• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі ў перыяд Рэчы Паспалітай (1569 - 1795 гг.)

    Леанід Лыч

    Памер: 168с.
    Віцебск 2006
    107.03 МБ
         Агульнасць лёсаў беларускага і ўкраінскага народаў прычынілася да таго, што часта становіцца вельмі цяжкім вызначыць, які мастацка-літаратурны ці публіцыстычны твор належаў пяру беларускага, а які -украінскага аўтара, тым больш, што шмат якія творы дадзеных жанраў былі ананімнымі, а іх аўтары папераменна жылі і працавалі то на Беларусі, то на Украіне, да прыкладу, браты Лаўрэнцій (50-60-я гг. XVI ст. - каля 1634) і Стафан (год нараджэння і смерці невядомы) Зізаніі. Гэта былі вельмі папулярныя для свайго часу культурныя і рэлігійныя дзеячы, педагогі. Адны мяркуюць, што месца іх нараджэння Трокскае ваяводства, другія - Валыншчына. Затое добра вядома, што і Лаўрэнцій і Стафан закончылі Астрожскуто школу на Валыні. Першы з іх выкладаў царкоўнаславянскую і грэцкую мовы ў Львоўскай, Брэсцкай і Віленскай праваслаўных брацкіх школах, другі гэтыя ж прадметы вёў у Львоўскай (з 1592 быў яе рэктарам) і Віленскай. Працуючы ў Бярэсці, Л. Зізаній напісаў вучэбныя кнігі “Азбука з Лексісам” і “Грамматіка словенска совершенного мскусства осмн частні слова... ”, якія былі выдадзены ў Вільні ў 1596г. У 1597-1600 гг. ён “быў хатнім настаўнікам у крычаўскага старосты Б. Саламярэцкага ў маёнтку Баркулабава, потым 2 гады працаваў у князя А.К. Астрожскага. Пасля яго смерці Зізаній нейкі час працаваў святаром у Яраслаўскай царкве на Валыні”, а з 1619 г. — у Кіева-Пячорскай лаўры, дзе займаўся выкладчыцкай дзейнасцю,
    
    
    
    Грэц. - нешта аб'яднанае. У мовазнаўстве - інтанацыйная і рытмічна арганізаваная група слоў з адносна закончаным сэнсам
    ; Настаўніцкая газета. - 199!. — 27 красавіка.
    
    
    86
    
    рэдагаваннем рукапісаў, перакладамі з грэцкай мовы. Яго рукапіс “Катэхізіс Вялікі” быў падрыхтаваны на беларускай мове. 3 прычыны жорсткай барацьбы паміж праваслаўем і каталіцызмам ён не быў выдадзены ў Кіеве.¹
         Як шчыраму прыхільніку праваслаўя, вельмі цяжка было ва ўмовах узмацнення каталіцызму ажыццяўляць сваю дзейнасць у Вільні і Стафану Зізанію. I ўсё ж пэўныя набыткі меліся: у 1595 г. выдаў “Катэхізіс” на старабеларускай і польскай мовах, напісаў для надрукаванай у 1596 г. “Азбукі” Л. Зізанія раздзел “Нзложенне о православной вере... ”, напісаў і апублікаваў у 1599 г. “Лнст Іеремен патріархн Константннопольского напомннальный” і іншыя кнігі. Асабліва вялікай папулярнасцю карысталася яго кніга “Казанье святога Кнрылла... ”, якая перавыдавалася таксама ў Маскве і Гародні. Ратуючыся ад ганенняў з боку каталіцкага і уніяцкага духавенства, С. Зізаній у 1599 г. быў вымушаны пайсці ў Свята-Траецкі манастыр Вільні. Але неўзабаве і адтуль давялося ўцякаць. У такіх экстрэмальных умовах гэты высокаадукаваны чалавек не змог зрабіць усяго таго карыснага для беларуска-ўкраінскай справы, на што ён быў здольны.
         Беларуска-ўкраінскім інтарэсам прасякнута ўся дзейнасць пісьменніка-публіцыста, палітычнага і царкоўнага дзеяча Афанасія Філіповіча (1597-1648). Родам ён з Брэстчыны, але пэўны час жыў пад Кіевам у Мяжыгарскім (Міжгорскім) манастыры. Цікавіла яго і жыццё Рускай дзяржавы, на якую глядзеў як на магутны аплот, цытадэль праваслаўя. Пасля наведвання яе напісаў публіцыстычны твор “Гісторыя падарожжа ў Маскву”, у якім паказаў пакуты праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Дзеля яго выратавання звяртаўся з просьбай да расійскага цара Міхаіла Фёдаравіча аб арганізацыі ваеннага паходу ў гэтую краіну, чым наклікаў на сябе гнеў каралеўскай улады, каталіцкага духавенства. He раз і іх крытыкаваў на дзяржаўных соймах, за што не ўхіліўся ад пакарання: у 1643 г. саслалі ў Кіеў, а з канца наступнага года ўжо стаў вязнем варшаўскай турмы. Давялося пабыць у ссылцы і ў Кіева-Пячэрскім манастыры. Час знаходжання ў зняволенні максімальна выкарыстаў для напісання шэрагу палемічных артыкулаў і палымянага слова “Дыярыуш” (“Дзённік”), у якім адлюстраваны падзеі, што адбываліся не толькі на беларускіх, але і ўкраінскіх землях. У “Дыярыушы” змешчаны запісаны кіеўскай пяцілінейнай натацыяй напеў гімнападобнага канта, які прынята лічыць адным з найбольш ранніх нотных узораў беларускай музыкі. Пакараны смерцю за дапамогу казакам Багдана Хмяльніцкага, напісанне і распаўсюджванне агітацыйных лістовак антыпольскага зместу. Магчыма, асаблівай патрэбы ў такой
    
