Касяк Іван. Беларусь учора і сяньня. - Мн., 1993. - С. 71.
    
    62
    
    перадавых палітыкаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якія добра ведалі, колькі гора прычынілі рэлігійныя войны насельніцтву многіх краін Еўропы. Прагрэсіўную пазіцыю ў гэтым пытанні займаў вядомы дзяржаўны дзеяч, канцлер ВКЛ Леў Сапега, што можна пацвердзіць наступнымі словамі з яго ліста Мікалаю Крыштофу Сіротку (1590 г.): “Я каталік, але не жадаю нашай айчызне таго, што адбываецца ў Францыі, і думаю, што многія каталікі не толькі не жадаюць гэтага, але і выступяць супраць гэтага, таму што гэта з’явілася б ужо канчатковым знішчэннем нашай айчыны. Французская зямля не мае такіх ворагаў вакол сябе, якія ёсць у Польшчы і Літвы, а таму яны б’юцца паміж сабой і іх няма каму разняць, але нас разнялі б хутка, з аднаго боку - Турак, з другога -Татарын, з трэцяга - Масквіцін, ды і немцы б не драмалі”¹. Пазней, як вядома, і сапраўды, рэлігійны фактар адыграў вельмі важную ролю для Расійскай дзяржавы, каб супрацьзаконна ўмяшацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай і далучыць да сябе яе беларускія землі, прычым заселеныя не толькі праваслаўнымі вернікамі.
    
    ¹ Цытавана па кн.: Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. - Мн.. 2000. - С. 275.
    
    63
    
    РАЗДЗЕЛ IV.
    МОЎНАЯ ПАЛІТЫКА РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ НА БЕЛАРУСІ
    
    
    
    
    
                    1. Дзяржаўна-прававая абарона беларускай мовы
    
    
    
    
         Немагчымасць шляхам акаталічвання, арганізацыі адпаведнай такой палітыцы сістэмы адукацыі цалкам адарваць беларусаў ад сваёй духоўнай спадчыны вымусіла прапольскія вярхі Рэчы Паспалітай пайсці ў наступ, акрамя рэлігійнай і асветніцкай, яшчэ і на іншыя сферы іх жыцця, галоўным чынам на тыя, што былі звязаныя з выкарыстаннем мовы, параўнальна моцныя пазіцыі якой не давалі пакою заўзятым асімілятарам. Забяспечваліся ж ёй такія пазіцыі не ў малой ступені і дзякуючы прыняццю адмысловых актаў дзяржаўна-прававога характару. Адзін з іх па ініцыятыве дэпутатаў Літоўскага, Валынскага і Брацлаўскага ваяводстваў Варшаўскі элекцыйны (выбарчы) сойм прыняў у 1632 г. У сваім лісце дэпутаты пісалі: “У адпаведнасці з усталяваным звычаем і як гэта здаўна патрабуецца законам, усе акты прывілей, граматы і мандаты, якія датычаць ваяводстваў Літоўскага, Валынскага і Брацлаўскага, павінны складацца ў канцылярыі я.к.л. (яго каралеўскай ласкі. - Л.Л.) і выдавацца ёю на рускай (г.зн. тагачаснай старабеларускай. - Л.Л.) мове. Акт, атрыманы кім-небудзь з канцылярыі на іншай мове, будзе поўнасцю несапраўдным.
         3 гэтай мэтай у каралеўскай канцылярыі павінен быць сталы прысяжны пісар шляхетнага паходжання, які, знаходзячыся ў поўным падпарадкаванні канцылярскай управы, забяспечыў бы справаводства на рускай (г. зн. - старабеларускай. - Л.Л.) мове. Калі ж на працягу якога-небудзь часу пры двары я.к.л. не акажацца рускага пісара, тады, па неабходнасці, можна будзе выдаваць акты на польскай мове”¹. Як бачым, справаводства на апошняй разглядалася толькі ў якасці часовай з'явы, каб толькі не дапусціць якіх-небудзь абмежаванняў для дзяржаўнай мовы ВКЛ. Нельга не звярнуць увагі пры аналізе вышэйпрыведзеных слоў і на такі факт, што яе выкарыстанне ў справаводстве разглядалася абавязковым і па-за межамі этнічнай тэрыторыі Беларусі, г.зн. у Валынскім, Брацлаўскім ваяводствах. Згаданы Варшаўскі сойм, як і ў многіх іншых папярэдніх выпадках, стаў на абарону дзяржаўнай мовы ВКЛ, што акурат адпавядала палажэнням Літоўскага Статута 1588 г., забяспечвала ўсе неабходныя варункі для шырокага выкарыстання яе ў афіцыйным жыцці, у т.л. і пры складанні самых разнастайных дакументаў і матэрыялаў для Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. 3 цягам часу
    
    
    ¹ Белоруссня в эпоху феодалнзма. - Т. 2. - С. 443, 444.
    
    64
    
    станавілася модным пісаць іх на лацінскай і польскай мовах. Адносна мовы Метрыкі так пісаў вядомы польскі гісторык, архівіст і філолаг Станіслаў Пташыцкі (1853-1933): “Руская мова тых летапісаў (дакументаў Метрыкі. - Л.Л.) была моваю мясцоваю; гэтая мова адрозніваецца ад мовы маскоўскай і сучаснай мовы расійскай. На гэтай мове была значная літаратура. Яна вьшрацавалася з беларускай мовы і была моваю не толькі літаратуры, але і дзяржаўнаю да канца XVII стагоддзя. Гэтая мова ў той час настолькі рознілася ад маскоўскай, што ў Маскве рабілі пераклады з яе на расійскую”.
          Пра тагачасны, яшчэ даволі самавіты стан старабеларускай мовы так пафасна пісаў у 1621 г. наш паэт Ян Казімір Пашкевіч: