Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)
Леанід Лыч
Памер: 168с.
Віцебск 2006
Шчырая прыхільнасць простага люду да сваёй духоўнай спадчыны мела вырашальнае значэнне не толькі для яе захавання, але і далейшага ўзбагачэння. Вельмі станоўча, што пры тых цяжкіх варунках жыцця народныя масы моцна падтрымлівалі найлепшыя прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі, аддаючы ўсе сілы і талент служэнню свайму народу. У яе асяроддзі заўжды было шмат верных паслядоўнікаў Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, гуманістычныя ідэі якіх працягвалі жыць і ў самы жорсткі час паланізацыі і акаталічвання беларускага насельніцтва. У апазіцыю да гэтай антыгуманнай палітыкі смела і рашуча сталі асобы, багаты талент якіх яскрава вызначыўся ў розных жанрах літаратуры і мастацтва.
Важнай вяхой у развіцці літаратуры беларускай народнасці з’явілася ўзнікненне ў канцы XVI ст. палемічнай рэлігійна-палітычнай публіцыстыкі. Хоць галоўны ўдар яе твораў быў накіраваны супраць каталіцкай і уніяцкай цэркваў, ці ў падтрымку іх, у дадзенай літаратуры ўтрымлівалася таксама нямала канкрэтных фактаў з тагачаснага сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага жыцця, без правільнага разумення якога немагчыма было б весці наступальную палеміку з тымі,
¹ Карскяй Е.Ф. Белорусы. - Т. Ш. Ч. 3. - С. 3.
81
хто імкнуўся гвалтам укараніць каталіцызм, польскую культуру беларускай і ўкраінскай землях.
на
82
РАЗДЗЕЛ V.
УЗАЕМАДАЧЫНЕННІ БЕЛАРУСКАГА, УКРАІНСКАГА I РУСКАГА НАРОДАЎ У ГАЛІНЕ КУЛЬТУРЫ
1. Беларуска-ўкраінскае культурнае супрацоўніцтва
Па прыкладзе асветнікаў і гуманістаў XV-XVI стст. і наступныя пакаленні беларускай інтэлігенцыі выказвалі глыбокую зацікаўленасць да ўсяго таго, што адбывалася ў духоўным жыцці народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. I, вядома ж, гэта ніяк не шкодзіла таму, каб стала не імкнуцца да самых цесных кантактаў з украінцамі і рускімі як найбольш блізкімі і роднаснымі суседзямі. Што датычыць першых, дык, як вядома, беларусам давялося да 1569 г. некалькі стагоддзяў сумесна пражыць у складзе Вялікага Княства Літоўскага, а затым яны яшчэ нямала часу знаходзіліся, праўда, не ў роўных палітычных варунках, у Рэчы Паспалітай. Нават у перыяд самай ашалелай паланізатарскай палітыкі на Беларусі не прыпыняліся яе кантакты з украінцамі і рускімі ў галіне культуры, што хоць у нейкай ступені садзейнічала захаванню яе самабытнасці на ўсходнеславянскай тэрыторыі гэтай буйной дзяржавы, вяло да далейшага духоўнага прагрэсу.
Выключна важную ролю ва ўсталяванні і пашырэнні кантактаў беларускага і ўкраінскага народаў у сферы духоўнай творчасці адыгралі такія буйныя культурна-асветніцкія цэнтры, як Віленская акадэмія (з 1570 да 1579 г. называлася калегіумам) і Кіева-Магілянскі калегіум (заснаваны ў 1632 г., з 1701 г. - Кіеўская акадэмія). Ужо само ўзнікненне гэтай славутай навучальнай установы цесна звязана з беларускай асобай, якой быў ураджэнец маёнтка Жаробычы Віцебскага ваяводства Сільвестр Косаў (канец XVI ст. - 1657). Атрымаўшы адукацыю ў Віленскай праваслаўнай брацкай школе, Люблінскім езуіцкім калегіуме, Замасцянскай акадэміі, ён нейкі час выкладаў рыторыку ў Вільні і Львове, а ў 1631 г., г.зн. за год да адкрыцця Кіева-Магілянскага калегіума, знаходзіўся на пасадзе прафесара філасофіі ў Кіева-Пячэрскай школе. Аб’яднанне яе са школай Кіеўскага праваслаўнага брацтва і паклала пачатак узнікненню Кіева-Магілянскага калегіума. Наяўнасцю ў яе назве другога слова адзначаны заслугі кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы ў заснаванні гэтай навучальнай установы. С. Косаў працаваў у ёй нядоўга, бо з 1633 г. стаў архімандрытам Кіева-Пячэрскай лаўры, а з наступнага года выконваў абавязкі епіскапа магілёўскага, аршанскага і мсціслаўскага.
83
Паводле свайго прызначэння Віленская акадэмія мела каталіцкую накіраванасць, Кіева-Магілянскі калегіум - праваслаўную, што аблягчала моладзі з сем’яў гэтых дзвюх хрысціянскіх канфесій вырашыць пытанне з выбарам месца вучобы. На працягу ўсяго перыяду існавання Віленскай акадэміі тут вучыліся і выхадцы з Украіны. He існавала ніякіх адміністрацыйных абмежаванняў і для беларусаў, калі хто-небудзь з іх пажадаў вучыцца ў Кіева-Магілянскім калегіуме (Кіеўскай акадэміі). Такую магчымасць выкарыстаў у пачатку 40-х гадоў XVII ст. і Сімяон Полацкі. Адсюль ён вярнуўся на радзіму са званнем “дыдаскала” (настаўніка). Гэтую пасаду слыннаму сыну старажытнага Полацка неаднаразова даводзілася выкарыстоўваць у сваім прафесійным жыцці.
Найбольш вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Кіева-Магілянскага калегіума з ліку ўкраінцаў, што пазней звязалі свой лёс з Беларуссю, -гэта прафесар і рэктар дадзенай навучальнай установы Іосіф Канановіч-Гарбацкі (7-1653) і Георгій Каніскі. Першы з іх па прыбыцці ў 1644 г. у наш край атрымаў пасаду каад’ютара (памочніка-намесніка) магілёўскага епіскапа Сільвестра Косава, з 1647 па 1653 г. з’яўляўся епіскапам магілёўскім і ў змаганні з уніятамі праявіў сябе шчырым барацьбітом за праваслаўную царкву. Дамогся ад караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра прывілея, згодна з якім уніяты вымушаны былі вярнуць у 1650 (ці 1651) праваслаўным епіскапства Магілёўскае (Беларускае).
3 1755 г. пачаў працаваць на Беларусі ўраджэнец украінскага горада Нежына, выпускнік Кіева-Магілянскай акадэміі Георгій Каніскі. Тут ён да прыезду на Беларусь быў прафесарам паэтыкі, пісаў вершы і п’есы, з якіх найбольш вядомая «Воскресенйе мертвых...». На новым месцы Георгію Каніскаму прапанавалі пасаду архіепіскапа Магілёва, дзе ён напісаў кнігі “Нсторйческое йзвестне о епархйй Могалевской”, “Права й свободы ждтелям Короны Польской й Велдкого Княжества Лйтовского, йсповедуюіцчм греко-восточную релчгйю”, курс паэтыкі, казанні, прамовы, заснаваў друкарню, прваслаўныя пачатковыя школы і семінарыю.
Акрамя вядучых навучальных устаноў Віленскай акадэміі і Кіева-Магілянскага калегіума (акадэміі), важную ролю ў беларуска-ўкраінскім культурным супрацоўніцтве адыгралі і некаторыя родавыя маёнткі. У прыватнасці, Астрог (сучасная Ровенская вобласць Украіны), які належаў буйным палітычным і культурным дзеячам Украіны і Беларусі князям Астрожскім. Значэнне гэтага маёнтка як культурна-асветніцкага цэнтра асабліва ўзрасло пасля заснавання тут у сярэдзіне 70-х гадоў XVI ст. славяна-грэка-лацінскай школы (Астрожская акадэмія). Акрамя славянскай, грэцкай, лацінскай моваў, тут выкладалі граматыку, рыторыку, логіку і іншыя вольныя навукі. «На высокім узроўні было
84
наладжана вывучэнне музыкі і спеваў, тут развіўся шырока вядомы на Украіне і Беларусі “астрожскі напеў”». Члены навукова-літаратурнага гуртка гэтай школы “выдавалі навучальныя дапаможнікі, помнікі грэка-візантыйскай пісьмовасці, палемічныя творы. Астрожская школа мела вялікае значэнне для пашырэння асветы сярод насельніцтва і арганізацыі школ, зрабіла ўплыў на пазней адкрытыя брацкія школы ў Львове, Кіеве, Вільні, Брэсце і інш”¹.