    
    : Мысліцелі і асветнікі Беларусі. -С. 80, 81
    
    
    87
    
    дапамозе і не існавала, калі ўлічыць, што гэты ўкраінскі правадыр паўстанцаў пры захопе Гомеля выразаў 1500 яго жыхароў.
          Шмат чаго пераплялося ў дзейнасці беларускага і ўкраінскага народаў у такой ва ўсе часы важнай сферы, як кнігавыдавецтва. I каб такога плённага супрацоўніцтва не назіралася, наўрад ці можна было б гаварыць пра буйныя дасягненні і Беларусі, і Украіны на гэтай дзялянцы культурнага жыцця.
          Як надзвычай дарагога і пажаданага госця сустрэлі жыхары Львова ў 1573 г. беларускага асветніка і друкара Івана Федаровіча (Фёдарава). I ў сваёй радасці яны не памыліліся, бо менавіта гэтаму чалавеку Украіна абавязана заснаваннем першай на яе тэрыторыі друкарні. У Львоў I. Федаровіч трапіў ужо добрым майстром сваёй справы. Да гэтага часу ён паспеў разам з Пятром Мсціслаўцам выдаць у Маскве “Апостал” і “Часоўнік”, у Заблудаве - “Евангелле вучыцельнае” і тут жа, але без названага паплечніка — “Псалтыр з Часаслоўцам”. Падчас знаходжання ў Львове I. Федаровіч надрукаваў “Апостал” і “Азбуку”, якія прынята лічыць першымі на Украіне падручнікамі для навучання грамаце. Вельмі плённай у яго была дзейнасць, як ужо адзначалася вышэй, у мястэчку Астрог. Апошнія дні жыцця (1583) I. Федаровіча прайшлі ў Львове. На надмагільнай пліце гэтага славутага культурнага дзеяча высечаны надгпс “Друкарь кннг пред тым невнданных”.
          Пры разглядзе беларуска-ўкраінскіх ўзаемадачыненняў у галіне культуры ніяк нельга не паказаць, які след у іх пакінуў магіляўчанін Спірыдон Собаль (? - каля 1645). Пачаў ён працаваць на ніве культуры суседняга народа з 1624 г., калі стаў настаўнікам Кіеўскай брацкай школы, а затым - Кіева-Магілянскага калегіума. 3 1628 заняўся ў Кіеве друкарскай справай і ўжо ў першы год такой дзейнасці выдаў кнігі «Ліманар сірэч кветнік» (помнік візантыйскай літаратуры VII ст.). “Мінея’ агульная”, “Актоіх” (першае выданне). У наступным годзе з’явіліся яшчэ два выданні “Актоіха”. У 1630 г. Спірыдон Собаль вяртаецца на Бацькаўшчыну і стаў працаваць у Куцеінскай друкарні . Праўда, ненадоўга, бо, як вядома, у 1633-1634 гг. ён займаўся перавыданнем у Кіеве “Ліманара...”, “Апостала”, “Актоіха ’.
          У беларуска-ўкраінскіх сувязях важнае месца належыць яшчэ аднаму нашаму славутаму друкару і выдаўцу Міхаілу Слёзку (родам з Новагародка). Разам з іерадыяканам, магчыма, нават родзічам, Ісайем выдаў у 1630 г. у Лаўрскай друкарні Кіева панегірык “ймнологія, сн ест песнословіе, албо песнь през часта пнсмом мовленая на день вскресенія Господа нашего Інсуса Хріста”. Гэтую кнігу яны падаравалі кіеўскаму
    
    
    * Грэц. - месячны. Царкоўная кніга з тэкстам набажэнства на кожны дзень месяца. ¹ Настаўніцкая газета. - 1994. - 17 снежня.
    
