Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Бясспрэчна, рэакцыя на афіцыйную забарону выкарыстоўваць беларускую мову ў службовым спававодстве ВКЛ магла б быць і больш рашучай, каб пад гэты час многія яго магнаты і шляхта не перайшлі на польскі лад жыцця, каб нацыянальнаму інтарэсу карэннага насельніцтва нашага краю не здрадзіла шырокае кола адукаваных людзей, што з пэўнай сацыяльнай выгодай для сябе сталі добраахвотна аддаваць свой прыродны талент развіццю ў нас польскай культуры, адукацыі, навукі. Адсутнасць сур’ёзнага супраціўлення гэтаму антыбеларускаму нарматыўнаму акту прапольскіх уладаў тлумачыцца яшчэ і істотным парадчэннем увогуле шэрагаў усіх сіл, што маглі б кінуцца ў сутычку з дзяржаўнымі асімілятарамі дзеля абароны сваёй Бацькаўшчыны. Забрала такія здаровыя сілы на той свет ці пад прымусам вывезла ў палон самая жорсткая і кровапралітная вайна Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654-1667 гг. За час яе загінула не толькі больш за палову насельніцтва Беларусі. У гэтым пекле яна пагубляла вельмі вялікую колькасць сваіх найбольш этнічна самасвядомых і адукаваных людзей, што давалася ў знакі яшчэ і ў канцы XVII ст., г.зн. у час, калі ўчынілі экзекуцыю над пахіснутай у грамадстве беларускай мовай.
Літаратура і мастацтва. - 1992. - 10 красавіка - С. 14.
69
3. Звужэнне функцый беларускай мовы ў сферы культуры
Пастанова 1696 г. - найсур’ёзнейшы ўдар не толькі па палітычных і нацыянальных правах, але і па культурным развіцці беларускага народа, бо кожнае абмежаванне сацыяльных функцый мовы, і тым больш у такіх важных сферах, як адміністрацыйнае і судовае справаводства, не магло не адбіцца на агульным стане духоўнага жыцця беларускага краю. Ад гэтага часу мясцовым духоўным і свецкім уладам куды прасцей і лягчэй было ўкараняць польскую мову ў асвету, выдавецкую справу, а хто супраціўляўся такой палітыцы, не жадаў спаланізавацца, зведваў рознага роду ганенні, вымушаны быў з вялікай цяжкасцю сцвярджаць сваю беларускасць, якую ўсё менш і менш пачыналі паважаць у афіцыйных колах.
Пазбаўленая статусу дзяржаўнай, забароненая для ўжывання ў многіх сферах грамадскай дзейнасці, і самае страшнае - у адукацыі, беларуская мова заканамерна павінна была ўсё ж паступова звужваць да крайнасці свае сацыяльныя функцыі. Ужо ў пачатку XVIII ст. толькі дзе-нідзе на тэрыторыі ВКЛ можна было знайсці школу ці друкарню, якія працавалі б на беларускай мове. Яны амаль поўнасцю апынуліся ў руках езуітаў і іншых манаскіх каталіцкіх ордэнаў прапольскай арыентацыі.
Забарона выкарыстання беларускай мовы ў дзяржаўным жыцці не магла не адбіцца адмоўна і на яе ролі ва ўсіх жанрах літаратуры. Усё часцей і часцей здаралася такое, што некаторыя з аўтараў, якія да гэтага пісалі свае творы на беларускай мове, цяпер сталі пісаць па-польску, прычым многія рабілі гэта на вельмі высокім прафесійным ўзроўні. Так, прызнанымі класікамі польскай літаратуры ў эпоху Асветніцтва былі такія выдатныя выхадцы з нашай зямлі, як Францішак Багамолец (1720-1784), Адам Нарушэвіч (1733-1796), Францішак Князьнін (1750-1807), Юльян Нямцэвіч (1758-1841) і інш. Каб хоць збольшага ўявіць цану творчай працы гэтых ураджэнцаў Беларусі для польскай культуры, дастаткова будзе спыніцца на аналізе літаратурнай дзейнасці аднаго з іх, да прыкладу, ураджэнца з Віцебшчыны, паэта, драматурга, перакладчыка Ф. Князьніна, які лічыцца адным з пачынальнікаў польскага сентыменталізму. Пасля заканчэння класа рыторыкі Віцебскай езуіцкай калегіі пісаў свае творы на лацінскай мове, якой добра авалодаў падчас вучобы ў гэтай навучальнай установе. Пераарыентацыі на польскую мову пасадзейнічаў пераезд у 1770 г. у Варшаву. Яшчэ цясней знітаваўся Ф. Князьнін з польскай культурай, як стаў з 1783 г. прыдворным паэтам князёў Чартарыйскіх. “Пісаў паэмы, ідыліі, элегіі, оды, байкі (зборнік “Любоўныя вершы, або песні ў анкрэатычным родзе”, т. 1-2, 1779; “Вершы”, 1783; “Паэзія”, т. 1-3, 1787-89), гераічна-