3 1578 г. у Астрогу пачала дзейнічаць друкарня, да існавання якой прычыніўся наш зямляк Іван Федаровіч (Фёдараў). Да яго ад’езду адсюль у 1582 г. тут былі выдадзены “Азбука”. “Псалтыр і Новы Запавет” разам з алфавітна-прадметным паказальнікам да яго. першая поўная славянская Біблія кірылічнага шрыфту (“Астрожская біблія”), “Храналогія...” Андрэя Ры.мшы (захаваўся толькі адзін экзэмпляр, які знаходзіцца ў Маскве). ‘■Дзеячы культуры з Астрога абменьваліся выданнямі і нават выконвалі заказы беларускіх брацтваў, дапамагалі арганізоўваць і ўдасканальваць школьныя справы...” Да ліку найбольш прыкметных удзельнікаў Астрожскага культурна-асветніцкага цэнтра з Беларусі належалі празаік і паэт Андрэй Рымша, дыпламат і пісар ВКЛ Міхаіл Гарабурда, “словаліцец’ з Заблудава Грынь Іванавіч, які адліваў шрыфты для віленскіх друкароў - братоў Мамонічаў.²
Адметнай фігурай у беларуска-ўкраінскім культурным супрацоўніцтве з’яўляецца добра вядомы для свайго часу пісьменнік-публіцыст, філолаг, доктар медыцыны Мялецій Сматрыцкі (да пострыгу ў манахі называўся Максімам). Радзіма яго — мястэчка Смотрыч на Падоліі (Украіна), а вось вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (скончыў філасофскі факультэт). У 1610 г. у Вільні ён напісаў свой найлепшы паводле зместу і мастацкіх якасцяў твор палемічнай літаратуры “Трэнас, альбо Лямант усходняй царквы”. Яго стыль быў такі.м прыгожы.м і вобразным, што М. Сматрыцкага называлі Златавустам. Аўтар “Трэнаса” заклікаў да актыўнага супраціўлення распаўсюджванню каталіцкай і уніяцкай веры, выкрываў адмоўныя, на яго погляд, вынікі Берасцейскай уніі 1596 г. для беларускага праваслаўнага насельніцтва. Езуіцкі гісторык Я. Суша так пісаў пра “Трэнас”: “Ніколі ніхто з ерэтыкоў не рабіў на св. прастол такіх злосных нападак, якімі напоўнены “Трэнас”. Тут што ні слова. дык з’едлівае, што ні думка, дык атрута, тым больш згубная, што аўтар рашчыніў яе салодкай прынадай прыгажосці і вытанчанасці стылю”.
Амаль дваццацігадовая праца М. Сматрыцкага ў Святадухаўскім праваслаўным брацтве ў Вільні, заняцце ў 1618 г. пасады рэктара брацкай
;ЭГБ -Т. I-С. 202. 203.
" Мысліцелі і асветнікі Беларусі -С. 47. 48
85
школы паспрыялі яму стаць кваліфікаваным педагогам, паспяхова завяршыць працу па напісанні ‘Трамматнкн словенскня правнлное сннтагма” (выдадзена ў 1619 г. у Эўі паблізу Вільні). У ёй упершыню сістэматызаваны і поўнасцю абагулены формы і законы славянскай мовы. На працягу 150 гадоў “Грамматнка” М. Сматрыцкага захоўвала сваё навуковае значэнне. Усе граматыкі, што былі выдадзены пасля яе «ў розных краінах, - піша сучасны беларускі філосаф К. Пракошына, - не мелі характару колькі-небудзь самастойнага і арыгінальнага даследавання, усё гэта былі альбо скарачэнні, альбо нязначнай пераробкай, альбо прамым капіраваннем славутай “Граматыкі” ва ўсім славянскім рэгіёне»’. Такім капіраваннем лічыцца “Буквар” маскоўскага аўтара Васіля Бурцава (1634). Разглядаемая праца М. Сматрыцкага перадрукоўвалася ў Маскве ў 1643 (з прадмовай Максіма Грэка), у 1651, 1721 і 1723 гг. Міхаіл Ламаносаў назваў яе “вратамн своей ученоста”. 3 ёю былі знаёмыя і ў іншых славянскіх краінах. Да прыкладу, граматычнымі тэрмінамі “Грамматнкн” М. Сматрыцкага карыстаўся В. Воднік пры напісанні адной з першых славенскіх граматык.