    88
    
    архімандрыту Пятру Marine¹. У пачатку 30-х гадоў XVII ст. М. Слёзку “прынялі ў сябры львоўскага Успенскага брацтва, дзе ён загадваў брацкай друкарняй, а ў 1638 г. заснаваў сваю справу. Размах дзейнасці гэтага прадпрыемлівага майстра можна праілюстраваць наступнымі дадзенымі: з 1638 г. да 1667 г. ён надрукаваў больш за 50 выданняў, амаль траціну выдадзеных усімі ўкраінскімі друкарнямі”². Асноўную частку яго выдавецкай прадукцыі складалі кірылічныя кнігі. На лацінскай і польскай мовах выпускаў пераважна панегірыкі.
          Заслугоўвае быць асабліва адзначаным, што шматгранныя кантакты беларусаў і ўкраінцаў у сферы духоўнай творчасці, якія акурат прыпадалі на часы самай жорсткай асімілятарскай палітыкі Рэчы Паспалітай, вельмі станоўча ўплывалі на іх культуры, часта дапамагалі развязваць такія праблемы, якія немагчыма было рэалізаваць толькі ў разліку на ўласныя сілы. Тыповымі прыкладамі тут могуць служыць: напісанне ў Астрозе на Украіне ‘Траматыкі словенська языка...” і выданне яе ў Вільні ў 1586 г. у друкарні братоў Мамонічаў; выкарыстанне яе матэрыялаў у Астрожскай, Дзерманскай і іншых украінскіх друкарнях; удзел заблудаўскіх майстроў (жылі на Гродзеншчыне ў маёнтку беларускага магнацкага роду Хадкевічаў) у друкаванні і аздобе ўкраінскіх кніг, у прыватнасці, славутай “Астрожскай Бібліі” 1588 г.; выданне ў Кіеве ў 1627г. “Лекснкона славеноросского н нмень толькованне” вядомага дзеяча ўсходнеславянскай культуры, лексікографа, друкара, пісьменніка Памвы Бярынды (г.н. невяд. - 1632) і перавыданне гэтага слоўніка ў 1653 г. у друкарні Куцеінскага манастыра пад Оршай. У названым “Лекснконе” налічваецца 7 тыс. рэестравых слоў. Асновай жа яму паслужыў “Лексіс” Лаўрэнція Зізанія, які прынята лічыць першым беларускім друкаваным слоўнікам.
          Няспыннае змаганне з польскім сацыяльным і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам як беларускага, так і ўкраінскага народаў садзейнічала з’яўленню ў іх вельмі блізкіх паводле сюжэту казацкіх, альбо гайдамацкіх, песняў. Таму меў рацыю М. Грынблат крытыкаваць літаратуразнаўцу П. Ахрыменку за яго погляд на казацкія песні на Беларусі пераважна як на аднабаковы ўплыў украінскага фальклору³. Несумненна, значная частка іх - гэта плён песеннай творчасці і аднаго і другога народаў.
          Супольнае пражыванне ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, a затым Рэчы Паспалітай беларусаў і ўкраінцаў не вяло да таго, каб з гэтых двух блізкароднасных народаў агульнага паходжання фармавалася
    
    ¹ Кнево-Могнлянська акадэмія в імёнах. XVII-XVII стст. - К., 2001. - С. 496
    
    ² Голенченко Г.Я. йдейные н культурные связн восточнославянскях народов в XVII - середяне XVIII в -Мн . 1989.-C. 52.
    
    ■’ Грянблат М.Я. Белорусы. Очеркя проясхожденяя я этняческой нсторяя. - Мн., 1968. - С. 198-200.
    
    89
    
    якаясьці адзіная ў сваім родзе новая этнічная супольнасць людзей. I адной з асноўных прычын якіх-небудзь прыкмет для яе ўтварэння з’яўлялася слабасць развіцця паміж гэтымі землямі эканамічных сувязей. Даволі істотныя адрозненні існавалі ў арганізацыі палітычнага жыцця, паколькі Украіна напрамую падпарадкавалася Кароне Польскай, a Беларусь мела ўласную дзяржаву ў форме ВКЛ. У яе народа, хоць і з вялікімі перашкодамі, але ўсё ж фармавалася нацыянальна-дзяржаўная свядомасць. Працэсы складвання этнічнай супольнасці з гэтых двух блізкароднасных славянскіх народаў стрымліваліся ў выніку таго, што ні беларусы, ні ўкраінцы не імкнуліся падпарадкаваць адзін аднаго, навязаць сваю культуру і мову. Вядома, што і высокія афіцыйныя ўлады Рэчы Паспалітай ніколі не садзейнічалі паглыбленню такіх сувязей, баючыся кансалідацыі двух народаў, якія некалі ўваходзілі ў склад усходнеславянскай супольнасці і, магчыма, памяталі пра сваё агульнае паходжанне.