70
патрыятычныя п’есы (“Маці-грамадзянка”, “Гектар”, “Фемістокл”) і лібрэта опер”¹. 3 іншых моваў перакладаў пераважна паэзію заходнееўрапейскіх аўтараў. Сказаць жа, што гэты ўраджэнец з нашага краю цалкам забыўся на свае беларускія карані, не дазваляюць многія факты. Вядома, што “і ў жыцці, і ў творчасці Ф. Князьнін часта ўспамінаў Бацькаўшчыну. Ён цікавіўся беларускім фальклорам, выкарыстоўваў яго ў сваіх творах. Збіраў беларускія прыказкі. Беларускай мовай карыстаюцца і некаторыя яго персанажы. Так, казак Захаранка з камедыі “Тры вяселлі” размаўляе на “трасянцы”. Ёсць звесткі, што верш Ф. Князьніна “Кросенкі” ў канцы XIX стагоддзя быў пашыраны на Беларусі як народная песня”².
Падобнае месца мог зай.маць беларускі фактар і ў творчай дзейнасці іншых літаратараў з нашага краю. I ўсё ж такое фрагментарнае выкарыстанне беларускага моўнага патэнцыялу на старонках польскамоўнай літаратуры ніколькі не выратоўвала беларускі народ ад паланізацыі. Ад творчай інтэлігенцыі патрабаваліся ў той час у сотні разоў большыя высілкі, каб спыніць працэс этнічнага вымірання беларусаў. На такі патрыятычны крок не адважыліся ні палітыкі, ні прадстаўнікі нашай інтэлігенцыі, ні хто-небудзь з заможных людзей. Маючы на ўвазе той крайне неспрыяльны для нашай культуры час, рускі фалькларыст і гісторык літаратуры Пётр Бяссонаў пісаў: “... у Беларусі была польская літаратура, якая сілкавалася мясцовымі сокамі,... яна была чужая і толькі эксплуатавала; беларускай, хаця б так называлі яе, не было ва ўласным значэнні і ў цэлым аб’ёме...”³
Сусветны вопыт неаднаразова пацвярджаў: на якой мове аўтар піша свае літаратурныя творы, да народа той мовы ён звычайна і сам сябе адносіць. Нашыя вышэйзгаданыя землякі, што прыйшлі ў польскую літаратуру, не выключана, з’яўляліся этнічнымі беларусамі, але ж усведамлялі сябе ні кім іншым, як толькі палякамі. Невыпадкова А. Нарушэвіч з усёй катэгарычнасцю заяўляў, што ўсе народы, якія жывуць у Рэчы Паспалітай, ёсць палякі. Для нашай Бацькаўшчыны каштоўнасць польскамоўных літаратурных твораў, напісаных яе таленавітымі людзьмі і ў сябе дома, зусім не тая, якой яна магла б быць у беларускай мове. Аднак цалкам выключаць такую польскамоўную літаратуру з нашых духоўных набыткаў таксама было б нелагічна, тым больш, што ў ёй нярэдка апісваліся падзеі, што мелі месца на беларускай зямлі, шырока выкарыстоўваўся фальклор яе карэннага насельніцтва. У шэрагу твораў гэтых аўтараў некаторыя асобы гавораць на беларускай
¹ Мысліцелі і асветнікі Беларусі. -С, 240.
² Літаратура і мастацтва. - 2000. - 20 кастрычніка - С 14.
³ Бессонов П. Белорусскне песнн. - М., 1871. - С. LXIX.
71
мове, але шкада, што на вельмі прымітыўнай, скажонай. Гэта, вядома ж, ні на ёту не прыдало ёй прэстыжнасці не толькі ў адукаваных колах грамадства, але і ў самых яго нізавых звёнах.
Адыход здольных да літаратурнай творчасці людзей ад беларускай мовы прычыніўся да таго, што і многія сюжэты мастацкіх твораў нічога агульнага не мелі з мясцовым жыццём. Сказанае можна падмацаваць спасылкай на добра вядомую ў нашым краі ў XVIII ст. вышэйспамянутую Францішку Уршулю Радзівіл, якая ўсе свае 16 драматычных твораў напісала па-польску і ў значнай ступені на антычныя сюжэты, а таксама сярэдневяковыя, якія вельмі мала датычылі мясцовай спецыфікі.
He жадаючы спрыяць палітыцы паланізацыі роднага краю, значная частка прагрэсіўнай у этнічным плане інтэлігенцыі лічыла за лепшае ў гэтай сітуацыі выкарыстоўваць там, дзе гэта льга было, не польскую, a самую распаўсюджаную ў Еўропе лацінскую мову. Ёсць дастаткова падстаў сцвярджаць, што распачаты вельмі рана ўладамі Рэчы Паспалітай паступовы вывад беларускай мовы з грамадскага жыцця падштурхнуў не дзесяткі, а сотні навукоўцаў, літаратараў выбраць сабе ў якасці рабочай мовы латынь. Акрамя згаданых вышэй Міколы Гусоўскага і Яна Вісліцкага, пазней свае творы на лацінскай мове пісалі таксама Андрэй Волян (Волан), Францішак Градоўскі, Саламон Рысінскі, Андрэй Рымша, Ян Радаван і інш. Апошні з названых лічыцца адным з заснавальнікаў ў Княстве жанру эпічна-гераічнай паэзіі. Вялікую славу стварыла яму, у т.л. і за межамі Бацькаўшчыны, выдадзеная ў 1588 г. у Вільні ў друкарні Яна Карцана лацінамоўная паэма ў чатырох кнігах “Радзівіліяда, або пра жыццё і дзеі, слаўныя подзвігі бессмяротнай памяці найсвятлейшага пана Мікалая Радзівіла, князя ў Дубінках і Біржы Вялікага Княства, а таксама наймацнейшага ваяводы войскаў Вялікага Княства Літоўскага”. Хаця паэма прысвечана ўшанаванню памяці ўдзельніка Лівонскай вайны, гетмана ВКЛ Мікалая Радзівіла Рудога, у ёй згадваюцца легендарны заснавальнік роду вялікіх князёў літоўскіх Палямон, прашчур усіх Радзівілаў — Эрдзівіл і інш. асобы. Аўтар прывёў праўдзівыя звесткі пра флору і фауну, геаграфію і этнаграфію роднага краю, агульнымі штрыхамі пазначыў яго слаўны гістарычны шлях.'
Аўтары з Беларусі звярталіся да лацінскай мовы не толькі дзеля напісання сваіх мастацкіх твораў. Іван Ужэвіч, які прайшоў навучанне ў Кракаўскім і Сарбонскім універсітэтах, выдаў на ёй у 1643 г. у Парыжы кнігу ‘Траматыка словенская. Зложэна й напісана трудомь й прнлежаніем Іванна Ужэвнча словяннна”. Як справядліва зазначае сучасны беларускі вучоны-філолаг Алена Яскевіч, «складаючы граматыку роднай мовы на лаціне», Іван Ужэвіч меў на мэце, «каб праз яе даць уяўленне Еўропе аб
¹ Літарагура і мастайтва. - 2001. - 24 жніўня - С. 16.
72
сваім народзе, аб годнай беларускай мове, дзяржаўнай мове ВКЛ»¹. I раней разгледжаны навукова-палемічны твор К. Лышчынскага «Аб неіснаванні бога» таксама напісаны на лацінскай мове. Прычым займаў ён ажно 530 старонак.
Да ліку добрых знаўцаў і прыхільнікаў лаціны належаў славуты паэт і педагог Сімяон Полацкі, пра якога курдлянскі арыстакрат Якуб Рэйтэнфельс пісаў, што ён быў «у высокай ступені перапоўнены лацінскай вучонасцю». Некаторыя даследчыкі жыцця і дзейнасці Сімяона Полацкага лічаць, што на пачатку свайго знаходжання ў Маскве ён не вельмі добра валодаў кірыліцай і першыя віншавальныя вершы пісаў польскай графікай. Трэба думаць, што напісанне кніг на лацінцы, акрамя існавання розных формаў прымусу з боку праваднікоў паланізацыі, тлумачылася тым, што сярод беларускіх аўтараў з кожным годам рос лік людзей, якія станавіліся пісьменнымі, адукаванымі толькі праз выкарыстанне лацінскай ці польскай моваў і якія не чыталі твораў на кірыліцы. Да таго ж і паліграфічныя магчымасці ў лацінкі на Беларусі былі куды багацей, чым у кірыліцы.